Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Рэгіён:
25.05.2007


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс
(0-152) 75-71-72,

e-mail:
trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

                                                      
Выпуск
248                                                           

(24
траўня
200
7
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася
Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел: Зьміцер Кануннікаў, Лана
Руднік.

 

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Фэстываль
адбыўся.........................................................................… 2

Музыкі
ратуюць Гародню...............................................................… 2

Мастакі
супраць разбурэньня
Гародні............................................… 3

Дні
Швэдзкай і беларускай паэзіі ў Гародні....................................… 3

Гародня:
кроніка супраціву.............................................................… 3

Памяці
ахвяраў сталінскіх рэпрэсій................................................… 3

Валянтэры
трымаюць іспыт на міласэрнасьць...............................… 4

Летнік
у Любчы...............................................................................… 4

Дзень
адчыненых дзвярэй у ЭГУ...................................................… 4

Круглы
стол Дэмакратычныя практыкі ў НГА...........................… 5

Стажыроўкі
для прафэсыйных журналістаў...................................… 5

Стажыроўка
ў Гарвардзе................................................................… 6

Спабор
эсэ ад NATO.......................................................................… 6

Урачыска
запрашае......................................................................… 7

«Women
can!»
— праект‑сэмінар па гендарнай роўнасьці...............… 7

Спабор
трохбаковых партнэрскіх праектаў...................................… 7

Новая
адукацыйная праграма.........................................................… 8

Навучальныя
візыты для маладых актывістаў................................… 8

Стажыроўкі
для юрыстаў...............................................................… 9

Новая
адукацыйная праграма.........................................................… 9

Міжнародны
фальклёрны праект....................................................… 9

 

 

 

 

 

Фэстываль адбыўся

Фэстываль маладзёвай
журналістыкі  Твой стыль,  прысьвечаны 10-годдзю Школы маладога
журналіста ладзіўся  ў Гародні з 18
па 20 траўня.

У якасьці арганізатараў
фэсту выступілі грамадзкія абяднаньні Цэнтр Трэці сектар і Беларуская
Асацыяцыя Журналістаў. У межах фэстывалю вядомыя беларускія журналісты правялі
8 майстар-класаў. Тэмы самыя розныя: ад асаблівасьцяў працы з крыніцамі
інфармацыі да сучасных тэндэнцый on-line журналістыкі.

У межах фэсту адбыліся
прэзентацыі Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, карпаратыўнага часопіса БАЖ
АБАЖУР, on-line газэты і радыё Твой стыль, а
таксама гарадзенскіх інтэрнэт-рэсурсаў. 
А 19 траўня навучэнцы ШМЖ-10 
сьвяткавалі выпускны. Да гэтага дня было прымеркавана падвядзеньне
вынікаў спабору маладых журналістаў Твой стыль, прэзентацыя каталогу
выпускнікоў Школы маладога журналіста і 
канцэрт гарадзенскіх музычных гуртоў.

 Заключным акордам фэстывалю стаў пікнік у
Каложскім парку, дзе выпускнікі і выкладчыкі ШМЖ дзяліліся ўражаньнямі апошніх
дзён, планамі і задумамі.

5уверх

 

Музыкі ратуюць Гародню

Віктар Шалкевіч сваім канцэртам
распачаў акцыю "Музыкі супраць разбурэньня Гародні".

Бард гаворыць, што
далучыўся да кампаніі ў абарону Старой Гародні, бо давярае меркаваньням яе
ініцыятараў, такіх як доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч. Свой горад, у
якім Віктар жыве 27 гадоў, ён успрымае без сьляпой любові: разумее яго слабыя і
моцныя бакі. Напісаць песьню пра старую
архітэктуру ня так проста, гаворыць ён. Вось аднойчы ў яго атрымаўся тэкст пра
Горадню, над якой на шпіцах Фарнага касьцёлу анёлы з трубамі, і над якой падае
дождж

           
Наступнай у абарону Старой Гародні мае выступіць Кася Камоцкая.

Усе ахвотныя далучыцца да грамадзкай кампаніі "Выратуем
Гародню" могуць тэлефанаваць па нумарах: 5661842 і 6607299.
Дадатковую інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўках: http://harodnia.com i http://help-hrodna.info
.

