Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар

Рэгіён:
21.12.2007

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня
Цэнтр Трэці сектар

Выпуск 272 ( 20 сьнежня 2007 г.)


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 272


 ( 20
сьнежня 2007
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася Крот.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

 

Arche ў Гародні...............................................................................… 2

Круглы
стол для адукатараў...........................................................… 3

Да
125-годдзя Тадэвуша Іваноўскага.............................................… 3

Ахвяруй
на помнік
канцлеру Вялікага княства...............................… 3

Community
Connections
2008........................................................… 4

V
Варшаўская Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя.........................… 5

Навучаньне
ў Вялікабрытаніі для аспірантаў і дактарантаў............… 5

Спабор
публікацый.........................................................................… 5

Курс
палітычнага навучаньня.........................................................… 6

Стажыроўкі
для журналістаў..........................................................… 6

Трэнінг
па журналісцкім расследаваньні........................................… 6

Выратуем
альбатросаў!...................................................................… 7

Стартавае
фінансаваньне для настаўнікаў......................................… 7

Магістарская
праграма па канфлікталёгіі........................................… 7

Міжнародная
праграма візытаў......................................................… 7

Зрабі
свой унёсак
у адкрыцьцё
Новага Сьвету!..........................… 8

 

 

 


žПадзеі:

Шаноўныя калегі! Чарговы выпуск Кронікі чакайце пасьля
калядных вакацый, 10 студзеня.

 

5уверх

Дарагія калегі і
каляжанкі!

Шаноўнае
спадарства!

 

Шчыра віншуем Вас са
сьвятам
Божага
Нараджэньн
я
і Новым Годам!

Зычым радасьці, цяпла, задавальненьня ад
працы, а таксама
здароўя,
пашаны, любові, шчаслівае долі!

З
павагай і спадзевам на далейшае супрацоўніцтва
ваш Цэнтр Трэці
сэктар

 

                                                                                       

5уверх

 

26 сьнежня а 18-ай
гадзіне
ў Палацы культуры
Тэкстыльшчыкаў ладзіцца
беларуская
ялінка
каляднае
сьвяткаваньне
для дзетак і
дарослых.

 У праграме: песьні, танцы, гульні, жарты,
падарункі для дзяцей; калядаваньне, дыскатэка для дарослых  ды іншыя сьвяточныя
забаўлянкі.

Уваход
па запрашэньнях.

За дадаткова
інфармацыяй зьвяртацца

да спадара Міколы
Таранды па тэл. 588 63 30

 

5уверх

Arche
ў Г
ародні

Сёньня ў памяшканьні Таварыства
беларускай школы
ладзіцца адзіная рэгіянальная
прэзэнтацыя спэцыяльнага праекту
ARCHE «Беларусь: ні Расея, ні Эўропа.
Меркаваньні беларускіх эліт».

Прысутных чакае сустрэча
з аўтарамі кнігі дырэктарам Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў
Віталём Сіліцкім, галоўным рэдактарам часопісу ARCHE Валерам Булгакавым, а таксама
палітолягам Юрем Чавусавым і супрацоўнікам Інстытуту сацыялёгіі АН Міколам
Кацуком.

Пачатак сустрэчы а 18.30.

5уверх

 

Круглы стол для адукатараў

Адукацыйны круглы стол Што
патрэбна ведаць школьнікам Беларусі аб Эўрапэйскім Саюзе? ладзіцца 26 сьнежня ў
Менску.

На сустрэчы будуць
абмеркаваныя вынікі рэалізацыі праграмы ЭС і Беларусь: ад пазыцыі да
разуменьня, ад разуменьня да супрацоўніцтва, а таксама перспектыўныя накірункі
навучальных дзеяньняў у кантэксьце Эўрапейскага Саюзу.

Да ўдзелу запрашаюцца
настаўнікі і прадстаўнікі адміністрацый сярэдніх навучальных установаў,
прадстаўнікі розных адукацыйных і міжнародных арганізацый, а таксама ўсе
зацікаўленыя асобы.

Круглы стол ладзіцца ў
Міжнародным адукацыйным цэнтры ( Менск, пр. Газэты Праўда,11) грамадзкім
абяднаньнем Адукацыйны цэнтр ПОСТ .

Аб удзеле ў сустрэчы неабходна паведаміць да 21 сьнежня
па эл. почте: nastaunik@gmail.com, тэл/факсу: (+375017) 298 16
59.

5уверх

 

         Да 125-годдзя Тадэвуша Іваноўскага

125-годзьдзе Тадэвуша Іваноўскага
ўрачыста адзначылі сябры грамадзкай арганізацыі Ахова птушак Бацькаўшчыны і
мясцовыя жыхары на радзіме акадэміка ў вёсцы
Галавічполе.

