IV Гродзенская адкрытая абласная заалагічная канферэнцыя навучэнцаў

Рэгіён:
14.01.2009

З 20 па 22 лютага 2009 г. на базе Гродзенскай гімназіі №1 імя Я.Карскага адбудзецца IV Гродзенская адкрытая абласная заалагічная канферэнцыя навучэнцаў. У гэты раз яна прысвечана 115-годдзю з дня народзінаў Яна Каханоўскага, заснавальніка Гарадзенскага заапарку. Ўдзельнічаць у ёй могуць старшакласнікі і студэнты першага курса ВНУ з усёй Беларусі.

Як і раней, канферэнцыю арганізуюць Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова Птушак Бацькаўшчыны", Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, «Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі», «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна».

Будуць працаваць секцыі: Біялогія і экалогія жывёл; Фауністыка; Гісторыя і заалогія, Ахова жывёльнага свету. Анкеты на ўдзел і тэксты дакладаў прымаюцца да 15 студзеня 2009г.

Умовы ўдзелу і форма прадстаўлення матэрыялаў для далейшай іх публікацыі можна знайсці па адрасу:  http://portal.grsu.by/portal/?p=/FACULT/BIOL/CONF/p_conf117

Па ўсім пытанням звяртайцеся да арганізатараў:
Віталь Гуменны
/calamita@mail.ru/
Дзьмітры Вінчэўскі
/APB_Hrodna@tut.by/

Крыніца: www.ptushki.org

 

シングルライダースジャケット コーデ特集!洗練された雰囲気と男らしさを両立した大人の着こなし&おすすめアイテムを紹介 , メンズファッションメディア