Конкурс “Партнэрства дзеля роўнага доступу да паслугаў у сувязі зь ВІЧ”
- Замежжа

Эўразійская сетка зьніжэньня шкоды (ЕССВ) сумесна з Усходнеэўрапейскім і Цэнтральнаазіяцкім аб'яднаньнем людзей, якія жывуць зь ВІЧ абвесьціла адкрыты конкурс субрэцыпіентаў на рэалізацыю рэгіянальнай праграмы “Партнэрства дзеля роўнага доступу да паслугаў у сувязі зь ВІЧ у рэгіёне Ўсходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі” пры падтрымцы Глябальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй.
Рэгіянальная праграма выконваецца з мэтай павышэньня эфэктыўнасьці, даступнасьці і ўстойлівасьці праграмаў па доступе да паслугаў у сувязі зь ВІЧ-інфэкцыяй праз садзейнічаньне забесьпячэньню бесьперапыннай дапамогі пры ВІЧ-інфэкцыі для людзей, якія жывуць зь ВІЧ. Праграма робіць асаблівы фокус на ключавыя групы насельніцтва ў краінах рэгіёну Ўсходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі.
Да ўдзелу запрашаюцца кансорцыюмы арганізацыяў з наступных краінаў: Беларусь, Азэрбайджан, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Эстонія.
Апошні тэрмін прыёму заявак: 10 студзеня 2017 г., 18.00 па Ўсходнеэўрапейскім часе.
Патрабаваньні да афармленьня заяўкі і падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.
belngo.info