Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны. 26.04.2003

Рэгіён:
27.04.2003

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб'яднаньня Цэнтр Трэці сектар

а/с 54, Гародня, 230009,тэл./факс (0152) 967478,

email: sektar@iname.com

http:// sektar.cjb.net


26.04.2003 г.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны зьяўляецца дадаткам да часапісу Трэці сэктар.

Дадатак дасылаецца па сьпісах рассылкі інфармацыі для НГА Беларусі.

У Кроніцы выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў ТС, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі.

Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на Кроніку і яе карэспандэнтаў абавязковая.


Абвесткі


Спабор Мой Сусьвет  гэта

Усё некалі й недзе пачынаецца, усё калісьці й дзесьці завяршаецца Сусьвет зьяўляецца ў гэтым, здавалася, непарушным правіле своеасаблівым выняткам. Навукоўцы дагэтуль нешта вымяраюць і вылічваюць, але гаварыць пра нейкі значны плён пакуль што не даводзіцца. А можа яны вымяраюць нешта ня тое, зусім іншае? Тады варта паспрабаваць дакладна вызначыць паняцьце Сусьвету.

Рэдакцыя Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны працягвае чарговы спабор сярод сваіх чытачоў на найлепшы працяг выразу: Мой Сусьвет  гэта.

Свае думкі трэба даслаць на email: trecisektar@yahoo.com  з пазнакай На спабор не пазьней за 1 траўня 2003 году. Аўтара найбольш запамінальнага выразу чакае прыемны падарунак.

Чакаем!

Дзяцей трэба бараніць, разумеючы іх

Гранты памерам у $150000 пад праграмы, разьлічаныя на 12 гады, мае намер выдзяліць Salamon Family Foundation арганізацыям, якія працуюць з праблемамі дзіцячага гвалту.

Кандыдаты павінны мець эканамічную стабільнасьць, дэманстраваць посьпех у рэалізацыі праграм і пераканаўча давесьці ўласную крэдытаздольнасьць, а найперш  разуменьне патрэбаў кліентаў.

Апошні тэрмін падачы заяваў  30 красавіка 2003 году. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце:

http://www.fdncenter.org/grantmaker/salo...

Падрыхтавала Ірына Чэрняўская


Украінцы шукаюць партнэраў

Украінскі дабрачынны фонд Падлетак шукае партнэраў для сумесных праектаў.

Магчымыя кірункі супрацы:

  • правы дзіцяці й людзей;
  • прафіляктыка нэгатыўных зьяваў;
  • валянтэрства;
  • дапамога сацыяльна неабароненым катэгорыям
    насельніцтва;
  • пэнітэнцыярная рэформа;
  • дзеці вуліцы;
  • сацыяльная праца зь непаўнагадовымі дзецьмі;
  • экалёгія.

Усіх ахвотнікаў да супрацы фонд Падлетак просіць зьвярнуцца па адрасу:

квартал Шаўчэнка, 48, офіс 1

91033, г. Луганск, Украіна;

тел.: 380642638052 , fax 380642638058 ;

email:teenager@is.com.ua,fagot2002@yandex.ru.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на webпляцоўках:

www.teenager.iatp.org.ua,www.teenager.is.com.ua

Падрыхтаваў Валера Руселік


Архітэктурныя помнікі не застануцца паза ўвагай

Канфэрэнцыя  круглы стол Праблемы аховы занядбаных архітэктурных помнікаў Гарадзеншчыны адбудзецца 10 траўня ў Гародні пры падтрымцы МГА Гісторыка.

Выступы адбудуцца па наступных тэмах:

  • выяўленьне і апісаньне занядбаных помнікаў
    Гарадзеншчыны;
  • шляхі разьвязаньня праблемы (на прыкладзе досьведу ў дадзеным пытаньні дзяржаўных установаў, грамадзкіх арганізацыяў, асобаў; распрацоўка ў дачыненьні да канкрэтных помнікаў і інш.).

Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрашаюцца студэнты, навукоўцы, сябры грамадзкіх арганізацыяў і ўсе зацікаўленыя. Працоўныя мовы  беларуская і расейская. Па матэрыялах дакладаў будзе выдадзены зборнік.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся па наступных каардынатах:

email:algunia@mail.ru

пэйджар: (0152) 784848 /аб.12576.

