Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар

Рэгіён:
21.01.2008

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня
Цэнтр Трэці сектар

Выпуск 274 ( 17 студзеня 2008 г.)


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 274


 ( 17
студзеня 2008
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася Крот.

У працы над выпускам бралі ўдзел: Андрэй Мялешка, Вітаўт Руднік, Надзея
Завіноўская
.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

Беларускамоўныя
групы будуць!...................................................… 2

Калядны
карнавал ананімных алкаголікаў......................................… 2

Дыскусыйны
клюб польскага фільма запрашае.............................… 3

Навінка
ў бібліятэцы Трэцяга сэктару.........................................… 3

Кампанія
супраць веснавога паляваньня на птушак.......................… 3

Інфармацыйны
дзень па працаўладкаваньні інвалідаў...................… 3

Не-Канфэрэнцыя
ў Рызе..............................................................… 4

Моладзевы
сэмінар па грамадзянскай адукацыі.............................… 4

Навучаньне
для маладых лідэраў....................................................… 5

Стыпендыі
імя Лэйна Кірклянда.....................................................… 6

Спабор
эсэ для вучняў старэйшых клясаў.....................................… 6

Праграма
падтрымкі малых праектаў.............................................… 7

Спабор
ад тыднёвіка Ніва............................................................… 7

Праграма
падтрымкі структур дапамогі інвалідам.........................… 8

Спабор
мэтавага фінансаваньня......................................................… 8

Стажыроўкі
ў ЗША па экалягічнай тэматыцы................................… 8

Новыя
магчымасьці міжнароднага абмену.....................................… 8

Міжнародная
летняя школа па правах чалавека.............................… 9

Міжнародная
праграма візытаў......................................................… 9

Community
Connections
2008........................................................… 9

V
Варшаўская Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя.........................… 9

 


нžПадзеі:

                                                                                       

5уверх

 

Заўтра пачынае працу
лента навінаў на вэб-пляцоўцы Твой стыль

www.t-styl.info 

Шукайце апошнія
гарадзенскія навіны ў нас!

 

5уверх

 

Беларускамоўныя групы будуць!

У панядзелак гарвыканкам
зацьвердзіў тэкст рэклямы стварэньня беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку.
Да  першапачатковага тэксту
дададзеныя каардынаты Адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.

Цяпер бацькі змогуць
развярнуць шырокую рэклямную кампанію і 
разьмясьціць абвесткі паўсюль, нават у паліклініках і тралейбусах. Але
ўсё за ўласны кошт.

Нагадаем, што рэкляма
была забароненая ідэалягічным аддзелам гарвыканкама 17 сьнежня з-за адсутнасьці
ўзгадненьня з аддзелам адукацыі. Беларускамоўная група мусіць зявіцца ў
наступным навучальным годзе.

Надзея
Завіноўская

 

5уверх

 

        
Калядны карнавал ананімных алкаголікаў

Калядны карнавал удзельнікаў груп
ананімных алкаголікаў (АА) адбыўся 12-13 студзеня ў
Лідзе.

Як паведаміў Твайму
стылю адзін з заснавальнікаў руху АА ў Лідзе Генадзь, удзел у імпрэзе бралі
прадстаўнікі груп АА з Гародні, Менску, Берасьця, Шчучына, Ваўкавыска, а таксама
з Літвы. На карнавале, як і мае быць, гучала жывая музыка, выступалі рыцары,
было маскараднае шоў.

У Лідзе сёньня
дзейнічаюць дзьве групы АА і дзьве групы Ал-Анон (сузалежных асобаў, якія жывуць
з людзьмі, што пакутуюць ад алкаголю). Групы АА таксама дзейнічаюць у Гародні
(на базе Пабрыгіцкага касьцёлу, Уладзімірскай царквы, нядзельных школак па вул.
Акадэмічнай і Сухамбаева, а таксама наркадыспансэра).

