Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар. Выпуск 283 ( 13 сакавіка 2008 г.)

Рэгіён:
14.03.2008


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 283


 ( 13 сакавіка 2008
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася Крот.

У падрыхтоўцы выпуску бралі ўдзел: Алінка Новік, Вітаўт
Руднік
.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Севярын
Квяткоўскі і Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні.............… 2

Cпабор
польскай дыктоўкі.............................................................… 2

Вазьмі
ўдзел у цікавым праекце!.....................................................… 3

Валянтэрскі
праект для аматараў сярэднявечча.............................… 3

Моладзевая
Асамблея ў Шатляндыі...............................................… 4

Прыёмная
кампанія ў ЭГУ..............................................................… 5

Сэмінар
па коўчынгу......................................................................… 5

Стажы
для моладзі ў Чэхіі...............................................................… 5

Стажы
ў ЗША па тэме
Захаваньне
культурнай спадчыны..........… 6

Спабор
фотаздымкаў і тэлесюжэтаў...............................................… 6

Да
ўвагі дасьведчаных лідэраў гурткоў..........................................… 7

Азнаямляльны
візыт па працы з моладдзю....................................… 7

Міжнародная
студэнцкая канфэрэнцыя..........................................… 7

Міжнародная
канфэрэнцыя
па пытаньнях дзейнасьці ААН...........… 7

 

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

                                                                                       

5уверх

 

Севярын Квяткоўскі і Зьміцер Бартосік сёньня ў
Гародні

Сёньня ўладальнік
літаратурнай прэміі "Залатая Літара"— 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі
прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі да пляшкі". Пасьля прэзентацыі
адбудзецца выступ вядомага барда Зьміцера Бартосіка.

Зборнік Фрашкі да
пляшкі — альтэрнатыўная гісторыя найноўшай Беларусі, распаведзеная за
сяброўскай бяседай, фрагмэнты гісторыяў канкрэтных людзей: Адамовіча, Арлова,
Бабкова, Бартосіка, Севярынца, Шушкевіча, выкладчыкаў БДУ, пенсіянэрак,
бізнэсоўцаў, бэпээсэмаўцаў, эмігрантаў ды іншых.

Прэзентацыя адбудзецца ў
памяшканьні  Таварыства Беларускай
Школы па адрасе: Гародня, Будзёнага 48а-44. Пачатак у
18.30.

Уваход
вольны.

5уверх

 

Cпабор
польскай дыктоўкі

6 красавіка Консульства
Рэспублікі Польшча ў Гародні,
Polska Macierz Szkolna  і Гарадзенскі ўнівэрсытэт імя
Янкі Купалы ладзяць спабор польскай дыктоўкі.

Спраўдзіць сваё веданьне
польскай мовы запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросьце ад 14 год.  Па словах старшыні
Рэспубліканскага абяднаньня Polska Macierz Szkolna  спадара Станіслава Сенкевіча,
найлепшы знаўца польскай арфаграфіі атрымае званьне Майстра арфаграфіі і
каштоўны падарунак.

Спабор польскай дыктоўкі ладзіцца ў Гародні трэці раз. Папярэднюю дыктоўку пісалі каля 300
гарадзенцаў.

Сёлета лепшага знаўцу польскай арфаграфіі вызначаць адначасова ў
Гародні, Берасьці і Менску.

Паводле www.t-styl.info

5уверх

 

 

 


               

  Абвесткі:

5уверх

 Вазьмі
ўдзел у цікавым
праекце!

Грамадзкае абяднаньне Цэнтр
Трэці сектар запрашае маладых людзей у веку ад 18 да 30 гадоў узяць удзел у
моладзевым праекце
"Realise
your
dream.

Праект
ладзіцца ў Літве з
9 да
16
траўня.

Краіны-удзельніцы:
Беларусь, Летува, Малдова, Італія, Грузія, Славаччына, Францыя (ад кожнай краіны
па 6
чалавек).

Працоўная
мова:
ангельская

Выдаткі:
пражываньне, харчаваньне і 70% падарожных коштаў кампенсуюць
арганізатары.

Апошні
тэрмін падачы заявак (у вольнай форме) - 
да 20
сакавіка.

