Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны. 11.05.2003

Рэгіён:
11.05.2003

           
 Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

            
ад Грамадзкага аб'яднаньня Цэнтр Трэці сектар

 

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0152) 967478,

email:sektar@iname.com

www: sektar.cjb.net


11.05.2003 г.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны зьяўляецца дадаткам да часапісу Трэці сэктар.

У Кроніцы выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў ТС, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі.

Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на Кроніку і яе карэспандэнтаў абавязковая.

***



Абвесткі


Спабор Мой Сусьвет  гэта

Усё некалі й недзе пачынаецца, усё калісьці й дзесьці завяршаецца Сусьвет зьяўляецца ў гэтым, здавалася, непарушным правіле своеасаблівым выняткам. Навукоўцы дагэтуль нешта вымяраюць і вылічваюць, але гаварыць пра нейкі значны плён пакуль што не даводзіцца. А можа яны вымяраюць нешта ня тое, зусім іншае? Тады варта паспрабаваць дакладна вызначыць паняцьце Сусьвету.

Рэдакцыя Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны працягвае чарговы спабор сярод сваіх чытачоў на найлепшы працяг выразу: Мой Сусьвет  гэта.

Свае думкі трэба даслаць на email: trecisektar@yahoo.com  з пазнакай На спабор не пазьней за 21 траўня 2003 году. Аўтара найбольш запамінальнага выразу чакае прыемны падарунак.

Чакаем!

 

Давайце не паліць траву разам!

Таварыства Pracownia na rzecz Wszystkich Istot з Польшчы шукае партнэрскую экалягічную арганізацыю з Гарадзеншчыны для рэалізацыі сумеснага праекту Не выпальвай травы! на тэрыторыі Падляскага ваяводзтва і Гарадзенскай вобласьці.

Праект рэалізуецца ў межах Праграмы Эўрапейскага Зьвязу PHARE Польская ўсходняя мяжа. Плянуецца друкаваць плякаты, улёткі й налепкі для іх шырокага распаўсюду.

Больш падрабязную інфармацыю аб Праграме PHARE Польская ўсходняя мяжа можна знайсьці на старонцы:http://www.sspen.pl/sspen/pl/p hare/pgw2001/pgw.htm. Зьвесткі пра Таварыства Pracownia na rzecz Wszystkich Istot зьмешчаныя на сайце:www.pnrwi.most.org.pl.

Валера Руселік

 


Гаварыць пра гэта  будзем!

Канфэрэнцыя Праблемы аховы занядбаных архітэктурных помнікаў Гарадзеншчыны пераносіцца.

Падставай для гэтага сталіся пагрозы збоку мясцовых уладаў ў дачыненьне да арганізатаркі мерапрыемства  гарадзенскай філіі МГА Гісторыка.

Аднак маладзёны, якім параілі нічога не рабіць, усёткі зьбіраюцца ладзіць канфэрэнцыю. Папярэдняя дата  24 траўня 2003 году.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся па наступных каардынатах:

email:algunia@mail.ru

пэйджар: (0152) 784848 /аб.12576.

Ірына Чэрняўская

 

Навукоўцам  на квіток

Фонд Research and Development Foundation (CRDF) абвяшчае спабор па праграме маладзёвых трэвэлгрантаў у межах Cooperative Grants Program (CGP).

У праграме могуць узяць удзел маладыя навукоўцы з краін былога СССР: студэнтывыпускнікі, асьпіранты, спэцыялісты з навуковай ступеняй, атрыманай не пазьней як за 6 гадоў таму,  заангажаваныя ў праграмах сумесных дасьледаваньняў.

У межах праграмы фінансуюцца навуковыя паездкі ў межах партнэрскіх дасьледаваньняў ад 2 тыдняў да 3 месяцаў у лябараторыі і інстытуты ЗША.

Заявы на ўдзел у спаборы трэба даслаць да 15 ліпеня 2003 году.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз email: cgp@crdf.org.

Падрыхтавала Ірына Чэрняўская


Фонды падтрымаюць супрацу

Расейскі гуманітарны навуковы фонд (РГНФ) сумесна зь Беларускім рэспубліканскім фондам фундамэнтальных дасьледаваньняў (БРФФД) ладзяць у 2004 годзе спабор навуковых праектаў РГНФБРФФД.

