Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар

Рэгіён:
08.02.2008

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня
Цэнтр Трэці сектар

Выпуск 277 ( 7 лютага 2008 г.)


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 277


 ( 7
лютага 2008
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася Крот.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

"Катынь"
у Гародні.........................................................................… 2

Адкрытая
канфэрэнцыя гарадзенскіх аматараў птушак.................… 2

Пагоня
запрашае да супрацы.......................................................… 3

Вакансыі
ў ЭГУ...............................................................................… 3

Сэмінар
Пра права і ня толькі......................................................… 4

Дыстанцыйнае
навучаньне ў ЭГУ..................................................… 4

Стажыроўкі
ў Польшчы для студэнтаў..........................................… 5

Бакалаўрыят
ЭГУ............................................................................… 5

Праграма
дапамогі публікацыям.....................................................… 6

Спабор
для маладых рэжысэраў....................................................… 6

Спабор
праектаў Эўразьвязу Non state actors.............................… 6

Асновы
журналістыкі для студэнтаў — сябраў
АПБ.......................… 7

Студэнцкая
прэмія за мір................................................................… 7

Навучаньне
ў каледжах Італіі і Нарвэгіі...........................................… 7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

                                                                                       

5уверх

 

 Дарагія сябры і
калегі!

 Чакаем ад вас гарачых навінаў, цікавай
інфармацыі пра падзеі ў Гародні і рэгіёне для стужкі навінаў на вэб-пляцоўцы
Твайго стылю
www.t-styl.info.

 Тэлефон рэдакцыі +375 29 925 08 35.
Чакаем ад 12 да 18 гадзін акрамя выходных дзён.

 

5уверх

"Катынь"
у Гародні

У пятніцу
ў Гародні ладзіцца паказ вылучанага на прэмію Оскар фільма "Катынь"
знакамітага польскага рэжысэра Анджэя Вайды. Паказ адбудзецца ў межах кампаніі
"Свабоднае кіно" і стане працягам адзначэньня "Года дзяржаўнасьці-2008" у
Гародні.

 Стужка
апавядае пра трагедыю закатаваных афіцэраў польскага войска, пра жанчын, якія
чакалі дома мужоў, сыноў, бацькаў, пра цэлы народ. Але найперш гэта фільм пра
інтэлігенцыю, якая загінула ў Катыні.

 На
загад, падпісаны 5 сакавіка 1940 году Палітбюро камуністычнай партыі,
супрацоўнікамі НКВД былі расстраляныя 22 тысячы палонных вайскоўцаў, сьвятароў
у тым ліку і беларусаў паводле паходжаньня. Доўгія гады савецкая прапаганда
пераконвала, што катынскае злачынства здзейсьнілі
гітлераўцы.

 Сярод забітых у Катыні
былі тры генералы. Адзін з іх
Браніслаў Багатырэвіч —  нарадзіўся
ў Гародні ў беларускай шляхецкай сям'і, у 1918-1919 гадах арганізаваў і
ўзначаліў аддзел мясцовай самаабароны, які потым быў пераўтвораны ў нацыянальную
беларуска-літоўскую дывізію.

           
Фільм Катынь" называюць адным з найбольш асабістых фільмаў польскага
рэжысэра. Бацька Анджэя Вайды быў у ліку расстраляных у
Катыні.

 Пачатак
прагляду а 18-ай гадзіне па адрасе: Будзёнага 48а-44 (Таварыства Беларускай
Школы).

5уверх

 

Адкрытая канфэрэнцыя гарадзенскіх аматараў
птушак

23 лютага Гарадзенскае абласное
аддзяленьне ГА Ахова птушак Бацькаўшчыны запрашае ўсіх ахвотных на адкрытую
канфэрэнцыю АПБ.

Тут вы даведаецеся пра
асаблівасьці жыцьця і ахову птушак ад вядучых арнітолягаў і аматараў назіраньняў
птушак з усяе Беларусі; першымі паглядзіце навукова-папулярны беларускі фільм
Сьцежкай ваўка, сустрэнецеся з яго рэжысэрам Ігарам Бышнёвым; возьмеце ўдзел у
выбары найлепшых фотаздымкаў на абласной фотавыставе Нашы
птушкі-2007, а таксама ў
разнастайных спаборах і абмеркаваньнях.

