Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 221 ад 6 кастрычніка 2006

Рэгіён:
09.10.2006


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
Грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс
(0-152) 75-71-72,

e-mail:
trecisektar@yahoo.com

www:
sektar.cjb.net

Выпуск 221

(6 кастрычніка 2006
г.)

Рэдактар
выпуску:
Вітаўт Руднік

У
працы над выпускам

бралі ўдзел Андрэй
Мялешка, Воля Палуйчык, Алесь Залеўскі.

Чытайце
нас таксама на
www.adukatar.net

 

 

 

Сёньня
ў выпуску
:

 

АГА
альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю......................… 2

Стратэгія
ўстойлівага разьвіцьця для Жалудка......................… 2

Новы
вэб-рэсурс пра турызм на Гарадзеншчыне....................… 2

Пра
гісторыю адукацыі на Шчучыншчыне.............................… 3

Моўны
партал Эўразьвязу..........................................................… 3

Адкрыты
спабор у межах ТАСІС...............................................… 4

Курс для
журналістаў у Варшаве...............................................… 4

Стажы для
журналістаў у ЗША..................................................… 4

Спабор на
атрыманьне адукацыі ў ЗША..................................… 5

Не
прапусьці апошні тэрмін!......................................................… 6

 

 

 

 

 

 

 

žПадзеі:

 

АГА
альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю

Пазнаёміцца з стваральнікамі часапіса Адукатар і вэб-пляцоўкі для
адукатараў, з новымі выданьнямі ў галіне грамадзянскай адукацыі змогуць
удзельнікі сустрэчы, якая адбудзецца 11 кастрычніка ў Гародні.

Арганізатары
сустрэчы сябры сеткі арганізацый нефармальнай адукацыі (АГА) распавядуць пра
разнастайныя праекты для тых, хто працуе ў сфэры фармальнай і нефармальнай
адукацыі, прадставяць цікавыя магчымасьці для ўдасканаленьня і папулярызацыі
сваёй працы.

Вітаецца
ўдзел настаўнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў, прадстаўнікоў грамадзкіх
арганізацый.

Сустрэча
пачнецца а 15-й гадзіне ў 
памяшканьні ГА Таварыства беларускай школы па адрасе вул. Будзёнага,
48а.

Дадатковую
інфармацыю можна атрымаць па тэл. (+029) 678-15-10.

Вітаўт
РУДНІК

5уверх

 Стратэгія ўстойлівага разьвіцьця для
Жалудка

Першы
на Гарадзеншчыне праект па стварэньні стратэгіі ўстойлівага разьвіцьця
рэалізуецца ў Жалудоцка-Арлянскім мікрарэгіёне ў Шчучынскім
раёне.

2
кастрычніка ў Жалудку адбылася чарговая сустрэча кіраўнікоў мясцовых
ініцыятыўных груп, якія займаюцца плянаваньнем дзейнасьці па вырашэньні
прыярытэтных для гэтай мясцовасьці праблемаў. Гэта і захаваньне культурнай і
гістарычнай спадчыны рэгіёна, і вырашэньне экалягічных праблем, і распрацоўка
новых турыстычных маршрутаў, і выкарыстаньне незадзейнічаных у гаспадарцы
будынкаў для разьвіцьця малога бізнэса і стварэньня новых працоўных
месцаў.

Жалудок
славуты сваімі знакамітымі землякамі — падскарбі надворны літоўскі і гарадзенскі
стараста Антоні Тызенгауз, генерал Парыскай Камуны Валеры Ўрублеўскі і
інш.

Працу
па стварэньні стратэгіі ўстойлівага разьвіцьця каардынуе гарадзенкае грамадзкае
абяднаньне Клюб прадпрымальнікаў.

В. ДРЭМА

5уверх

         Новы вэб-рэсурс пра турызм на
Гарадзеншчыне

Прэзентацыя
новай інтэрнэт-пляцоўкі, прысьвечанай турызму на Гарадзеншчыне, адбудзецца 10
кастрычніка ў Гародні.

Сустрэча
мае адбыцца па адрасе вул. Лермантава, 2. Ахвотных узяць у ёй удзел запрашаем
зьвяртацца ў офіс ГА Клюб прадпрымальнікаў па тэл. (0-152)
44-64-80.

Вінцэнт
АНІМУЦКІ

5уверх

 Пра гісторыю адукацыі на Шчучыншчыне

У канцы верасьня пабачыў сьвет краязнаўчы нарыс, прысвечаны адукацыі на
Шчучыншчыне.

Выдадзеная
пры падтрымцы гарадзенскага гарадзкога аддзяленьня ГА Таварыства Беларускай
школы, кніга ёсьць спробай сабраць і абагульніць матэрыял пра адукацыі на
тэрыторыі Шчучынскага раёна з XVIII-га
стагоддзя й да нашых дзён.

Аўтары
выданьня В. Дзежыц і У. Мірчук, распавядаюць пра гісторыю школы піяраў у
Шчучыне (1718-1832), пра лёс школьніцтва ў гэтым краі ў ХІХ і ХХ-м
стст.

Аўтары
спадзяюцца, што іх творчая работа будзе карыснай для настаўнікаў гісторыі,
студэнтаў, краязнаўцаў, прыхільнікам роднай даўніны.

Вольга
ПАЛУЙЧЫК

Вінцэнт
АНІМУЦКІ

 

5уверх

 

Моўны партал Эўразьвязу

Пачала
працаваць інтэрнэт-пляцоўка 
http://europa.eu/languages/en/home, якая
зьмяшчае інфармацыю пра 20 афіцыйных моваў Эўразьвязу. Тут можна пачуць гучаньне
кожнай з гэтых моваў ды атрымаць элемэнтарныя навыкі чытаньня і
пісаньня.

