Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Рэгіён:
11.06.2007


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс
(0-152) 75-71-72,

e-mail:
trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

                                                         
Выпуск
249                                                        

(31
траўня
200
7
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася
Крот. У працы над выпускам брала ўдзел Алеся Бяленік.

 

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Гародня:
кроніка супраціву.............................................................… 2

Дапаможнік
для валянтэраў............................................................… 2

Музыкі
ратуюць Гародню...............................................................… 3

Пра
шчасьце і лібералізм.................................................................… 3

Моладзевы
летнік-сэмінар...............................................................… 4

Інтэграцыйны
сэмінар у Польшчы.................................................… 4

Канфэрэнцыя
па міжнародным гуманітарным праве.....................… 5

Дасьледчы
спабор для школьнікаў.................................................… 5

Спабор
эсэ для моладзі...................................................................… 5

Фэстываль
для аматараў актыўнага адпачынку..............................… 6

Летнік
у Любчы...............................................................................… 7

Стажыроўкі
для прафэсыйных журналістаў...................................… 7

Стажыроўка
ў Гарвардзе................................................................… 7

Спабор
эсэ ад NATO.......................................................................… 8

Стажыроўкі
для юрыстаў...............................................................… 8

 

 

 

 

 


žПадзеі:

Гародня: кроніка супраціву

Актывісты кампаніі Выратуем
Горадню ад разбурэньняў перадалі Пракурору Гарадзенскай вобласьці Васілю
Літвінаву зварот, які падпісалі 789 чалавек.
У ім зьвяртаецца ўвага на парушэньні,
дапушчаныя падчас рэканструкцыі цэнтральнай часткі
Горадні.

Паводле Паўла Мажэйкі, раней у абласную пракуратуру была накіраваная скарга
ад некалькіх актывістаў. Праўда, пракуратура пераслала яе ў Міністэрства
культуры. Цяперашні зварот абгрунтаваны заканадаўча, утрымлівае спасылкі на
дакумэнты, зазначыў спадар Мажэйка.

Паводле www.svaboda.org
падрыхтавала Кася
КРОТ

5уверх

 

Дапаможнік для валянтэраў

У межах міжнароднай праграмы
Школа надзеі выйшаў дапаможнік Мастацтва пераадолець сябе, прысьвечаны
мэнэджмэнту валянтэрскіх рэсурсаў у грамадзкіх арганізацыях, што працуюць з
асобамі з абмежаванымі магчымасьцямі.

Выдавецкі праект
зьдзейсьнены віцебскімі няўрадавымі арганізацыямі пры падтрымцы Адукацыйнага
таварыства Wiedza Powszechna  (Гданьск, Польшча).

Кніга распавядае пра
разнастайныя аспэкты працы з добраахвотнікамі: прыём на працу, супрацоўніцтва,
кіраўніцтва, псыхалёгію паводзінаў валянтэра. У брашуры таксама можна знайсьці карысныя і актуальныя
юрыдычныя парады па арганізацыі валянтэрскай працы і шмат цікавых
бібліяграфічных і інтэрнэт-спасылак.

Мастацтва пераадолець сябе ў першую чаргу скіраванае
для кіраўнікоў валянтэрскіх праграмаў, летнікаў, грамадзкіх абяднаньняў, што
працуюць з добраахвотнікамі. Мы раім прачытаць гэта выданьне і самім
валянтэрам, каб больш упэўнена адчуваць сябе ў новай арганізацыі і самім
дапамагаць новым калегам ствараць спрыяльныя ўмовы для ўласнай працы, пішуць
у брашуры яе стваральнікі.

Кніга абапіраецца на дасьледаваньні спэцыялістаў з
Польшчы, ЗША, Расеі ды досьвед віцебскіх грамадзкіх арганізацыяў. Апроч таго,
пры падрыхтоўцы брашуры выкарыстаны матэрыялы Беларускай рэдакцыі Польскага
радыё для замежжа.

Акрамя агульнай
тэарэтычнай часткі, выданьне зьмяш­чае прыклад найлепшага польскага досьведу
ў працы на карысьць інвалідаў.

Дапаможнік выпушчаны ў
папяровай і электроннай вэрсіях азнаёміцца з апошняй можна на сайце
www.nadzeja.org.

Паводле www.belngo.info

   5уверх

Музыкі ратуюць Гародню

У межах акцыі Музыкі супраць
разбурэньня Гародні 30 траўня адбыўся акустычны канцэрт Касі
Камоцкай.

Паслухаць Касю Камоцкую прыйшло каля двухсот чалавек, у
пераважнай большасьці моладзь. Арганізатары прызналіся, што не чакалі такой
колькасьці слухачоў: аказалася, што Камоцкая вельмі папулярная сярод
гарадзенскай моладзі, хаця выступае ў горадзе надзвычай рэдка.