Сябры АПБ з калегамі з Літоўскага арніталягічнага таварыства LOD зладзілі сапраўдную
ўрачыстасьць. У холе школы разьмясьцілася беларуска-літоўская фотавыстава Сьвет птушак, якая
складаецца са здымкаў Мікалая Гулінскага (беларускага фотамастака, сябра Савету
Гарадзенскага абласнога аддзяленьня АПБ з Гародні) і літоўскага фотапаляўнічага Кястуціса Чапенаса
(Kestutis Cepenas) Прэзідэнта LOD з Панявежыса). Перад прысутнымі школьнікамі,
настаўнікамі, мясцовымі жыхарамі і сябрамі АПБ з Мінску і Гародні выступіў Мікалай Гулінскі, які заклікаў прысутных паводле словаў
Тадэвуша Іваноўскага: любіць прыроду праз
яе пазнаньне.

На навукова-папулярных
прэзэнтацыях Васіль Грычык (намесьнік дэкана біяфака БДУ і сябра РК АПБ)
распавёў пра беларускі пэрыяд жыцьця Тадэвуша Іваноўскага і значэньне яго працаў
для сёньняшніх дасьледчыкаў птушак у Беларусі; Дзьмітры Вінчэўскі (Старшыня
Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і выкладчык біяфаку Гродзенскага
дзяржуніверсытэту імя Я.Купалы) распавёў пра літоўскі перыяд жыцьця навукоўца.

Па закрыцьці фотавыставы ўсе здымкі зь яе будуць перададзеныя Галавічпольскай
школе-саду.

Дзмітры
Вінчэўскі

5уверх

 

Ахвяруй на помнік
канцлеру Вялікага княства

Збор сродкаў
на стварэньне помніка канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу абвяшчае
грамадзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ад
пачатку 2008 году.

Помнік мяркуецца ўсталяваць у Слоніме, якім Леў Сапега
валодаў з 1586 году. Праект помніка падрыхтаваны скульптарам Іванам Міском.
Папярэдні кошт складае каля 30 млн. рублёў.

Узвядзеньне помніка канцлеру ВКЛ заплянаванае Пастановай Міністэрства культуры на 2006-2010
гады. Таварыства беларускай мовы плянуе адкрыть адмысловы банкаўскі рахунак і
распачаць збор сродкаў дзеля паскарэньня працэсу.

5уверх

 

                                                                                                             

 


               

  Абвесткі:

Community
Connections
2008

Прадстаўніцтва Карпарацыі
American Center for Education and Research, Inc. распаўсюдзіла дадатковую
інфармацыю аб праграме абмену
Community Connections
2008.

Праграма дае магчымасьць
прафэсіяналам пэўнай сфэры магчымасьць 22 дзённага побыту ў ЗША для абмену
досьведам з амэрыканскімі калегамі па наступных
тэмах:

-        
Валянтэры і валянтэрскі рух.
Тэрмін стажыроўкі 1-22 красавіка.

Апошні тэрмін падачы
заяваў 10 студзеня 2008
года.

-        
Здароўе маці і дзіцяці:
паляпшэньне рэпрадукцыйнага здароўя, забесьпячэньне аптымальнага фізычнага і
духоўнага разьвіцьця дзіцяці. Тэрмін стажыроўкі 1-22
траўня.

Тэрмін падачы заяваў 8 студзеня-10 лютага 2008
года
.

-        
Ахова прыроды і кіраваньне
прыроракарыстаньнем: палітыка эфектыўнага прыродакарыстаньня. Тэрмін стажыроўкі
2-23 чэрвеня 2008 года.

Тэрмін падачы анкет 4 лютага 10 сакавіка

-        
Захаваньне культурнай спадчыны:
адміністраваньне, мэнэджмэнт культурнага сэктара. Тэрмін стажыроўкі 1-22
ліпеня.

Тэрмін падачы анкет 10 сакавіка — 11 красавіка 2008
года.

-        
Сацыяльная інтэграцыя людзей з
абмежаванымі магчымасьцямі: палітыка далучэньня асобаў з абмежаванымі
магчымасьцямі да паўнавартаснага жыцьця грамадзтва. Тэрмін стажыроўкі 1-22
жніўня.

Тэрмін падачы анкет 7 красавіка 12 траўня 2008
года
.

Больш падрабязную інфармацыю аб
праграме можна знайсьці ў Кроніцы ад 6 сьнежня. Дадатковая інфармацыя па
кожнай тэме будзе распаўсюджвацца ў наступных
выпусках.

З пытаньнямі зьвяртайцеся да
Вольгі Прушак: Прадстаўніцтва Карпарацыі «American Center for Education and Research, Inc.» г. Мінск, пр-т Незалежнасьці
169, п. 512 (поўдзень), тэл.: (017) 2181264, е-mail: comcon@amcenter.by.

