Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар

Рэгіён:
26.11.2007

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня
Цэнтр Трэці сектар

Выпуск 268 ( 22 лістапада 2007 г.)


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 268


 ( 22 лістапада 2007 г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася Крот.

 

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Сустрэча
для эколягаў....................................................................… 2

Прэзентацыя
беларускага календара-даведніка..............................… 2

На
ўспамін аб заснавальніку беларускай арніталёгіі.......................… 2

Каляды
сьвяткуем разам!................................................................… 3

Сустрэча
Інтэлектуалаў і прадстаўнікоў НГА................................… 3

Міжнародны
спабор дзіцячых малюнкаў.......................................… 4

Міжнародныя
курсы для студэнтаў-прыхолягаў...........................… 4

Веснавы
курс Будучыня Эўропы................................................… 4

Міжнародная
трэнінгавая праграма па правах чалавека.................… 5

Міжнародныя
сэмінары для маладых беларусаў............................… 5

Моладзевы
спабор інавацыйных ідэяў...........................................… 6

Міжнародны
жаночы фотапраект...................................................… 6

Праграмы
для беларускіх НГА.......................................................… 6

Дактарат
у Кембрыджы..................................................................… 7

Спабор
для жаночых НГА..............................................................… 7

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

5уверх

 

Сустрэча для эколягаў

4 сьнежня ў памяшканьні
грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар ладзіцца сустрэча-прэзентацыя
зялёнай сеткі Прырода і запаведная справа.

 У часе сустрэчы маюць адбыцца
слайд-прэзентацыі: Сучасная ідэя дзікай прыроды, Ці стане Белавеская пушча
Сусьветнай спадчынай?.

Пачатак сустрэчы а 16-ай
гадзіне.

За больш падрабязнай
інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: 827 51 69, 946 01 23 (Інэса
Зеніна).

5уверх

 

Прэзентацыя беларускага
календара-даведніка

Учора, 21 лістапада, гарадзенскі
дасьледчык і публіцыст Уладзімір Хільмановіч прадставіў гарадзенцам плён сваёй
працы Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень, што пабачыў сьвет у
Віленскім выдавецтве
.

Гасьцёўня Таварыства
Беларускай Школы не зьмяшчала ўсіх ахвотных, а невялікая колькасьць выданьняў
разышлася сярод прысутных у першыя хвіліны сустрэчы.

У календары
сп.Хільмановіча узгаданыя славутыя і трагічныя даты беларускай гісторыі,
адметныя падзеі і зявы, дні нараджэньня і сьмерці айчынных
дзяржаўна-палітычных, рэлігійных і культурных дзеячоў, знакамітых людзей, якіх
лёс зьвязаў з беларускай зямлёй, паўстанцаў, малавядомых рупліўцаў беларушчыны,
імёны якіх пакуль не зьмяшчаюць энцыклапедычныя выданьні.

Нажаль, наклад
Беларускага календара-даведніка на кожны дзень вельмі сьціплы, і шырокаму колу
аматараў беларускай гісторыі застаецца спадзявацца адно на
перавыданьне.

 

5уверх

 

На ўспамін аб заснавальніку беларускай
арніталёгіі

Памятная шыльда ў гонар
заснавальніка беларускай арніталёгіі Канстанціна Тызэнгаўза адкрытая 18
лістапада ў Жалудку на радзіме вучонага. Мясцовыя ўлады ад удзелу ў імпрэзе
адмовіліся.

Памятная шыльда
ўсталяваная на касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай
Панны Марыі, будаўніцтва якога некалькі стагодзьдзяў таму фундаваў
знакаміты род Тызэнгаўзаў і дзе спачываюць рэшткі большасьці Тызэнгаўзаў (сам
Канстанцін Тызэнгаўз пахаваны ў касьцёле сьвятога Мацьвея ў Літве). Па ганаровым
адкрыцьці і асьвячэньні шыльды загадчык катэдры агульнай экалёгіі БДУ Васіль
Грычык распавёў прысутным пра Канстанціна Тызэнгаўза і значэньне ягонай асобы
для беларускай навукі:

Якраз у працах Тызэнгаўза мы
знаходзім канкрэтныя зьвесткі пра тое, якой была прырода Беларусі ў першай
палове ХІХ стагодзьдзя. Тое, што ён зафіксаваў у сваіх працах, .. мы можам
супастаўляць з тым, што ёсьць цяпер і рабіць канкрэтныя навуковыя высновы.

