Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад 10.03.2005

Рэгіён:
14.03.2005

Падзеі

Суседзям ёсьць чым пахваліцца

Летувіскі досьвед разьвіцьця вясковых супольнасьцяў можа быць прыдатным для
Беларусі. Гэткая думка не аднойчы гучала ў час сустрэчы, якая праводзілася 6
сакавіка ў Гародні Фондам Летувіска-Амэрыканскіх ініцыятываў.

Удзел у сустрэчы бралі прадстаўнікі беларускіх фэрмэрскіх гаспадарак, людзі,
якія займаюцца  альбо маюць намер займацца агра і экатурызмам, а таксама
прадстаўнікі арганізацыяў, якія працуюць у кірунку разьвіцьця мясцовых
ініцыятываў.

Адным з найбольш цікавых момантаў сустрэчы быў выступ кіраўніцы Бабрунгаскай
супольнасьці сямейных арганізацыяў Яніны Данілене. Яна распавяла, як за некалькі
гадоў руплівай працы вясковая мясцовасьць, дзе яна зараз жыве, ператварылася з
занядбанага і напаўзабытага ўладамі рэгіёну ў моцную супольнасьць людзей, якія
самі актыўна дбаюць пра свой дабрабыт. Гэтак, сіламі мясцовых жыхароў за
некалькі апошніх гадоў рэалізаваныя дзясяткі праектаў, накіраваных на адукацыю,
разьвіцьцё культуры, ахову навакольнага асяродзьдзя, працу зь дзецьмі і
молодзьдзю. Школа для дарослых, экалягічная гаспадарка, сямейны бізнэс па
вырошчваньні лекавых траваў, кампанія за паляпшэньне якасьці пітной вады і
харчаваньня дзяцей у вясковых школах вось толькі некалькі прыкладаў такой
дзейнасьці.

На сустрэчы ўздымаліся таксама тэмы стварэньня экалягічных фэрмаў,
агратурызму, разьвіцьця прадпрымальніцтва ў вёсцы.

Вітаўт РУДНІК


Адноўленая вэб-пляцоўка Астравеччыны

Пасьля паўгадовага перапынку аднавіла сваю працу ў Сеціве неафіцыйная
старонка Астравеччыны.

На сёньняшні дзень гэтая вэб-пляцоўка зьяўляецца найбольш поўным зборам
інфармацыі пра жыцьцё Астравеччыны.

Старонка зьмяшчае стужку мясцовых навін, утрымлівае інфармацыю пра гісторыю і
культуру краю, спасылкі на вэб-пляцоўкі іншых рэгіёнаў Гарадзеншчыны і іншую
карысную інфармацыю.

Стваральнікі рэсурсу запрашаюць да актыўнага ўдзелу ў разьвіцьці старонкі
ўсіх зацікаўленых і гатовыя атрымаць усялякую інфармацыю з жыцьця
Астравеччыны.

Новы адрас неафіцыйнай вэб-пляцоўкі Астравеччыны: http://www.astraviec.org.

Алеся БЯЛЕНІК

***

  Абвесткі


Трэнінгавы курс у Славакіі

Рэсурсовы Цэнтар Сальто
для  Ўсходняй Эўропы і Каўказу і Нацыянальная Агенцыя NAFYM-IUVENTA
Славаччыны зь 9 по 14 красавіка 2005 г. ладзяць  трэнінгавы курс "Eastern
Express у Славакіі.

Тэматыка трэнінгу мэнэджмэнт праектаў у супрацы паміж краінамі Эўрапейскага
Зьвязу і краінамі Ўсходняй Эўропы і Каўказу.

Прыярытэтам карыстаюцца ўдзельнікі, якія маюць досьвед удзелу ў правядзеньні
маладзёвых міжнародных сустрэчаў і маюць жаданьне навучыцца разьвіваць
шматбаковыя міжнародныя
праекты.