Акрамя гэтага, можна
будзе набыць разнастайныя выданьні (kнігі, часопісы, налепкі,
календары, DVD, CD і папяровыя вызначальнікі пра
птушак або з іх выявамі), а таксама далучыцца да сябраў
АПБ.

Мерапрыемства адбудзецца
з 10 да 18.00 у актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага па адрасе:
пр-т Я.Купалы, 82.

Больш падрабязная
праграма разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=475  

5уверх

 

        
Пагоня
запрашае да супрацы

Гарадзенская
інтэрнэт-газ
эта Пагоня (www.pahonia.org) абвясьціла
спабор на замяшчэньне пасады карэспандэнта ў Гародні.

Акрамя карэспандэнта газэта запрашае да супрацоўнiцтва на
ганарарнай аснове стрынгераў. Рэзюмэ  накіроўваць на адрас: pagonia@promedia.by .

5уверх

 

 

        
Вакансыі ў ЭГУ

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт на конкурснай аснове ладзіць

набор выкладчыкаў для ўдзелу ў
праекце
 па стварэньні праграмы  бізнэс-адукацыі разам з
унів
эрсытэтам  Лімерыка (Ірляндыя).

У рамках
праекту магчымая стажыроўка ў бізнэс-школе ўнівэрсытэту
Лімерыка.

Для ўдзелу ў спаборы трэба даслаць CV на ангельскай мове.

Абавязковыя патрабаваньні да кандыдатаў: веданьне ангельскай мовы і

наяўнасьць ступені PhD альбо
MBA.

Апошні
тэрмін падач заяўкі да 15
лютага
.

Заяўкі
прымаюцца па адрасе: mbaproject@ehu.lt

Больш
падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы ЭГУ па адрасе:

http://www.ehu.lt/webroot/delivery/files/EHU_MBA_project_competition_CV_form.rtf

 

      
5уверх

 

 


               

  Абвесткі:

@
Навучаньне

5уверх

 

Сэмінар Пра права і ня
толькі

16-17
лютага гарадзенскае абласное грамадзкае
абяднаньне маладых навукоўцаў ВІТ сумесна з Рэсурснай праграмай навучальных
гурткоў ладзіць сэмінар па пытаньнях выкарыстаньня метаду навучальных гурткоў у
прававой адукацыі.

           
У праграме сэмінара будуць закрануты наступныя пытаньні:

·       
асаблівасьці
грамадзянскай адукацыі па праве і адстойваньні інтарэсаў

·       
канцэпцыя і прынцыпы
арганізацыі навучальных гурткоў

·       
метады працы ў гуртку
    

·       
як самастойна
арганізаваць гурток і стаць лідэрам гуртка

·       
што дае навучальны
гурток і як яго можна выкарыстоўваць у вывучэньні
права

Падчас
сустрэчы адбудзецца знаёмства і практычная праца з метадычным дапаможнікам для
лідараў навучальных гурткоў Пра права і ня толькі, у якім закранаюцца пытаньні
працаўладкаваньня, сямейныя адносіны, правы спажыўцоў, абарона
гісторыка-культурнай спадчыны і іншыя.

Да ўдзелу
запрашаюцца адукатары з фармальнай і нефармальнай сфэры адукацыі, якія хацелі б
паглыбіць свае веды як у метадзе навучальных гурткоў, так і ў пытаньнях
грамадзянскай адукацыі ў галіне права і адстойваньня
інтарэсаў.

           
Апошні тэрмін падачы заявак да
10
лютага.

Па пытаньнях
удзелу зьвяртацца да Ігара Лапехі: тэл. (029) 288 28 22,
E-mail
vit_hrodna@yahoo.com
.

5уверх

 

Дыстанцыйнае навучаньне ў
ЭГУ

Эўрапейскі
гуманітарны ўнівэрсытэт
распачаў
рэгістрацыю на курсы
дыстанцыйнага навучаньня
веснавога
сэмэстру 2007-08
навучальнага года.

 Для грамадзян і сталых
рэзыдэнтаў Беларусі
навучаньне на дыстанцыйных праграмах
бясплатнае.

