Конкурс лепшых ідэй мерапрыемстваў на тэму энергазберажэння «Моладзь на шляху да зялёнага разьвіцьця"

Рэгіён:
24.06.2020
Конкурс лепшых ідэй мерапрыемстваў на тэму энергазберажэння «Моладзь на шляху да зялёнага разьвіцьця"

Праект «Пагадненне мэраў-Усход» сумесна з Фондам «Інтэракцыя» аб'яўляюць ў Беларусі конкурс лепшых ідэй мерапрыемстваў на тэму энергазберажэння «Моладзь на шляху да зялёнага разьвіцьця". Конкурс прымеркаваны да правядзення штогадовага Тыдня ўстойлівай энергіі (#EUSEW2020) і адкрыты з 15 па 24 чэрвеня.

Мэта конкурса
Конкурс закліканы выявіць актыўных прадстаўнікоў мясцовых органаў улады і дзяржаўных устаноў, якія змогуць прапанаваць інавацыйныя крэатыўныя ідэі мерапрыемстваў для моладзі ў рамках Міжнароднага дня энергазберажэння 11 лістапада 2020 г. Асноўныя тэмы: энергазберажэнне, аднаўляльныя крыніцы энергіі і абарона клімату, а таксама пераход да экалагічна чыстай энергіі і экалагічна чыстаму аднаўленню пасля крызісу COVID-19. Мерапрыемствы павінны быць звязаныя з удзелам горада ў Пагадненнi мэраў па клімаце і энергіі.

Хто можа прыняць удзел
Прадстаўнікі мясцовых органаў улады і дзяржаўных устаноў з гарадоў, якія падпісалі еўрапейскую ініцыятыву "Пагадненне мэраў па клімату і энергіі".

Як прыняць удзел
Для ўдзелу ў конкурсе, Удзельнік / Каманда удзельнікаў павінны накіраваць да 24 чэрвеня (18:00) на адрас olga.salaheeva@eumayors.eu апісанне ідэі / канцэпцыю мерапрыемства альбо адказаць у выглядзе электроннай заяўкі (спасылка https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfnMURT15mywWjlLpPwtuxY5unNgslZ19eevSRdkKQSA7LasQ/viewform).

Адзін Удзельнік / Каманда удзельнікаў могуць даслаць максімум 3 ідэі / канцэпцыі, кожная ў асобным электронным лісце.

Часовыя рамкі
Падача конкурсных заявак - да 24 чэрвеня (18:00)
Адзнака заявак журы - 25 чэрвеня
Ўзнагароджанне прызамі (за ідэі) -26 чэрвеня
Перадача прома-прадукцыі і ўзнагароджанне граматамі (за рэалізаваныя мерапрыемствы) - лістапад 2020

Прызы
Ўдзельніка // Каманду удзельнікаў за 1 месца чакае ровар (эквівалентны 1800 беларускіх рублёў), за 2 месца - электроскутер (эквівалентны 900 беларускіх рублёў), за 3 месца - набор блогера для анлайн трансляцый (эквівалентны 560 беларускіх рублёў). Ўсім арганізатарам, хто адправіць заяўкі, прадастаўляецца інфармацыйная падтрымка і падтрымка прома-прадукцыяй для правядзення мерапрыемства 11 лістапада 2020 г.

Кантакты
У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка, звяжыцеся з кантактнай асобай - Вольгай Салахеевай,
камунікацыйным экспертам праекта "Пагадненне мэраў-Усход" у Беларусі
па пошце  olga.salaheeva@eumayors.eu
альбо па моб. тэлефоне +375 (29) 636-42-28

Ніжэй спіс гарадоў і раёнаў Беларусі, якія ўваходзяць у ініцыятыву «Пагадненне мэраў па клімату і энергіі»:

Баранавічы, Бярозаўскі раён, Бабруйск, Браслаўскі раён, Брэст, Быхаўскі раён, Верхнядзвінскі раён, Веткаўскі раён, Вілейскі раён, Віцебск, Ваўкавыскі раён, Воранаўскі раён, Ганцавічы, Глыбоцкі раён, Гарадоцкі раён, Гродна, Докшыцкі раён, Дзятлаўскі раён, Жабінкаўскі раён , Зэльвенскі раён, Івацэвіцкі раён, Іўеўскі раён, Калінкавіцкі раён, Клічаўскі раён, Кобрынскі раён, Кармянскі раён, Краснапольскі раён, Лёзна, Лоеўскі раён, Магілёў, Маладзечна, Мастоўскі раён, Мсціслаўскі раён, Нясвіжскі раён, Навагрудскі раён, Наваполацк, Аршанскі раён, Асіповіцкі раён, Ашмянскі раён, Пінск, Пінскі раён, Полацкі раён, Пружанскі раён, Пухавіцкі раён (М. Горка), Рагачоўскі раён, Светлагорскі раён, Сянно, Слаўгарадскі раён, Слонімскі раён, Слуцкі раён, Смаргонскі раён, Талачынскі раён, Хойнікі, Хоцімск, Чавускі раён, Шаркаўшчынскі раён

Палажэнне конкурсу (на рускай мове) даступна па спасылцы: https://interakcia.by/konkurs-eusew2020/  і на афіцыйным сайце праекта ЕС “Пагадненне мэраў - Усход” http://com-east.eu/be/

Пагадненне мэраў па клімату і энергіі - гэта ініцыятыва Еўрапейскага Саюза, якая аб'ядноўвае мясцовыя, рэгіянальныя і нацыянальныя органы ўлады, якія добраахвотна ўзялі на сябе абавязацельства рэалізаваць мэты ЕС у галіне клімату і энергіі. З больш чым 10000 гарадамі-удзельнікамі з агульным насельніцтвам каля 320 мільёнаў чалавек, яна стала адной з найбуйнейшых ініцыятыў у галіне клімату і энергіі ў свеце.

Еўрапейскі тыдзень ўстойлівай энергіі (EU SEW)/Дні энергіі - найбуйнейшае мерапрыемства, прысвечанае аднаўляльным крыніцам энергіі і энергаэфектыўнасці ў Еўропе і за яе межамі. Яно аб'ядноўвае дзяржаўныя органы, прыватныя кампаніі, няўрадавыя арганізацыі і спажыўцоў для прасоўвання ініцыятыў па энергазберажэнні і развіццю аднаўляльных крыніц энергіі з мэтай атрымання чыстай, бяспечнай і эфектыўнай энергіі.

Пагадненне мэраў - Усход (CoM East) – гэта праект, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і накіраваны на аб'яднанне мясцовых і рэгіянальных уладаў краін Усходняга партнёрства ў рэалізацыі палітыкі ў галіне устойлівай энергетыкі, памяншэння залежнасці ад выкапнёвых відаў паліва, павышэння бяспекі энергазабеспячэння. З 368 гарадоў-падпісантаў краін Усходняга партнёрства - 48 мясцовых органаў улады ў Беларусі прынялі на сябе абавязкі скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20% ці 30%.

Covenant of Mayors East
95/1, Niezaliezhnasci Av., office 807, 
220043 Minsk, Belarus
+375 29 636 42 28