Перавагамі пры адборы будуць карыстацца кандыдаты з
Гарадзеншчыны (асабліва хлопцы!).

Заяўкі  трэба дасылаць на адрасы:
kryvichanka@yahoo.com
i
lana.rudnik@gmail.com .

5уверх

Валянтэрскі праект для аматараў
сярэднявечча

Румынская арганізацыя Life Youth Foundation запрашае
моладзь да ўдзелу ў
праекце
"Адкрыцьцё замку Сярэдневечча"
(Румынія).

Праект для тых, хто зацікаўлены гісторыяй і геаграфіяй,
каму падабаецца археалогія. Падчас праекту ўдзельнікі даведаюцца:

—  
 
  Як праводзіць археалягічныя раскопкі, інтэрпрэтаваць
археалагічныя артэфакты

—  
 
  Як працаваць ў шматнацыянальнай групе, праводзіць
гістарычныя майстрклясы

        
Патрабаваньні да ўдзельнікаў:

-       Узрост 18-25
год

—  
 
  Базавыя веды ангельскай мовы

—  
 
  Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія ніколі ня
ўдзельнічалі ў міжнародных праектах ці па эканамічных і сацыяльных прычынах не
былі за мяжой.

Праект ладзіцца ў тры тэрміны:

-  5-30 траўня

—  5-28 чэрвеня

-  2-26 ліпеня

Праезд, пражываньне, харчаваньне і кошт візы аплочваецца
арганізатарамі.

Апошні тэрмін падачы заявак
да
14
сакавіка.

Зацікаўленыя
мусяць даслаць
матывацыйны ліст
на
адрас
evsbelarus@gmail.com
 з

датай
заезду,
кантактамі
і
адказамі
на
пытаньні
на
ангельскай
мове:

-Why do you want to be
volunteer?

-Why do you want to participate in this
particular project?

-How the participation in this
project will help you in
your
personalprofessional development?

-What do you expect to learn from being
volunteer?

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы
www.life.org.ro/evs.

5уверх

 

Моладзевая
Асамблея ў
Шатляндыі

Моладзевыя
актывісты запрашаюцца да ўдзелу ў
CIVICUS
Youth
assembly
мерапрыемстве, прысьвечаным пытаньням разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці,
абароны правоў чалавека і магчымасьцям моладзевага ўнёску ў гэтую галіну.

Асамблея ладзіцца ў Глазга (Шатляндыя) у 2 этапы:
моладзевая 16-18 чэрвеня, агульная 18-21 чэрвеня.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў  моладзевай Асамблеі:

— узрост 18-25 год

-асабістая матывацыя ( перавага аддаецца ўдзельнікам
праектаў, якія адпавядаюць мэтам Асамблеі).

-зацікаўленасьць культурамі іншых краін

— вольнае валоданьне ангельскай мовай

-добрае ўяўленьне пра сацыяльныя
асаблі
васьці сваёй
краіны, разуменьне каштоўнасьці валянтэрства і свайго ўдзелу ў вырашэньні
праблемаў грамадзянскай супольнасьці.

Прапануецца 2 формы ўдзелу:

— актыўны ўдзельнік мае досьвед удзелу ў грмадзянскіх,
праваабарончых праектах і хоча ім падзяліцца

— зацікаўлены ўдзельнік не мае досьведу, але хоча гэтым
займацца.

Пражываньне, харчаваньне для ўдзельнікаў Асамблеі за кошт
арганізатараў.

Беларускія
 ўдзельнікі
могуць
разьлічываць на
трэвэл-грант (аплату кошту
падарожжа).

Колькасьць месцаў абмежаваная.

Апошні тэрмін падачы заяўкі
31
сакавіка.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і падаць заяўку можна
праз вэб-пляцоўку
www.civicusyouth.org

З пытаньнямі зьвяртайцеся на
эл.адрасы: (рус)alevtinadourm@gmail.com,

(eng)
info@civicusyouth.org .

Паводле
Рассылкі міжнароднай сеткі Маладая Эўропа

Прыёмная
кампанія ў
ЭГУ

 Распачалася прыёмная
кампанія на вочных і завочных бакалаўрскіх праграмах ЭГУ па ўсіх
кірунках навучаньня: дызайн, гісторыя, філязофія, камунікацыя і інфармацыя,
паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні, міжнароднае права, сучаснае мастацтва,
турызм і рэкрэацыя.