Шыльда ў гонар Кастуся
Тызэнгаўза выкананая у Польшчы на замову гарадзенскіх арнітолягаў і паводле
эскізу гарадзенца Ігара Варкулевіча. Сродкі на яе выраб і ўсталяваньне зьбіралі
ня толькі аматары птушак Беларусі, але й многіх эўрапейскіх краінаў.

Паводле www.svaboda.org

5уверх

 

Каляды сьвяткуйма разам!

26 сьнежня ў Гародні ладзіцца
супольнае грамадзкае сьвяткаваньне Калядаў.

           
Калі Вам цікавыя беларускія калядныя звычаі, калі Вы хочаце жыць актыўна,
а не марнаваць час перад тэлевізарам далучайцеся! У праграме сьвяткаваньне
для дзяцей і дарослых, калядаваньне.

Усіх зацікаўленых просім
зьвяртацца да Ігара Кузьмініча па
тэлефонах: 629 92 13 альбо 868 98 82.

 

5уверх

 

 

                                                                                                                                            

 


               

  Абвесткі:

Сустрэча Інтэлектуалаў і прадстаўнікоў
НГА

Канфэрэнцыя Інтэлектуалы і
грамадзянская супольнасьць: супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньне ладзіцца ў Менску 8
сьнежня.

           
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасьці
Беларусі, фармальных і нефармальных накуковых калектываў, гурткоў, дыскусыйных
пляцовак і сэмінараў, якія вядуць дасьледаваньні, распрацоўку і разьвіцьцё
сучасных накірункаў у сацыяльна-гуманітарных ведах.

           
Канфэрэнцыя дазволіць інтэлектуальным і экспертным супольнасьцям
прадставіць асабістыя напрацоўкі, суаднесьці іх з тэматыкай і дасягненьнямі
іншых інтэлектуальных супольнасьцяў, а прадстаўнікам НГА сфармуляваць свой
сацыяльны заказ, наладзіць партнэрскія сувязі з
экспэртамі.

           
Для рэгістрацыі ў якасьці ўдзельніка неабходна даслаць у аргкамітэт
заяўку.

           
Апошні тэрмін 27
лістапада
.

           
Пра час і месца правядзеньня канфэрэнцыі паведаміць прадстаўнік
аргкамітэту.

           
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у арганізатараў па эл.пошце:
belarus-europe@tut.by  альбо тэлефоне:  +375 29 6840709.

5уверх

Міжнародны
спабор дзіцячых малюнкаў

Праграма ААН па праблемах
навакольля (ЮНЭП) ладзіць 17-ы спабор дзіцячых малюнкаў на тэму захаваньня
прыроднага навакольля — Зьмены клімату: нашыя дзеяньні, накіраваныя на
зьмяньшэньне негатыўных уплываў.

 Малюнкі мусяць адлюстроўваць канкрэтныя
дзеяньні, напрыклад: выкарыстаньне крыніцаў энэргіі, выкарыстаньне
энэргазьберагаючых прыладаў, сумеснае выкарыстаньне аўтамабіляў, падтрымка
грамадзкага транспарту, пасадка дрэваў і г. д.

 Правілы і ўмовы спабору:

-фармат малюнкаў А3
альбо А4;

— на зваротным баку
малюнка — поўнае імя, дата, месяц, год нараджэньня, поўны адрас, адрас
электроннай пошты, тэлефон;

— стыль і тэхніка
выкананьня працаў вольныя;

— працы, што ўдзельнічалі
ў іншых спаборах, не прымаюцца;

— працы ня мусяць утрымліваць ніякіх словаў
і апісаньняў;

—  прымаюцца толькі арыгіналы
працаў.

 Працы мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны
офіс ЮНЭП у Жэневе.

Тэрмін атрымання працаў
да 15 студзеня 2008.

Падрабязная інфармацыя
разьмешчаная на вэб-пляцоўцы http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/.

