Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар

Рэгіён:
20.03.2008

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня
Цэнтр Трэці сектар

Выпуск 284 ( 20 сакавіка 2008 г.)



Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 284


 ( 20 сакавіка 2008
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася Крот.

У падрыхтоўцы выпуску бралі ўдзел: Алеся
Бяленік
.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

А
ты падпішыся!.............................................................................… 2

Агульнанацыянальная
дыктоўка
ў Гародні....................................… 3

МедыяБарКэмп
у Літве................................................................… 4

Стыпендыі,
летнія школы, канфэрэнцыі.........................................… 4

Трэнінг
па падтрымцы прадстаўніц этнічных меньшасьцяў..........… 4

Валянтэрская
праграма ў Нямеччыне.............................................… 5

Моладзевая
Асамблея ў Шатляндыі...............................................… 5

Прыёмная
кампанія ў ЭГУ..............................................................… 6

Азнаямляльны
візыт па працы з моладдзю....................................… 6

Міжнародная
канфэрэнцыя
па пытаньнях дзейнасьці ААН...........… 6

Стажы
ў ЗША па тэме
Захаваньне
культурнай спадчыны..........… 6

Спабор
фотаздымкаў і тэлесюжэтаў...............................................… 7

Сэмінар
па коўчынгу......................................................................… 7

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

                                                                                       

Усіх
нашых чытачоў, якія адзначаюць Вялікдзень 23 сакавіка, віншуем са
сьвятам!

Зычым вам Божага блаславеньня ў справах.

Няхай Уваскрослы Хрыстос дапаможа вам захаваць веру, надзею і
любоў!

 

 

5уверх

А
ты падпішыся!

Штодзённая стужка навінаў,
інтэрвію, рэпартажы, радыёпраграмы, спецпраекты ў выкананьні лепшых маладых
гарадзенскіх журналістаў  — усё гэта
на вэб-пляцоўцы Твой стыль
(www.t-styl.info).

Хочаш штодня атрымліваць
навіны з Гародні і Гарадзеншчыны падпішыся на нашую RSS-рассылку! (http://t-styl.info/ds-syndicate/index.php).

Чытайце ўжо
зараз:

AMURныя
HISTORYі

Гісторыя каханьня
слаўнага палкаводца Давыда Гарадзенскага у новай радыёпраграме Інгі Сакуты.
http://t-styl.info/amurnyja-historyi/amur-history-1.html

           
МУЗЫЧНАЯ
ГАС
ЬЦЁЎНЯ

У гасьцёх у Радыё
Твой стыль музыкі Атамраві і Сяргей Пукст

http://t-styl.info/muzycznaja-hascjounja/2.html

           
ХІМІЯ СУПРАЦЬ
КЕМНАСЬЦІ

Гарадзенскія
кіроўцы асьцерагаюцца, што бензабакі іх аўтасродкаў стануць правяраць на
наяўнасьць пафарбаванага паліва.
http://t-styl.info/aktualnasci/himiya-kemnasc.html

           
ПА АБОДВА БАКІ
ЛЁСУ

Альбо чым
скончыўся паход карэспандэнкі Твайго стылю да
варажбіткі?

http://t-styl.info/novae/gadalka.html

           
ГАРАДЗЕНЦЫ НАПІШУЦЬ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНУЮ БЕЛАРУСКУЮ ДЫКТОЎКУ НА ДЗЕНЬ
РАНЕЙ

Тэкст дыктоўкі
маюць агучыць вядомыя гарадзенцы.

http://t-styl.info/naviny/haradzency-napiszuc-ahulnanacyjanalnuju-belaruskuju-dyktouku-na-dzen.html

           
ВЫЙШЛІ ПАШТОЎКІ ДА 90-ГОДДЗЯ БНР

У
Гародні прайшла прэзентацыя выдадзенай упершыню сэрыі з 12-ці паштовак Гародня
другая сталіца БНР.
http://t-styl.info/naviny-dnja/vyjszli-pasztouki-da-90-hoddzja-bnr.html

           
АСАРЦІ МАСТАКА
ІВАНОЎСКАГА

Вядомы
гарадзенскі мастак
 упершыню
за апошнія
 3
гады ладзіць выставу ў Гародні.

http://t-styl.info/naviny/asarci-mastaka-ivanouskaha.html

           
МАЙСТАР-КЛЯСЫ ЗАБАРОНЕНЫЯ

Як у Гародні
забаранілі правядзеньне майстар-клясаў пра "Гераінавы піяр і "Прасоўваньне
і-нэт праектаў у рэгіёне".

http://t-styl.info/naviny/masster-klasy-zabaronenuja.html

           
КРЫМ: ЦУД ПРЫРОДЫ, АЛЕ НЕ
СЭРВІСУ

Пры
адным ўспаміне самой назвы гэтага паўвострава адразу ўзьнікаюць асацыяцыі з
летнім адпачынкам, морам, сонцам, пляжамі і Чытайце дарожныя нататкі Твайго
стылю!

http://t-styl.info/padarozhzha/krym.html

Чытайце
і слухайце штодня таксама іншыя навіны і радыёпраграмы Твайго стылю
(www.t-styl.info).