5уверх

Мастакі
супраць разбурэн
ьня
Гародні

Да
грамадзянскай кампаніі Выратуем Гародню далучаюцца беларускія і замежныя
мастакі. У нядзелю 10 чэрвеня ў Г
ародні адбудзецца
адкрыты мастацкі пленэр-акцыя Мастакі супраць разбурэння Гародні.

На сёньняшні дзень згоду
ўзяць удзел у пленэры ўжо выказалі больш за 20 айчынных мастакоў. Сярод іх Алесь
Пушкін, Аляксей Марачкін, Міхал Анемпадыстаў. Чакаецца таксама прыезд групы
творцаў з краін Эўразьвязу.

Мастакі пакінуць на
палотнах выявы Старога гораду, гістарычныя будынкі, якія гарадзенскія ўлады
вызначылі пад знос.

Пленэр будзе адкрытым, запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Па пытаньнях удзелу ў пленэры
Мастакі супраць разбурэння Гародні зьвяртайцеся па тэлефоне: (+375) 296 60 72
99 — Павал Мажэйка.

www.harodnia.com

http://help-hrodna.info

5уверх

 

Памяці ахвяраў сталінскіх
рэпрэсій

28 траўня ў памяшканьні
Таварыства беларускай школы мае адбыцца вечарына памяці ахвяраў сталінскіх
рэпрэсій.

Пачне вечарыну гістарычны выклад
доктара гістарыі, выкладчыка Эўрапэйскага Гуманітарнага Унівэрсітэта спадара
Алеся Смаленчука Ад беларусізацыі да Курапат. У мерапрыемстве возьмуць удзел
людзі, якія самі пацярпелі пад час сталінскіх
рэпрэсій.

Пачатак вечарыны а 18 гадзіне па
адрасе: вул. Будзёнага, 48а 44.

5уверх

Дні
Швэдзкай і беларускай паэзіі ў Гародні

Сустрэчы з сучаснымі швэдзкімі і
знакамітымі беларускімі паэтамі і пісьменьнікамі чакаюць гарадзенцаў ў межах
Дзён швэдзкай і беларускай паэзіі.

Літаратурныя чытаньні
ладзяцца ў Гародні 31 траўня ў актавай зале філялагічнага факультэта ГРДУ імя
Янкі Купалы. Сярод швэдзкіх удзельнікаў чытаньняў Астрыд Тротцыг, Эрык
Берквіст, Клаўдзія Маркс.

Арганізатары чытаньняў:
Ганаровы кансулят Каралеўства Швэцыя ў Рэспубліцы Беларусь, Гарадзенскі
дзяржаўны ўнівэрсітэт імя Янкі Купалы, пры падтрымцы Грамадзкага абяднаньня
Калегіюм і фінансавай падтрымцы Швэдзкага Інстытута.

Пачатак а 15-ай гадзіне.

Уваход
вольны.

5уверх

 

 

Валянтэры трымаюць іспыт на
міласэрнасьць

Валянтэры з вёскі Князікава
Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці распачалі праект Іспыт на
міласэрнасьць.
У межах праекту аказваецца дапамога ветэранам вайны і
працы, адзінокім састарэлым людзям ды
дзецям-інвалідам.

Праца валянтэраў гэта частка агульнанацыянальнай
праграмы "Ўдзел моладзі ў грамадзянскай супольнасьці", якую рэалізуюць
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа пры падтрымцы Дзіцячага Чырвонага Крыжа.
Мэта праграмы разьвіцьцё валянтэрскага руху сярод маладзёнаў, скіраванага на
падрымку сацыяльна неабароненых групаў насельніцтва і распаўсюджваньне
гуманітарных каштоўнасьцяў.

           
Паводле
www.bel.ngo.info

 5уверх

        

                                                                             

 


               

  Абвесткі:

 

Летнік у
Любчы

Моладзевае
грамадзкае абяднаньне «Г
iсторыка»
запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў летніку ў Любчы (Гарадзенская вобласьць) з 13
па 26
жн
iўня.

Мэта летніка
дапамагчы ў адбудове старажытнага замка, якi зараз
знаходзiцца ў
занядбаным стане.
Акрамя працы ўдзельнікі летніка будуць мець магчымасьць паслухаць лекцыi
па гiсторыi i
культуры Беларусi i
суседнiх краiн, пасьпяваць каля вогнiшча, сустрэць цiкавых людзей i
шмат іншага.

Больш
падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 753
80
52 (Надзея), 604 33 56
(Васіль).

