Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар Выпуск 276 ( 31 студзеня 2008 г.)

Рэгіён:
01.02.2008

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня
Цэнтр Трэці сектар Выпуск 276 ( 31 студзеня 2008 г.)


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 276 ( 31 студзеня 2008
г.)


Рэдактар
выпуску:
Кася Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел
 Н.Завіноўская,
В.Дрэма.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

Атрымай
рамантычны падарунак!..................................................… 2

Новыя
радыё-перадачы на Тваім стылі.......................................… 2

Наведалі
сталічныя рэдакцыі...........................................................… 3

Рыхтуй
воз зімой!...........................................................................… 3

Канцэрт
Віктара Шалкевіча і Рэха у Гародні...............................… 3

Асновы
журналістыкі для студэнтаў — сябраў
АПБ.......................… 4

Студэнцкая
прэмія за мір................................................................… 4

Навучаньне
ў каледжах Італіі і Нарвэгіі...........................................… 5

Спабор
польска-беларускіх праектаў.............................................… 5

Вакансыя
ў Брусэлі.........................................................................… 5

Стажыроўкі
ў Польшчы для студэнтаў..........................................… 6

Спабор
эсэ для вучняў старэйшых клясаў.....................................… 6

Навучаньне
для маладых лідэраў....................................................… 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

                                                                                       

5уверх

 

 Дарагія сябры і
калегі!

 Чакаем ад вас гарачых навінаў, цікавай
інфармацыі пра падзеі ў Гародні і рэгіёне для стужкі навінаў на вэб-пляцоўцы
Твайго стылю
www.t-styl.info.

 Тэлефон рэдакцыі +375 29 925 08 35.
Чакаем ад 12 да 18 гадзін акрамя выходных дзён.

 

5уверх

 Атрымай рамантычны
падарунак!

Прызнайся ў каханьні з дапамогай
Твайго стылю (
www.t-styl.info) і атрымай рамантычны падарунак
на Дзень Сьвятога Валянціна!

Рамантычную вячэру на
дваіх у адной з гарадзенскіх рэстарацыяў атрымаюць аўтар альбо аўтарка
найпрыгажэйшага прызнаньня ў каханьні, якое будзе дасланае ў рэдакцыю Твайго
стылю (info@t-styl.info) да 12
лютага.

Прызнаньне можна таксама
перадаць па рэдакцыйным тэлефоне (+375-29) 925-08-35. Дасланыя прызнаньні ў
каханьні будуць надрукаваныя ў 
Тваім стылі 14 лютага.

5уверх

 

Новыя радыё-перадачы на Тваім стылі

На вэб-пляцоўцы Твой Стыль
зявіліся новыя 
радыё-перадачы.

На адрасе www.t-styl.info вы
пачуеце:

— Казка Жыцьця казачка  пра волатаў, і адкуль пайшло нашае
імя.

 http://t-styl.info/radyjo/kazki-zhyccja.html

— Tendy Stuff актуальныя дробязі Гародні і
сьвету.

Сёньня гаворка пойдзе пра масты. Вы даведаецеся, колькі мастоў у Гародні,  які мост самы вялікі ў сьвеце,  і дзе знаходзіцца мост самазабойцаў. http://t-styl.info/radyjo/tendy-stuff.html

           
Простыя Словы як правільна
будзе  па-беларуску: ветра ці ветру,
адезда ці адезду, кісларода ці кіслароду?
http://t-styl.info/radyjo/prostyja-slovy.html

           
Асацыяцыі
  
разам з гарадзенцамі шукаем асацыяцыі да слова
Беларусь.

 http://t-styl.info/radyjo/asacyjacyi.html

Слухайце Твой Стыль
першае моладзевае інтэрнэт-радыё Гародні!

Н.
Завіноўская

5уверх

 

Наведалі сталічныя рэдакцыі

Маладыя гарадзенскія журналісты
наведалі рэдакцыі сталічных СМІ.

Удзельнікі праекта Школа
маладога журналіста, які ладзіць ГА Цэнтр Трэці сектар, наведалі 30 студзеня
рэдакцыі Народнай волі, Нашай нівы, карэспандэнцкі пункт РТР, а таксама
сядзібу  ГА Беларуская асацыяцыя
журналістаў, пры дапамозе якой і была арганізаваная
вандроўка.

В.
Дрэма

5уверх

 

Рыхтуй воз зімой!

Вядзеньне бізнэсу ў зімовы час
абмеркавалі 31 студзеня гарадзенскія фермеры.

