Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны 05.07.2003 г

Рэгіён:
06.07.2003

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

 ад Грамадзкага аб'яднаньня Цэнтр Трэці сектар

а/с 54, Гародня, 230009,  тэл./факс
(0152) 967478, email:sektar@iname.com  

www.sektar.cjb.net

05.07.2003 г.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны зьяўляецца дадаткам да часапісу Трэці сэктар.

У Кроніцы выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў ТС, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі.

Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на Кроніку і яе карэспандэнтаў абавязковая.

 

Абвесткі

Новыя палітыкі рыхтуюцца

Абвешчаны спабор на ўдзел ў сэмінары Падрыхтоўка новага
пакаленьня палітыкаў у рэгіёнах Беларусі: арганізацыя пакаленьня
палітыкаў.

Сэмінар ладзіцца ў межах праекту Маладых сацыялістаў Зямлі Паўночны
РэйнВэстфалія (JUSOS) ў супрацоўніцтве з Фундацыяй імя Фрыдрыха Эбэрта
(МенскКіеў) і Магілёўскім філіялам Фундацыі імя Лява Сапегі пад апекай Амбасады
Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына ў Беларусі. Фінансуе праграму МЗС
Нямеччыны.

Мэта сэмінару  азнаямленьне зацікаўленых актыўных маладзёнаў з арганізацыяй палітычнай і грамадзкай працай.

Для прадстаўнікоў Гарадзеншчыны гэткі сэмінар адбудзецца 57 верасьня 2003 году ў Лідзе (пачатак  у пятніцу а 18:00, завяршэньне  у нядзелю а 14:00). Падобныя сустрэчы адбудуцца па ўсёй Беларусі.

У час мерапрыемства будуць абмеркаваныя даклады беларускіх і нямецкіх рэфэрэнтаў, а таксама арганізаваныя інтэнсіўныя супольныя заняткі і праца ў сэкцяў па асобных тэмах.

Да ўдзелу ў сэмінары запрашаюцца сябры палітычных партыяў і НГА і маладзёны, якія цікавяцца палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю, аднак не ўваходзяць у нейкія структуры. Узрост удзельнікаў  1835 гадоў.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, пражываньне і харчаваньне.

Запоўненую заяўку на ўдзел трэба даслаць на пададзены ніжэй адрас звычайнай або электроннай поштай ці факсам да 20 ліпеня 2003 году.

Дадатковыя зьвесткі і ўзор заяўкі можна атрымаць на сайце www.fes.open.by у разьдзеле Актуальная информация, а таксама:

прт газэты Правда 11

220116 Менск

тэл./факс: (017) 2707399

email:fes@open.by.

Падрыхтаваў Валера Руселік


Ну што, паехалі?!

Партнэрства дзеля будучых
праграм (The Partnerships for Tomorrow Program) абвяшчае спабор праектавых
прапановаў.

Заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня 2003 году. Меркаваная дзейнасьць у межах сёлетняга этапу Партнэрства павінна быць завершаная да 31 верасьня 2003 году. Падтрымлівае праграму Канадзкае міжнароднае агенцтва разьвіцьця, якая ўжо сёлета  у верасьнікастрычніку ; распачне чарговы этап Партнэрства.

Праграма падтрымлівае малыя праекты, мэта якіх  умацаваньне партнэрства й сувязяў, а таксама прафэсійнага патэнцыялу і патэнцыялу ўстановаў у кантэксьце рэформаў.

Адмініструе праграму Асацыяцыя Канадзкіх Каледжаў мясцовай супольнасьці.

Фінансаваньне будзе прадстаўленае на аснове вызначаных крытэраў, якія дапамогуць бэнэфіцыярыям актыўна ўдзельнічаць у наступных відах дзейнасьці:

канфэрэнцыі і сэмінары;

спэцыяльныя трэнінгі;

прафэсійныя абмены;

навучаньне;

сувязі паміж установамі;

кароткатэрміновае кансультаваньне;

наладжваньне кантактаў.

Форму заяўкі можна запоўніць на сайце:http://ptp.accc.ca/application /index.htm. Таксама форму можна знайсьці наhttp://ptp.accc.ca/program/dow nload.htm.

Запоўненую форму трэба даслаць па факсу або па электроннай пошце.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся ў Цэнтральны і Ўсходнеэўрапейскі Філіялы Агенцтва.

Кантактная інфармацыя:

Branka Gudelj

Project Officer

Partnerships for Tomorrow Program

Association of Canadian Community Colleges (ACCC)

1223 Michael Street North, Suite 200

Ottawa, Ontario, Canada K1J 7T2

Tel.: 6137462222 ext. 6251

Fax: 6137466721

Email:ptp@accc.ca.

Падрыхтаваў Валера Руселік

паводле www.ngo.by


Навука на адлегласьці

Прадстаўніцтва IREX/ProMedia
абвяшчае пра пачатак чарговага (ужо трэцяга) праекту Дыстанцыйны трэнінг па
журналістыцы для журналістаў нацыянальных і рэгіянальных беларускіх
газэт.

