Каб верылі ў сябе

Рэгіён:
19.12.2015

 № 243 (28101)16.12.15.За кошт сродкаў гранта будзе створана два дадатковыя часовыя працоўныя месцы для інвалідаў у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лоеўскага раёна.

Яго дырэктар Кацярына Валасевіч расказала, што атрымалася перамагчы ў конкурсе мясцовых ініцыятыў у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН і фінансуецца Еўрасаюзам.
 
Займацца людзі з абмежаванымі магчымасцямі, адзін з якіх — спінальнік, будуць вытворчасцю сувеніраў, што расказваюць пра мясцовыя славутасці. Такім чынам, як лічаць аўтары праекта, будуць дасягнуты розныя мэты, у тым ліку пазіцыянаванне Лоеўскага краю як турыстычнага рэгіёна.
 
Для ўвасаблення праекта ў жыццё плануецца навучыць інвалідаў рабоце на камп’ютары ў пэўных праграмах. Займацца гэтай справай будуць у асноўным валанцёры — навучэнцы мясцовага педагагічнага каледжа.
 
«Важна, — падкрэслівае Кацярына Уладзіміраўна, — каб людзі паверылі ў свае сілы, каб зразумелі, што яны асабіста многага могуць дасягнуць». Не выключана, што ў будучыні такі вопыт дапаможа ім набыць пастаянны заробак.
 
Ірына Асташкевіч

Saldos - Entrega gratuita