Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад 28.04.2005

Рэгіён:
02.05.2005

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага абяднаньня Цэнтр
Трэці сектар

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www.sektar.cjb.net

28.04.2005г.

***

  Падзеі

На вастрыі пяра — Гародня

3 траўня ў Гародні адбудзецца выяздное паседжаньне Праўленьня ГА Беларуская
асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Выяздная сустрэча бажаўцаў у месьце над Нёманам адбудзецца ўпершыню ў
гісторыі арганізацыі: апроч сябраў Праўленьня удзел у ёй возьмуць журналісты
найбуйнейшых незалежных выданьняў краіны і экспэрты.

Пасьля наведваньня рэдакцыяў гарадзенскіх СМІ (Інтэрнэт-газэта Пагоня, а
таксама выданьні Glos znad Niemna і Биржа информации) распачнецца афіцыйная
частка мерапрыемства, у час якой будуць разгледжаныя надзённыя праблемы
дзейнасьці арганізацыі і, у прыватнасьці, яе гарадзенскай філіі. Экспэрты
прадставяць і дадуць сваю ацэнку сытуацыі вакол свабоды слова й незалежных СМІ,
якая апошнім часам склалася на Панямоньні.

Прыемным і ўрачыстым фінальным акордам паседжаньня станецца ўручэньне
дыплёмаў За адданасьць прафэсіі.

Валера РУСЕЛІК


У госьці да суседзяў

Прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў з Гарадзеншчыны і іншых рэгіёнаў краіны
возьмуць удзел у некалькіх буйных мерапрыемствах, якія ладзяцца ў сярэдзіне
траўня ў Польшчы.

Так, група з 13 чалавек будзе ўдзельнічаць у Форуме няўрадавых ініцыятываў
Лодзінскага ваяводзтва Польшчы (13-14 траўня). Яшчэ шэсьць чалавек запрошаныя на
V Балтыйскі Форум няўрадавых арганізацый краін з рэгіёну Балтыйскага мора, які
будзе праходзіць у Гдыні (12-13 траўня). Абедзьве дэлегацыі фармаваліся
грамадзкім абяднаньнем Цэнтр Трэці сектар з Гародні.

Акрамя таго, шэсьць гарадзенскіх журналістаў правядуць некалькі дзён у
сярэдзіне траўня ў Вроцлаве, дзе возьмуць удзел у ІІ Міжнародным Фэстывалі
сродкаў масавай інфармацыі.

Вітаўт РУДНІК

 

Лакальнае партнэрства для моладзі

Прадстаўнікі НГА і дзяржаўных установаў з Беларусі, Малдовы, Расеі
(Калінінградская вобл.) і Украіны бралі ўдзел ў сэмінары Лакальныя партнэры для
моладзі.

Курс быў арганізаваны Асацыяцыяй Школа лідараў (Варшава, Польшча) і
праходзіў з 20 па 26 красавіка ў мястэчку Ментнэ, Польшча.

Трыццаць сем удзельнікаў з 4-х краінаў прайшлі трэнінгавы курс, у аснове
якога ляжалі такія тэмы, як лакальнае партнэрства, камунікацыя і перамовы,
кіраваньне праектамі і праца з валянтэрамі. Асобны пункт праграмы складалі
сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх НГА.

Увесь праект будзе доўжыцца да жніўня 2005 году. Да гэтага часу яго
ўдзельнікі маюць магчымасьць распрацаваць і рэалізаваць уласныя праекты па працы
з моладдзю.

Алеся БЯЛЕНІК

 

Маладзёвая вэб-пляцоўка

У сеціве зьявілася новая
маладзёвая вэб-пляцоўка www.Move-BY.net, скіраваная на інтэграцыю моладзі
Беларусі і краін Эўропы.

На вэб-пляцоўцы можна знайсьці цікавую і карысную інфармацыю, якая
датычыцца адукацыі, кареры, а таксама культурнага, сацыяльнага, палітычнага і
эканамічнага жыцьця Беларусі і эўрапейскіх краін.

Волька АСТРОЎСКАЯ

 

***

 Абвесткі

Сэмінар для маладых журналістаў

З 15 па 18 траўня ў Менску адбудзецца сэмінар Асновы журналісцкага
майстэрства.

Сэмінар ладзіцца мінскім прадстаўніцтвам нямецкага фонду імя Ф. Эберта і ГА
Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя супрацоўнікі рэдакцыяў газет, тэле— і
радыёкампаній. Ахвотныя удзельнічаць павінны заяўляць пра свой намер у Фонд
Эберта па тэлефоне: (017) 270 73 99.

Алеся БЯЛЕНІК

 

Гранты на дасьледаваньне ў галіне гуманітарных навук

Амэрыканская Рада Навуковых Таварыстваў (АРТН) абвяшчае спабор на атрыманьне
кароткатэрміновых грантаў у сфэры гуманітарных навук.

Мэта спабору забесьпячэньне разьвіцьця навуковай працы ў сфэры гуманітарных
навук у Беларусі, Расеі і Украіне.

Удзельнікі спабору павінны мець кандыдацкую ступень альбо адпаведны ёй
прафэсійны ці навуковы досьвед, а таксама пражываць на тэрыторыі і быць
грамадзянамі Беларусі, Расеі ці Украіны;

Прымаюцца праекты па ўсіх дысцыплінах, якія маюць дачыненьне да гуманітарных
навук гісторыя, літаратура, мовазнаўства, філязофія, культуралягічныя і
гендэрныя дасьледаваньні, вывучэньне рэлігіяў.

Праекты, якія маюць дачыненьне да сацыяльных навук — паліталёгія, сацыялёгія,
эканоміка, міжнародныя дачыненьні, псыхалёгія — разглядацца ня будуць, акрамя
выпадкаў, калі размова ідзе пра вывучэньне гісторыі альбо культуры.

Заяўкі ад асобаў, якія раней атрымлівалі гранты ад АРТН, прымацца ня будуць.
Грант ня можа быць выкарыстаны на падарожжы ў краіны Захаду альбо пражываньне ў
іх. Заахвочваюцца сумесныя праекты.

Валоданьне ангельскай мовай не патрабуецца.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 лістапада 2005 году.

Дадатковая інфармацыя знаходзіцца на вэб-пляцоўцы: http://www.org/humanities-byruuk.htm

Падрыхтавала Лана Руднік паводле інфармацыі з парталу "Громадській
простір".

                                          

Кошык

У ПІПа ёсьць «філія»

Публічны Інфармацыйны Пункт (ПІП), што працуе ў ГА
Трэці сектар, займеў сваю філію на базе бібліятэкі Гарадзенскага дзяржаўнага
унівэрсытэту імя Янкі Купалы.

Тут наведвальнікі
могуць бясплатна ўзяць літаратуру па розных тэмах, а таксама  замовіць са
сьпісу кнігі, часопісы, буклеты.

Прыходьзьце, бярыце,
чытайце, запісвайцеся!

ПІП знаходзіцца па адрасе:

вул. Будзёнага, 48а-11, Гародня, тэл./факс (0152) 75 71 72

Волька АСТРОЎСКАЯ

       






Latest adidas NMD Trainer Releases