5уверх

V
Варшаўская Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя

Студыюм Эўропы Усходняй абвяшчае
аб правядзеньні
V Варшаўскай Усходнеэўрапейскай
канфэрэнцыі з 15 да 18 ліпеня 2008 года.

           
Галоўная тэма пытаньні свабоды і улады ў Эўропе, Расіі, Цэнтральнай
Азіі і на Каўказе з 18 стагоддзя. Падчас канфэрэнцыі асноўная ўвага будзе
надавацца гісторыі 19-20 стагоддзяў і сучаснасьці. Сярод галоўных тэмаў
канфэрэнцыі:

-        
19 стагоддзе нараджэньне
альбо адраджэньне нацый?

-        
Нацыянальнае пытаньне ў
Расійскай, Асманскай Імперыях, Аўстравенгрыі.

-        
Этнічная і рэлігійная
дыскрымінацыя ў шматнацыянальных дзяржавах пачынаючы  з 18
стагоддзя.

-        
Шляхецкая дэмакратыя ў 1 Рэчы
Паспалітай

-        
Рэлігія ў камуністычным
грамадзтве

-        
Антрапалёгія і этнаграфія
камунізму і пост-камунізму

-        
Этнічнае і нацыянальнае пытаньні
ў бальшавіцкай Расеі і Савецкім Саюзе

-        
Свабода палітычная і свабода
асобы

-        
Замарожаныя канфлікты на
постсавецкай прасторы ды іншыя.

Апошні тэрмін дасланьня
прапановаў па тэмах рэфэратаў 15
сакавіка.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.
адрас: conf.studium@uw.edu.pl/

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы:  www.studium.uw.edu.pl

5уверх

Навучаньне
ў Вялікабрытаніі для аспірантаў і дактарантаў

Унівэрсытэт у Глазга
(Вялікабрытанія) абвяшчае спабор на атрыманьне штогадовых пасьлядыплёмных
стыпендый аспірантам і дактарантам.

Стыпендыю можна атрымаць на любым
з факультэтаў: гуманітарныя навукі і мастацтва; інжынэрны, медыцынскі, фізычны,
права, бізнэс, сацыяльныя навукі, ветэрынарны, інфарматыкі і матэматыкі,
адукацыі, біямедыцыны і навукі аб жыцьці.

           
Заявы на пасьлядыплёмныя стыпендыі Унівэрсытэт прымае ў
студзені-сакавіку. Папярэдне неабходна скантактавацца з кафэдрай навучаньня.
Адбор кандыдатаў ладзіцца на факультэтах. Улічваюцца акадэмічныя посьпехі і
навуковыя дасягненьні.

Форму заяўкі можна атрымаць праз
Міждзяржаўную асацыяцыю пасьлядыплёмнай адукацыі па тэл.495
434-24-38.

              
Паводле рассылкі Міжнароднай
сеткі Маладая Эўропа

5уверх

 

        
Спабор публікацый

У межах Трэцяга
штогадовага Тыдня нефармальнай адукацыі Працоўная група абвяшчае спабор
публікацый для вэб-пляцоўкі
www.adukatar.net
.

Галоўны прыз — Лічбавая фотарамка Espada
E-07A

Творы і пытаньні
прымаюцца на эл. адрас: fokusgrupa@gmail.com
.

Тэрмін дзеяньня
спабору 2
месяцы
.

Вынікі будуць
падведзеныя да 15 лютага.

5уверх

 


™ 

Не
спазьніся!

Курс палітычнага навучаньня

Студыюм Усходняй Эўропы абвяшчае
спабор на атрыманьне стыпендый для навучаньня ў перыяд з 20 лютага да 20 сьнежня
2008 года на Курсе палітычнага навучаньня.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі да 5 студзеня 2008 г.

Камплект дакумэнтаў
належыць даслаць на  e-mail: wsl.studium@uw.edu.pl

Больш падрабязная
інфармацыя і аплікацыя на вэб-пляцоўцы: www.studium.uw.edu.pl

 

      
5уверх

 

Стажыроўкі для журналістаў

Фундацыя
Польска-Чэска-Славацкай Салідарнасьці рэалізуе праграму стажыровак і адукацыйных
візытаў для журналістаў і рэдактараў друкаваных і электронных СМІ — Незалежныя
медыі.

Больш
падрабязная інфармацыя пра праект на вэб-пляцоўцы:

http://www.spczs.engo.pl
.

З
пытаньнямі зьвяртайцеся 00-031 Warszawa,
ul.
Szpitalna 5/5,
III p., тэл.
(48-22) 828
9128,
факс
(48-22) 828 9129, e-mail:
fundacja@spczs.engo.pl, spczs@szpitalna.ngo.pl .