Падрыхтавала Ірына Чэрняўская


Падтрымліваюць жанчын

Усясьветны жаночы фонд абвяшчае аб прадстаўленьні невялікіх грантаў на агульнае разьвіцьцё жаночых арганізацыяў паза межамі ЗША.

У спаборы могуць узяць удзел арганізацыі зза межаў ЗША, дзейнасьць якіх накіраваная на жаночую роўнасьць і правы, падвышэньне ролі жанчыны ў грамадзтве і г.д.

Памер гранту  $5001500. Абмежаваньняў у мове і тэрмінах падачы заяўкі не існуе.

Правілы і форму заяўкі ў расейскай мове можна знайсьці на webпляцоўцы:

http://www.globalfundforwomen.org/6la nguages/russian/index.html.

Падрыхтаваў Валера Руселік


Для эўрапейскіх трэнэраў

Навучаньне трэнэраў з краінудзельніц праграмы Youth Programme з паўночнаўсходняй Эўропы ладзіцца арганізацыяй Interkulturelles Zentrum Vienna.

Навучальны курс будзе праводзіцца ў чатыры этапы ў розных краінах у пэрыяд зь верасьня 2003 па верасень 2004 гг.

Галоўная мэта праграмы  далейшае пашырэньне Эўрапейскай сеткі трэнэраў, якія маюць досьвед ды матывы для далейшага разьвіцьця і рэалізацыі праектаў у межах праграмы Youth Programme. Апошні тэрмін падачы заяваў  14 траўня 2003 году.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць праз email:iz@iz.or.at,  або на webпляцоўцы: http://www.iz.or.at.

Падрыхтавала Ірына Чэрняўская


А ты запісаўся ў гурток?

Асацыяцыя грамадзянскай адукацыі (Беларусь) і Studiefцrbundet Vuxenskolan (Sverige) у межах праекту Разьвіцьцё ініцыятываў у сфэры грамадзянскай адукацыі прапануе ўзяць удзел у занятках гуртку Дойлідзтва гарадзенскага места.

Да ўдзелу ў занятках запрашаюцца ўсе, хто хоча ведаць, як Гародня выглядала, да прыкладу, у 1791 годзе, ці імкнецца навучыцца прыгожа апавядаць пра роднае места, каб зьдзівіць сваіх гасьцей,

Заплянаваныя 10 сустрэч раз на тыдзень, па тры гадзіны кожная. Першая адбылася 25 красавіка а 18:30 на базе грамадзкага аб'яднаньня Віт (Гародня, вул. Будзёнага 48/а7).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефону: (0152) 967473, 332884 (Ігар Лапеха).

Падрыхтаваў Валера Руселік


***



Падзеі


Сымбаль каханьня не павінен ляжаць у брудзе!

18 красавіка актывісты шэрагу маладзёвых арганізацыяў прыбіралі сьмецьце каля гарадзенскай Лесьвіцы закаханых. Арганізатаркай акцыі выступіла мясцовая філія МГА Гісторыка.

Прыбіраньне было прымеркаванае да Міжнароднага дня аховы помнікаў і мясьцін, што традыцыйна адзначаецца 18 красавіка ў многіх краінах.

Арганізатары былі вельмі расчараваныя: папярэдняя дамоўленасьць зь мясцовымі ўладамі аб дапамозе была нечакана праігнараваная з боку апошніх. Аднак гэты непрыемны момант усё адно не перашкодзіў маладзёнам уласнаручна вызваліць Лесьвіцу ад двох дзясяткаў пакетаў пабітага шкла, недапалкаў і іншага сьмецьця.

Мы зьнішчаем тут сучаснае некультурнае напластаваньне,  пажартаваў адзін з удзельнікаў акцыі.  Будучыя археолягі яшчэ будуць праклінаць нас за гэта!

Падобныя мерапрыемствы робяцца для гарадзенскай моладзі традыцыйнымі. Сябры МГА Гісторыка, ініцыятывы Краявід, рэдакцыі газэты Новый век, а таксама каталіцкая суполка моладзі пры Фарным касьцёле неаднаразова арганізоўвалі прыборку сьмецьця каля шэрагу гістарычных помнікаў места над Нёманам.

