Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар

Рэгіён:
14.02.2008

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня
Цэнтр Трэці сектар.

Выпуск 278 ( 14 лютага 2008 г.)

У Кроніцы выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў ГА "Цэнтр
Трэці сектар, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам
крыніц інфармацыі.




Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск
278


 ( 14 лютага 2008
г.)

Рэдактар
выпуску:
Вітаўт Руднік.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 



 

Сёньня
ў выпуску
:

 

 Усіх
закаханых віншуем з Днём Сьвятога Валянтына!

 

Твой стыль пра каханьне і ня толькі.....................................… 2

Унікальныя выданьні у бібліятэцы ТС.................................… 2

Зялёныя лёгкія Эўропы: гэта пра нас.......................................… 3

Трэнінгі на выходныя.................................................................… 3

Без суда і следства: катынская аповесць..................................… 3

Study Tours для студэнтаў...........................................................… 4

Праграма беларуска-нямецкай супрацы....................................… 4

Спабор міжнародных праектаў..................................................… 5

Спабор праектаў для творчых ідэй...........................................… 6

Спабор праектаў Эўразьвязу Non state actors......................… 6

Навучаньне ў каледжах Італіі і Нарвэгіі...................................… 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



žПадзеі:

                                                                                       

5уверх

 

Твой
стыль пра каханьне і ня толькі

Новыя
радыёперадач
ы
інтэрнэт-радыё Твой Стыль з
ьявілася
напярэдадні Дня Сьвятога Валянціна.

Вядучая AMURных HISTORYй Інга Сакута распавядае самыя
цікавыя гісторыі пра каханьне людзей, лёс якіх быў звязаны з Гародняй. У гэтым
выпуску гісторыя каханьня слаўнага ваяра Давыда Гарадзенскага. Паслухаць альбо
спампаваць праграму можна па адрасе
http://t-styl.info/amurnyja-historyi/amur-history-1.html

Тэме каханьня прысьвечаная і новая праграма  з рубрыкі Tendy Staff (Актуальныя
дробязі Гародні і сьвету). З дапамогай Аліны Новік вы даведаецеся, адкуль пайшло
сьвята Дзень Святога Валянціна, што значыць Валянцінка для беларусаў і якія
падарункі дораць у гэты дзень у розных краінах свету. Слухайце праграму па
адрасе http://t-styl.info/tendy-stuff/tendy-stuff.html

У апошнія дні ў Тваім стылі зьявіліся таксама новыя Музычная гасьцёўня (у гасьцёх
Атмараві і Пукст), Казкі жыцьця ад Ігара Кузьмініча ды Асацыяцыі ад Натальлі
Ягоравай.

В.
Дрэма

 

Дарагія сябры і
калегі!

 Чакаем ад вас гарачых навінаў, цікавай
інфармацыі пра падзеі ў Гародні і рэгіёне для стужкі навінаў на вэб-пляцоўцы
Твайго стылю
www.t-styl.info.

 Тэлефон рэдакцыі +375 29 925 08 35.
Чакаем ад 12 да 18 гадзін акрамя выходных дзён.

 

5уверх

 

        
Унікальныя выданьні у бібліятэцы ТС

У бібліятэцы ГА Цэнтр Трэці
сектар зьявіліся кнігі, якія сталі прадуктам леташніх транспамежных
праектаў.

Гэта славутая Песьня пра
Зубра Міколы Гусоўскага на шасьці мовах з дадаткам на CD, а таксама Легенды і міфы: ад
Нёмана да Буга ды Традыцыйныя стравы Беласточчыны і
Гарадзеншчыны.

Ахвотных атрымаць
выданьні запрашаем зьвяртацца ў офіс арганізацыі альбо рабіць замовы па
электроннай пошце trecisektar@yahoo.com

5уверх

 

Зялёныя
лёгкія Эўропы: гэта пра нас

Асновы канцэпцыі Зялёныя лёгкія
Эўропы выкладзеныя ў аднайменным выданьні, якое было падрыхтавана з удзелам
грамадзкіх абяднаньня Цэнтр Трэці сектар і Паходня з
Гародні.

Выданьне складаецца з
апрацаваных матэрыялаў двух міжнародных сэмінараў, якія прайшлі летась у Польшчы
з удзелам мясцовых экспэртаў у галіне экалёгіі, аховы навакольнага асяроддзя,
культурнай і гістарычнай спадчыны, а таксама гасьцей з Беларусі і
Украіны.

Апроч тэзісаў выступаў,
выданьне зьмяшчае таксама мапу беларускай, польскай і ўкраінскай частак рэгіёну
Зялёныя лёгкія Эўропы, на якой пазначаныя каштоўныя гістарычныя, прыродныя і
культурныя абекты.