Да канцэрту была выпушчана паштоўка, на якой сьпявачка
на фоне гарадзенскіх помнікаў архітэктуры. Каардынатар кампаніі Павал Мажэйка
перад пачаткам імпрэзы ўручыў сьпявачцы майку абаронцы Горадні ад
разбурэньняў.

Акцыя "Музыкі супраць разбурэньня Гародні" распачалася
тыдзень таму канцэртам Віктара Шалкевіча.

Усе ахвотныя далучыцца да грамадзкай кампаніі "Выратуем
Гародню" могуць тэлефанаваць па нумарах: 5661842 і 6607299. Дадатковую
інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўках: http://harodnia.com i http://help-hrodna.info .

Паводле www.svaboda.org
падрыхтавала Кася
КРОТ

 

5уверх

 

Пра шчасьце і лібералізм       

           
Прэзентацыя кнігі вядомага беларускага эканаміста Яраслава Раманьчука
Лібералізм. Ідэалогія шчасьлівага чалавека мае адбыцца сёньня а 18-ай гадзіне
ў памяшканьні грамадзкай прыёмнай АГП.

Усім прысутным
гарантуецца добры настрой, аўтарскі асобнік кнігі і шмат карыснай
інфармацыі.

Яраслаў Раманчук
кіраўнік Навукова-дасьледніцкага цэнтра Мізэса АЦ Стратэгія, арганізатар і
кіраўнік летніх школ, сэмінараў выходнага дня і эканамічных салонаў, аўтар больш
за 900 публікацый, а таксама канцэпцый рэформаў беларускай
эканомікі.

Прэзентацыя адбудзецца па
адрасе: вул.Будзёнага, 48а, памяшканьне 100.

Падрыхтавала Кася КРОТ            

 


               

  Абвесткі:

 

Моладзевы летнік-сэмінар

З 10 да 20 ліпеня Беларускае
грамадзкае абяднаньне Розныя-Роўныя ладзіць летнік-сэмінар на беразе  Плешчаніцкага
водасховішча.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце ад 18 да 27
год. На працягу 10 дзён маладзёны з фізычнымі абмежаваньнямі і іх здаровыя
аднагодкі будуць браць удзел у інтэрактыўных адукацыйных мерапрыемствах, ролевых
гульнях, форум-тэатры, дыскусіях, а таксама адпачываць.

Сёлета моладзь зьбярэцца разам, каб абмеркаваць тэму
Забабоны, стэрэатыпы і дыскрымінацыя ў грамадзтве.

Ахвотным да ўдзелу неабходна адправіць анкету-заяўку на
адрас: 220012,   г. Менск,
зав.Калініна 16-348.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
287-38-17, тел./факс: 280-77-27, МТС 555-68-38 альбо па электроннай адрэсе:  KO-2007@tut.by. Кантактныя асобы: Вадзім
Калошкін, Паліна Галаусава.

Падрыхтавала Кася
КРОТ

   5уверх

 

Інтэграцыйны сэмінар у Польшчы

З 24 па 31 жніўня ў Кшыжаве каля
Ўроцлава (Польшча) ладзіцца сэмінар Правы чалавека ў кантэксьце людзей з
абмежаванымі магчымасьцямі.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з інвалідамі, прадстаўнікі арганізацый, якія  працуюць з дзецьмі  і моладдзю, зацікаўленыя ў інтэграцыйных праектах для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Для таго, каб прыняць удзел у сэмінары, неабходна выслаць анкету па эл. пошце: seminarpolska@mail.ru  не пазьней за 22
чэрвеня
.

Працоўныя мовы: руская, польская.

Больш падрабязную інфармацыю пра сэмінар і ўзор
анкеты можна атрымаць у каардынатаркі
праекта Галіны Крот па тэл. 8-029 699 50 87 альбо па эл. адрасе: seminarpolska@mail.ru

 Падрыхтавала Кася
КРОТ

 

   5уверх

 

Канфэрэнцыя па міжнародным гуманітарным
праве

6-7 верасьня
ў Менску мае адбыцца канфэрэнцыя Міжнароднае гуманітарнае права: новыя выклікі,
новыя выпрабаваньні.

Канфэрэнцыя прымеркавана да стагоддзя Другой Гаагскай
канфэрэнцыі міра. Арганізатарам правядзеньня мерапрыемства ёсьць камісія па
імпліментацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце
Міністраў.

У межах канфэрэнцыі плануецца абмеркаваньне наступных
пытаньняў:

1. Актуальныя
праблемы абароны ахвяраў узброеных канфліктаў.

2.
Імплементацыя нормаў МГП.

3. абарона
культурных каштоўнасьцяў ў перыяд узброенага канфлікта.