Валера Руселік


Студэнты праігнаравалі суботнік

Частка гарадзенскіх студэнтаў адмовілася 19 красавіка браць удзел у рэспубліканскім суботніку. Пра гэта паведамляе прэсслужба незарэгістраванага Задзіночаньня беларускіх студэнтаў.

Напярэдадні рэспубліканскай акцыі, абвешчанай Саветам міністраў, рэктар ГарДУ імя Янкі Купалы выдаў загад аб арганізацыі суботніку з удзелам студэнтаў унівэрсытэту. Студэнтам было прапанавана заняцца прыборкай тэрыторыі і карпусоў установы.

У сваю чаргу, гарадзенская суполка ЗБС распаўсюдзіла ўлёткі, у якіх гаварылася пра тое, што суботнік  гэта справа добраахвотная і ніхто не абавязаны працаваць бясплатна. Як вынік  суботнік праігнаравала каля паловы студэнтаў.

Алеся Навіцкая


Летувіскае кіно ў Гародні

24 красавіка ў Гародні пачаліся дні Летувіскага кіно. У першы дзень гледачам былі прадэманстраваныя фільмы тамтэйшых рэжісэраў Палёт над Летувой, або 510 сэкунд цішыні й Лета сканчаецца ўвосені.

Ініцыятарам дзён Летувіскага кіно выступіла ўнітарнае прадпрыемства Кінавідэапракат і мясцовая летувіская дыяспра, якія зьвярнуліся з прапановай да зьвязу кінематаграфістаў з нашай паўночнай краінысуседкі. Апошнія ініцыятыву й падтрымалі.

На адкрыцьцё былі запрошаныя летувіскія дыпляматы, прадстаўнікі міністэрства культуры й тамтэйшыя рэжісэры, а таксама сябры зьвязу кінематаграфістаў.

Дні Летувіскага кіно будуць праходзіць тры дні ў гарадзенскім кінатэатры Кастрычнік, абсталяваным сыстэмай Долбі стэрыё.

Алеся Навіцкая


Гандаль бывае розны

Рух па перадухіленьні гандлю людзьмі грунтуецца на базе міжнароднай арганізацыі Миграция. Да яго далучыўся й гарадзенскі Цэнтар міласэрнасьці Сям`я.

Сёньня рыхтуецца шэраг матэрыялаў для пазьнейшых выступаў у навучальных установах і на прадпрыемствах. Лектары пазнаёмяць удзельнікаў будучых сустрэч з магчымасьцямі перадухіленьня гандлю людзьмі.

Таксама Цэнтар выдаў адмысловы бюлетэнь, прысьвечаны гэтай тэме.

Ірына Чэрняўская


...А газэта засталася

Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд пастанавіў спыніць дзейнасьць прадпрымальніка Рамуальда Ўлана  заснавальніка Новай газеты Смаргоні.

Нагадаем, што суд над выдаўцом газэты пачаўся яшчэ ў пачатку гэтага году. Падставай для пазбаўленьня права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю сталі парушэньні правілаў супрацьпажарнай бясьпекі й некаторых нормаў працоўнага заканадаўства.

Нягледзячы на пастанову гаспадарчага суду, Новая газета Смаргоні як гаспадарчы суб'ект не ліквідаваная і працягвае выходзіць штотыдзень.

Алеся Навіцкая


Увага! Бартосік будзе з пісталетам!

30га красавіка ў Наваградку чакаюць вядомага беларускага барда Зьміцера Бартосіка.

Сталічны музыка зьбіраецца даць тут канцэрт ды прэзэнтаваць сваю новую кнігу Чорны пісталет.

Ірына Чэрняўская


Адкрыецца жаночы клюб

З пачатку траўня ў Гародні пачынае сваю працу жаночы клюб ШАРМ і Цэнтар псыхалягічнай дапамогі жанчынам Femina.

Праекты рэалізуюцца ў межах працы жаночага кансультацыйнага цэнтру Гарадзенскага аб'яднаньня практычных псыхолягаў.