Арганізатарамі сустрэч разам са
згаданымі вышэй гарадзенскімі арганізацыямі быў Фонд Зялёныя лёгкія Польшчы
(Беласток).

Вітаўт
Руднік

5уверх

 

Трэнінгі на
выходныя

Адразу два трэнінгі правядуць на
гэтыя выходныя грамадзкія арганізацыі з Гародні.

Сябры ГА ВІТ сумесна з
Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў ладзяць 16-17 лютага сэмінар Пра права і ня
толькі, прысьвечаны выкарыстаньню метаду навучальных гурткоў у прававой
адукацыі.

Днём раней пачнецца
трэнінг па асновах журналістыкі, які ладзіць для сваіх сябраў абласная
арганізацыя ГА Ахова птушак Бацькаўшчыны.

           
В.
Дрэма

      
5уверх

 

Без суда і
следства: катынская аповесць

Восьмага лютага ў межах
кампаніі Свабоднае кіно ў Гародні прайшоў паказ фільма знакамітага польскага
рэжысёра Анджэя Вайды Катынь.

Фільм называюць адным з
найбольш асабістых фільмаў Вайды. У лісце да гарадзенцаў з нагоды паказу тут
фільма Вайда пісаў: ...У 30-я гады я жыў разам з бацькамі ў Сувалках, дзе мой
тата служыў афіцэрам 41-га палка пяхоты. Менавіта трагічныя падзеі гэтага палка
і гісторыю маёй маці паказвае фільм Катынь (тэкст ліста глядзі на http://t-styl.info/naviny/rezhysjor-katyni-daslau-list-haradzencam.html).

У фільме на прыкладзе
некалькіх універсальных лёсаў (сямі польскага афіцэра, сямі генерала, сямі
лётчыка) Вайда паказаў трагедыю зьнішчаных без суда і следства польскіх
інтэлігентаў, трагедыю іх жонак і дзяцей, маці і сясьцёр, трагедыю цэлага
народа.

У красавіку 1940 года ў
Катыні былі расстраляны тысячы польскіх ваеннапалонных. Пасля адкрыцьця масавых
пахаваньняў немцамі ў 1943 годзе і да канца 80-х гадоў савецкая прапаганда
сьцьвярджала, што ў сьмерці салдат вінаваты нямецка-фашысцкія захопнікі (дарэчы,
некаторыя настойваюць на гэтай версіі і цяпер). Толькі ў 1989 годзе М. Гарбачоў
 прызнаў адказнасьць супрацоўнікаў
НКВД за масавы расстрэл палякаў. Пазней польскаму боку
была перададзена частка дакумантаў па гэтай справе. Тэкст прыгавору быў
апублікаваны між іншым у інтэрнэце (гл. http://www.polit.ru/news/2005/03/05/katyn1.html). Аднак, да
сёньняшнага дня ў  катынскай справе
існуе мноства пытаньняў, не высьветленыя імёны тых, хто меў да яе
дачыненьне.

Вольга
Жук,

www.t-styl.info

 

 

      
5уверх

 

 



               

  Абвесткі:

@
Навучаньне

Study Tours
для студэнтаў

15 лютага
мінае апошні тэрмін падачы заявак на стажыроўкі ў Польшчы для
студэнтаў.

У межах двухтыднёвага побыту ў
Польшчы ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з дзейнасьцю польскіх
акадэмічных цэнтраў, даведацца пра дзейнасьць грамадзкіх арганізацый, сустрэцца
з грамадзкімі дзеячамі Польшчы, наведаць лекцыі, майстар-клясы,культурныя
мерапрыемствы.

Удзел у праграме
Study Tours to Poland могуць узяць студэнты
ва

ўзросце ад 18
да 21 года з высокiмi паказчыкамi пасьпяховасьцi,
якiя

актыўна
ўдзельнiчаюць у грамадcкiм жыцьцi.

Заяўкі
прымаюцца ў электронным выглядзе па адрасе:
nabor@studytours.pl.

Фармуляр
заяўкi знаходзiцца на вэб-пляцоўцы http://www.studytours.pl

5уверх

 

G
Спаборы

5уверх

Праграма
беларуска-нямецкай супрацы

Праекты, ськіраваныя на
развіцьцё супрацоўніцтва паміж беларускімі і нямецкімі арганізацыямі, могуць
быць падтрыманыя ў межах Праграмы кантактаў Беларусь.

Мэтай
Праграмы зьяўляецца супрацьдзеяньне ізаляцыі беларускага грамадзтва ў Эўропе
праз стымуляваньне супрацоўніцтва і абмен досьведам паміж арганізацыямі з
Беларусі і Нямеччыны, 
прадстаўленьне разнастайнай карціны Беларусі нямецкаму грамадзтву ў межах
эфектыўных і грамадзка-значных мерапрыемстваў.