 

5уверх

Агульнанацыянальная
дыктоўка ў Гародні

У суботу, а 12-ай гадзіне паэтка
Данута Бічэль урачыста распачне агульнанацыянальную дыктоўку ў Гародні.
Тэкстам дыктоўкі абраная "Прадмова"
да зборніка "Дудка беларуская.

Дыктоўка будзе ладзіцца
штогадзінна з 12.00 да 16.00.

Сябры! Ня бойцеся ўзяць
удзел у напісаньні дыктоўкі! Яна ня ёсьць тэстам на валоданьне мовай. У першую
чаргу гэта акт салідарнасьці з беларускай мовай, з беларускай незалежнасьцю,
сьведчаньне, што беларуская мова жывая і мае шмат
прыхільнікаў.

Напісаны тэкст можна
будзе захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сьведчаньне павагі да
беларускай самабытнасьці.

Кожны ўдзельнік атрымае
на ўспамін адмысловую асадку з надпісам: Удзельніку беларускай
агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гародня 22.03.2008. Для наймалодшага і
найстарэйшага ўдзельнікаў прыгатаваныя каштоўныя
падарункі.

Арганізатары дыктоўкі ў
Гародні — гарадзкія структуры грамадзкіх аб`яднаньняў "Таварыства беларускай
мовы імя Францішка Скарыны" і "Таварыства беларускай
школы".

Дыктоўка ладзіцца ў памяшканьні
Таварыства Беларускай Школы (вул.Будзёнага 48а 44).

За падрабязнай
інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефоне ў Гародні 74-44-28.

Засьведчым усяму сьвету і самі
сабе, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат
прыхільнікаў!

5уверх

 

 

 


               

  Абвесткі:

5уверх

МедыяБарКэмп
у
Літве

6-8 чэрвеня Швэдзкі міжнародны ліберальны цэнтр і Беларуская партыя Зялёныя ладзіць у Літве МедыяБарКэмп http://www.mediabarcamp.com/. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя блогеры, кліпмэйкеры, падкастары, актыўныя карыстальнікі інтэрнэту.               Праграма будзе фармавацца з прэзэнтацый і выступаў удзельнікаў. Асноўная мэта стымуляваньне разьвіцьця новых медыяпраектаў у Беларусі і суседніх краінах.               Асаблівая ўвага надаецца медыяпраектам, якія прадстаўляюць кропку позірку пэўнай групы (не тэлеканалам і радыёстанцыям, а людзям), удзельнікам, якія маюць досьвед працы з сучаснымі медыя-тэхналёгіямі і маюць што сказаць.               Дадатковая інфармацыя, узор заяўкі на вэб-пляцоўцы: www.mediabarcamp.com, www.mediabarcamp.com.               З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: mediabarcamp@gmail.com

5уверх

        
Стыпендыі,
летнія школы,
канфэрэнцыі

Акадэмічны
праект Вэбфоліа прапануе інфармацыю аб стыпэндыях, летніх школах і канфэрэнцыях:
http://www.afpwebfolio.org/
  

Паводле
рассылкі
www.belngo.info

5уверх

@
Навучаньне

_____________________________________________________________________________________________

        
Трэнінг па падтрымцы прадстаўніц этнічных
меньшасьцяў

           
Трэнінг на тэму Падтрымка
маладых жанчын — прадстаўніц этнічных меньшасьцяў  ладзіцца з 18 да 24 траўня ў Бірмінгеме
(Вялікабрытанія).

Мэты
трэнінгу:

— Сабраць
разам працаўнікоў з моладдзю, сацыяльных работнікаў,  адукатараў
роўнага навучаньня і арганізацыі, якія працуюць з жанчынымі з рознага
этнічна-культурнага асяроддзя.

— Пазнаёміцца з магчымасьцямі, якія прапаноўвае праграма Моладзь У Дзеяньні (
моладзевыя абмены, валянтэрская служба, трэнінгі) для працы з мэтавай групай — жанчынамі з нацыянальных меньшасьцяў

— Разьвіць навыкі
мэнэджмэнту міжнародных праектаў у межах
праграмы Моладзь У Дзеяньні .

— Праца над
канкрэтнымі будучымі праектамі з партнэрамі — іншымі ўдзельнікамі трэнінгу і
распаўсюд навыкаў і ведаў, атрыманых падчас
трэнінгу.

Крытэры для
адбору ўдзельнікаў

— кандыдаткандыдатка мусіць непасрэдна працаваць з жанчынамі з нацыянальных
меньшасьцяў, ці арганізоўваць праекты для гэтай мэтавай
групы.

— быць
зацікаўленым і мець падтрымку ў сваёй арганізацыі ў рэалізацыі будучых
міжнародных праектаў .

-мець добрыя веды ангельскай
мовы.

— удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах
трэнінгу.

— удзельнічаць
у апытаньні праз 3-6 месяцаў пасьля
трэнінгу.

Усе выдаткі за кошт
арганізатараў.

 Апошні тэрмін падачы
заяўкі  — 6  красавіка.