 5уверх

 

Дзень
адчыненых дзвярэй у ЭГУ

26 траўня
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсітэт (Вільнюс, Літва) абвяшчае пачатак прыёму
студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграм і запрашае
абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй.

ЭГУ прапануе
навучаньне па наступных праграмах:


  • Міжнароднае права
  • Візуальны дызайн і медыя
  • Візуальныя і культурныя дасьледаваньні

  • Масавыя камунікацыі і журналістыка
  • Культурная спадчына і турызм
  • Паліталёгія і
    эўрапэйскія
    дас
    ьледаваньні
  • Тэорыі
    і практыкі сучаснага мастацтва

  • Сацыяльная і палітычная філасофія
  • Беларусістыка: гісторыя Беларусі і культурная
    антрапалогія

Пры
паступленні на завочныя праграмы ЭГУ:

v     залічэньне
адбываецца без уступных іспытаў
,

v     найлепшым
студэнтам выдаецца бясплатная гадавая літоўская віза;

v     вочныя
сесіі
п
раводзяцца ў Вільнюсе.

Па
заканчэньні бакалаўрскіх праграм выпускнікі ўнівэрсітэта маюць магчымасьць
працягнуць адукацыю ў магістратуры ЭГУ і іншых эўрапэйскіх ВНУ.

Поўную
інфармацыю аб адукацыйных праграмах ЭГУ можна атрымаць на вэб-пляцоўцы www.ehu.lt.

 5уверх

 

       
Круглы стол Дэмакратычныя практыкі ў
НГА

29 траўня міжнароднае асьветніцкае грамадзкае абяднаньне АКТ
запрашае да ўдзелу ў дыскусійным круглым стале «Дэмакратычныя практыкі
ў НГА: дэкаратыўны ці кіруючы прынцып».

Мэта мерапрыемства -  абмеркаваньне стану дэмакратычных практык ў
трэцім сектары і вызначэньне падыходаў да стратэгіі яго разьвіцьця.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца прадстаўнікі
грамадзкіх аб'яднаньняў, міжнародных арганізацый, экспэрты, СМІ. Зацікаўленым прапануецца падрыхтаваць 5-хвілінны выступ па
пытаньнях дыскусіі.

Тэзісы
выступаў аб'ёмам да 1 старонкі фармату A4 шрыфт Times New Roman 12 п., дасланыя
на эл. адрас actngo@mail.ru, будуць распаўсюджаныя сярод
удзельнікаў.

Апошні
тэрмін перадачы тэзісаў: да 26 траўня.

          
 Пачатак
сустрэчы ў 14-30 па адрасе: г.Мінск, пр-т Газеты "Праўда" 11, Міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB).

 Падцьвердзіць удзел можна па  e-mail: actngo@mail.ru.

           
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Валерыя Журакоўскага

Па тэлефонах: 649-22-94,
594-65-50.

           
Падрыхтавала
Лана Руднік


5уверх

Стажыроўкі для прафэсыйных журналістаў

Стажыроўка
для прафэсыйных журналістаў імя Джона С. Найта ладзіцца ва ўнівэрсітэце
Стэнфарду.

Стажыроўка
дае выбітным, досыць вопытным журналістам, шанец пашырыць і паглыбіць сваё
разуменьне зьмяняючагася сьвету. Мэта гэтай стажыроўкі палепшыць якасьць
навінаў і інфармацыі, што даходзіць да публікі праз СМІ: друкаваныя, эфірныя і
он-лайнавыя.

 Удзельнікі
стажыроўкі наведваюць заняткі ў Стэнфардзе, спэцыяльныя сэмінары з запрошанымі
прамоўцамі, а таксама навучаюцца самастойна. Напрыканцы году яны вяртаюцца на
сваё месца працы. Удзельнікі
стажыроўкі атрымліваюць стыпендыю
ў памеры $55000 на адзін акадэмічны год і
дадатковыя бонусы.

Апошні
тэрмін падачы заяваў для ўдзельнікаў з іншых краін: 15  сьнежня.

Больш
падрабязную інфармацыю і форму заяўкі на 2008-2009 гг. можна знайсьці на
вэб-пляцоўцы: http://knight.stanford.edu/application/intl.html .

            Падрыхтаваў Зьміцер Кануннікаў 

 5уверх

Стажыроўка ў Гарвардзе

Цэнтр Імя
Джоан Шорэнстейн прапаноўвае стажыроўку на адзін сэместар у Гарвардзкай Школе
Кіраваньня імя Кеннэдзі.