 Арганізаваныя ананімныя алкаголікі ёсць
таксама ў Шчучыне, Дзятлаве, Ваўкавыску, Бярозаўцы, Астраўцы, Смаргоні ды яшчэ
некалькіх гарадах ды мястэчках Гарадзеншчыны. Галоўнай мэтай груп АА зяўляецца
дапамога ахвярам алкагольнай залежнасці.

Вітаўт
Руднік

                             
5уверх

Дыскусыйны
клюб польскага фільма запрашае

Polska macierz szkolna ладзіць штотыднёвыя прагляды
кінастужак польскіх рэжысэраў у межах дыскусыйнага клюбу польскага
фільма.

19 студзеня клюб запрашае
аматараў польскага кіно на фільм Тадэвуша Хмялеўскага Jak razpetalem II wojne swiatowa.

26 студзеня будзе
дэманстравацца фільм Zezowate szczescie Анджэя
Мунка.

Пачатак праглядаў у 19.30
па адрасе: вул. Будзёнага 48,а, 2 паверх, Polska macierz szkolna.

5уверх

 

 

Навінка ў бібліятэцы Трэцяга сэктару

У грамадзкай бібліятэцы Цэнтра
Трэці сэктар зьвіўся зборнік матэрыялаў Адкрытай гарадзенскай абласной
заалагічнай канферэнцыі навучэнцаў, зладжанай супольнымі намаганьнямі дзяржаўных
і грамадзкіх арганізацый да 200-годдзя выданьня першых школьных падручнікаў
заалёгіі на тэрыторыі Беларусі.

У зборніку сабраная
інфармацыя аб выніках навукова-дасьледніцкай дзейнасьці навучэнцаў у галіне
біялёгіі і экалёгіі, прапануюцца навукова-дасьледніцкія методыкі, адаптаваныя
для школьнікаў.

Выданьне будзе цікавае
школьнікам, бацькам, настаўнікам, эколягам і краязнаўцам.

5уверх

 

Кампанія супраць веснавога паляваньня на
птушак

Грамадзкая
арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» распачала кампанію па зборы подпісаў
супраць веснавога паляваньня на водна-балотных птушак.

           
Кожную вясну, калі птушкі пасля доўгіх пералётаў вяртаюцца з выраю ў
родныя мясціны каб збудаваць гнёзды і вывесці птушанят, беларускія паляўнічыя
рыхтуюць стрэльбы і купляюць набоі, каб гасцінна іх сустрэць. Ва ўсіх
эўрапэйскіх краінах, у шэрагу рэгіёнаў Расіі веснавое паляваньне на птушак забаронена. Мы просім спыніць гэтае
варварскае паляваньне і ў нас.

Ахвотныя пакінуць свкй
подпіс у абарону птушак могуць зьвяртацца ў офіс грамадзкага абяднаньня Цэнтр
Трэці сэктар.

 Падпісныя лісты можна атрымаць у офісах
грамадзкай арганізацыі  «Ахова
птушак Бацькаўшчыны»: АПБ, п.с. 306, Мінск, 220050, тэл./факс: (8017) 2630130,
2630613.   Email: apb@tut.by ,   http://www.ptushki.org .

 

5уверх

 

Інфармацыйны дзень па працаўладкаваньні
інвалідаў

Інфармацыйны дзень Як пачаць
свою справу ладзіцца 8 лютага ў менскай установе культуры і вольнага часу
інвалідаў Інвацэнтр Беларускім моладзевым грамадзкім абяднаньнем
Розныя-Роўныя.

    Мэта мерапрыемства
інфармаваньне аб працаўладкаваньні моладзі з абмежаванымі фізычнымі
магчымасьцямі. Разглядаюцца пытаньні:

-прававыя асновы вядзеньня
бізнэсу

-дапамога дзяржаўнай службы
занятасьці

-умовы прадастаўленьня
безпрацоўным фінансавай дапамогі для арганізацыі прадпрымальніцкай
дзейнасьці

    Пачатак мерапрыемства а 10-ай
гадзіне па адрасе: вул.Мяснікава, 27. Для ўдзелу неабходна папярэдне даслаць
анкету-заяўку.

