Конкурс лепшых онлайн практык грамадзянскай адукацыі: мы сярод пераможцаў!

Рэгіён:
14.10.2020
Конкурс лепшых онлайн практык грамадзянскай адукацыі: мы сярод пераможцаў!

Дзьве праграмы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” сталі пераможцамі міжнароднага конкурса, арганізаванага Усходне-Еўрапейскай сеткай грамадзянскай адукацыі (EENCE). Абвяшчэнне пераможцаў адбылося 11 кастрычніка.

Прэтэндэнтамі на перамогу былі аўтары 43 заявак з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расіі.

У намінацыі “Рэалізаваныя онлайн практыкі ў сферы грамадзянскай адукацыі” першае месца падзялілі гарадзенскія HrodnaYouthHub і ўкраінскі “Адкрыты ўніверсітэт Майдана”.

Моладзевая адукацыйная платформа HrodnaYouthHub распачала сваю працу ў лютым 2020 года.

Яе арганізатарамі з’яўляюцца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-партал Hrodna.Life, валанцёрская група «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

У межах платформы ў фармаце онлайн былі праведзеныя курс па развіцці прадпрыймальніцкіх здольнасцей “YOUthCAN”, цыкл сустрэч з маладымі творцамі HrodnaCelebrityTalk, цыкл інтэграцыйных моўных сустрэч Tandem Evenings in Hrodna, інклюзіўны дыскусійны клуб “Крок насустрач“.

У онлайн фармаце ў ліпені гэтага года стартавала таксама “Цяпліца моладзевых ініцыятыў“.

У межах курса таксама працавала Летняя Школа журналістыкі і медыяпісьменнасці.

У намінацыі “Плануемыя онлайн практыкі ў сферы грамадзянскай адукацыі” перамог наш новы праект “Віртуальны Універсітэт Залатога Веку“.

Гэта новая адукацыйная пляцоўка для сталых людзей, скіраваная на іх інтэлектуальную і сацыяльную актывізацыю.

Усходне-Еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі (EENCE) была заснаваная ў 2015 г. У яе склад уваходзяць больш за 50 арганізацыі і экспертаў з краін Усходняга Партнёрства, а таксама з Расіі.

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” уваходзіць у склад сеткі з 2016 г.

Конкурс лепшых онлайн-практык быў арганізаваны ў межах Тыдня грамадзянскай адукацыі, які праходзіў з 5 да 11 кастрычніка ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Расіі і Украіне.

http://3sektar.by/news/konkurs-lepshyh-onlajn-praktyk-gramadzjanskaj-adukacyi-my-sjarod-peramozhcau.html