У межах Праграмы можна атрымаць
дафінансаваньне ў памеры да 4.000 эўра. Грошы могуць быць выкарыстаныя для
арганізацыі сустрэч і сумесных праектаў паміж нямецкімі і беларускімі
арганізацыямі, удзел беларусаў у мерапрыемствах на тэрыторыі Нямеччыны,
стажыроўкі ў нямецкіх арганізацыях, мерапрыемствы з удзелам беларускіх
журналістаў, музыкаў, мастакоў (асабліва маладых).

Перавага будзе аддавацца малым
ініцыятывам. Заяўка на атрыманьне фінансаваньня будзе падавацца нямецкім
партнэрам. Афіцыйная рэгістрацыя беларускай партнёрскай арганізацыі
неабавязковая.

Папярэдняе
апісаньне праектаў трэба ськіроўваць па адрасе, пададзеным на вэб-пляцоўцы
www.dgo-online.org (толькі на
нямецкай мове). Там жа
інструкцыі па складаньні заяўкі. Аўтарам найбольш цікавых заявак будзе
прапанавана падаць праект да 1 красавіка, 1 чэрвеня, 1 верасьня альбо 1 сьнежня
2008 года.

Ухваленыя праекты атрымаюць
фінансаваньне не пазьней месяца пасьля пазначаных вышэй тэрмінаў. Усе праекты
павінны быць завершаныя да 31 сакавіка 2009. 

 

5уверх

 

Спабор міжнародных праектаў

Беларускія НГА маюць
магчымасьць узяць удзел у спаборы праектаў, які сумесна ладзяць Фонды ім.
Робэрта Боша (Нямеччына), ім. Стэфана Баторага (Польшча) і PAUCI
(Украіна).

Спабор мае
на мэце разьвіцьцё і  падтрымку
даўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж грамадзянскімі ініцыятывамі Польшчы,
Нямеччыны, Украіны, Беларусі і Калінінградзкай вобл.
Расеі.

Праекты
мусяць быць трохбаковымі і спрыяць вырашэньню рэальных праблемаў у галіне
грамадзянскай, палітычнай, экалягічнай адукацыі, справаў моладзі, захаваньня
гістарычнай спадчыны, эўраінтэграцыі.

Акрамя НГА,
удзел у спаборы могуць браць школы, сацыяльныя і культурныя цэнтры, музэі і
іншыя публічныя ўстановы грамадзкага характару.

Падача
заявак будзе здзяйсьняцца праз нямецкіх альбо польскіх
партнэраў.

Да
31
траўня неабходна
падаць апісаньне праектнай ідэі. Рэалізацыя праектаў пачнецца з лютага 2009
года.

Больш
падрабязную інфармацыю шукайце на вэб-пляцоўках:

www.bosch-stiftung.de/gesellschaftliche_initiative

www.batory.org.pl/pis
                       

www.pauci.org

Дадатковую
інфармацыю можна пытаць таксама па адрасе электроннай пошты: nopassaran_08@mail.ru

Калі
вы маеце патрэбу ў дапамозе ў пошуку партнэраў па праекце, зьвярніцеся да 30
красавіка па адрасе pis@batory.org.pl

 

      
5уверх

 Спабор праектаў для творчых
ідэй

Удзел у сэмінары ў
Варшаве, стажыроўкі ва няўрадавых арганізацыях у Бэрліне, Дрэздэне, Рызе,
Браціславе, Варшаве, магчымасьць рэалізаваць уласныя праекты прапануюць
беларускім маладзёнам арганізатары спабору Стань праектным
мэнэжэрам.

Удзел у
спаборы могуць браць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 28
год.

Па
дадатковую інфармацыю і форму заяўкі можна зьвярнуцца па адрасе hanna@3dway.org

 

 Спабор праектаў Эўразьвязу Non state
actors

Абвешчаны
спабор праектаў Эўрапейскага Зьвязу Non
State
Actors для
Беларусі.

              
Апошні тэрмін падачы заявак 16
траўня.

              
Кансультаваньне па пытаньнях распрацоўкі заявак распачнецца напрыканцы
лютага.

              
Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы www.eurobelarus.info.

              
Паводле рассылкі www.belngo.info

5уверх

 



™ 

Не
спазьніся!

 

Навучаньне ў каледжах Італіі і
Нарвэгіі

Беларускі камітэт каледжаў міжнароднай супольнасьці абвяшчае
спабор на

 атрыманьне стыпэндыяў на навучаньне
ў
каледжах Італіі
і Нарвэгіі.

              
Тэрмін навучаньня: 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасьня.

    Апошні тэрмін падачы заяваў — 2
сакавіка.

    Дадатковую інфармацыю пра
UWC
i
IB
можна знайсьці на вэб-пляцоўках: www.uwc.org,
www.ibo.org 

    Паводле www.nastaunik.info  

5уверх

 

 

nike shox good your feet images for women youtube