    Больш падрабязную інфармацыю
можна атрымаць у Вадзіма Калошкіна: 8-029-555-68-38,different@nsys.by ,тэл./факс: 8-017-280-77-27,
287-38-17.

 

5уверх

Не-Канфэрэнцыя
ў Рызе

 З
8 па 10 лютага ў Рызе ладзіцца міжнародная «не-Канфэрэнцыя» прысьвечаная новым
медыя, блогам, падкастам, сацыяльным сеткам, грамадзкай журналістыцы,
openSource.

Мэта
мерапрыемства стымуляваць разьвіцьцё новых медыя-праектаў у краінах Балтыі.
Сярод удзельнікаў 200-300 спецыялістаў розных накірункаў IT-сфэры
краін Балтыі і СНД, актыўныя ўдзельнікі і стваральнікі, уладальнікі вэб-пляцовак
са стабільнай аўдыторыяй.

Канфэрэнцыя
складаецца з адкрытых прэзэнтацый, майстэрняў і працоўных груп, створаных самімі
ўдзельнікамі.

Больш
падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па
адрасе: http://barcamp.lv/

5уверх

 


               

  Абвесткі:

@ Навучаньне

5уверх

 

Моладзевы сэмінар па грамадзянскай
адукацыі

Праграма
для моладзі  Гісторыя Беларусі і
грамадзянская адукацыя,

Грамадзкае аб'яднаньне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»
запрашае да ўдзелу ў сэмінары
для моладзі і студэнцтва Гісторыя
Беларусі і грамадзянская адукацыя моладзі, які ладзіцца недалёка
ад  Менску 13
лютага. 

Сэмінар
прысьвечаны працы над наступнымі
тэмамі:

 -  Гісторыя і
трагедыя Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі
Беларусі як тэма
для грамадзянскай
адукацыі моладзі;

       
Вайна
як выклік
для мірнага
насельніцтва, прыклады грамадзянскай мужнасьці падчас
акупацыі;

       
Моладзь і
памяць аб Другой
сусьветнай вайне, міфы ў мінулым і
сучаснасьці;

       
Супраціў
антычалавечым і антыдэмакратычным дзеяньням учора і
сёньня.

Удзельнікі,
якія пасьпяхова пройдуць першы этап, будуць мець магчымасьць удзелу
ў наступных
мерапрыемствах: 

—  Здымкі
дакументальнага фільма Жывыя сьведкі з
 успамінамі
відавочцаў акупацыі Беларусі падчас Другой сусьветнай
вайны.

—  Арганізацыя
сустрэчаў і сэмінараў з
 выкарыстаньнем
дакументальнага фільма ў якасьці навучальнага
матэрыялу.
 

—  Сумесныя
сустрэчы-сэмінары з
 моладдзю
Нямеччыны, Нарвегіі, Літвы і Ізраіля.

-  Падрыхтоўка
і правядзеньне трохдзённай ролевай гульні на
 матэрыяле
гісторыі Другой сусветнай вайны, жыцьця мірнага насельніцтва ў ваенны час,
грамадзянскай мужнасьці.

-  Стварэньне
віртуальнай медыя-выставы ў Інтэрнэце па
 выніках
удзелу ў ролевай гульні і іншых мерапрыемствах
праграмы.

Выказаць
сваю цікавасьць да ўдзелу ў
праграме альбо атрымаць дадатковую інфармацыю можна, зьвязаўшыся
з каардынатарам
праграмы Аляксандрам Каралевічам.