Для
вывучэньня ў дыстанцыйным фармаце адкрытыя 53 курсы па ўсіх кірунках навучаньня
ва ўнівэрсытэце: дызайн, медыя і камунікацыя, сучаснае мастацтва, турызм і
рэкрэацыя, гісторыя Беларусі, паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні,
сацыяльная і палітычная філязофія, міжнароднае права. Выпускнікі дыстанцыйных курсаў
атрымаюць пасьведчаньні і сэртыфікаты
ЭГУ, якія могуць быць улічаны пры
паступленьні на вочныя або завочныя
бакалаўрскія праграмы ЭГУ або выкарыстаныя для падачы ў
іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасьці пасьведчаньня
павышэньня
кваліфікацыі.

Навучаньне ажыццяўляецца выключна праз
Інтэрнэт; у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца самыя сучасныя інфармацыйныя
тэхналёгіі і метады
выкладаньня. Асноўны аб'ём курсаў
выкладаецца на рускай або беларускай мовах. Шэраг дысцыплін чытаюцца на замежных
мовах.

Апошні
тэрмін падачы заяваў да 28
лютага.

Падрабязная
інфармацыя аб адукацыйных праграмах Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту
знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.ehu.lt.

5уверх

 

Стажыроўкі ў Польшчы для
студэнтаў

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды,
Фонд Баруссія, Калегія Усходняй Эўропы, Фонд Адукацыі для  Дэмакратыі запрашае актыўных студэнтаў з
Беларусі, Украіны на стажыроўку ў Польшчу.

           
У межах двухтыднёвага побыту ў
Польшчы ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з дзейнасьцю польскіх
акадэмічных цэнтраў, даведацца пра дзейнасьць грамадзкіх арганізацый, сустрэцца
з грамадзкімі дзеячамі Польшчы, наведаць лекцыі, майстар-клясы, культурныя
мерапрыемствы.

У праграме "Study Tours to Poland"
могуць узяць удзел
студэнты
ва ўзросьце ад 18 да 21 года з высокiмi
паказчыкамi пасьпяховасцi, якiя актыўна
ўдзельнiчаюць у грамадзкiм жыцьцi;

Апошні
тэрмін падачы заяўкі да 15
лютага.

Заяўкі прымаюцца
толькі ў электронным выглядзе па адрасе:
nabor@studytours.pl. Фармуляр заяўкi знаходзiцца на
вэб-пляцоўцы па адрасе: "http://www.studytours.pl"

У назве лiста абавязкова неабходна
акрэслiць
назву горада,
прозьвiшча кандыдата i нумар
пашпарту.

 

5уверх

Бакалаўрыят  ЭГУ

Эўрапейскі гуманітарны
ўнівэрсытэт абвяшчае набор студэнтаў на бакалаўрскую праграму Гісторыя Беларусі
і культурная антрапалёгія (дзённая і завочная формы
навучаньня).

           
Выкладаньне пераважна па-беларуску
і па-руску, на старэйшых курсах таксама па-ангельску, па-французску, па-нямецку.
Сярод выкладчыкаў вядомыя гісторыкі, этнолягі, археолягі.
 

Студэнты
атрымаюць фундаментальную падрыхтоўку ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук,
грунтоўныя веды па беларускай, эўрапейскай і сусьветнай гісторыі, авалодаюць
замежнымі мовамі.

Падрабязную
інфармацыю аб умовах паступленьня і навучаньня можна знайсьці на вэб-пляцоўцы
www.ehu.lt
.

 

G
Спаборы

5уверх

 Праграма
дапамогі публікацыям

Праграма
дапамогі публікацыям "Максім Багдановіч", арганізаваная Амбасадай Францыі ў
Беларусі й Міністэрствам  замежных і
эўрапейскіх справаў Францыі з  мэтай
аказаньня дапамогі беларускім выдаўцам у перакладзе й публікацыі твораў сучасных
французскіх аўтараў у галіне літаратуры, філязофіі, гуманітарных і сацыяльных
навук, мастацтва й культуры, навукі й тэхнікі,  прымае да разгляду праекты перакладу на
расейскую альбо беларускую мовы.

Дапамога Амбасады
складаецца ў аплаце
выдаткаў на
пераклад твора і, у

выключных выпадках,
у выдзяленьні фінансавай
дапамогі
беларускаму выдаўцу на
публікацыю
твора.

           
Прымаюцца заявы толькі ад выдаўцоў. Заява мусіць
утрымліваць:

-кароткую прэзентацыю
выдавецтва

-кароткую прэзентацыю твора, выдадзенага ў Францыі
(пажадана прадаставіць 1 асобнік).