Удзелькі
стажыроўкі амэрыканскія або замежныя журналісты, навукоўцы альбо чыноўнікі,
зацікаўленыя ўплывам прэсы на грамадзкую палітыку альбо палітычнае жыцьцё ў
цэлым.

 Заявы мусяць мець
дату адпраўкі на паштовым штэмпелі да 1 лютага.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся да Дырэктара Праграмы па эл. адрасе: edith_holway@harvard.edu, тэлефоне  617-495-8269, факсе 617-495-8696 альбо паштовым адрасе: Fellowship Program Director Joan Shorenstein Center on the Press, Politics and Public Policy Kennedy School of Government 79 Kennedy Street, Harvard University, Cambridge, MA 02138Аплікацыйныя формы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.ksg.harvard.edu/presspol/            Падрыхтаваў Зьміцер Кануннікаў 

 5уверх 

Спабор эсэ ад
NATO

НАТА абвяшчае спабор эсэ імя Манфрэда Вёрнэра для вучоных, дасьледчыкаў і пісьменьнікаў ва ўзросьце ад 20 да 35 год як з ліку краінаў НАТА, так і з краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах супрацоўніцтва з НАТА.Прыз у памеры 5 000 эўра дастанецца таму, хто прадаставіць найлепшае эсэ на датычную НАТА тэму. Эсэ ня мусіць перавышаць 5000 словаў і мусіць быць прыдатным для апублікаваньня. Апошні трэмін падачы эсэ: 31 жніўня.Штогадовы спабор эсэ заснаваны NATO ў гонар Манфрэда Вёрнэра, былога Генеральнага Сакратара Арганізацыі Паўночна Атлантычнай Дамовы (NATO), які адыграў значную ролю ў трансфармаваньні арганізацыі па завяршэньні халоднай вайны.  Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы http://www.nato.int/acad/fellow/mw00e.htm.

5уверх 

  

 


™ 

Не спазьніся!

 Урачыска запрашае

3 чэрвеня ў межах ХІІ Фэстывалю
Урочыско сустрэчы з прыродай і мастацтвам адбудзецца чэмпіянат сьвету ў
выпяканьні Бабкі і бульбяной Кішкі, а таксама турнір налівак.

Арганізатары Фэстывалю грамадзкія абяднаньні Урачыска
(Супрасьль) і Цэнтр Трэці сектар (Гародня) маюць магчымасьць запрасіць 5-6
удзельнікаў з Гарадзеншчыны, якім будуць кампенсаваныя выдаткі на пражываньне і
харчаваньне ў час імпрэзы.

Ахвотныя да ўдзелу маюць паведаміць па эл. адрасе:
trecisektar@yahoo.com .

Дадатковую інфармацыю пра Фэстываль можна знайсьці на
вэб-пляцоўцы па адрасе:  www.uroczysko.pl .

5уверх

«Women can!» — праект‑сэмінар па гендарнай
роўнасьці

1 ліпеня мае
адбыцца ўводны праект‑сэмінар «
Women
can!» па
гендарнай роўнасьці. Ён мусіць закрануць праблемы гендарнай роўнасьці і стаць
першым крокам для распрацоўкі гэтых пытаньняў.

Мэта праекту
знайсьці людзей, якія цікавяцца гэтай праблемай, а таксама на канкрэтных
прыкладах з гісторыі і сучаснасьці паказаць магчымасьці дасягненьня посьпеху
жанчын. Але мы ні ў
якім разе ня хочам крыўдзіць хлопцаў, а наадварот, заклікаем іх да
супрацоўніцтва!!! Далучайцеся, будзе цікава!

Усіх
ахвотных
да ўдзелу просім зьвяртацца на эл.адрас: projectgender@gmail.com .

Паводле
http://nn.by/

5уверх

 

Спабор
трохбаковых партнэрскіх праектаў
                  

Спабор
трохбаковых партнэрскіх праектаў разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў для НГА
Украіны, Беларусі і Калінінградскай вобласьці абвешчаны ў межах Праграмы
«Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў

 Нямеччына-Польшча-Украiна/Беларусь.

           
Перавага аддаецца праектам:

— асьветніцкія і
грамадзкія праекты, скіраваныя на розныя сацыяльныя групы;

— эўрапейская інтэграцыя;

— ахова
навакольнага асяроддзя;

— правы
чалавека і грамадзянская свабода;

-супольная гісторыя;

-нацыянальная культурная спадчына.