Праект пачнецца з двох сэмінараў: 1112 верасьня 2003 году ў офісе Прадстаўніцтва IREX/ProMedia адбудзецца сэмінар для галоўных рэдактароў газэт, а 1315 верасьня  для журналістаўудзельнікаў праекту.

Асноўны этап праграмы пачнецца 22 верасьня. Абавязковай умовай для ўдзелу зьяўляецца неперарыўная праца ў рэдакцыі на працягу ўсяго праекту. Таксама кожны журналіст мусіць мець асабісты адрас электроннай пошты і доступ да кампутару й Сеціва, а таксама ўвесь час працаваць у нейкай рэдакцыі ня менш за год.

Трэнінг будзе цягнуцца да лютага 2004 году. Паводле яго вынікаў, найлепшыя ўдзельнікі атрымаюць каштоўныя падарункі.

Ахвотнікі паўдзельнічаць у трэнінгу павінны даслаць на email/irex@irex.by/ з пазнакай Дыстанцыйны трэнінг:

  • два свае найлепшыя матэрыялы ў жанры навін,
    надрукаваныя на працягу апошніх паўгоду (трэба пазначыць выданьне): адзін
    артыкул мусіць асьвятляць пытаньні прамысловасьці, эканомікі ці бізнэсу, а
    другі можа быць агульнай тэматыкі;
  • матывацыйны ліст;
  • ліст ад галоўнага рэдактара з згодай на
    ўдзел журналіста ў дадзеным праекце і гарантыяй таго, што апошні будзе мець
    доступ да Інтэрнэту ў патрэбным памеры;
  • кантактную інфармацыю (хатні і працоўны тэлефоны, хатні адрас, email).

Пералічаную вышэй інфармацыю трэба даслаць да 20 жніўня 2003 году.

Дадатковыя зьвесткі пра трэнінг можна атрымаць па тэлефону: (017) 2831407/08 (Анатоль Марцінкевіч або Ірына Рудзянок).

Падрыхтаваў Валера Руселік

***

Мае быць

Здароў'е  найперш!

Міжнародны маладзёвы форум
ладзіцца 48 жніўня 2003 году Фондам ААН у галіне
народанасельніцтва.

У ім возьмуць удзел прадстаўнікі маладзёвых грамадзкіх арганізацыяў зь Беларусі, Балгарыі, Малдовы і Ўкраіны. Дзейнасьць арганізацыяўудзельніц мусіць быць накіраваная на рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў і моладзі.

Галоўная мэта форуму  абмен досьведам і навучаньне стратэгіям зьмяненьня паводзінаў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз email: tatyana.pronko@undp.org.

Падрыхтавала Чэрняўская Ірына


***

Падзеі


Дзіцячыя страхі і іх пераадольваньне

Пад гэткай назвай адбывалася
чарговая сустрэча, арганізаваная 2 ліпеня ў Гародні Жаночай
інфармацыйнакансультацый най службай.

Наступнае паседжаньне Службы адбудзецца 9 ліпеня і будзе прысьвечанае тэме Пэрыяд мэнапаўзы ў жанчын.

У межах Службы дзейнічаюць Жаночы іміджклюб ШАРМ і Псыхалягічная кансультацыя для жанчын Femina, ладзяцца разнастайныя сустрэчы з спэцыялістамі касмэталёгіі, валеалёгіі, псыхалёгіі і інш.

Сустрэчы Жаночай інфармацыйнакансультацый най службы, створанай Гарадзенскім грамадзкім аб'яднаньнем практычных псыхолягаў, адбываюцца штосераду а 18:00.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя жанчыны, гатовыя ўзяць удзел у працы Службы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасу:

вул. Карла Маркса, 31916, Гародня

тэл. (0152) 738059

Валера Руселік


***


НёманІнфарм";

навіны з эўрарэгіёну Нёман


Крок за крокам  да адзінства

1 ліпеня завершыўся этап
падачы заявак на ўдзел у міжнародным летніку ПоЛіБелКа, які адбудзецца 815
жніўня 2003 году ў Піянэрску (Калінінградчына, Расея).

Зараз ідзе праца па апрацоўцы атрыманых зьвестак. Адабраных ўдзельнікаў чакае дастаткова напружаная падрыхтоўка да прэзэнтацыі сваёй арганізацыі і ўласных маладзёвых праграм перад калегамі зь іншых краінудзельніц эўрарэгіёну Нёман.

Нагадаем, што ідэя правядзеньня летніку нарадзілася падчас Форуму эўрарэгіёну Нёман, які адбываўся 1819 лістапада 2002 году ў Гародні (Беларусь) і ладзіўся ГА Цэнтр Трэці сектар.

Мэта правядзеньня летніку ПоЛіБелКа & #151; падвышэньне ўзроўню памкненьняў НГА краінудзельніц эўрарэгіёну Нёман да актыўнага супрацоўніцтва і абмену ўласным досьведам у розных сфэрах дзейнасьці.

