Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар

Рэгіён:
28.03.2008

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня
Цэнтр Трэці сектар

Выпуск 285 ( 27 сакавіка 2008 г.)


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 285 ( 27 сакавіка 2008
г.)Рэдактар
выпуску:
Кася Крот.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Слухай
Твой стыль!.....................................................................… 2

Новы
набор у
завочную Школу маладога журналіста....................… 2

Нашым
дзеткам два гады!...........................................................… 2

Эўрапейскі
тыдзень у ЭГУ..........................................................… 3

Сэмінар
для новых лідэраў навучальных гурткоў..........................… 4

Навучаньне
ў Нямеччыне...............................................................… 4

Гендэрная
роўнасьць вачыма дзяцей.............................................… 4

Трэнінг
па падтрымцы прадстаўніц этнічных меньшасьцяў..........… 5

МедыяБарКэмп
у Літве................................................................… 5

Стыпендыі,
летнія школы, канфэрэнцыі.........................................… 5

Валянтэрская
праграма ў Нямеччыне.............................................… 5

Стажы
ў ЗША па тэме
Захаваньне
культурнай спадчыны..........… 6

Спабор
фотаздымкаў
і
тэлесюжэтаў...............................................… 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

                                                                                       

5уверх

 Слухай Твой стыль!

Інтэрнэт-радыё Твой стыль
прэзентуе новыя праграмы лепшых маладых гарадзенскіх журналістаў  на вэб-пляцоўцы
 (www.t-styl.info).

Беларуская дыктоўка

Рэпартаж з першай
агульнанацыянальнай  беларускай дыктоўкі, якую
гарадзенцы пісалі 22 сакавіка.  На
"ТС" вы пачуеце, чаму Віктар Шалкевіч абраў свой варыянт дыктоўкі, якую будучыню
прагназуе беларускай мове Данута Бічэль і што адчувалі людзі, напісаўшы дыктоўку.

Музычная гасьцёўня

З усіх гарадзенскіх СМІ
толькі карэспандэнты "Твайго Стылю" узялі інтэрв'ю ў культавага беларускага
гурта N.R.M., які наведаў Гародню напрыканцы
мінулага тыдня.

AMURныя HISTORYі

У гэтым выпуску гісторыя каханьня
караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя.

Стыль
жыцьця

 У гасцёх у "Твайго стылю"— маладая гарадзенская
сьпявачка Azia, дзяўчына, якая не ўяўляе свайго
жыцьця без гітары і бязьмежна ўдзячная свайму Анёлу. Яе апошняя песьня  — ў эфіры "Твайго Стылю".

Слухайце нас ужо сёньня
на вэб-пляцоўцы www.t-styl.info.

5уверх

 

Новы набор у завочную Школу маладога
журналіста

               
Гарадзенскае грамадзкае
абяднаньне Цэнтр Трэці сэктар абвяшчае новы набор на дыстанцыйнае навучаньне
ў Школе маладога журналіста для жыхароў Гарадзенскай вобласьці.

           
Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы і
дзяўчаты ад 16 год, якія спрабуюць пісаць, альбо толькі хочуць паспрабаваць сябе
ў журналістыцы; ня маюць магчымасьці рэгулярна наведаваць заняткі, але згодныя
вучыцца праз інтэрнэт і прыязджаць на кансультацыі.

           
Заявы прымаюцца да 10
красавіка
.

           
Першая сустрэча ладзіцца ў Гародні 19 красавіка.

           
Больш падрабязную інфармацыю, анкеты ўдзельнікаў можна атрымаць,
зьвярнуўшыся  на электронную пошту
trecisektar@yahoo.com. Кансультацыі па тэлефонах 784
32 21, альбо (0152) 75-71-72. 

           

5уверх

 

Нашым
дзеткам два гады!

Віншуем каманду партала з Днём
нараджэньня!

За гэты тэрмін партал
стаўся адным з самых папулярных у Беларусі рэсурсаў сямейнай тэматыкі слоган
Расцем беларусамі! актуальны для значнай колькасьці наведнікаў
інтэрнэту.

Актыўна разьвіваецца
Кніжны куток партала, рэгулярна папаўняецца аўдыё-бібліятэка, зявіўся раздзел
Дыяфільмы, працуе Жывы слоўнік, Мапа сямейнага
адпачынку.

