Конкурс заявак на спрынт "Адаптуй дадатак" (Adapt-an-App)

Рэгіён:
14.12.2020
Конкурс заявак на спрынт "Адаптуй дадатак" (Adapt-an-App)

Усходняе партнэрства (УП) абвясьціла конкурс заявак на спрынт "Адаптуй дадатак" (Adapt-an-App) i прапануе АГС і групам актывістаў з краінаў УП магчымасьць атрымаць да 7 000 эўра за адаптацыю і запуск аднаго з абраных лічбавых рашэньняў, распрацаваных падчас папярэдніх хакатонаў.

Для ўдзелу ў спрынце будзе абрана да 6 арганізацыяў / групаў (заяўнікаў). Удзельнікі будуць працаваць у рэжыме анлайн ў камандах з аўтарамі арыгінальных рашэньняў і настаўнікамі для рэплікацыі абранага лічбавага рашэньня і запуску яго да 1 сакавіка 2021.

Спрынт пройдзе з 1 па 28 лютага 2021.

Каб падаць заяўку на ўдзел, неабходна запоўніць анлайн анкету на ангельскай або расейскай мове.

Дэдлайн: 21 сьнежня да 23:00 (па CET).

З пытаньнямі зьвяртайцеся да 17 сьнежня праз ict@eapcivilsociety.eu.

Падрабязней гл.: https://eapcivilsociety.eu/news/hackathons-news/adapt-an-app.html?fbclid=IwAR0FZQCY8crPdBFaBgc2EVKbSuGM4e5mHN4P7XbzQUXQa5AX7iArB1_5HlI

(З рассылкi belngo.info)