Задачы летніку:

  • навучаньне й суправаджэньне мэтадычнымі
    матэрыяламі на майстарклясах прадстаўнікоў НГА паводле прынцыпу НГА для НГА
    (кожны ўдзельнік прэзэнтуе дзейсную працоўную праграму сваёй арганізацыі й
    вучыць яе іншых прадстаўнікоў НГА);
  • абмен мэтадычнымі матэрыяламі з наступным іх
    аналізам і сынтэзам у выглядзе электроннага зборніку;
  • абмен уласным досьведам дзейнасьці зь іншымі арганізацыямі


У межах рэалізацыі праекту прадугледжаныя наступныя кірункі працы:

  • адукацыйны (правядзеньне майстарклясаў кожным з
    удзельнікаў летніку);
  • міжкультурныя дачыненьні (нацыянальныя вечарыны і
    прэзэнтацыі краінудзельніц; засваеньне простых словаў і выразаў моваў
    эўрарэгіёну);
  • мэтадычны (прэзэнтацыя праграм
    арганізацыяўудзельніц з дапамогай мэтадычных матэрыялаў, іх наступнае
    зьмяшчэньне ў Інтэрнэце і распаўсюд сярод НГА эўрарэгіёну);
  • інфармацыйны (распаўсюд інфармацыі пра эўрарэгіён Нёман і летнік ПоЛіБелКа ўдзельнікамі праекту сярод насельніцтва сваіх краін).

Падрыхтаваў Валера Руселік


Эти странные бульбаши

Грамадзянін Расеі
паскардзіўся на дзеяньні беларускіх памежнікаў у Калінінградзкае прадстаўніцтва
МУС.

Уладзімер Казюронак, грамадзянін Расеі, беларус па нацыянальнасьці, разам з сваім 13цігадовым сынам надумаў зьезьдзіць на сваю гістарычную радзіму. Без праблем праехаўшы транзытам празь Летуву, спадар Казюронак сутыкнуўся з праблемамі на памежным пераходзе ў Астраўцы. Як цьвердзіць ён, беларускія памежнікі пачалі цікавіцца, чаму ў яго пашпарце няма здымка дзіцяці і ці не зьяўляецца расеец чальцом міжнароднай крымінальнай групы, што перавозіць дзяцей за мяжу. А таксама запатрабавалі даказаць, што гэта сапраўды яго сын.

Памежнікі праігнаравалі цьверджаньні хлопчыка, што Ўладзімер Казюронак  гэта яго тата, а таксама спасылкі апошняга на міждзяржаўныя пагадненьні. Праігнаравалі  і не далі дазволу знахадзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта паведамляе штотыднёвік Страна Калининград.

Алеся Навіцкая


Ваўчараў больш ня будзе  будуць візы

Увядзеньне візаў для паездак
у Польшчу, як заявіў генэральны консул РП у Калінінградзе, заплянаванае на 1
кастрычніка 2003 году.

Пакуль што візы выдаюцца на 6 месяцаў, а зь 1 верасьня тэрмін іх дзеяньня будзе падоўжаны да году. Зь 1 кастрычніка ваўчары будуць адмененыя. У чаканьні павелічэньня колькасьці наведвальнікаў, штат консульства пабуйнеў да сарака чалавек. Штодня супрацоўнікі ўстановы здольныя выдаваць да 500 візаў. Зараз колькасьць гэтых дакумэнтаў складае прыкладна 50 на дзень.

Пра гэта паведамляе штотыднёвік Страна Калининград.

Алеся Навіцкая


Залаты хлеб

У Калінінградзкай вобласьці
хлеб падаражэў на 1720%.

З пачатку гэтага году кошт на муку ўва ўсёй Расеі падвысіўся прыкладна на 30%. У Калінінградзкай вобласьці, дарэчы, уласных запасаў збожжа хапае толькі да сьнежня (а большая частка набываецца паза межамі рэгіёну).

Пра гэта паведамляе штотыднёвік Страна Калининград.

Алеся Навіцкая


Ці будзе помнік чаўнаку?

Кіраўнік Багратыёнаўскага раёну Калінінградзкай вобласьці Алег Шлык выступіў з прапановай усталяваць на расейскапольскай мяжы ў месьце Багратыёнаўску помнік чаўнаку.

Магчыма, пры адміністрацыіі раёну будзе створаная адмысловая фундацыя,  заявіў чыноўнік.

Праект помніка пакуль што не гатовы, але кіраўнік раёну прапануе наступны: адзін ці два чалавека з заплечнікамі і расшпіленай адзёжай, адкуль будуць тырчаць блёкі цыгарэтаў і бутэлькі з гарэлкай. На думку сп. Шлыка, кошт помніка можа скласьці 510 тысяч даляраў ЗША.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтваwww.polska.ru.

Алеся Навіцкая


Над выпускам працавалі Алеся Навіцкая, Ірына Чэрняўская й Валера Руселік.

Kids Nike Cortez