З вясны  Нашых дзетак можна знайсьці таксама па
адрасе: www.dzietki.by .

5уверх

 

 Эўрапейскі тыдзень у
ЭГУ

З 14 да 18 красавіка Эўрапейскі
Гуманітарны Унівэрсытэт ладзіць міжкультурны студэнцкі праект Эўрапейскі
тыдзень.

У праекце возьмуць удзел
студэнты бакалаўрскіх, магістарскіх і аспіранцкіх праграм беларускіх, літоўскіх
і замежных ВНУ, а таксама моладзь з актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй, што ўдзельнічае
ў працы трэцяга сэктара і ў міжнародных праектах.

Мэта праекта
фармаваньне плятформы для прэзэнтацыі Беларусі і беларускай інтэлектуальнай
супольнасьці эўрапейскім калегам,  а
таксама каб азнаёміць беларусаў з працэсамі эўрапейскай
інтэграцыі.

На працягу тыдня ў ЭГУ
пройдзе трохдзённая  канферэнцыя,
прысьвечаная беларускай, эўрапейскай і медыйнай тэматыкам,  круглыя сталы, сустрэчы з прадстаўнікамі
эўраструктураў, фотавыстава і тэматычныя кінапаказы.

Апошні тэрмін падачы
заяўкі на ўдзел  — да 1 красавіка.

Больш падрабязная
інфармацыя пра праект на вэб-пляцоўцы: www.ehu.lt

5уверх

 

 

 

 


               

  Абвесткі:

5уверх

 

@
Навучаньне

_____________________________________________________________________________________________

Сэмінар для новых лідэраў навучальных
гурткоў

5-6 красавіка ў Менску ладзіцца
сэмінар для новых лідэраў навучальных
гурткоў.

У праграме
сэмінара: канцэпцыя і прынцыпы арганізацыі і правядзеньня навучальных гурткоў,
метады працы, лідэрства, распрацоўка і планаваньне
гурткоў.

Па
сканчэньні навучаньня ўдзельнікі сэмінара атрымаюць магчымасьць самастойна
арганізаваць і правесьці навучальны гурток.

Апошні
тэрмін прыёма заявак на ўдзел да 1
красавіка.

Заяўкі
дасылайце на адрас: hurtki.team@gmail.com альбо на
факс (017) 281 60 01.

За больш
падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Марыны Малінінай па тэлефоне +
8 029 388 25 64.

 5уверх

 

Навучаньне ў Нямеччыне

Фундацыі Цайт і Будучыня і
добрасуседства прапануюць навучаньне ў  адным з нямецкіх ВНУ падчас
зімовага сэмэстру 2008-2009.

Патрабаваньні
да кандыдатаў:

-     
добрае
валоданьне нямецкай мовай,

-     
зацікаўленасьць
сучасным эўрапейскім жыцьцём,

-     
цікаўнасьць
да нямецкай культуры і грамадзтва.

Штомесячная
стыпендыя ў памеры 550 эўра, пражываньне ў гатэлі, выкананьне персанальных
патрабаваньняў па харчаваньні. Аплочваюцца візавыя паслуцгі і
дагора.

Апошні
тэрмін падачы дакументаў 30
красавіка.

Тэрміны
навучаньня: з 1 кастрычніка 2008 да 28 лютага 2009
года.

Больш
падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы: www.gfps.org/belarus  альбо па эл. пошце:
belarus@gfps.org

5уверх

 

G
Спаборы

5уверх

 Гендэрная роўнасьць вачыма
дзяцей

Эўрапейская камісія ладзіць спабор малюнкаў на тэму гендэрнай роўнасьці для дзяцей ва ўзросьце ад 8 да 10 год.

Удзельнікам прапануецца
адлюстраваць на аркушы паперы А4 сваё
бачаньне роўнасьці паміж мужчынамі і жанчынамі.
Удзел дзяцей у спаборы
стане сьведчаньнем творчага таленту, энтузіязму і замацаваньня ў
сьвядомасьці паняцьця гендэр.

Першы тур
спабору адбудзецца ў Кіеве: будуць адабраныя 10 найлепшых працаў з Беларусі і
Украіны, якія возьмуць удзел у фінальным міжнародным туры ў Брусэлі.

