Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны 05.09.2003 г

Рэгіён:
06.09.2003

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб'яднаньня Цэнтр Трэці сектар

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0152) 967478,

email:sektar@iname.com

www:
sektar.cjb.net


05.09.2003 г.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны зьяўляецца дадаткам да часапісу Трэці сэктар.

Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на Кроніку і яе карэспандэнтаў абавязковая.


***

Паважаныя сябры і калегі! Радыя зноўку Вас вітаць. Маем надзею, што летні адпачынак быў усім на карысьць і толькі паспрыяе больш пасьпяховай працы ў трэцім сэктары на карысьць усяго нашага грамадзтва. А таксама спадзяемся, што нашая супраца зноўку ўзновіцца і рассылка будзе заўсёды поўная паведамленьняў пра нашую й Вашую працу.

Чакаем Вашых допісаў!

Заўсёды з Вамі,

Рэдакцыя Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

***

Абвесткі

МІЦ хоча падтрымаць

Маладзёвы інфармацыйны цэнтар (Менск) абвясьціў новы спабор: Падтрымка незалежных маладзёвых арганізацыяў Беларусі.

Удзел у спаборы могуць узяць як зарэгістраваныя, гэтак і незарэгістраваныя маладзёвыя аб`яднаньні. Абавязковым крытэрам адбору зьяўляецца факт распаўсюджваньня дзейнасьці заяўнікоў на канкрэтную лякальную мясцовасьць (мястэчка, раён, рэгіён і г.д.) альбо навучальную ўстанову.

Магчымая дзейнасьць у межах праекту:

  • падтрымка і абарона правоў моладзі;
  • адукацыя лідэраў і сябраў маладзёвых
    грамадзкіх арганізацыяў;
  • падтрымка выдавецкай справы;
  • захаваньне нацыянальнай, культурнай і гістарычнай спадчыны.

Тэрмін рэалізацыі праектаў  да 1 траўня 2004 году.

Найбольшы памер грантаў  $1500.

Заяўкі трэба даслаць да 21 верасьня 2003 году замоўнай поштай або прывезьці на адрас:

вул. Дарашэвіча, 42

220013, Менск.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл: (017) 2194711, (029) 6194711, (029) 6609476. Email:yic@bsa.org.by.

Чакаем матэрыялаў у ТС!

Напісаць пра цікавыя справы сваёй арганізацыі, падзяліцца сваімі думкамі наконт важных падзеяў у жыцьці свайго места і сваёй краіны, прапанаваць супрацоўніцтва (у тым ліку й міжнароднае), даць абвестку могуць атрымальнікі Кронікі на старонках чарговага нумару часапіса Трэці сэктар, які ў хуткім часе ўбачыць сьвет. Гэтым разам нумар будзе прысьвечаны міжнароднаму супрацоўніцтву і эўрарэгіёну Нёман.

Чакаем вашых допісаў!

Рэдакцыя


***

Мае быць

CAP запрашае

Альянс Партнэрства Каўнтэрпарт запрашае стваральнікаў НГАпэрыёдыкі, журналістаў і рэдактароў да ўдзелу ў Нарадзе стваральнікаў пэрыёдыкі трэцяга сэктару Беларусі.

Нарада адбудзецца 12 верасьня з 12.00 да 17.00 у канфэрэнцзалі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы па адрасу: вул. В. Харужай, 16, Менск.

Плянуецца, што ўдзельнікі сустрэчы абмяркуюць з прадстаўнікамі САР магчымасьці пашырэньня асьвятленьня грамадзкай актыўнасьці ў пэрыёдыцы трэцяга сэктару, а таксама паспрабуюць вызначыць шляхі супрацоўніцтва паміж САР і НГАвыданьнямі, накіраванымі на дасягненьне гэтае мэты.

Ахвотным да ўдзелу трэба даслаць на адрас САР (альбо на
факс ці электронную пошту) запоўненую анкету, ankieta-CAP.doc . Адрасы пазначаныя ў анкеце.