эхнічныя дадзеныя: наклад,
колькасьць старонак да 1500 знакаў, кошт выданьня 1 асобніка, дата выданьня,
прыкладны кошт друку.

опію ліста французскага выдаўца з
дазволам аб перадачы аўтарскіх правоў.

           
Апошні тэрмін падачы заяваў 25
сакавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй
зьвяртайцеся да спн. Марыны Завадзкай: Тэл./Факс: (017) 211 36
71

5уверх

 

         Спабор для маладых рэжысэраў

Абвешчаны
спабор для маладых рэжысэраў на тэму правоў чалавека.

Працы мусяць быць
прысьвечаныя адной з
наступных тэмаў:
роўнасьць,

 грамадзянскія правы, правы дзіцяці, правы
жанчын,
міжнародная
справядлівасьць, СНІД, навакольнае асяродзьдзе, правы
сэксуальных
меншасьцяў, ахова здароўя, вайна й
ваенныя канфлікты,
свабода выражэньня,
барацьба з
тэрарызмам, гендэр, уцякацтва, іміграцыя, эканамічныя, сацыяльныя й культурныя
правы й некаторыя іншыя.

              
Абраныя працы пачнуць вандраваць па многіх гарадох, пачынаючы з паказаў
Міжнароднага кінафэстывалю, прысьвечанага правам чалавека, у Нью-Ёрку. Таксама
фільмы можна будзе знайсьці на вэб-пляцоўцы Human
Rights
Watch.

Апошні
тэрмін падачы заяваў 8
лютага

            Больш падрабязную інфармацыю і
форму заяўкі глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://generation.by.

Паводле рассылкі www.belngo.info 

 

      
5уверх

 

 Спабор праектаў Эўразьвязу Non state
actors

Абвешчаны
спабор праектаў Эўрапейскага Зьвязу Non
State
Actors для
Беларусі.

              
Апошні тэрмін падачы заяваў 16
траўня.

              
Кансультаваньне па пытаньнях распрацоўкі заявак распачнецца напрыканцы
лютага.

              
Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы www.eurobelarus.info.

              
Паводле рассылкі
www.belngo.info

5уверх

 


™ 

Не
спазьніся!

 Асновы журналістыкі для студэнтаў
— сябраў
АПБ

15-17 лютага
ладзіцца трэнінг для студэнтаў,
магістрантаў і аспірантаў сябраў грамадзкай
арганізацыі Ахова птушак Бацькаўшчыны.

 Апошні тэрмін разгляду заявак

11 лютага.

Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся да
Дзьмітрыя Вінчэўскага: E-mail: APB_Hrodna@tut.by , тэл.
(0152) 73 01 18 , маб. тэл. (029)6-141-666.

    Паводле
www.ptushki.org

5уверх

 

         Студэнцкая прэмія за мір

Абвяшчаецца адбор
кандыдатаў на атрыманьне Студэнцкай прэміі за мір адзінай узнагароды ў сьвеце
ад студэнтаў і для студэнтаў, якая шосты раз будзе ўручана у Нарвэгіі ў 2009
годзе.

Кандыдатам
можа быць студэнт альбо студэнцкая арганізацыя, якія зрабілі адметны ўнёсак у
развіцьцё дэмакратыі, мір і адстойваньне правоў чалавека.

Прэзэнтацыю
кандыдата дасылайце на адрас: omination@studentpeaceprize.org
.

Апошні тэрмін
падачы заяваў
- 11 лютага.

Больш поўную
інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы
www.studentpeaceprize.org
.  

Паводле
рассылкі

www.belngo.info

5уверх

                     

Навучаньне ў каледжах Італіі і
Нарвэгіі

Беларускі камітэт каледжаў міжнароднай супольнасьці абвяшчае
спабор на

 атрыманьне стыпэндыяў на навучаньне
ў
каледжах Італіі
і Нарвэгіі.

              
Тэрмін навучаньня: 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасьня.

    Апошні тэрмін падачы заяваў — 2
сакавіка.

    Дадатковую інфармацыю пра
UWC
i
IB
можна знайсьці на вэб-пляцоўках: www.uwc.org,
www.ibo.org 

    Паводле www.nastaunik.info
 

5уверх

 


AIR MAX PLUS