Асноўнай мэтай спабору зьяўляецца кансалідацыя намаганьняў абодвух фондаў для фінансаваньня гуманітарных навуковых дасьледаваньняў, якія праводзяцца сумесна навукоўцамі зь Беларусі й Расеі.

Заявы прымаюцца да 30 верасьня 2003 году.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (095) 2835420 (РГНФ), (017) 2841890 (БРФФД).

Падрыхтавала Ірына Чэрняўская


***



Падзеі


Зачыстка трэцяга сэктару пачалася?

Міністэрства юстыцыі й некаторыя падпарадкаваныя яму ўстановы падалі спазыскі ў суды аб ліквідаваньні шэрагу НГА, сярод якіх апынулася й Гарадзенскае абласное грамадзкае аб'яднаньне Ратуша. У адказ ратушаўцы накіравалі Зварот да міжнароднай супольнасьці, а Асабмлея НГА пачала кампанію Наша Салідарнасьць супраць прымусовага закрыцьця грамадзкіх аб'яднаньняў.

21 красавіка 2003 году ў Гарадзенскі абласны суд паступіла спазыскавая заява аб ліквідацыі ГАГА Ратуша. Падставай для гэтага стаўся нібы той факт, што аб'яднаньне на працягу году двойчы парушыла правілы выкарыстаньня, уліку і захоўваньня паліграфічнага абсталяваньня.

Дарэчы, пісьмовае паведамленьне аб ліквідацыі арганізацыі зьявілася 24 красавіка  у дзень, калі споўнілася роўна 7 гадоў з моманту яе рэгістрацыі. ГАГА Ратуша была створаная ў 1996 годзе й зьяўляецца рэгіянальным рэсурсовым цэнтрам, асноўнай мэтай дзейнасьці якога сталася падтрымка й разьвіцьцё грамадзянскіх ініцыятываў.

Адначасова спазыскі аб ліквідацыі былі пададзеныя ў дачыненьні да яшчэ двох НГА: Рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня Маладзёвы Хрысьціянскасацыяльны саюз і грамадзкага аб'яднаньня Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця Варута (Баранавічы).

Асамблея НГА Беларусі, у знак салідарнасьці з арганізацыямі, якія апынуліся пад пагрозай закрыцьця, абвясьціла кампанію Наша Салідарнасьць, ініцыяваную грамадзкімі аб'яднаньнямі краіны. Стратэгічная мэта кампаніі  папярэджаньне фактаў прымусовай ліквідацыі іншых НГА.

Пачаткам кампаніі стаўся калектыўны зварот ад імя кіраўнікоў шэрагу буйных грамадзкіх аб'яднаньняў краіны да міністра юстыцыі з заклікам адклікаць з судоў спазыскі да Ратушы, Варуты і ХДСС.

Асамблея НГА заклікае ўсіх далучыцца да кампаніі  падпісваць і дасылаць у Міністэрства юстыцыі патрабаваньне адклікаць заявы аб прымусовай ліквідацыі беларускіх НГА. А таксама  узяць удзел у грамадзкіх слуханьнях, якія ініцыяітыўная група Нашай Салідарнасьці плянуе зладзіць 21 траўня.

Падрыхтавала Ірына Чэрняўская


Разумным быць не забароніш

31 траўня ў Гарадзенскім абласным Палацы творчасьці дзяцей і моладзі адбудзецца гарадзкі інтэлектуальны турнір, прысьвечаны Ўсясьветнаму дню інтэлекту.

Галоўнымі мэтамі мерапрыемства зьяўляюцца падвышэньне інтэлектуальнакультурнаг а ўзроўню і ўздым прэстыжу інтэлектуальных відаў дзейнасьці, а таксама інтэграцыя гарадзенскіх разумнікаў ува ўсясьветны інтэлектуальны рух.

У турніры возьмуць удзел каманды мясцовых навучальных установаў, грамадзкіх аб'яднаньняў і інш.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Аддзел па справах моладзі Гарадзенскага гарвыканкаму, Гарадзенскі гарадзкі інтэлектуальны клюб БЛІК і Абласны палац творчасьці дзяцей і моладзі.