Прыёмная кампанія на бакалаўрскіх праграмах ЭГУ ладзіцца ў
некалькі патокаў і завершыцца ў канцы жніўня: 20 жніўня на дзённым аддзяленьні і
22 жніўня на завочным.

Першы этап адбору
ладзіцца на падставе
дакументаў, якія прадстаўляюцца па электроннай пошце. Абітурыенты вочных
праграм, якія прайшлі першы этап адбору, запрашаюцца на ўступныя
выпрабаваньні.
Для
навучаньня на дзённым
аддзяленьні абітурыенты
мусяць паказаць
найлепшыя вынікі
ў акадэмічным рэйтынгу, у структуру якога ўключаны сярэдні бал за гуманітарныя
дысцыпліны з
атэстату, адзнака па
замежнай мове і адзнака па профільным іспыце.

Для падрабязнага знаёмства з акадэмічнымі праграмамі
ўнівэрсытэту абітурыенты і іх бацькі запрашаюцца ў Вільню на дні адчыненых
дзвярэй
29 сакавіка,
26 красавіка, 31 траўня і 28 чэрвеня.

           
Падрабязную інфармацыю аб
адукацыйных праграмах
ЭГУ можна
атрымаць на
вэб-пляцоўцы
http://www.ehu.lt .

5уверх

 

@
Навучаньне

        
Сэмінар па
коўчынгу

Швэдзкая
арганізацыя Kaospilots запрашае грамадзян
Беларусі на
сэмінар па коўчынгу,
з 29
сакавіка па 1 красавіка.

Сэмінар для тых, хто хоча
даведацца пра коўчынг, паспрыяць разьвіцьцю сваёй арганізацыі, атрымаць
камунікатыўныя навыкі.

На сэмінары будуць разглядацца пытаньні:

-Коўчынг і спосабы выявіць патэнцыйныя магчымасьці

— Персанальная камунікацыя                                    

— Асабістае лідарства і каштоўнасьці

— Магчымасьці і перспектывы як шляхі разьвіцьця
ар
ганізацыі

 
Для ўдзелу ў сэмінары абавязковы
высокі ўзровень валоданьня ангельскай мовай.

Сэмінар ладзіцца пад Менскам трэнерамі
Kaospilots

Апошні тэрмін падачы заявак (CV)
да 22
сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы
www.kaospilpt.se
.

5уверх

 Стажы для моладзі ў Чэхіі

Асацыяцыя па
міжнародных пытаньнях www.amo.cz запрашае
моладзь ва ўзросьце 25-35 год да ўдзелу ў праграме Стажыраваньне імя Паўла
Цігрыда.

           
Галоўная мэта праекту даць магчымасьць пазнаёміцца з працэсамі
трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасьцю дзяржаўнага і недзяржаўнага сэктараў, а
таксама магчымасьць атрымаць практычны досьвед у дзейнасьці грамадзкіх
арганізацый.

           
Праграма складаецца з 2 частак:

Першая частка з 5 красавіка па 3 траўня, разьлічаная на 6
чалавек, якія возьмуць удзел у лекцыях, сустрэчах, дыскусіях.

Другая частка з 4 траўня па 6 чэрвеня практычная, стажы
ў грамадзкіх арганізацыях і сенаце ЧР, разьлічаная на 3 чалавек, веданьне
ангельскай мовы абавязковае.

Апошні тэрмін падачы запоўненых анкет
да 18
сакавіка.

Зацікаўленыя ва ўдзеле мусяць даслаць запрос на
эл.адрас spt@amo.cz для атрыманьня анкеты.

 

5уверх

 

G Спаборы

Стажы ў ЗША па
тэме Захаваньне культурнай спадчыны

       
Адкрыты спабор на ўдзел у стажыроўках у ЗША па
тэме
"Захаваньне культурнай спадчыны".

              
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый,
установаў адукацыі, творчых і грамадзкіх абяднаньняў, дзейнасьць якіх зьвязаная
з асьпектамі захаваньня культурнай спадчыны.

