Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны. 03.05.2003

Рэгіён:
03.05.2003

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб'яднаньня Цэнтр Трэці сектар

а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0152) 967478,

email:sektar@iname.com

www: sektar.cjb.net


03.05.2003 г.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны зьяўляецца дадаткам да часапісу Трэці сэктар.

У Кроніцы выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў ТС, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі.


***


Абвесткі


Спабор Мой Сусьвет  гэта

Усё некалі й недзе пачынаецца, усё калісьці й дзесьці завяршаецца Сусьвет зьяўляецца ў гэтым, здавалася, непарушным правіле своеасаблівым выняткам. Навукоўцы дагэтуль нешта вымяраюць і вылічваюць, але гаварыць пра нейкі значны плён пакуль што не даводзіцца. А можа яны вымяраюць нешта ня тое, зусім іншае? Тады варта паспрабаваць дакладна вызначыць паняцьце Сусьвету.

Рэдакцыя Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны працягвае спабор сярод сваіх чытачоў на найлепшы працяг выразу: Мой Сусьвет  гэта.

Свае думкі трэба даслаць на email: trecisektar@yahoo.com  з пазнакай На спабор не пазьней за 21 траўня 2003 году. Аўтара найбольш запамінальнага выразу чакае прыемны падарунак.

Чакаем!

Новы цэнтар для жанчын

7 траўня ў Гародні распачынае працу Жаночы інфармацыйнакансультацыйны цэнтар.

У цэнтры будзе працаваць цэлы шэраг аддзелаў, дзе жанчыны змогуць атрымаць юрыдычную, псыхалягічную і іншую дапамогу.

Адрас Цэнтру: Гародня, вул. К. Маркса, 32916.

Ірына Чэрняўская


Дапамога для Інтэрнэтрэсурсаў

Працягваецца праграма гранатаў ад By.COM Belarus для аўтараў пэрспэктыўных некамэрцыйных праектаў у Інтэрнэце.

Каб атрымаць падтрымку, трэба дакладна сфармуляваць, чаму менавіта гэты праект неабходна падтрымаць і як аўтары зьбіраюцца яго разьвіваць. Адным словам, заяўнікі мусяць паказаць жыцьцяздольнасьць сваіх праектаў.

Падрабязнае апісаньне праекту і спасылку на яго (калі яна ёсьць) трэба накіраваць на email: info@belarus.by.com.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайцеwww.belarus.by.com.

Падрыхтавала Алеся Навіцкая


Архітэктурныя помнікі не застануцца паза ўвагай

Канфэрэнцыя  круглы стол Праблемы аховы занядбаных архітэктурных помнікаў Гарадзеншчыны адбудзецца 10 траўня ў Гародні пры падтрымцы МГА Гісторыка.

Выступы адбудуцца па наступных тэмах:

  • выяўленьне і апісаньне занядбаных помнікаў
    Гарадзеншчыны;
  • шляхі разьвязаньня праблемы (на прыкладзе досьведу ў дадзеным пытаньні дзяржаўных установаў, грамадзкіх арганізацыяў, асобаў; распрацоўка ў дачыненьні да канкрэтных помнікаў і інш.).

Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрашаюцца студэнты, навукоўцы, сябры грамадзкіх арганізацыяў і ўсе зацікаўленыя. Працоўныя мовы  беларуская і расейская. Па матэрыялах дакладаў будзе выдадзены зборнік.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся па наступных каардынатах:

email:algunia@mail.ru

пэйджар: (0152) 784848 /аб.12576.

Падрыхтавала Ірына Чэрняўская


***

Падзеі


Калі хочаш кіраваць  трэба танчыць і сьпяваць!

Скончылася чарговая частка праекту Школа маладзёвага лідарства, якая праходзіла ў Навагрудку.

З 24 па 28 красавіка ўдзельнікі праекту з Гарадзеншчыны й Польшчы абменьваліся ўласным досьведам працы ў якасьці маладых лідэраў. Усё гэта адбывалася на базе грамадзкага аб'яднаньня Камяніца, а таксама на хутары каля Сьвіцязі. Адначасова моладзь знаёмілася з адметнасьцямі Наваградчыны, а ўвечары  нацыянальнымі беларускімі ды польскімі скокамі й песьнямі.

Наступны крок у праекце  сустрэча ў Польшчы. Двохтыднёвая вандроўка пад Кракавам, чарговы абмен досьведам і процьма разнастайных забаваў  усё гэта мусіць падрыхтаваць будучых лідараў пасьля завяршэньня праекту да самастойнага задзіночваньня моладзі і арганізацыі супрацоўніцтва.

Праграма ладзіцца Фондам Лява Сапегі сумесна з Адукацыйным маладзёвым цэнтрам (Шчэцін, Польшча). А наваградзкае аддзяленьне Таварыства Філяматаў зрабіла магчымым правядзеньне маладзёвай сустрэчы на зямлі Міцкевіча.