5уверх

 

Трэнінг па журналісцкім расследаваньні

Творчая майстэрня Агенцтва
журналісцкіх расследаваньняў супольна з міжнародным праектам падтрымкі
журналісцкіх расследаваньняў
SCOOP абвяшчае набор беларускіх
журналістаў ( у тым ліку пачаткоўцаў) на пяцідзённы практычны курс Метады
правядзеньня журналісцкага расследаваньня.

           
Трэнінг мае адбыцца з 26 па 30
студзеня ў Сымфэропалі (Украіна).

Апошні тэрмін падачы матывацыйнай заяўкі да 28 сьнежня.

Заяўку накіроўваць на эл. адрас: sergsatsuk@gmail.com

Больш падрабязная інфармацыя - па тэлефоне 758-12-46 .

Форма
матывацыйнай заяўкі у дадатку да Кронікі
ад
13.12.2007г.

5уверх

Выратуем
альбатросаў!

Грамадзкая арганізацыя Ахова
птушак Бацькаўшчыны (АПБ) заахвочвае ўсіх аматараў птушак да ўдзелу ў кампаніі
BirdLife International Выратуем
альбатросаў.

Каля 100,000 альбатросаў
гіне штогод, зараз 19 з 21 відаў альбатросаў знаходзяцца пад пагрозай
зьнікненьня.

Больш падрабязная
інфармацыя зьмешчаная на вэб-пляцоўцы:

http://www.savethealbatross.net/images.asp
.

Паводле
www.ptushki.org

5уверх

        
Стартавае
фінансаваньне для настаўнікаў

Абвешчаны
спабор малых грантаў для настаўнікаў і моладзі.

           
Заяўкі на стартавае фінансаваньне прымаюцца да 21 студзеня 2008
года
.

           
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся:

1. Silvia Blitzer
Golombek, Ph.D.
Sr. Vice
President
Youth Service
America

1101 15th
St.
, NW. suite
200
,
Washington,
DC
20005

Ph. 202-296-2992,
ext.116
,
fax
202-296-4030
,
e
-mail
sgolombek@ysa.org
;

www.ysa.org;
www.servenet.org;
www.gysd.org

2.
Андр
эй Маханько,
тэл.:
+375-17-259 4883,
маб.:
+375-29-761 1201

e-mail:
amakhanko@ponimanie.org; www.ponimanie.orgwww.saltychildhood.org

   5уверх

 

Магістарская праграма па
канфлікталёгіі

Джорджтаўнскі унівэрсытэт
(Georgetown University, ЗША) ладзіць набор для
навучаньня на магістарскую ступень па пытаньнях канфліктаў і канфлікталёгіі.
Інавацыйны,
але акадэмічны курс выкладаецца на факультэце дзяржаўнага кіраваньня, мае шырокі
міждысцыплінарны дыяпазон і ўключае падрыхтоўку па абранай
тэматыцы.

           
Апошні тэрмін падачы заяваў верасень 2008
года.

Дадатковая інфармацыя разьмешчаная
на вэб-пляцоўках:

conflictresolution@georgetown.edu,
http://conflictresolution.georgetown.edu

Паводле
http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

5уверх

 Міжнародная
праграма візытаў

       
ICTE (Міжнародны
Цэнтр Навучаньня Талерантнасьці) прымае заяўкі на ўдзел у Міжнароднай праграме
візытаў Навукоўцы і практыкі ў сфэры навучаньня талерантнасьці.

              
Мэта Праграмы падтрыманьне гатоўнасьці стажораў працаваць з малой
супольнасьцю для прасоўваньня ідэй талерантнасьці, Правоў Чалавека, павагі да
разнастайнасьці і сацыяльнай справядлівасьці.

              
Апошні тэрмін падачы заявак 21
студзеня.

              
Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на
вэб-пляцоўцы:

http://www.seedsoftolerance.org/fgp.html

Зрабі свой унёсак у адкрыцьцё Новага Сьвету!

Гарадзенскае абласное грамадзкае абяднаньне маладых
навукоўцаў ВІТ абвяшчае спабор Лепшая праца пра Новы
Сьвет.

Спабор
ладзіцца ў трох намінацыях:

1. Лепшае дасьледаваньне пра Новы Сьвет.

2. Лепшы фотаздымак з Новага
Сьвету.

3. Лепшая мастацкая работа,
прысьвечаная Новаму Сьвету.

Апошні тэрмін прыёму прац — да 20 студзеня 2008 г.

Працы прымаюцца на адрас: Гародня,
вул. Будзёнага д. 48а, 230023, пакой 419, Грамадзкае абяднаньне маладых
навукоўцаў ВІТ; e-mail: novysviet@gmail.com
.

Тэлефон для кантактаў: 8 (029) 288 28 22 (Ігар
Лапеха).

Паводле www.harodnia.com

5уверх

 


Air Jordan Sneaker