              
Крытэры адбору:

валодаць інфармацыяй пра праграму Моладзь ЭЗ;

мець досьвед  працы з моладзьдзю;

быць гатовымі праводзіць міжнародныя маладзёвыя сустрэчы;

быць знаёмымі зь нефармальнай асьветай;

быць гатовымі браць актыўны ўдзел у трэнінгу;

валодаць ангельскай мовай.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел 14 сакавіка 2005 г.

Аплікацыю можна запоўніць on-line ці даслаць па электроннай пошце альбо
факсам.

Больш падрабязная інфармацыя на сайце http://www.salto-youth.net/eetc/.


Стыпэндыі для тых, хто вяртаецца

Навуковая стыпэндыяльная
праграма (The Academic Fellowship Program AFP) прымае аплікацыі на стыпэндыю
для маладых навукоўцаў, якія пасьля навучаньня ў замежных ВНУ працуюць на
радзіме.

AFP прапануе гэтым навукоўцам фінансавую, прафэсійную падтрымку і падтрымку з
абсталяваньнем для працы на працягу двох акадэмічных гадоў (часам тэрмін
праграмы павялічваецца), а таксама дае магчымасьці для наступнага прафэсійнага
росту ў галіне праграмы AFP.

Апошні тэрмін падачы заяўкі 15 сакавіка 2005 году.

Больш падрабязную інфармацыю пра праграму можна знайсьці на старонцы: www.soros.org/initiatives/hesp/focus_areas/afp/.

Паводле www.edu.euro26.by


Летувіская Амбасада запрашае

Летувіская Амбасада ў Менску
запрашае ўзяць удзел у 3-м міні-сэмінары Вялікае княства Літоўскае дзяржаўная
традыцыя і дэмакратыя.

Сэмінар арыентаваны на студэнтаў, маладых акадэмікаў, выкладнікаў
унівэрсытэтаў, грамадзкіх лідараў і жураналістаў.

Сэмінар адбудзецца ў Менску 18 сакавіка ў Летувіскай Амбасадзе па вул.
Захаравай, 68. Пачатак а 13.30.

Удзельнікам зь іншых мясцовасьцяў будуць аплочаныя квіткі.

Пра свой удзел у сэмінары трэба паведаміць да 15 сакавіка праз электронную
пошту: j.praneviciute@solo.by ці па
тэл.: (017) 285-24-48, трэба пазначыць сваё імя і, па магчымасьці, арганізацыю і
адукацыю.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

З сфэры правоў чалавека

The Humanity In Action Foundation абвяшчае спабор на стыпэндыю для ўдзелу ў
летняй праграме "Правы чалавека і правы меншасьцяў".

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты з краін Усходняй і Цэнтральнай
Эўропы.

Праграма будзе праходзіць з 3 чэрвеня па 6 ліпеня 2005 году ў Бэрліне,
Амстэрдаме, Капэнгагене. А ў канцы верасьня ўдзельнкі запрашаюцца на сэмінар у
ЗША (з 24 верасьня па 2 кастрычніка).

Удзельнікам праграмы прапануецца двохтыднёвы курс лекцыяў, галоўная тэма якіх
узаемаадносіны супольнасьці і меншасьцяў.

Выдаткі на жыльлё, харчаваньне і падарожжа кампэнсуюцца.

Апошні тэрмін падачы заявак 20 сакавіка 2005 году.

Больш дакладную інфармацыю і сьпіс патрэбных дакумэнтаў можна знайсьці на на
вэб-пляцоўцы www.humanityinaction.org/programs/core.html,
альбо на www.edu.euro26.by.

Паводле www.edu.euro26.by


Таварыства Школа Лідэраў (Польшча), Міжнароднае грамадзкае
абяднаньне Мостпры фінансавай падтрымцы праграмы RITA (Region in Transition)
абвяшчаюць спабор на ўдзел у праекце Лякальныя партнэры для моладзі.

Да ўдзелу запрашаюцца:

-  асобы, якія працуюць у мясцовых ворганах самакіраваньня (у камісіях
па справах моладзі ці адукацыі);

-  дырэктары ці настаўнікі сярэдніх школ, пазашкольных дзіцячых ці
юнацкіх установаў;

-  удзельнікі маладзёвых і асьветніцкіх арганізацыяў.