Дарэчы, першы Ўсясьветны дзень інтэлекту адзначаўся ў месьце над Кронанам летась 25 траўня.

Ірына Чэрняўская


ЮНЭСКА пашыраецца

Вясенні фэст ЮНЭСКА2003 ладзіўся 34 траўня ў Гародні на базе мясцовага дзяржаўнага прафэсійнатэхнічнага каледжу лёгкай прамысловасьці.

Галоўнымі мэтамі мерапрыемства былі падвышэньне адукацыйнага ўзроўню ўдзельнікаў фэсту па праграмах ЮНЭСКА, пашырэньне сфэры дзейнасьці ў клюбах, выяўленьне падобных ініцыятываў і клюбаў і наладжваньне паміж імі супрацы, а таксама спрыяньне стварэньню клюбаў ЮНЭСКА на Гарадзеншчыне.

Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі пытаньні аховы здароўя, разважалі пра камунікацыі ў маладзевых арганізацыях, вучыліся спрачацца й разумець адзін аднаго. Пасля працоўнай часткі ўсіх чакаў тэатар і экскурсія па Гародні.

Арганізатарам фэсту выступіў гарадзенскі клюб ЮНЭСКА КЛЮВ пры падтрымцы Аддзелу па справах моладзі Гарадзенскага гарвыканкаму і Аддзелу па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні.

Ірына Чэрняўская


Данійцы і гарадзенцы: будзем супрацоўнічаць!

7 траўня ў Гарадню прыяжджалі прадстаўнікі маладзёвай Рады Даніі (DUF  The Danish Youth Council).

Госьці наведалі шэраг мясцовых НГА: ВІТ, Маладая Грамада, Гісторыка, МХСС, РАММОТ. У выніку было пастаноўлена наладзіць у жніўні сустрэчу прадстаўнікоў дацкіх грамадзкіх аб'яднаньняў і гарадзенскіх маладзёвых арганізацыяў для распрацоўкі сумесных праектаў.

Дарэчы, The Danish Youth Council доўгі час супрацоўнічае зь Беларускім зьвязам маладзёвых і дзіцячых грамадзкіх аб'яднаньняў Рада зь Менску. Зараз данійцы зацікавіліся становішчам нашых НГА і ў рэгіёнах.

Марыя Рудакоўская


Клюб для жанчыны ХХІ стагодзьдзя

7 траўня ў Гародні адбылася прэзэнтацыя новага жаночага іміджклюбу Шарм, створанага на базе Жаночага інфармацыйнакансультацый нага цэнтру.

Супрацоўнікі Шарму зьбіраюцца задзіночваць жанчын, якія думаюць і паважаюць сябе, а таксама кваліфікавана дапамагаць ім быць яшчэ больш прыгожымі, пяшчотнымі, добрымі, мяккімі.

Клюб быў адчынены пры дапамозе ГА Аб'яднаньне практычных псыхолягаў сумесна з Адміністрацыяй па справах прэзыдэнта па Гарадзенскай вобласьці.

Клюб існуе па адрасу: Гародня, вул. К.Маркса 31, каб.916. Больш дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (0152) 761189, 802967611 50;89 (Жана Дзямідава), 785990 (Ала Пашкевіч). Email клюбу:woman2003@inbox.ru.

У бліжэйшы час у межах Цэнтру будуць арганізаваныя Школа эфэктыўнага мэнэджмэнту, Школа прыгажосьці, інфармацыйнадаведкавая служба. Таксама ладзіццамець сустрэчы з разнастайнымі спэцыялістамі.

Ірына Чэрняўская


Саджаюць дрэвы

У адказ на дэкрэт прэзыдэнта аб высечцы дрэваў абапал дарогаў маладзёвы экалягічнакраязнаўчы клюб Скрыжаваньне арганізаваў акцыю па пасадцы маладога лесу ў Наваградзкім лясьніцтве.

Як адзначаюць лясьнікі, аб'ёмы высечак лясоў перавышаюць аб'ёмы пасадак. Памагатых на пасадку дрэваў не хапае, таму прапанова скрыжаванцаў была сустрэтая супрацоўнікамі лясьніцтва надзвычай добра. Да клюбу далучыўся й мясцовы Цэнтар занятасьці, які паведаміў пра акцыю беспрацоўнай моладзі.