Арганізатары кампэнсуюць іншагароднім удзельнікам мерапрыемства кошт праезду пры наяўнасьці квітка.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (017) 2177773, 2177774 (Зьміцер Станюта).

еmail:stanuta@cap.gin.by

http://cap.iatp.by/http://cap.by.iatp.org.ua

Падрыхтаваў Валера Руселік

***


Падзеі

Спынім гандаль музыкай?

30 жніўня ў межах акцыі Спынім гандаль жанчынамі ў гарадзенскім гарадзкім парку ймя Жылібэра адбыўся музычны фэст. у якім прыняло ўдзел 5 гарадзенскіх гуртоў.

Арганізатарам акцыі выступае мясцовы Цэнтар міласэрнасьці Сям'я пры падтрымцы Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

Найлепшым гуртом была прызнаная каманда Джойнт, у рэпэртуары якой большую частку займаюць беларускія песьні на словы гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка.

Таксама слых прысутных цешылі сваімі выступамі Багровый тон, Джин Тоник, The The і Can@by.

Андрэй Мялешка


Ліда  спроба №3

Новы Інтэрнэтпраект (www.discolida.narod.ru) , прысьвечаны маладзёваму жыцьцю Ліды, распачаў сваю працу ў жніўні.

На сённяшні дзень згаданы рэсурс зьяўляецца ўжо трэцім па ліку праектам пра старажытнае беларускае места. Мова старонкі  расейская.

Аўтарам старонкі зьяўляецца студэнт Гарадзенскага філіялу Сучаснага гуманітарнага ўнівэрсытэту Зьміцер Бегамолаў.

Андрэй Мялешка


Дзятлава віртуальнае

Старонка Дзятлава  райцэнтру Гарадзенскай вобласьці  (dyatlovo.by.ru) зьявілася ў Сеціве.

Наведвальнікі рэсурсу маюць магчымасьць пазнаёміцца з гісторыяй, помнікамі, вядомымі людзьмі Дзятлава і Дзятлаўскага раёну. Стваральнікі старонкі мяркуюць пэрыядычна зьмяшчаць на ёй новую і актуальную інфармацыю пра рэгіён.

Андрэй Мялешка


Гародня  Вольны горад

Пачаў працу новы гарадзенскі партал http://freegrodno.fatal.ru пад агульнай назвай Вольны горад.

Новы рэсурс будзе зьмяшчаць навіны з жыцьця места над Кронанам, зьвесткі пра гарадзенскія музычныя гурты і іх творы, а таксама спасылкі на іншыя Інтэрнэтпраекты, прысьвечаныя Гародні.

Мова парталу  беларуская. У хуткім часе чакаецца і ангельскамоўная вэрсія. Таксама стваральнікі Вольнага гораду плянуюць на працягу бліжэйшых тыдняў зьмясьціць на партале вялікую колькасьць здымкаў з выявамі роднага места.

Андрэй Мялешка


***


НёманІнфарм";

навіны з эўрарэгіёну Нёман


Новыя візы

2 верасьня ў польскім кансуляце, які месьціцца ў Калінінградзе, пачалі ўклейваць візы новага ўзору.

Праўда, пакуль што гэтая працэдура мае неабавязковы характар: дагэтуль дзейнічаюць старыя патрабаваньні. Правілы зьменяцца толькі 1 кастрычніка.

Празь месяц жыхары Калінінградзкай вобласьці будуць абавязкова афармляць польскія візы бясплатна і тэрмінам на 1 год. Аналягічную палёгку атрымаюць і польскія грамадзяне падчас наведваньня самага заходняга рэгіёну Расейскай Фэдэрацыі.

Кансулят ужо завершыў падрыхтоўку да новага рэжыму працы. Для хуткай апрацоўкі дадзеных была ўсталяваная новая тэхніка, павялічаны штат супрацоўнікаў, абсталяваныя новыя памяшканьні для наведвальнікаў.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтваwww.polska.ru.

Валера Руселік


Над выпускам працавалі Андрэй Мялешка й Валера Руселік.

nike zoom kd easter images funny quotes birthday