У плянах супрацоўнікаў клюбу  сустрэчы з спэцыялістамі псыхалёгіі, касмэталёгіі, мэдыцыны ды інш. У час сустрэч будуць абмяркоўваць праблемы зносінаў паміж жанчынамі і мужчынамі, гадаваньня дзяцей, атмасфэры ў сям'і ды інш.

Супрацоўнікі Цэнтру Femina  1; прафэсійныя псыхолягіпрактыкі & #151; будуць аказваць жанчынам дармовую псыхалягічную дапамогу.

Алеся Навіцкая


Супраць алькаголю, наркотыкаў і гвалту

У пачатку траўня адбудзецца двохдзённы міжнародны сэмінарканфэрэнцыя Алькаголь. Наркотыкі. Гвалт у сям'і.

Ладзяць мерапрыемства гарадзенскі Цэнтар міласэрнасьці Сям'я, Грамадзкае аб'яднаньне практычных псыхолягаў ды аб'яднаньнем па перадухіленьні алькагалізму.

На ўдзел ў мерапрыемстве ўжо далі згоду госьці зь Летувы, Польшчы, Расеі, Казахстану і шэрагу гарадоў Беларусі.

Ірына Чэрняўская


Вэтэраны зьнялі кіно

Гарадзенскае гарадзкое грамадзкае аб'яднаньне вэтэранаў вайны, працы і Ўзброеных Сіл уласнымі намаганьнямі зьняла фільм пра сваю дзейнасьць. 23 красавіка прагляд стужкі быў арганізаваны ў памяшканьні ГАГА Ратуша.

Згаданая вэтэранская арганізацыя ўзьнікла ў 1994 годзе як Беларускае дэмакратычнае аб'яднаньне вэтэранаў. Гэта была адна зь першых падобных суполак у Беларусі, якая займалася адраджэньнем нацыянальнай спадчыны. Ля вытокаў дзейнасьці суполкі стаяў Мікола Мельнікаў, які сёньня ўзначальвае арганізацыю.

Пры ГА ветэранаў вайны, працы і Ўзброеных Сіл створаны Маладзёвы цэнтар культуры ймя Кастуся Каліноўскага. Вэтэраны разам з школьнымі настаўнікамі ладзяць для дзяцей сустрэчы зь цікавымі людзьмі, праводзяць вечарыны, рыхтуюць тэатральныя пастаноўкі, арганізоўваюць спаборы на найлепшае ўкладаньне.

Інга Астраўцова


Дык што там з Домам міласэрнасьці?!

Спыненьне працы па рэканструкцыі мясцовага Дому міласэрнасьці было справакаванае затрымкай адпаведнай пастановы Гарадзенскага гарвыканкаму.

Папярэдняя двохмесячная праверка дзейнасьці Цэнтру ня выявіла аніводнага парушэньня. Аднак пастанова гарвыканкаму аб працягу рэканструкцыі будынка чамусьці затрымліваецца.

Гэткі рамонт  справа новая, а ўсё новае толькі прабівае сабе шлях. Аднак ня ўсе тое разумеюць, ня ўсе падтрымліваюць. Адсюль  недавер, сумневы ды праверкі,  гэтак для Кронікі пракамэнтавала сытуацыю кіраўнічка Цэнтру Валянціна Радзівонцаваца.

Дарэчы, на рамонт Дому Цэнтар міласэрнасьці Сям'я быў сабраў 20 мільёнаў рублёў. Апроч шэраговых грамадзянаў ахвярадаўцамі сталіся і 130 прадпрымальнікаў.

Ірына Чэрняўская


Лісты да гома саветыкуса

24 красавіка ў памяшканьні ГАГА Ратуша прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Астраўцова Лісты да гома саветыкуса.

На прэзэнтацыю сабраліся гарадзенскія мастакі, журналісты, гісторыкі, сябры мясцовых НГА. Аўтар зачытаў некалькі тэкстаў. Міхась Карневіч (газэта Биржа информации), які працаваў разам з Астраўцовым у Пагоні, узгадаў пра стварэньне першых нумароў выданьня. З прамовай выступіў прафэсар ГарДУ імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч.