4. МГП і
міжнародная барацьба з тэрарызмам.

Падрыхтавала Кася
КРОТ


5уверх

Дасьледчы
спабор для школьнікаў

Моладзевы клюб Блізкая гісторыя
абвяшчае дасьледчы спабор па гісторыі для школьнікаў Беларусі Гісторыя вачыма
хатняга фатографа.

Мэта спабора аднавіць
частку гісторыі сваёй сямі, знаёмых, роднага гораду альбо вёскі, узяўшы за
асноўную крыніцу здымкі з вашага хатняга альбома. Гэта можа быць адна падзея,
але важная для тых, хто на здымку ці для вас саміх, а можа быць гістарычны нарыс
пра некалькі пакаленьняў.

           
У спаборы могуць браць удзел вучні сярэдніх навучальных устаноў (школ,
ліцэяў, гімназій, тэхнікумаў, ПТВ) 
пачынаючы з 7 класа да 19 год.

 Пажаданы абём працы ад 3 да 10
старонак на кампютэры. Можна зрабіць усю працу ў электронным выглядзе і даслаць
па электроннай пошце.

           
Працу неабходна даслаць да 1
лістапада.

           
Усю патрэбную інфармацыю і брашуру, у якой падрабязна выкладзены ўмовы
спабору можна атрымаць ад сакратара спабору Ірыны Каваль па тэлефонах: 375
17 213 60 87, 317 46 25, 505 63 85 альбо па эл. пошце: historyja@belinter.net .

Падрыхтавала Кася
КРОТ


5уверх

 

Спабор эсэ для моладзі

Абвешчаны міжнародны спабор эсэ
для моладзі на тэму Роля мэдыя і камунікацыйных ды інфармацыйных тэхналёгіяў у
пабудове сьвету без вайны і насільля.

Спабор арганізаваны
Фондам Сьвету і ЮНЭСКА пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, культуры, спорту,
навукі і тэхналёгій Японіі.

Моладзь ва ўзросьце да 25
год з усяго сьвету запрашаецца выказаць свае крэатыўныя ідэі на гэтую
тэму.

Патрабаваньні:

— эсэ павінна зьмяшчаць 800 ці меней словаў на
англійскай, французскай, гішпанскай ці нямецкай мовах,

— твор павінен быць арыгінальным
і неапублікаваным,

— прымаюцца толькі індывідуальныя
працы, але не калектыўныя.

Апошні тэрмін падачы эсэ
30 чэрвеня.

Працы трэба дасылаць на
паштовы адрас: International Essay Contest
c/o The Goi Peace Foundation, 1-4-5 Hirakawacho, Chiyoda-ku. Tokio 102-0093
Japan.

Пераможцы атрымаюць
сертыфікаты і грашовыя ўзнагароды.

За дадатковай інфармацыяй
зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку: www.goipeace.or.jp альбо па эл. пошце: essay@goipeace.or.jp.

Падрыхтавала Алеся
Бяленік


5уверх

 

Фэстываль для аматараў актыўнага адпачынку

Турыстычная кампанія Вэрык-Экст
і творчая група Прэмер-Арт запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў рэспубліканскім
фэстывалі Смак Жыцьця, які мае адбыцца з 17 па 25 жніўня ў Чэрвеньскім раёне
Менскай вобласьці.

           
Мэты фэсту:

-сцьвярджэньне  пераемнасьці агульначалавечых
каштоўнасьцяў праздухоўнасьць;

-папулярызацыя ведаў пра
ўнутраныя рэсурсы чалавека;

-прапаганда здаровага ладу жыцьця
і актыўнага адпачынку;

-прасоўваньне экалагічнай
культуры;

           
Да ўдзелу ў фэсьце запрашаюцца школы, трэнінгавыя цэнтры, прадстаўнікі
прафэсійных праектаў па раскрыцьці ўнутраных рэсурсаў чалавека, а таксама
творчыя і фальклёрныя калектывы.

           
Падчас фэсту дзейнічае адмысловая праграма для дзяцей, дзіцячая пляцоўка
з выхавацелем.

           
Удзельнікаў фэсту чакае яскравая культурная праграма: фэстываль
бардаўскай песьні, фольк-фэст, фэстываль пэрфоманса, файер-шоў, танцавальны
марафон, этна-дыскатэка, конныя вандроўкі і камандныя
гульні.

           
Удзел у фэсьце на ўмовах самафінансаваньня.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца
па тэлефонах:   8 (029) 7 725 752  (Творчая група
Прэмер-Арт),

 8 (029)606 26 54 (Турыстычная кампанія
Верік-Экст).

Больш падрабязную
інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы:

 www.verik ext.com  альбо зьвярнуўшыся на
эл.адрас: info@verik-ext.com .