Тэл./факс: +375 17 298 16 59, +375
17 269 90 34,
Маб. тэл. +375 29 6532531,

эл. пошта: center_post@tut.by

Паводле
http://nastaunik.info/news/

5уверх

 

Навучаньне для маладых
лідэраў

Грамадзкае абяднаньне
Адукацыйны цэнтр ПОСТ запрашае моладзь да ўдзелу ў праграме
«Primus inter pares» («Першы сярод роўных)
накіраванай на падрыхтоўку грамадзкіх
лідэраў.

Група
ўдзельнікаў атрымае магчымасьць:

-       
Узяць удзел
у адукацыйных праграмах (вясна-восень 2008)

-       
Распрацаваць
і рэалізаваць уласныя адукацыйныя і асьветніцкія мерапрыемствы (вясна-лета
2008)

-       
Узяць удзел
у летніку
(лета
2008);

-       
Стажыравацца
ў беларускіх грамадзкіх арганізацыях
(восень
2008);

-       
Распрацаваць
і рэалізаваць уласныя міні-праекты ў Беларусі
(восень-зіма

2008).

-       
Аўтары і
арганізатары лепшых міні-праектаў пройдуць стажыроўку ў Швэцыі ў 2009
годзе
.

Патрабаваньні
да ўдзельнікаў:

— узрост
18-25 год, невялікі досьвед лідэра і актыўны ўдзел у грамадзкім
жыцьці;

      — магчымасьць
удзелу ва ўсіх мерапрыемствах праграмы

Апошні
тэрмін падачы заяўкі да 10
лютага.

Больш
падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна атрымаць у Цэнтры ПОСТ: Тэл./факс: +375 17 298 16
59
,
269-90-34; эл. адрас
center_post@tut.by.
Каардынатарка праграмы: Вольга Саявец 
(029) 850-98-99.

5уверх

 

Стыпендыі
імя Лэйна Кірклянда

Стыпендыяльная праграма імя Лэйна
Кірклянда  абвяшчае адкрыты спабор
на атрыманьне стыпендый на 2008-2009 гады навучаньня для грамадзян Беларусі,
Украіны, Расіі, Арменіі, Грузіі, Казахстана,
Малдовы.

Праграма
прадугледжвае 2 семестры навучаньня ў ВНУ Польшчы, а таксама некалькі тыднёвых
стажыровак ва ўстановах і арганізацыях па
спецыяльнасьцях:

-эканоміка і
мэнэджмэнт

-дзяржаўнае
кіраваньне

-адміністраваньне
бізнэсу

-права

-грамадзкія
навукі

-паліталёгія

Да
навучаньня запрашаюцца выкладчыкі, эксперты, прадстаўнікі дзяржаўных структур,
прадпрымальнікі, мэнэджэры, дзеячы культуры, лідэры недзяржаўных арганізацый,
журналісты. Узрост да 35 год, ступень магістра, веданьне польскай альбо
ангельскай мовы.

Апошні
тэрмін падачы заяваў да 10
сакавіка.

Больш
падрабязная інфармацыя, аплікацыйныя формы разьмешчаныя на вэб-пляцоўках:
www.ProgramKirklanda.engo.pl ,
www.civicportal.org

5уверх

 

G
Спаборы

Спабор эсэ для вучняў старэйшых
клясаў

Вышэйшая школа камэрцыі і права
імя Лазарскага ў Варшаве, ВШЛ (Wyższа Szkołа Handlu i Prawa im. Ryszarda
Łazarskiego, WSHiP; Lazarski School of Commerce and Law, LSC) ладзіць спабор эсэ
для вучняў Абяры сваю
будучыню.

 Да
ўдзелу
запрашаюцца вучні старэйшых
клясаў агульнаадукацыйных школаў,
ліцэяў, гімназіяў і іншых навучальных установаў, што даюць поўную сярэднюю
адукацыю, у тым ліку з Беларусі.

У гэтым годзе удзельнікам
спабору
прапанавана паразважаць над важнай і цікавай
грамадскай зявай фармаваннем грамадскай думкі.

