Інтэнсіўны адукацыйны курс “Акадэмія Першых: Антыкрызіс”

Рэгіён:
04.12.2020
Інтэнсіўны адукацыйны курс “Акадэмія Першых: Антыкрызіс”

Праграма курса будзе складацца з серыі анлайн-трэнінгаў на тэмы антыкрызіснага менеджменту, прафілактыкі выгарання, стратэгічнага і тактычнага перапланавання і развіцця арганізацыйнага патэнцыялу.

У залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне магчыма правядзенне некалькіх выязных трэнінгаў у рэгіёнах Беларусі.

Прыярытэт пры адборы будуць мець прадстаўнікі і прадстаўніцы рэгіянальных арганізацый і ініцыятыў.

“Акадэмія Першых” — гэта ўнікальная адукацыйная праграма, за час працы якой больш 160 маладых актывістаў і актывістак Беларусі палепшылі свае навыкі ў арганізацыйным развіцці, праектным менеджменце і іншых сферах, падвышаючы патэнцыял сваіх арганізацый і ініцыятыў.

Калі: снежань 2020 – красавік 2021

Дзе: анлайн

Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы некамерцыйных моладзевых арганізацый/ініцыятыў

Удзел бясплатны. Магчыма кампенсацыя дарожных выдаткаў для іншагародніх удзельнікаў і ўдзельніц пры правядзенні афлайн-сустрэч.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна да 10 снежня 2020 уключна запоўніць анлайн-анкету.

Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 15 снежня 2020 года.

З пытаннямі пра ўдзел ў праграме можна звяртацца на электронную пошту study@rada.fm.

https://rada.fm/2020/12/01/academy-2/