Конкурс для маладых журналістаў "Твой стыль"

Рэгіён:
24.04.2007

Грамадскае абяднанне  Цэнтр Трэці Сектар  (Гродна)
і Грамадскае абяднанне  Беларуская асацыяцыя журналістаў (Мінск)
абвяшчаюць конкурс для маладых журналістаў "Твой стыль".

Да ўдзелу ў конкурсе
запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам
працы не болей за 1 год.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых
намінацыях:

Твой стыль найлепшае інтэрвю з цікавай асобай;
Пакаленне NEXT найлепшы рэпартаж ( прымаюцца таксама відэарэпартажы),
артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыццё моладзі;

Свет вачыма маладых найлепшае фота (будуць
разглядацца не больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);

Матэрыялы мусяць быць
новымі, цікавымі і актуальнымі.

Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых
СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.

 Чакаем вашых матэрыялаў да 15 траўня 2007 года па
адрасе:

г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e-mail: trecisektar@yahoo.com з пазнакай
Конкурс.

 

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць
аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 19 траўня ў Гродне ў межах
Фестываля Маладзёвай Журналістыкі Твой Стыль.

Поспехаў!   

Nike