Да ўдзелу ў праекце будуць запрошаныя прадстаўнікі 4 краін: Беларусі,
Украіны, Малдовы і Калінінградскай вобласьці Расеі (па 10 чалавек з кожнай).

Час рэалізацыі праекту: 1 сакавіка 15 жніўня 2005 году.

У рамках праекту адбудзецца 8-дзённае навучаньне ў Польшчы (красавік 2005
г.), падчас якога ўдзельнікі пазнаёмяцца з мэтадалёгіяй пабудовы мясцовага
партнэрства і правядзеньня праграм актывізацыі моладзі.

Пасьля навучальнага візыту ўдзельнікі падрыхтуюць пляны маладзёвых
ініцыятываў у сваёй мясцовасьці. Аўтары найлепшых праектаў атрымаюць магчымасьць
рэалізаваць свае праекты.

Усе выдаткі, зьвязаныя з рэалізацыяй праекту, аплочваюцца польскім бокам.

Дадатковую інфармацыю пра праект можна атрымаць па тэл.: (029) 7550840.

У дадатку да Кронікі прымацаваныя анкеты для кандыдытаў на ўдзел у праекце,
якія трэба запоўніць і даслаць  да 30 сакавіка на факс: (017) 2055610, ці
на  e-mail: most@barcnews.org.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

Міжнародная летняя праграма ў Вэнскім унівэрсытэце

Вэнскі ўнівэрсытэт запрашае да ўдзелу ў летняй школе у Strobl/Wolfgangsee,
Аўстрыя, скіраванай на вывучэньне Эўропы і нямецкай мовы.

Праграма доўжыцца 4 тыдні з 16 ліпеня па 13 жніўня 2005 году. Падчас курсу
European Studies будзe зьвернутая ўвага на палітычны, эканамічны, праўны і
культурны аспэкты жыцьця Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу.

Студэнты самастойна аплочваюць праграму.

Апошні тэрмін падачы анкет 30 сакавіка 2005 году.

Больш падрабязную інфармацыю пра European Studies можна атрымаць на
вэб-пляцоўцы: www.univie.ac.at/Sommerhochschule.

Паводле www.edu.euro26.by


Спабор на найлепшы артыкул

Цэнтар гендэрных дасьледаваньняў EHU International абвяшчае другі спабор
Гэндэрныя штудыі на найлепшы артыкул па гэндэрных дасьледаваньнях у расейскай
мове, апублікаваны ў 2004 годзе.

Аўтар найлепшай працы будзе ўзнагароджаны прэміяй у памеры 100 даляраў ЗША і
будзе запрошаны ў ЦГД EHU-International для выступу з ганаровай публічнай
лекцыяй перад навуковай грамадзкасьцю. Тэксты фіналістаў гэтаксама будуць
разьмешчаныя на вэб-пляцоўцы www.gender.ehu.by.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць на адрас gender@ehu.by  з адзнакай конкурс
наступныя зьвесткі:

1. прозьвішча аўтара і кароткія зьвесткі;

      2. назва тэксту й месца яго публікацыі;

      3. у выпадку публікацыі ў выданьні зь
невялікім распаўсюдам сам тэкст.

Апошні тэрмін намінаваньня тэкстаў на спабор 1 красавіка 2005 году.

Пераможца будзе абвешчаны/-ая на пачатку траўня 2005 году.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК


Запрашаем на Форум

Прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацыяў могуць узяць удзел у Форуме
няўрадавых ініцыятываў Лодзінскага ваяводзтва Польшчы, які адбудзецца 13-14
траўня.

Місіяй Форуму зьяўляецца фармаваньне прэстыжу і станоўчага іміджу трэцяга
сэктару, а таксама інтэграцыя, якая дазваляе ўсталёўваць новыя кантакты, разам
пераадольваць перашкоды, разбураць стэрэатыпы, якія існуюць паміж трэцім
сэктарам і ўладамі, мясцовай супольнасьцю, бізнэсам і СМІ.