Ад вучняў з Беларусі прымаюцца эсэ
на беларускай, ангельскай ці польскай мовах. Вучні 11-х
класаў, зацікаўленыя ў атрыманьні зьніжкі на англамоўную адукацыю ў
LSC, мусяць пісаць эсэ
па-ангельску. Ацэньвацца будзе выключна
зьмест эсэ, таму выбар мовы
ня будзе
ўплываць на
вынікі.

Апошні
тэрмін прыёму
працаў
да 10
сакавіка.

Больш
падрабязная інфармацыя і прыклад эсэ мінулага году разьмешчаныя на вэб-пляцоўцы:
http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
 

Паводле
www.setlahorsk.belarda.org  

 

5уверх

 

Праграма падтрымкі малых
праектаў

Абвешчаная Праграма падтрымкі
малых праектаў, накіраваная на дапамогу ў правядзеньні канкрэтных
мерапрыемстваў, акцый, выданьні інфармацыйных
матэрыялаў.

Мэтавая
група:

Моладзевыя групы і
ініцыятывы.

Грамадзкія арганізацыі.

Асобныя грамадзяне.

Памер дапамогі 500 — 3000
EURO.

Час на рэалізацыю праектаў з: 1.03.2008 па
1.09.2008

Апошні
тэрмін падачы
заявак да 20
студзеня.

Другі тэрмін падачы
заявак
да 1
сакавіка.

Час на рэалізацыю праектаў: з
15.04.2008 дa 1.09.2008

У заяўцы мусіць быць зьмешчаная
наступная інфармацыя:

1. Што канкрэтна Вы хочаце
зрабіць?

2. Чаму гэта неабходна зрабіць на вашую думку?

3. Што
зьменіцца
пас
ьля
правядзен
ьня мерапрыемства?

4. Хто будзе
гэта рабіць, як будзе арганізавана і хто будзе ўдзельнічаць ў
мерапрыемстве?

5. Калі будзе адбывацца мерапрыемства? (Пры магчымасьці
падавайце канкрэтныя даты)

6. Колькі і нашто патрэбныя рэсурсы? Падрыхтуйце
падрабязны бюджэт з падзелам на катэгорыі выдаткаў у эўра!

7. З кім вы
супрацоўнічае і хто можа Вас парэкамендаваць?

8. Кантакт з Вамі (тэлефон,
электронная пошта, skype):

9. Заўвагі / дадатковая
інфармацыя:

Заяўкі
прымаюцца на эл.адрас: belreg2008@gmail.com
.

 

5уверх

 


™ 

Не
спазьніся!

 

Спабор ад тыднёвіка Ніва

Праграмная рада тыднёвіка Ніва ладзіць спабор Памятаем і чытаем, прысьвечаны 90-ым угодкам абвяшчэньня БНР і 50-й гадавіне заснаваньня ў Беластоку Беларускага літаратурнага абяднаньня Белавежа.Пытаньні да спабору глядзіце ў Кроніцы ад 10 студзеня.

5уверх

 

Праграма падтрымкі структур дапамогі
інвалідам

Нямецкі фонд
дапамогі інвалідам Акцыя Чалавек ладзіць праграму падтрымкі стварэньня і
разьвіцьця базавых структур у Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй
Эўропе.

Заяўкі прымаюцца ад недзяржаўных
арганізацый Нямеччыны ў партнэрстве з арганізацыямі ці групамі з
іншых краін, у тым ліку Беларусі.

Падрабязная  інфармацыя — на вэб-пляцоўцы
па адрасе: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

Паводле
http://svetlahorsk.belarda.org/

5уверх

Спабор
мэтавага фінансаваньня

Прадстаўніцтва Хрысьціянскага
дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь ладзіць спабор мэтавага фінансаваньня
выданьня альбо перавыданьня інфармацыйных матэрыялаў па тэме
ВІЧ/СНІД.

Апошні тэрмін прадастаўленьня
дакументаў да 17.00 30
студзеня.