              
Прыкладны тэрмін стажыроўкі з 25 чэрвеня па 16 ліпеня.

              
Праграма прадугледжвае пражываньне ў амерыканскай сямі плянуе асьвятліць
наступныя пытаньні:

-Мадэлі эфектыўнага кіраўніцтва і захаваньня каштоўнасьцей
матэрыяльнай і духоўнай культуры;

-прававыя і эканамічныя механізмы, якія забясьпечваюць
захаваньне культурнай спадчыны;

-міжсэктаральнае супрацоўніцтва дзеля захаваньня культурнай
спадчыны;

-азнаямленьне з мясцовымі традыцыямі, культурай,
побытам.

Валоданьне ангельскай мовай неабавязковае.

Апошні тэрмін падачы дакументаў — 1
красавіка.

Па пытаньнях удзелу ў праграме зьвяртайцеся ў
прадстаўніцтва карпарацыі American Center for Education and Research, Inc. па тэл.: (017) 2181264, (017) 2181267, (017) 2181268
(Вольга Прушак).

Больш падрабязную інфармацыю і анкеты можна атрымаць на
вэб-пляцоўцы www.amcenter.by , праз электронны
адрас comcon@amcenter.by  .

   5уверх

 

        
Спабор фотаздымкаў і тэлесюжэтаў

Спабор фотаздымкаў, тэлесюжэтаў, відэаролікаў і
дакументальных фільмаў Эўразія. Сацыяльная прастора запрашае да ўдзелу
інфармацыйныя агенцыі і рэдакцыі СМІ краінаў Эўразіі, прафэсыйных
тэлежурналістаў і фотакарэспандэнтаў.

 Мэта спабору — прыцягнуць увагу гарамадзкасьці
да сацыяльных праблемаў краінаў Эўраазіяцкага рэгіёну.

Асаблівая ўвага будзе адданая працам, створаным людзьмі з
абмежаванымі магчымасьцямі.

Апошні тэрмін падачы заяваў 10 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы: http://www.eurasia-media.ru

              
Паводле рассылкі
www.belngo.info

5уверх

 


™ 

Не спазьніся!

5уверх

Да ўвагі дасьведчаных лідэраў
гурткоў

               
У Берасьці ладзіцца сэмінар для асобаў, што прайшлі
навучаньне па праграме падрыхтоўкі лідэраў навучальных гурткоў для дарослых.

Апошні тэрмін фармаваньня групы 23 сакавіка.

 Усіх ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца на
эл. адрас: prysak2000@mail.ru, альбо па тэлефоне 029 288 28 22 (Ігар).

 

   5уверх

Азнаямляльны візыт па працы з моладдзю  

Праграма для
моладзевых актывістаў, якія працуюць з моладдзю з абмежаванымі фізычнымі
здольнасьцямі 
ладзіцца ў Польшчы з 12 да 18 траўня.

Працоўная мова ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак 25
сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя на
вэб-пляцоўцы:

 http://www.salto-youth.net/find-a-training/1219.html .

Паводле
рассылкі Міжнародныя Моладзевыя Праграмы

5уверх

 Міжнародная студэнцкая
канфэрэнцыя

 VII Міжнародная студэнцкая
навукова-практычная канфэрэнцыя «Мір моладзі моладзь сьвету» ладзіцца
17-19 красавіка ў Віньніцы.

Апошні тэрмін падачы заявак да 30
сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы: svetlahorsk.belarda.org

Паводле www.nastaunik.info

5уверх

 Міжнародная канфэрэнцыя па пытаньнях дзейнасьці ААН

18-20
красавіка ў Бухарэсьце ладзіцца канфэрэнцыя
II Мадэль ААН.

Афіцыйная мова ангельская.

Апошні тэрмін падачы анкетаў 15
красавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на
вэб-пляцоўках: www.ubmun.fspub.ro ,http://www.ubmun.fspub.ro/ , ubmun@fspub.ro , па эл.адрасе: adriana.iordache@ubmun.fspub.ro 
(Adriana Iordache Secretary General of UBMUN 2008).

Паводле
рассылкі Міжнародныя Моладзевыя Праграмы

5уверх

 

Air Jordan