           
Паводле рассылкі
ТБМ

5уверх

 

Міжнародныя курсы для
студэнтаў-прыхолягаў

2 9 ліпеня Цэнтр дзяржаўнай
палітыкі разам з прафэсарамі Абердзінскага (Шатландыя) і Уорыкскага (Англія)
унівэрсытэтаў ладзіць міжнародныя летнія курсы для студэнтаў, якія цікавяцца
псыхалягічнымі аспэктамі і дасьледаваньнямі ў сфэры крымінальнага
права.

Праграма мае адбыцца ў Празе. Яе
мэта — абяднаньне студэнтаў розных накірункаў (псыхалёгія, права,
крыміналістыка, сацыялёгія), якія б хацелі
дасьледаваць узаемасувязь паміж крымінальным правам і псыхалёгіяй, а таксама
прыемна і карысна правесьці вакацыі. 

Термін падачы заявак да 15 траўня
2008
.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы
ўдзелу на ваб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

Паводле рассылкі
ТБМ

5уверх

 

Веснавы курс Будучыня Эўропы

29 сакавіка
5 красавіка 2008 г. ў Празе ладзіцца Веснавы эўрапейскі курс Будучыня Эўропы.

Тэматычныя накірункі: сучасныя і будучыя праекты
Эўрапейскага Зьвязу; актуальныя пытаньні пашырэньня ЭЗ. Падчас курсу ўдзельнікі зьдзейсьняць вандроўкі па Чэхіі, будуць мець магчымасьць наладзіць кантакты з новымі
людзьмі, азнаёмяцца з Прагай - адной з прыгажэйшых сталіц Эўропы.

Ахвотныя да ўдзелу мусяць
запоўніць анкету і прадставіць рэзюме, матывацыйны ліст (не больш за 500 слоў) і
пасведчанне аб веданьні ангельскай мовы (сэртыфікат IELTS ці TOEFL, рэкамендацыйны ліст ад
выкладчыка ангельскай мовы, альбо афіцыйнае пасьведчаньне аб заканчэньні курсаў
ангельскай мовы).

Апошні тэрмін падачы заявак да 15 лютага 2008.

 Падрабязная
абвестка разьмешчаная на
вэб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

    Паводле рассылкі
ТБМ

5уверх

 

Міжнародная трэнінгавая праграма па правах
чалавека

Цэнтар Адукацыі па Правах
Чалавека запрашае да ўдзелу ў 29-ай Міжнароднай Трэнінгавай Праграме па Правах
Чалавека, якая ладзіцца з 8 па 27 чэрвеня 2008 году ў Канадзе.

Апошні тэрмін падачы
заяваў — 3
сьнежня
.

Больш падрабязная
інфармацыя і формы заяваў разьмешчаныя на вэб-пляцоўцы:

 http://www.equitas.org/english/programs/IHRTP.php.

           
Паводле рассылкі www.belngo.info

5уверх

 

Міжнародныя сэмінары для маладых
беларусаў

Калегія імя Тэадора Хойса
(праграма фонду Роберта Боша, Германія) запрашае беларусаў зь веданьнем нямецкай
мовы атрымаць навыкі праектнай дзейнасці і здзейсьніць свой асабісты праект.

Беларусы ва ўзросце 1825 гадоў запрашаюцца
да ўдзелу ў летніх міжнародных
сэмінарах у ліпені-жніўні 2008 году
па наступных тэмах: «Эка! Лагічна?
Абарона навакольнага асяроддзя»; «Нацыянальны! Радыкальны? Экстрэмісты і
нацыяналісты»; «Тэма гэта твая тэма, вырашаеш ты!»; «Рэлігія і грамадзтва».

Зацікаўленым беларусам
прапануецца запоўніць он-лайн анкету ўдзельніка ў адным з міжнародных
семінараў.

Апошні тэрмін запаўненьня
анкеты да 15 лютага 2008
году.

Веданьне нямецкай мовы
абавязковае. Таксама неабходна мець рэкамендацыю настаўніка, выкладчыка альбо
прадстаўніка НДА, у склад якога ўваходзіць
заяўнік.

Больш падрабязную
інфармацыю і анкету на ўдзел можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://theodor-heuss-kolleg.org/bewerbung.0.html .

Паводле www.nastaunik.org

 

5уверх

 

                                                                        


™ 

Не
спазьніся!