У час Форуму яго ўдзельнікі змогуць узяць удзел у канфэрэнцыі Грамадзянская
Эўропа праца на карысьць разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў і шэрагу
тэматычных трэнінгаў, зьвязаных з гэтай тэмай, зрабіць прэзэнтацыю сваёй
арганізацыі на цэнтральнай вуліцы Лодзі, узяць удзел у турніры Petanque.

Адборам беларускіх удзельнікаў Форуму (12 чалавек з 5-8 арганізацый)
займаецца грамадзкае абяднаньне Цэнтр Трэці сектар (Гародня). Ад адной
арганізацыі заявіцца на ўдзел у мерапрыемстве могуць ня больш за 2 асобы.

У дадатку да Кроніківы знойдзеце апісаньне праграмы Форуму. Калі ласка,
абавязкова азнаёмцеся з гэтым дакумэнтам да моманту падачы заяўкі. Зьвярнеце
ўвагу на тое, што ўдзельнікі беларускай групы (12 чалавек) вызваляюцца ад аплаты
за ўдзел у канфэрэнцыі, трэнінгах і за магчымасьць прэзэнтацыі.

Арганізатары Форуму Цэнтр ОПУС аплочваюць харчаваньне і пражываньне
беларускіх удзельнікаў. Выдаткі на праезд будуць кампэнсаваныя на працягу месяца
пасьля сканчэньня Форума ў памеры 70%.

Для таго, каб заявіцца на ўдзел у Форуме, трэба запоўніць і даслаць на
электронны адрас Цэнтру Трэці сектар (trecisektar@yahoo.com) анкету-заяўку,
якая прымацаваная ў дадатку да Кронікі.

Апошні тэрмін падачы заявак 4 красавіка.

Вітаўт РУДНІК


Стажыроўка ў Польшчы

Калегіум Усходняй Эўропы ўва Ўроцлаве запрашае да ўдзелу ў стажыроўцы ўва
Ўроцлаве і Гданьску (Польшча) і La Vienne (Францыя) у межах праграмы Wrocław
Solidarity Bridge.

Стажыроўка прызначаная для асобаў, якія актыўна дзейнічаюць на карысьць
мясцовый супольнасьці, і зьяўляюцца прадстаўнікамі наступных краін: Азэрбайджан,
Армэнія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргыстан, Малдова, Расея, Украіна.

Тэрмін падачы аплікацыяў: 10 красавіка 2005 г.

Тэрмін стажыроўкі: чэрвень 2005 г.

                                  
верасень 2005 г.

Падрабязную інфармацыю аб праграме WSB і форму аплікацыі можна знайсьці 
на веб-пляцоўцы: www.wsb.kew.org.pl.

Каардынатар праграмы Марцін Раманоўскі.

Marcin Romanowski koordynator programy.

Kolegium europy Wschodniej

ul. Kiełbaśnicza 5

50-108 Wroclaw (Polska)

tel.fax (+ 48 71) 342 16 81

tel.(+48 71) 343  22 84

e-mail. romanowski@kew.org.pl

www.kew.org.pl

Волька АСТРОЎСКАЯ


2 месяцы на стажыроўцы ў Нямеччыне

Арганізацыя "Міжнародныя журналісцкія праграмы" прапануе праграму стыпэндыяў
маладым таленавітым журналістам і магчымасьць падвысіць кваліфікацыю.

Журналістам будзе прадстаўленая магчымасьць прайсьці стажыроўку на працягу
двох месяцаў у адным зь нямецкіх СМІ.

Патрабаваньні да кандыдатаў: узрост ад 25  да 35 гадоў, вольнае
валоданьне нямецкай мовай, магчымасьць самастойна весьці інтэрвію.

Удзельнікі праграмы атрымаюць стыпэндыю ў памеры 3350 эўра. Гэтая сума
прадугледжвае пакрыцьцё выдаткаў на праезд, пражываньне і харчаваньне падчас
пражываньня за мяжой.

Праграма распачнецца ў канцы верасьня 2005 году.

Заяўку трэба падаць да 15 красавіка.

