Конкурс праектаў Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі

Рэгіён:
02.04.2008

Конкурс праектаў Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і
ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі

Чэская няўрадавая арганізацыя Чалавек у нядолі праводзіць конкурс
праектаў на міні-гранты па праграме Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і
ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі, фінансаванай
Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі.

Мэтамі праграмы зьяўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах,
далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, пашырэньне праваабарончых
каштоўнасьцяў. Асаблівая ўвага будзе зьвяртацца на арыгінальнасьць і навізну
праектаў.

Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, інцыятыўныя групы і
нефармальныя абяднаньні.

Падрабязная абвестка і форма праекту на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

Тэрмін падачы заявак да 17 красавіка 2008 г.

Nike