Тэрмін
атрыманьня малюнкаў Прадстаўніцтвам Эўракамісіі да 30 красавіка.

Малюнкі з
пазнакай на капэрце Конкурс малюнкаў дасылаць на адрас:

Круглоуніверситетська,
10, м. Київ, 01024, Україна, Прадстаўніцтва Эўрапейскай
камісіі.

За дадатковай інфармацыяй
зьвяртайцеся па тэл. у Кіеве (044) 279 85 75 альбо на
эл.
адрас e.palivoda@fgl-energy.com
(кантактная асоба
Алена Палівода).

Больш
падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу на вэб-пляцоўцы:

http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ .

 5уверх

 


™ 

Не
спазьніся!

5уверх

 

 

         Трэнінг па падтрымцы прадстаўніц этнічных
меньшасьцяў

           
Трэнінг на тэму Падтрымка
маладых жанчын — прадстаўніц этнічных меньшасьцяў  ладзіцца з 18 да 24 траўня ў Бірмінгеме
(Вялікабрытанія).

Усе выдаткі за кошт
арганізатараў.

 Апошні тэрмін падачы
заяўкі  — 6  красавіка.

 Больш падрабязную інфармацыю
і анкету можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.salto-youth.net/TCEmpower/

  

5уверх

МедыяБарКэмп
у Літве

6-8 чэрвеня Швэдзкі міжнародны ліберальны цэнтр і Беларуская партыя Зялёныя ладзіць у Літве МедыяБарКэмп http://www.mediabarcamp.com/. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя блогеры, кліпмэйкеры, падкастары, актыўныя карыстальнікі інтэрнэту.                    Дадатковая інфармацыя: www.mediabarcamp.com, www.mediabarcamp.com.                    З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: mediabarcamp@gmail.com

5уверх

        
Стыпендыі,
летнія школы, канфэрэнцыі

Акадэмічны праект Вэбфоліа
прапануе
інфармацыю аб
стыпэндыях, летніх школах і канфэрэнцыях: http://www.afpwebfolio.org/
  

Паводле рассылкі
www.belngo.info

5уверх

Валянтэрская
праграма ў Нямеччыне

Фонд
Марыян Дзьёнхофф (der Marion-Dönhoff-Stiftung) запрашае да
ўдзелу ў

 шасьцімесячнай валянтэрскай праграме,
якая прадугледжвае працу ў грамадзкіх арганізацыях
Бэрліна.

    Апошні
тэрмін падачы заявак 31 сакавіка.

    Заяўкі дасылайце на
эл. адрас: susanne.konschak@austausch.org.
 

              
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +49 (0)30 44 66
80 27.

5уверх

Стажы
ў ЗША па
тэме
Захаваньне
культурнай спадчыны

       
Адкрыты спабор на
ўдзел у стажыроўках у ЗША па тэме "Захаваньне культурнай
спадчыны".

              
Да ўдзелу
запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый, творчых і грамадзкіх
абяднаньняў, дзейнасьць якіх зьвязаная з асьпектамі захаваньня культурнай
спадчыны. Прыкладны тэрмін стажыроўкі з 25 чэрвеня па 16
ліпеня.

Апошні
тэрмін падачы дакументаў — 1 красавіка.

Больш
падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (017) 2181264, (017) 2181267,
(017) 2181268 (Вольга Прушак), на вэб-пляцоўцы www.amcenter.by ,
праз электронны адрас
comcon@amcenter.by  .

   5уверх

 

         Спабор
фотаздымкаў
і
тэлесюжэтаў

Спабор
фотаздымкаў, тэлесюжэтаў, відэаролікаў і дакументальных фільмаў Эўразія.
Сацыяльная прастора запрашае да ўдзелу інфармацыйныя агенцыі і рэдакцыі СМІ
краінаў Эўразіі, прафэсыйных тэлежурналістаў і
фотакарэспандэнтаў.

Апошні
тэрмін падачы заяваў 10
красавіка.

Больш
падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы: http://www.eurasia-media.ru

              
Паводле рассылкі
www.belngo.info

5уверх

 

 


nike lunar forever 2 mens cheap shoes sale store