Сяргей Астраўцоў  гарадзенскі журналіст і пісьменьнік, карэспандэнт Радыё Свабода, былы рэдактар газэты Пагоня (19921993). У кнігу ўвайшлі публіцыстычныя тэксты 19912002 гг., якія друкаваліся ў газэтах Пагоня, Свабода, Наша свабода, Навіны, Наша ніва, а таксама некалькі скрыптаў, падрыхтаваных для Радыё Свабода. Усяго каля 75 тэкстаў. Гэта трэцяя кніга Астраўцова: таксама ён зьяўляецца аўтарам Янычараў (1993) і Цэнзарскіх нажніцаў (2000).

Інга Астраўцова



НёманІнфарм&rdquo ;

навіны з эўрарэгіёну Нёман


Гародня  у Зьвязе балтыйскіх гарадоў

Гародня атрымала статус назіральніка ў Зьвязе балтыйскіх гарадоў. Гэтак былі пастанавілі ўдзельнікі XXXVI сэсіі праўленьня Зьвязу.

Атрымаўшы статус назіральніка, Гродна можа браць удзел у праектах Зьвязу.

Зьвяз балтыйскіх гарадоў  міжнародная недзяржаўная арганізацыя, заснаваная ў Гданьску ў траўні 1992 году. Сёньня ў яе ўваходзяць 79 гарадоў 10 краін Балтыйскага мора. Адна з мэт арганізацыі  наладжваньне стасункаў і супрацоўніцтва паміж гарадамі Зьвязу ў галіне дэмакратычнага, эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця.

Алеся Навіцкая


Сухі закон?

Паводле дадзеных Калінінградзкага цэнтру гідрамэтэаралёгіі і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя, у красавіку ўзровень вады ў большасьці рэк вобласьці не дасягнуў шматгадовай сярэдняй нормы.

Гэтую зьяву спэцыялісты тлумачаць сухой вясной, а таксама вялікай колькасьцю глею ў вадаёмах. Вады будзе менш і ў пітных вазёрах, балазе моцных дажджоў у краі ў бліжэйшы час не прадбачыцца.

Становішча склалася надзвычай складанае. Узімку не было сьнегу, увесну няма дажджоў. Вадаёмы напоўненыя толькі на 50 %. Гэтай вады хопіць на колькі месяцаў. Аднак прынамсі 35% мы губляем: яна ідзе наўпрост у зямлю праз іржавыя трубы. Калі дажджоў ня будзе, то датрываем да лета, а затым будзем даваць ваду паводле графіку,адзначае дырэктар калінінградзкага МП Водоканал Аляксандар Гаршэнін.

У той самы час простыя людзі рыюць у сябе на падворках ямы і спажываюць дажджавую ваду, якая туды сьцякае. П'юць  і хварэюць на жаўтачку цэлымі сем'ямі. Летась у краі была сапраўдная эпідэмія, таму калінінградцы з насьцярогай чакаюць, што будзе сёлета.

Пра гэта паведамляе штотыднёвік Страна Калининград.

Валера Руселік


Інваліды заяўляюць пра сябе

Асацыяцыя маладых інвалідаў Аппарель даслала адкрыты ліст дэпутатам Калінінградзкай абласной Думы.

Галоўнай тэмай звароту зьяўляецца прыняцьце законаў, накіраваных на падтрымку сваіх суайчыннікаўінвалідаў. У якасьці прыкладу адзначаецца тое, што ў шэрагу рэгіёнаў Расеі ўжо ўхваленыя падобныя законы  у прыватнасьці маскоўскае Палажэньне аб кватыраваньні працоўных месцаў, якое дазволіла сталічным прадпрыемствам павялічыць колькасьць рабочых з дрэнным здароўем, накіраваць дадатковыя рэсурсы на стварэньне для інвалідаў спэцыялізаваных працоўных месцаў, а таксама на іх сацыяльную рэабілітацыю.

Нагадаем, што 2003 год у краінахсяброўках Эўразьвязу абвешчаны годам інвалідаў. Акрамя таго, з ініцыятывы ААН гэтае дзесяцігодзьдзе праходзіць пад рэем Стандартных правілаў забесьпячэньня аднолькавых магчымасьцяў.

Падрыхтавала Ірына Чэрняўская


Над выпускам працавалі Алеся Навіцкая, Ірына Чэрняўская, Інга Астраўцова й Валера Руселік.