Дрэвы саджалі да 10 траўня. Колькасьць ахвотнікаў узяць у ёй удзел павялічвалася штодня: калі ў першы дзень зза дрэннага надвор'я было толькі 6 чалавек, то пазьней аўтобус, прадстаўлены Наваградзкім лясьніцтвам, быў проста неабходны.

Гэта вельмі добрая ініцыятыва,  адзначае адмыслова для Кронікі старшынька ГА Камяніца Тацяна Царук.  Нават прыказка ёсьць: маўляў, кожны чалавек мусіць за сваё жыцьцё пабудаваць дом, выхаваць дзіця й пасадзіць дрэва. І калі пра першыя два абавязкі моладзі можна яшчэ толькі задумвацца, то трэці варта выканаць ужо зараз.

Ірына Чэрняўская


***



НёманІнфарм ;

навіны з эўрарэгіёну Нёман


Летува й Расея: размова працягваецца

12 траўня ў Летуве рыхтуецца падпісаньне дамовы аб вяртаньні нелегальных мігрантаў.

Пра гэта паведамляе дэпартамэнт консульскай службы МЗС Летувы.

Як паведаміў журналістам дырэктар установы Гедымінас Шаўдвітыс, дакумэнт павінен быць падпісаны намесьнікам міністра зьнешнепалітычнага ведамства Расеі Сяргеем Разавым і сакратаром МЗС Летувы Дарусам Юргялявічусам.

На сустрэчы таксама будуць абмяркоўвацца дэталі новых умоваў калінінградзкага транзыту, якія пачнуць дзейнічаць зь 1 чэрвеня 2003 году. Ад гэтага часу калінінградцы будуць перасякаць тэрыторыю Летувы паводле спрошчаных транзытных дакумэнтаў.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Росбалт.

Ірына Чэрняўская


З НГА будуць раіцца?

15 траўня ў Друскеніках (Летува) адбудзецца паседжаньне Рады эўрарэгіёну Нёман.

Упершыню на паседжаньне запрошаны і адзін прадстаўнік НГА эўрарэгіёну.

Гэтага запрашэньня ў трэцім сэктары ўсіх чатырох краін чакалі даўно: яно дазволіць бліжэй пазнаёміцца з кіроўнымі структурамі эўрарэгіёну, а такама можа спрыяць прадуктыўнаму ўзаемадзеяньню абодвух бакоў.

Ірына Чэрняўская


Хутка будзе ПоЛиБелКа!

Пачынаецца рэалізацыя праекту міжнароднага летніку ПоЛиБелКа эўрарэгіёну Нёман. У падрыхтоўцы летніку вядзе рэй калінінградзкае рэгіянальнае грамадзкае аб'яднаньне ЦУНАМИ.

Каардынатарам праекту ў Беларусі зьяўляецца ГА Цэнтр Трэці сектар (trecisektar@yahoo.com), у Летуве  ГА Круглы стол (vadzjka@xxx.lt, projektai@vjosas.lt). Падобная вакансія ў палякаў пакуль што вольная.

Летнік будзе ладзіцца 815 жніўня 2003 году ў горадзе Піянерскі Калінінградзкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі. Галоўнай мэтай правядзеньня ПоЛиБелКи зьяўляецца паляпшэньне ўзаемадзеяньня паміж НГА эўрарэгіёну Нёман, а таксама абмен практычным досьведам.

Адметнай рысай летніку зьявіцца той факт, што навучаньне будзе праводзіцца людзьмі, адказнымі за канкрэтныя праграмы ў сваіх арганізацыях. А міжнародны характар ПоЛиБелКи дазволіць яе ўдзельнікам даведацца пра новыя мэтодыкі працы з моладзьдзю.

Падача анкетаў на ўдзел у летніку будзе цягнуцца зь 15 траўня да 15 чэрвеня 2003 году.

Больш падрабязную инфармацыю можна атрымаць у мясцовых каардынатараў праекту ці праз email: cunami@km.ru.

Ірына Чэрняўская


Над выпускам працавалі

Ірына Чэрняўская, Марыя Рудакоўская й Валера
Руселік.

Off White X Max 90