Працоўную сустрэчу
зладзіла ў Шчучынскім раёне абласная Асацыяцыя фермераў. На Гарадзеншчыне
налічваецца сёньня 289 фермерскіх гаспадарак. Летась было зарэгістравана 16
новых фермераў. Столькі ж спыніла сваю дзейнасьць.

Паводле www.t-styl.info

5уверх

 

Канцэрт Віктара Шалкевіча і Рэха у
Гародні

Віктар Шалкевіч і менскі гурт
"Рэха" супольным канцэртам  у
Гародні 2 лютага распачнуць кампанію "Год Незалежнасьці — 2008".

 Кампанія прысьвечаная 90-годдзю
абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Да таго ж, 2 лютага адзначаецца 170-я гадавіна з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага.

Пачатак канцэрту а 18-ай гадзіне па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным
дворыку).

Уваход вольны.

Паводле рассылкі гарадзенскага
руху
"За Свабоду"

5уверх

 

 


               

  Абвесткі:

@
Навучаньне

5уверх

Асновы
журналістыкі для студэнтаў
— сябраў
АПБ

15-17 лютага
ў
прафілякторыі пад Гародняй
адбудзецца адмысловы трэнінг для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў сябраў
грамадзкай
арганізацыі Ахова птушак Бацькаўшчыны.

 У праграме: інтэрактыўнае навучаньне па
падрыхтоўцы загалоўкаў і лідаў матэрыялаў, як браць інтэрвію і рыхтаваць навіны,
а таксама падрыхтоўка і выпуск уласных
артыкулаў для выданьняў
АПБ. Ва ўсім гэтым дапаможа зборнік матэрыялаў да трэнінга на 28 старонках, які
атрымае кожны ўдзельнік.

Каб
узяць удзел у трэнінгу, неабходна даслаць заяўку з наступнымі дадзенымі:

-Імя
і прозьвішча;

-Курс,
назва факультэту і навучальнай установы;

-Колькі
часу ў АПБ і ў якіх апошніх мерапрыемствах Вы

бралі

ўдзел?

-Кантакты

 Усе выдаткі па
праездзе,
харчаваньні і
пражываньні бяруць на сябе арганізатары.

Апошні тэрмін разгляду заявак

11 лютага.

Заяўкі-анкеты дасылайце і па ўсіх
пытаньнях зьвяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага: E-mail: APB_Hrodna@tut.by , тэл. (0152) 73 01 18 , маб. тэл.
(029)6-141-666.

 
 
Паводле

www.ptushki.org

5уверх

 

G
Спаборы

        
Студэнцкая прэмія за мір

Абвяшчаецца адбор
кандыдатаў на атрыманьне Студэнцкай прэміі за мір адзінай узнагароды ў сьвеце
ад студэнтаў і для студэнтаў, якая шосты раз будзе ўручана у Нарвэгіі ў 2009
годзе.

Існаваньнем
гэтай прэміі арганізатары жадаюць падкрэсьліць важную ролю студэнтаў у барацьбе
за  мір, дэмакратыю й правы
чалавека.

Студэнцкая прэмія
за мір разглядае
 кандыдатуры з усяго
сьвету.
Узнагарода
прызначаная для лепшых
 студэнтаў,  якія змагаюцца за мір і свае
правы.

    Кандыдатам можа быць студэнт
альбо студэнцкая арганізацыя, якія зрабілі адметны ўнёсак у развіцьцё
дэмакратыі, мір і адстойваньне правоў
чалавека.

    Пераможцы, якіх вызначыць
спэцыяльная камісія са студэнтаў і значных асобаў Нарвэгіі, атрымаюць
магчымасьць пабываць у Нарвэгіі й сустрэцца з важнымі людзьмі і
арганізацыямі.

    Прэзэнтацыю
кандыдата дасылайце на адрас: omination@studentpeaceprize.org
.

    Апошні тэрмін
падачы заяваў
-
11 лютага.

    Больш поўную
інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы
www.studentpeaceprize.org
.   

Паводле
рассылкі

www.belngo.info

5уверх

 

Навучаньне ў каледжах Італіі і
Нарвэгіі

Беларускі камітэт
каледжаў
міжнароднай супольнасьці абвяшчае
спабор на

 атрыманьне стыпэндыяў на навучаньне
ў
каледжах Італіі
і Нарвэгіі.

              
Навучаньне вядзецца на ангельскай мове па сістэме Міжнароднага
бакаляўрэата (International
Bacalaureat,
IB).
Тэрмін навучаньня:
2 гады.
Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасьня 2008 г.