Сьпіс патрэбных дакумэнтаў да заяўкі і іншую інфармацыю пра праграму можна
атрымаць на старонцы: www.ijp.org або па
электроннай пошце soric@ijp.org.

Паводле www.edu.euro26.by


Міжнародны дзіцячы спабор

Міжнароднае
грамадзкае абяднаньне  Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына
абвяшчае ў 2005 г. Міжнародны дзіцячы літаратурна-мастацкі спабор Там, ля сівых
муроў....

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца шкаляры 12-14-гадовага
ўзросту.

Тэмы спабору:

1. Вільня ў духоўным жыцьці беларусаў.

2. Магнацкія роды на Беларусі.

Спабор будзе адбывацца па дзьвюх намінацыях: мастацкія працы  (малюнкі)
і літаратурныя творы. Прымаюцца малюнкі памерам А3 і А2, а гэтаксама
літаратурныя творы абёмам да 10 старонак.

Працы прымаюцца да 20 красавіка па адрасе: 220050, Менск, вул. Рэвалюцыйная,
15.

Больш падрабязную інфармацыю пра спабор можна атрымаць на электроннай
старонцы: www.zbsb.org.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК


Варшаўскі ўнівэрсытэт запрашае да ўдзелу ў Летняй Усходняй школе,
якая будзе арганізаваная зь 1 па 23 ліпеня 2005 году.

Праграма Школы складаецца з сэрыі лекцыяў і сэмінараў, а гэтаксама навуковых
паездак.

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца выпускнікі ВНУ, якія займаюцца ўласным
навуковым дасьледаваньнем і якія маюць узрост да 35 гадоў. Кандыдаты павінны
валодаць польскай і ангельскай мовамі.

На навучаньне ў Школе можна атрымаць стыпэндыю на пакрыцьцё ўсіх ці часткова
коштаў, зьвязаных з навучаньнем у Школе. Паданьне на стыпэндыю трэба дасылаць
разам з дакумэнтамі. Для тых, хто не атрымае стыпэндыю, кошт навучаньня складае
700 эўра.

Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў 20 красавіка 2005 году.

Больш падрабязную інфармацыю пра Школу, сьпіс патрэбных дакумэнтаў для
аплікацыі можна знайсьці на электроннай старонцы www.studium.uw.edu.pl (у польскай і
ангельскай мовах).

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

Канфэрэнцыя па праблемах моладзі

З 4 па 7 ліпеня ў Тальяці (Расея) адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя
Зьменлівая моладзь у зьменлівым сьвеце: нябачная штодзённасьць.

Арганізатарамі выступілі навукова-дасьледчы цэнтар Рэгіён і Цэнтар
незалежных сацыялагічных дасьледаваньняў (Санкт-Пецярбург).

У цэнтры ўвагі канфэрэнцыі сучасныя падыходы ў дасьледаваньні маладзёвай
праблематыкі.

Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрашаюцца дасьледчыкі ў сфэры сацыяльных навук,
студэнты і аспіранты. Адбор ўдзельнікаў будзе адбывацца на аснове спабору.

Ахвотныя ўдзельнічаць у канфэрэнцыі павінны даслаць да 20 красавіка заяўку,
якая ўключае:

запоўненую анкету-заяўку;

тэзы выступу (ня болей за 500 слоў);

СV (аўтабіяграфію);

узор аўтарскага тэксту па тэме канфэрэнцыі (не болей за 7000 слоў).

Анкета-заяўка прымацаваная ў дадатку да Кронікі.

Удзельнікам канфэрэнцыі аплочваецца пражываньне і харчаваньне падчас
канфэрэнцыі.

Заяўкі на ўдзел трэба дасылаць на электронны адрас: region@ulsu.ru з тэмай «youth conference».
Тутсама можна атрымаць і сьпіс тэм, а гэтаксама іншую інфармацыю пра
канфэрэнцыю.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК


Над Кронікай працавалі: Вітаут Руднік, Лана Руднік, Волька Астроўская,
Валера Руселік, Алеся Бяленік.


 

Jordan Jumpman Pro AJ12.5