Ірына Чэрняўская


Госці з Павуціньня

29 красавіка ў госьці да наваградзкага Таварыства Філяматаў прыяжджала моладзь з Кракаву.

Сустрэча цягнулася толькі адзін дзень, аднак яе ўдзельнікі ўпэўненыя, што яна  не апошняя.

Навучэнцы гімназіі Юліюша Славацкага даведаліся аб існаваньні Таварыства Філяматаў праз Інтэрнэт, пасьля чаго й надумалі арганізаваць сустрэчу на беларускай зямлі дзеля наладжваньня шчыльных стасункаў і далейшага супрацоўніцтва.

Ірына Чэрняўская


Месца сустрэчы зьмяніць нельга...

Ужо другі раз сябры Таварыства Філярэтаў з Калішу (Польшча) прыяжджаюць на сустрэчу з прадстаўнікамі Таварыства Філяматаў менавіта на зямлю Міцкевіча.

Замежнікаў чакаюць экскурсіі па Наваградчыне, цікавыя сустрэчы і вечаровае вогнішча. Галоўная мэта сустрэчы  культурны абмен і навязваньне супрацоўніцтва абодвух таварыстваў.

Ірына Чэрняўская


Гандаль палюдзку

Гарадзенскі Цэнтар міласэрнасьці Сям'я сумесна з Аб'яднаньнем практычных псыхолягаў актыўна праводзяць акцыю па перадухіленьні гандлю людзьмі.

У межах акцыі супрацоўнікі арганізацыяў ладзяць лекцыі ў навучальных установах і прадпрыемствах места. На працягу траўня мяркуецца правесьці 70 падобных лекцыяў.

Ірына Чэрняўская


Пад крыламі места

30 красавіка ў Гародні прайшла абласная краязнаўчая гульня Я апекаваны гэтым горадам.

Удзел у гульні ўзялі 25 камандаў з усяе Гарадзеншчыны. Галоўная мэта мерапрыемства  знаёмства зь местам над Нёманам і яго гісторыяй. Удзельнікі мусілі наведаць 26 гістарычных помнікаў Гародні і адказаць ажно на 78 пытаньняў, зьвязаныя з кожным з помнікаў.

Сёлетняя гульня ладзілася пры падтрымцы Гарадзенскага гарвыканкаму й Беларускага рэспубліканскага зьвязу моладзі.

Ірына Чэрняўская


Прыйшоў Першамай  дэманстрантаў хапай!

1 траўня падчас мітынгу на пляцы Леніна ў Гародні былі затрыманыя тры актывісты незарэгістраванай Канфэдэрацыі дзеючых суполак РАЗАМ!.

Міліцыянты пацягнулі маладзёнаў у пастарунак дзеля высьвятленьня асобы  дарма, што тыя паказвалі свае пашпарты. Праўда, перапісаўшы дадзеныя затрыманых, хлопцы былі вызваленыя ўжо празь 15 хвілін.

Таксама міліцыянты паспрабавалі забраць транспаранты і сьцягі ў Гарадзенскай філіі Маладой Грамады. Аднак яны дамагліся толькі, каб грамадоўцы згарнулі сваю сымболіку (зарэгістраваную!). Транспаранты засталіся на сваіх ранейшых месцаў і на працягу ўсяго мітынгу прыцягвалі да сябе ўвагу месьцічаў.

Валера Руселік


Браў  ня браў, браў  ня браў, браў

Да 7 траўня пракуратура Ленінскага раёну Гародні мусіць пастанавіць, ці павінна быць распачатая крымінальная справа супраць старшыні грамадзкага аб'яднаньня Саюз палякаў у Беларусі Тадэвуша Кручкоўскага.

Свае тлумачэньні сьледчым ужо далі намесьнік старшыні Юзаф Пажэцкі, кіраўніца Аддзелу адукацыі СПБ Анжаліка Борыс і Тэрэса Астапчык. Апошняя цьвердзіць, што была змушаная да хабару за абяцаньне залацьвіць ёй навучаньне ў Польшчы.

Супрацоўнікі пракуратуры маюць таксама шэраг пытаньняў, зьвязаных з парушэньнямі ў справаводзтве арганізацыі і фінансавай дзейнасьці Кручкоўскага. У выпадку, калі віна старшыні беларускіх палякаў будзе даведзеная, яму пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Тым часам, сябры СПБ адмаўляюцца ад усялякіх камэнтароў для прэсы.

Пра гэта паведамляе www.bialorus.pl.

Валера Руселік


Пра гэта трэба гаварыць

Сэмінарканфэрэнцыя на тэму Алькагалізм, наркаманія, гвалт адбудзецца 1516 траўня ў Гародні.

Мерапрыемства ладзіцца Цэнтрам міласэрнасьці Сям'я, сумесна з Аб'яднаньнем практычных псыхолягаў і грамадзкім аб'яднаньнем Ступени.