Працяг
праектаў 11 месяцаў, пачатак з лютага 2008 года.

Максімальны
памер гранту 12.000 єўра.

Апошні
тэрмін падачы заявак — 31 траўня

За больш
падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрасы: pauci@pauci.kiev.ua,
pis@batory.org.pl (Бартоломей
Астроўскі, Фонд імя Стэфана Баторыя), carsten.lenk@bosch-stiftung.de (Карстен
Ленк Фонд імя Роберта Боша).

5уверх

Новая адукацыйная праграма

Савет
Міністраў Паўночных краінаў ухваліў праграму "Вышэйшая адукацыя для Моладзі
Беларусі".

Падрабязную
інфармацыю аб магчымасьцях атрыманьня эўрапейскай адукацыі ў межах новай
праграмы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.democraticbelarus.eu .

З пытаньнямі
зьвяртайцеся на эл.адрас: info@democraticbelarus.eu
.

 

5уверх

 

           
Навучальныя
візыты для маладых актывістаў

Фундацыя
Institute for Strategic Studies (ISS), якая
месьціцца ў Кракаве, ладзіць навучальныя праграмы ў Польшчы для беларускай
моладзі, заангажаванай у працы недзяржаўных грамадзкіх арганізацый.

27 маладых
беларускіх актывістаў маюць магчымасьць ўзяць удзел у трэнінгах, лекцыях,
навучальных візытах у Кракаве і Варшаве на працягу месяца.

Тэрміны
стажыровак:

-        
4-30
чэрвеня

-        
2-29
ліпеня

-        
1-28
жніўня

-        
3-30
верасьня

-        
1-28
кастрычніка

-        
5-28
лістапада

-        
26
лістапада-20 сьнежня

-        
7-31
студзеня 2008 года.

За
інфармацыяй пра патрабаваньні да ўдзельнікаў праграмы і з іншымі пытаньнямі
зьвяртайцеся да каардынатаркі па адрасе:

Paulina
Gas,
Koordynator Programu Instytut Studiуw
Strategicznych

ul.
Mikolajska
4

31-027
Krakow

tel./fax:
(48 12) 421 62 50.

Стажыроўкі для
юрыстаў

Міжнародная
праграма стажыроўкі юрыстаў (
International
Practice
Diploma
Programme)
распачнецца 2 ліпеня ў Лёндане.

Праграма
распрацавана Міжнароднай юрыдычнай асацыяцыяй і Юрыдычным каледжам Англіі і
Уэльса, будзе асабліва цікавай для выпускнікоў юрыдычных факультэтаў, якія маюць
патрэбу ва ўдасканальваньні сваіх ведаў ў пэўных галінах права, а таксама для
юрыстаў, якія жадаюць пашырыць свае юрыдычныя веды.

Больш
падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.ibanet.org/education/ipdp_home.cfm
.

Паводле www.ngo.by

5уверх

 

Новая
адукацыйная праграма

Савет
Міністраў Паўночных краінаў ухваліў праграму "Вышэйшая адукацыя для Моладзі
Беларусі".

Падрабязную
інфармацыю аб магчымасьцях атрыманьня эўрапейскай адукацыі ў межах новай
праграмы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.democraticbelarus.eu .

З пытаньнямі
зьвяртайцеся на эл.адрас: info@democraticbelarus.eu
.

5уверх

 

 

Міжнародны
фальклёрны праект

Грамадзкае
аб'яднаньне «Таварыства немагчымых ініцыятываў» з польскага горада Торунь шукае
ахвочых зь Беларусі для ўдзелу ў міжнародным фальклёрным праекце з 8 па 13
чэрвеня.

Шасьцідзённы праект разьлічаны на моладзь з Польшчы,
Нямеччыны ды Беларусі.
У праграме заняткі па розных відах архаічнага фолькавага сьпеву на некалькіх
мовах, фальклярыстычныя вечарыны, пошукі гістарычнай ды этналягічнай інфармацыі.

Падрабязную
інфармацыю пра дэталі арганізацыі летніка можна дазнацца праз кантакт:
Alicja
Chajewskа
alucek@poczta.fm , тэл. (+48 56) 655 50 22.

               
Паводле www.belngo.info

5уверх

 

 

Kyrie Irving Shoes