5уверх

 Моладзевы
спабор інавацыйных ідэяў

Сусьветны банк
запрашае беларускія моладзевыя арганізацыі і арганізацыі, якія працуюць з
моладдзю, да ўдзелу ў Спаборы інавацыйных ідэяў Абяры сваю будучыню сёньня:
Пашыраючы магчымасьці для працаўладкаваньня і здаровага ладу
жыцьця.

Спабор ладзіцца ў межах
Кірмашу інавацыйных ідэяў моладзі Беларусі, Украіны і

 Малдовы.

Апошні тэрмін падачы
заяўкі да
18 студзеня.

Больш падрабязную
інфармацыю пра ўмовы спабору і форму заяўкі шукайце на вэб-пляцоўцы: http://www.worldbank.org.by.

       
Паводле рассылкі
БРГА Абяднаны шлях

5уверх

 

Міжнародны жаночы фотапраект

Міжнародны фотапраект Жаночы
погляд на штодзённасьць  пачынае
адбор матэрыялаў творцаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі для правядзеньня
фотавыставы.

-      
папярэдні адбор — да 1 лютага 2008
год
а

-      
канчатковы адбор твораў для 
выставы і каталога люты-сакавік 2008 года.

Да ўдзелу ў спаборы  запрашаюцца жанчыны з досьведам
фотапрацы альбо аматаркі. Работы ня мусяць мець рэлігійнага ці палітычнага
зьместу, не дапускаецца наяўнасьць лягатыпаў і надпісаў на выяве, аўтар мусіць
мець усе правы на дасланыя фотаздымкі, фармат jpg ня больш за 1000 px па большым
баку.

Больш падрабязную
інфармацыю па ўдзеле ў праекце можна атрымаць па эл. адрасе: fvr2008@gmail.com.

5уверх

 

Праграмы для беларускіх НГА

Фонд Стэфана
Баторыя паведамляе пра праграмы падтрымкі беларускіх недзяржаўных грамадзкіх
арганізацыяў.

— Праграма
"Грамадзкія Ініцыятывы ва Ўсходняй Эўропе" — падтрымлівае баларускія й
украінскія няўрадавыя арганізацыі. Інфармацыю аб праграме глядзіце на
вэб-пляцоўцы: http://www.batory.org.pl/bialoukr/ogl.utf8.htm
.

— Праграма "Партнэрства Грамадзкіх
Ініцыятываў" — праграма трохбаковага

супрацоўніцтва, скіраваная да няўрадавах
арганізацыяў Беларусі, Украіны, Польшчы й

Калінінградзкай вобласьці Расеі.
Інфармацыю аб праграме глядзіце на вэб-пляцоўцы:
http://www.batory.org.pl/pis/indexr.utf8.htm

Паводле
рассылкі
www.belngo.info

      
5уверх

 

Дактарат у Кембрыджы

Кампанія ТNК-BP і Замежны Фонд Кембрыджу
абвяшчаюць пра пачатак стыпендыяльнай праграмы на правядзеньне дасьледаваньняў з
магчымасьцю атрыманьня ступені доктара ва ўнівэрсытэце
Кембрыджу.

           
Прыярытэтныя накірункі:

 -экономіка

 -кіраваньне

 -права.

Апошні тэрмін падачы дакументаў
1 студзеня.

Больш падрабязная
інфармацыя на вэб-пляцоўцы:
www.admin.cam.ac.uk

5уверх

 

Спабор для жаночых НГА

Украінскі жаночы фонд абвяшчае
спабор грантаў для жаночых арганізацый Украіны, Беларусі і
Малдовы.

Мэта спабору: спрыяньне
дзейнасьці жаночых арганізацый, накіраванай на абарону правоў жанчын і
прасоўваньне іх інтарэсаў.

Апошні тэрмін падачы праектаў
30 лістапада.

Больш падрабязную
інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы:
http://www.uwf.kiev.ua у разьдзеле «Конкурсы», а таксама па
тэл.: +38 (044) 568 53 89

альбо
эл. пошце: anna@uwf.kiev.ua (Ганна Кананенка).

                                                                                                                     
           
     
5уверх

 

 

 

 

 


Nike Shox TLX 0018