Падрыхтавала Кася
КРОТ


5уверх

 



  

 


™ 

Не
спазьніся!

Летнік у Любчы

Моладзевае грамадзкае абяднаньне
«Г
iсторыка» запрашае ўсіх ахвотных
да ўдзелу ў летніку ў Любчы (Гарадзенская вобласьць) з 13 па 26 жн
iўня.

Мэта летніка дапамагчы
ў адбудове старажытнага замка, якi зараз знаходзiцца ў занядбаным
стане. Акрамя працы ўдзельнікі летніка будуць мець
магчымасьць паслухаць лекцыi па гiсторыi i культуры Беларусi i суседнiх краiн, пасьпяваць каля вогнiшча, сустрэць цiкавых людзей i шмат іншага.

Больш падрабязную
інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 753 80 52 (Надзея), 604 33 56
(Васіль).

5уверх

Стажыроўкі
для прафэсыйных журналістаў

Стажыроўка для прафэсыйных
журналістаў імя Джона С. Найта ладзіцца ва ўнівэрсітэце
Стэнфарду.

Удзельнікі стажыроўкі
наведваюць заняткі ў Стэнфардзе, спэцыяльныя сэмінары з запрошанымі прамоўцамі,
а таксама навучаюцца самастойна. Напрыканцы
году яны вяртаюцца на сваё месца працы. Удзельнікі стажыроўкі
атрымліваюць стыпендыю ў памеры $55000 на адзін акадэмічны год і дадатковыя бонусы.

Апошні тэрмін падачы
заяваў для ўдзельнікаў з іншых краін: 15 
сьнежня.

Больш падрабязную
інфармацыю і форму заяўкі на 2008-2009 гг. можна знайсьці на вэб-пляцоўцы:
http://knight.stanford.edu/application/intl.html .

            Падрыхтаваў Зьміцер Кануннікаў

 5уверх

Стажыроўка
ў Гарвардзе

Цэнтр Імя Джоан Шорэнстейн
прапаноўвае стажыроўку на адзін сэместар у Гарвардзкай Школе Кіраваньня імя
Кеннэдзі.

Удзелькі стажыроўкі
амэрыканскія або замежныя журналісты, навукоўцы альбо чыноўнікі, зацікаўленыя
ўплывам прэсы на грамадзкую палітыку альбо палітычнае жыцьцё ў
цэлым.

 Заявы мусяць мець дату адпраўкі на
паштовым штэмпелі да 1
лютага
.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся да Дырэктара Праграмы па эл. адрасе: edith_holway@harvard.edu, тэлефоне  617-495-8269, факсе 617-495-8696 альбо паштовым адрасе: Fellowship Program Director Joan Shorenstein Center on the Press, Politics and Public Policy Kennedy School of Government 79 Kennedy Street, Harvard University, Cambridge, MA 02138Аплікацыйныя формы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.ksg.harvard.edu/presspol/            Падрыхтаваў Зьміцер Кануннікаў

5уверх 

Спабор эсэ ад NATO

НАТА абвяшчае спабор эсэ імя Манфрэда Вёрнэра для вучоных, дасьледчыкаў і пісьменьнікаў ва ўзросьце ад 20 да 35 год як з ліку краінаў НАТА, так і з краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах супрацоўніцтва з НАТА.Прыз у памеры 5 000 эўра дастанецца таму, хто прадаставіць найлепшае эсэ на датычную НАТА тэму. Эсэ ня мусіць перавышаць 5000 словаў і мусіць быць прыдатным для апублікаваньня. Апошні трэмін падачы эсэ: 31 жніўня.Штогадовы спабор эсэ заснаваны NATO ў гонар Манфрэда Вёрнэра, былога Генеральнага Сакратара Арганізацыі Паўночна Атлантычнай Дамовы (NATO), які адыграў значную ролю ў трансфармаваньні арганізацыі па завяршэньні халоднай вайны.  Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы http://www.nato.int/acad/fellow/mw00e.htm.

5уверх 

Стажыроўкі для юрыстаў

Міжнародная праграма стажыроўкі
юрыстаў (
International Practice Diploma Programme) распачнецца 2 ліпеня ў
Лёндане.

Праграма распрацавана
Міжнароднай юрыдычнай асацыяцыяй і Юрыдычным каледжам Англіі і Уэльса, будзе
асабліва цікавай для выпускнікоў юрыдычных факультэтаў, якія маюць патрэбу ва
ўдасканальваньні сваіх ведаў ў пэўных галінах права, а таксама для юрыстаў, якія
жадаюць пашырыць свае юрыдычныя веды.

Больш падрабязную
інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.ibanet.org/education/ipdp_home.cfm .

Паводле
www.ngo.by

5уверх

Air Jordan VII 7 Retro 304775