 Больш падрабязную інфармацыю
і анкету можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.salto-youth.net/TCEmpower/

  

5уверх

 

G
Спаборы

5уверх

        
Валянтэрская
праграма ў Нямеччыне

Фонд
Марыян Дзьёнхофф (der Marion-Dönhoff-Stiftung) запрашае да
ўдзелу ў

 шасьцімесячнай валянтэрскай праграме,
якая прадугледжвае працу ў грамадзкіх арганізацыях
Бэрліна.

    Валянтэры,
якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць стэпэндыю і магчымасьць прайсьці курс
навучаньня, які пазнаёміць іх з рознымі аспэктамі жыцьця Нямеччыны, яе
палітыкай, грамадзтвам і культурай.

    Патрабаваньні да ўдзельнікаў:
грамадзянства Беларусі, Украіны альбо Расеі; вольнае валоданьне нямецкай мовай;
занятасьць у сацыяльнай сфэры.

    Апошні тэрмін падачы заявак
31
сакавіка.

    Заяўкі дасылайце на
эл. адрас: susanne.konschak@austausch.org.
 

              
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +49 (0)30 44 66
80 27.

5уверх

 


™ 

Не
спазьніся!

5уверх

 

Моладзевая Асамблея ў Шатляндыі

Моладзевыя актывісты запрашаюцца
да ўдзелу ў CIVICUS Youth assembly мерапрыемстве, прысьвечаным
пытаньням разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, абароны правоў чалавека і
магчымасьцям моладзевага ўнёску ў гэтую галіну.

Асамблея
ладзіцца ў Глазга (Шатляндыя) у 2 этапы: моладзевая 16-18 чэрвеня, агульная
18-21 чэрвеня.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі 31 сакавіка.

Атрымаць
больш падрабязную інфармацыю і падаць заяўку можна праз вэб-пляцоўку
www.civicusyouth.org.
З пытаньнямі зьвяртайцеся на
эл.адрасы: (рус)alevtinadourm@gmail.com,
(eng) info@civicusyouth.org
.

Паводле Рассылкі міжнароднай
сеткі Маладая Эўропа

5уверх

Прыёмная
кампанія ў ЭГУ

 Распачалася прыёмная кампанія на вочных і
завочных бакалаўрскіх праграмах ЭГУ па ўсіх кірунках навучаньня:
дызайн, гісторыя, філязофія, камунікацыя і інфармацыя, паліталёгія і эўрапейскія
дасьледаваньні, міжнароднае права, сучаснае мастацтва, турызм і
рэкрэацыя.

           
Падрабязную інфармацыю аб адукацыйных
праграмах ЭГУ можна атрымаць на
вэб-пляцоўцы http://www.ehu.lt
.

5уверх

 

Азнаямляльны візыт па працы з моладдзю  

Праграма для моладзевых
актывістаў, якія працуюць з моладдзю з абмежаванымі фізычнымі здольнасьцямі  ладзіцца ў Польшчы з 12 да 18
траўня.

Працоўная
мова ангельская.

Апошні
тэрмін падачы заявак 25 сакавіка.

Больш
падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя на вэб-пляцоўцы:

 http://www.salto-youth.net/find-a-training/1219.html
.

Паводле рассылкі
Міжнародныя Моладзевыя Праграмы

5уверх

 Міжнародная
к
анфэрэнцыя
па пытаньнях дзейнасьці ААН

18-20 красавіка ў Бухарэсьце
ладзіцца канфэрэнцыя II Мадэль ААН.

Афіцыйная
мова ангельская.

Апошні
тэрмін падачы анкетаў 15 красавіка.

Больш
падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўках: www.ubmun.fspub.ro ,http://www.ubmun.fspub.ro/ ,
ubmun@fspub.ro , па
эл.адрасе: adriana.iordache@ubmun.fspub.ro  (Adriana
Iordache
Secretary
General
of
UBMUN
2008).

Паводле рассылкі
Міжнародныя Моладзевыя Праграмы

5уверх

 

Стажы ў ЗША па тэме
Захаваньне
культурнай спадчыны

       
Адкрыты спабор на
ўдзел у стажыроўках у ЗША па тэме "Захаваньне культурнай
спадчыны".

              
Да ўдзелу
запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый, творчых і грамадзкіх
абяднаньняў, дзейнасьць якіх зьвязаная з асьпектамі захаваньня культурнай
спадчыны. Прыкладны тэрмін стажыроўкі з 25 чэрвеня па 16
ліпеня.

Апошні
тэрмін падачы дакументаў — 1 красавіка.

Больш
падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (017) 2181264, (017) 2181267,
(017) 2181268 (Вольга Прушак), на вэб-пляцоўцы www.amcenter.by ,
праз электронны адрас
comcon@amcenter.by  .

   5уверх

 

         Спабор
фотаздымкаў
і
тэлесюжэтаў

Спабор
фотаздымкаў, тэлесюжэтаў, відэаролікаў і дакументальных фільмаў Эўразія.
Сацыяльная прастора запрашае да ўдзелу інфармацыйныя агенцыі і рэдакцыі СМІ
краінаў Эўразіі, прафэсыйных

Nike SF-AF1