    Для ўдзелу ў спаборы
неабходна даслаць на адрас uwcblr@gmail.com
 наступныя дакумэнты:
заяву на ўдзел, эсэ на тэму Галоўныя
выклікі сучаснасьці на беларускай ці ангельскай мовах, копію ведамасьці
пасьпяховасьці за бягучы навучальны год (чвэрці ці трымэстры, дазваляецца
перадрукаваць), характарыстыку ад кляснага кіраўніка, а таксама аўтабіяграфію з
расповедам пра грамадзкую, творчую й спартыўную
дзейнасьць.

    Апошні тэрмін падачы заяваў — 2
сакавіка.

    Адабраныя кандыдаты
атрымаюць запрашэньні на 2 тур. Ён адбудзецца 22 сакавіка ў выглядзе гутаркі
на
ангельскай і
беларускай мовах дзеля выяўленьня
інтэлектуальнага
ўзроўня й асабовых
якасьцяў кандыдата.
Кандыдаты мусяць
прадаставіць
арыгіналы дакумэнтаў,
дасланых у
электронным выглядзе, а таксама
копіі грамат і
дыплёмаў, якія сведчаць
пра грамадзкую,
творчую й спартыўную
дзейнасьць.Час і
адрас будуць пазначаныя
ў
запрашэньні.

    Дадатковую інфармацыю пра
UWC
i
IB
можна знайсьці на вэб-пляцоўках: www.uwc.org,
www.ibo.org

    Паводле
www.nastaunik.info

5уверх

 


™ 

Не
спазьніся!

Спабор польска-беларускіх
праектаў

Беларускія недзяржаўныя
грамадзкія арганізацыі, якія маюць польскіх партнэраў, запрашаюцца да ўдзелу ў
Праграме Усход-Усход Партнэрства па-над межамі, абвешчанай Фундацыяй імя Стэфана
Баторыя.

           
Апошні тэрмін падачы заявак 22 лютага (рэалізацыя
ад 22 траўня).

           
Больш падрабязная інфармацыя — на вэб-пляцоўцы: www.batory.org.pl/wschod/polska.htm
 . 

5уверх

Вакансыя ў Брусэлі

"Офіс за
Дэмакратычную Беларусь у Брусэлі пры падтрымцы нямецкага
Фонду Робэрта Боша
(the Robert Bosch Stiftung) прапануе стажыроўку на 10
месяцаў для мэнэджэра па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах Заходняй
Эўропы.

Апошні тэрмін падачы CV
да  10
лютага.

За больш падрабязнай інфармацыяй
зьвяртайцеся на
адрас:

 info@democraticbelarus.eu

www.democraticbelarus.eu

Паводле рассылкі
www.belngo.info 

5уверх

 Стажыроўкі ў Польшчы для
студэнтаў

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды,
Фонд Баруссія, Калегія Усходняй Эўропы, Фонд Адукацыі для  Дэмакратыі запрашае актыўных студэнтаў з
Беларусі, Украіны на двухтыднёвую стажыроўку ў
Польшчу.

           
Апошні тэрмін падачы заяўкі да 15
лютага.

Больш
падрабязная інфармацыя — на вэб-пляцоўцы: "http://www.studytours.pl"

5уверх

Спабор
эсэ для вучняў старэйшых клясаў

Вышэйшая школа камэрцыі і права
імя Лазарскага ў Варшаве, ВШЛ (Wyższа Szkołа Handlu i Prawa im. Ryszarda Łazarskiego, WSHiP; Lazarski School of Commerce and Law, LSC) ладзіць спабор эсэ для вучняў
старэйшых клясаў Абяры сваю будучыню на тэму фармаваньня грамадзкай думкі (на
беларускай, ангельскай ці польскай мовах).

Апошні
тэрмін прыёму
працаў
да 10
сакавіка.

Больш
падрабязная інфармацыя і прыклад эсэ мінулага году разьмешчаныя на вэб-пляцоўцы:
http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
 

Паводле
www.svetlahorsk.belarda.org  

 

5уверх

Навучаньне
для маладых лідэраў

Грамадзкае абяднаньне
Адукацыйны цэнтр ПОСТ запрашае моладзь 18-25 год да ўдзелу ў праграме
«Primus inter pares» («Першы сярод роўных)
накіраванай на падрыхтоўку грамадзкіх лідэраў.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі да 10 лютага.

Больш
падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна атрымаць у Цэнтры ПОСТ: Тэл./факс:
+375 17 298 16 59
, 269-90-34;
эл. адрас
center_post@tut.by.
Каардынатарка праграмы: Вольга Саявец 
(029) 850-98-99.

5уверх

 

 


FASHION NEWS