Больш падрабязную інфармацыю і
кансультацыі можна атрымаць па тэлефонах: 257-77-08; 257-77-09; 257-59-25;
257-04-94 (Аляксей Галанцоў, Ганна Архангельская, е-mail: anna@ccf-belarus.org
.

5уверх

Стажыроўкі
ў ЗША па экалягічнай тэматыцы

                    Абвяшчаецца міжнародны спабор ад EarthCrops на 6-месячныя стажыроўкі ў ЗША для маладых лідэраў па наступных накірунках:— вытрымка экалягічных нормаў, ахова прыроды;— пабудова эфектыўнай каманды;— лідарства.    Апошні тэрмін падачы анкеты на ўдзел 31 студзеня.               Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе:  http://www.earthcorps.org/join_international.php                    Паводле рассылкі www.belngo.info   

5уверх

 

Новыя магчымасьці міжнароднага
абмену

Эўрапейская камісія абвясьціла
пра стварэньне новай фінансавай сістэмы, якая спрыяе разьвіцьцю абменаў паміж
дасьледніцкімі асяродкамі Эўрапейскага Зьвязу і краінаў, што ў яго не
ўваходзяць.

 Тэрмін падачы заявак
на ўдзел у спаборы
- да 28
сакавіка.

Больш
падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
.

 Паводле
http://svetlahorsk.belarda.org/

5уверх

 Міжнародная
летняя школа па правах чалавека 

Хэльсынскі Фонд па Правах Чалавека абвяшчае набор на 19-ую Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая ладзіцца ў Варшаве-Мядзешыне з 21 па 29 ліпеня  2008 году.Падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы:http://www.hfhrpol.waw.pl/pliki/informacjaros.pdf Паводле рассылкі www.belngo.info

5уверх

 Міжнародная
праграма візытаў

ICTE (Міжнародны Цэнтар Навучаньня Талерантнасьці) прымае заяўкі на ўдзел у Міжнароднай праграме візытаў Навукоўцы і практыкі ў сфэры навучаньня талерантнасьці.Апошні тэрмін падачы заяваў 21 студзеня.Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: http://www.seedsoftolerance.org/fgp.html Паводле рассылкі www.belngo.info

5уверх

Community
Connections
2008

Прадстаўніцтва Карпарацыі
American Center for Education and Research, Inc. распачало прыём заявак на
ўдзел у праграме побыту ў ЗША для абмену досьведам з амэрыканскімі калегамі
 па тэме: Здароўе маці і дзіцяці: паляпшэньне
рэпрадукцыйнага здароўя, забесьпячэньне аптымальнага фізычнага і духоўнага
разьвіцьця дзіцяці.

Тэрмін
стажыроўкі 1-22 траўня. Веданьне ангельскай мовы
неабавязковае.

Тэрмін
падачы заяваў да 10
лютага
.

З пытаньнямі
зьвяртайцеся да Вольгі Прушак: Прадстаўніцтва Карпарацыі «American
Center
for
Education
and
Research,
Inc.» г. Мінск,
пр-т Незалежнасьці 169, п. 512 (поўдзень), тэл.: (017) 2181264,
е-mail:
comcon@amcenter.by.

5уверх

V
Варшаўская Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя

Студыюм Эўропы Усходняй
абвяшчае аб правядзеньні V Варшаўскай Усходнеэўрапейскай
канфэрэнцыі з 15 да 18 ліпеня 2008 года.

Галоўная
тэма канфэрэнцыі пытаньні свабоды і улады ў Эўропе, Расіі, Цэнтральнай Азіі і
на Каўказе з 18 стагоддзя да сёньняшняга часу.

 Апошні тэрмін дасланьня прапановаў па
тэмах рэфэратаў 15
сакавіка.

З
пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: conf.studium@uw.edu.pl/

Больш
падрабязная інфармацыя на
вэб-пляцоўцы:  www.studium.uw.edu.pl

5уверх

 


Running Archives