Чакаюцца ўдзельнікі з Расеі, Польшчы, Нямеччыны. Таксама возьмуць удзел псыхолягі, настаўнікі, прадстаўнікі ўладных структур места.

У першы дзень адбудзецца навуковапрактычная канфэрэнцыя, а ў другі дзень  сэмінар. Таксама адбудзецца паказ фільму Алкагалізм і гвалт, а таксама сход ананімных апівошаў.

Ірына Чэрняўская



НёманІнфарм" ;

навіны з эўрарэгіёну Нёман


Прывіды гавораць панямецку

Апошнім часам на Калінінградчыне пачалі сур'ёзна абмяркоўваць пэрспэктывы разьвіцьця фартыфікацыйнага турызму.

Ужо трэці год запар існуе недзяржаўны музэй фартыфікацыі і тэхнікі, адно што толькі на паперы. Сёлкта ўвесну яму былі перададзеныя дзьве фартэцыі.

Падобны турызм вельмі папулярны ў Эўропе, а ў нас пакуль што ўсё толькі пачынаецца. Для стварэньня музэю патрэбныя велізарныя грошы й гадоў 1015 цяжкай працы. Мы падлічылі, што на экспазыцыю ў адной толькі фартэцыі Грольмана неабходна 1 мільён рублёў, а на рамонт будынку  яшчэ 6 мільёнаў. Спадзяемся, што гэткія грошы знойдуцца ў абласным бюджэце падчас сьвяткаваньня 750годзьдзя Калінінграду. А пакуль што сродкі йдуць толькі ад фундатараў

Апроч таго, у Калінінградзе ёсьць ячшэ адна фартэцыя  колішні Штайн. У Штайне жывуць людзі.

Сям'я Лаўрашонісаў перасялілася ў Штайн, калі іх бізнэс збанкрутаваў і яны мусілі за пазыкі прадаць нават уласную кватэру.

Сёлета мінае ўжо дзясяты год, як мы тутака жывем,  распавядае Сьвятлана Лаўрашоніс.  За гэты час агледзелі фартэцыю, пазьбіралі сьмецьце. Маем нават уласны невялічкі музэй з таго, што пазнаходзілі ў Штайне.

Зрэдку ў фартэцыі бываюць і экскурсіі, аднак Лаўрашонісы за іх грошы не бяруць. Мясцовыя жыхары баяцца Штайну й ня ходзяць туды: думаюць, што там жывуць толькі бамжы, прывіды і злыя сабакі.

А мы й ня супраць тых плётак, бо інакш тутака бы ўсё ўжо даўно парасьцягвалі,  сьмяецца Сьвятлана і распавядае пра прывідаў:  Ня бачылі мы іх, але чулі! Сядзіш часам у кухні, а ў калідоры нехта ходзіць і панямецку гаворыць. Мяркую, што гэта дух маёра Файгеля, апошняга камэнданта фартэцыі. Калі ён у 1945 годзе адмовіўся капітуляваць, дык яго свае ж і забілі

Пра гэта паведамляе штотыднёвік Страна Калининград.

Валера Руселік.


Прыбіраць  мала! Галоўнае  ня сьмеціць!

Амаль дзьве тысячы навучэнцаў з амаль дзьвюхсот пачатковых школак і гімназіяў Падляшша бралі ўдел у экалякічнай акцыі "Вялікі дзень зямлі", якая праходзіла 29 красавіка ў Нацыянальным Нарвянскім парку.

Забавы і спаборы на сьвежым паветры, а таксама ўласнаручна падсмажаныя кіўбаскі  гэтак шкаляры бавілі час, адначасова слухаючы пра тое, як трэба клапаціцца аб навакольным асяродзьдзі.

Нашая ідэя  гэта ідэя чыстай зямлі. Ня хочам, каб нашыя дзець прыбіралі. Хочам навучыць іх, каб яны ня сьмецілі,  гаворыць адна з арганізатарак акцыі Яанна Філанчук.

Дзень зямлі ужо другі раз адзначаецца панад Нарвай. Ува ўсім сьвеце іх было ўсяго 33.

Пра гэта паведамляе што тыднёвік Kurier Poranny/

Валера Руселік


Летувісам падабаецца ў NАТО

Тры з чатырох летувісаў падтрымлівае сяброўства краіны ў NАТО.

Гэткія дадзеныя былі атрыманыя падчас апытаньня, арганізаванага Цэнтрам сацыялягічных дасьледаваньняў на замову летувіскага Міністэрства замежных справаў. Як заявіў Дэпартамэнт інфармацыі і культуры МЗС Летувы, сёньня інтэграцыю краіны ў Паўночнаатлянтычны альянс падтрымліваюць 76,2% жыхароў, што на 0,6% больш за дадзеныя сьнежня мінулага году.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Росбалт.

Валера Руселік


Над выпускам працавалі Ірына Чэрняўская, Алеся Навіцкая й Валера Руселік.

Air Jordans