Наведвальнікі
пляцоўкі знойдуць тут інфармацыю пра праграмы разьвіцьця шматмоўнасьці, уплыў
замежных моваў ды падтрымкі моваў нацыянальных меншасьцяў. Адным з элемэнтаў
парталу зьяўляецца інфармацыя пра асаблівасьці перакладаў з тэматыкай ЭЗ ды
прафэсыйны досьвед перакладаньня. 

Алесь
ЗАЛЕЎСКІ

Паводле
www.gurt.org.ua

5уверх

 

               
 

 


  Абвесткі:

.

Адкрыты спабор у межах ТАСІС

Арганізацыі
з Гарадзеншчыны могуць браць удзел у 5-м адкрытым спаборы праектных прапановаў ў
межах праграмы
INTERREG
III
A
(асноўную частка праграмы складаецца з рэсурсаў ТАСІС). Падаваць заяўкі можна да
4 сьнежня.

Мэтай
спабору зьяўляецца выкарыстанньне памежнага патэнцыялу для
сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця памежных тэрыторый. Спэцыфічнымі задачамі
спабору ёсьць:

-        
разьвіцьцё
супрацоўніцтва паміж рознымі групамі грамадзтва для стварэньня новых кантактаў,
партнэрскіх сеціваў, праектаў і ініцыятываў, а таксама падтрымка абмену добрымі
практыкамі;

-        
зьнясеньне
фізычных перашкодаў перад памежным супрацоўніцтвам і спрыяньне сумеснаму
паляпшэньню інфраструктуры, якая разьмяшчаецца па абодвух баках мяжы.

Больш
падрабязную інфармацыю можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы: http://www.bsrinterreg3a.net/index.php?sec=prg&num=51

Алесь
ЗАЛЕЎСКІ

                                         
5уверх

 

Курс для журналістаў у Варшаве

Фонд
Цэнтра Прэсы для Краінаў Сярэдня-Ўсходняй Еўропы разам з партнэрамі: Школай
Грамадзкіх Навук, Палатай Прэсавыдаўцоў, а таксама Ініцыятывай Свабодная
Беларусь запрашаюць беларускіх журналістаў узяць удзел у праграме па
ўдасканаленьні журналісцкага майстэрства.

Праграма
скіравана на журналістаў незалежнай лякальнай прэсы, якія не маюць вышэйшай
адукацыі ў галіне журналістыкі, але маюць стаж, засьведчаны рэдакцыяй альбо ГА
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў.

Праграма
адбудзецца ў Варшаве з 12 па 18 
лістапада. Фонд забясьпечвае выдаткі на праезд і пражываньне. Усе
матэрыялы і заняткі будуць перакладацца на беларускую ці расейскую мовы.

Анкету
кандыдата неабходна падаць праз інтэрнэт-старонку www.pressby.pl

Для
атрыманьня больш падрабязнай інфармацыі можна зьвяртацца па адрасе info@pressby.pl

Алесь
ЗАЛЕЎСКІ

паводле http://www.adukacyja.info

 

      
5уверх

 

Стажы для журналістаў у
ЗША

               
Праграма
дае магчымасьць іншаземным студзентам асьвятляць падзеі, якія будуць адбывацца ў
сталіцы ЗША, а таксама пісаць артыкулы для
Scripps
Howard
Foundation
Wire.

           
Артыкулы, напісаныя удзельнікамі праграмы, могуць быць надрукаваныя ў
іншых амерыканскіх выданьнях.

           
Праграма разьлічана на студэнтаў, што вывучаюць журналістыку і плануюць
зрабіць яе сваёй прафэсіяй. 
Удзельнікі праграмы павінны валодаць ангельскай мовай.

           
Тэрмін падачы заявак на ўдзел ў праграме: 1 сакавіка 2007 г.  (стажыроўка адбудзецца ў  чэрвені — жніўні 2007 г.), 1 чэрвеня 2007 г. (стажыроўка ў верасьні-сьнежні 2007
г.).

Аплікацыйную
форму можна знайсьці на вэб-партале РЦ ГУРТ:

http://www.gurt.org.ua/news/training/7029.html

Дадатковыя
кантакты:

International
Center
for Journalists

1616
H Street, N.W.
,
Third Floor

Washington,
D.C.
20006,
USA

Тел.:
202/737-3700

Факс:
202/737-0530

Эл. пошта:
kwagenblass@icfj.org

           
Апрацаваў Андрэй МЯЛЕШКА

 

5уверх

 

Спабор на атрыманьне адукацыі ў ЗША

Абвешчаны
спабор на ўдзел у адукацыйных праграмах
Эдмунда Маскі ды
 UGRAD (студенція абмены).

Праграма
Эдмунда Маскі (Muskie)
зьдзяйсьняецца ў Беларусі 
культурніцка інфармацыйнай установай Міжнародны Дыялёг і дае
магчымасьць спэцыялістам з вышэйшай адукацыяй атрымаць магістарскую ступень у
ВНУ ЗША.

Апошні
тэрмін падачы заявак на ўдзел у гэтай праграме — 31-га кастрычніка.

Праграма студэнцкіх абменаў
дае магчымасьць студэнтам 1-3-га курсаў беларускіх ВНУ прайсьці навучаньне на
працягу 1 акадэмічнага года ў навучальных установах ЗША.

Апошні
тэрмін падачы заявак на ўдзел у гэтай праграме — 20-га лістапада.

Дадатковую
інфармацыю пра праграму і ўзор заяўкі можна атрымаць па ніжэй пададзеных
кантактах:

 Міжнародны
Дыялог

           
вул. Сурганава 28А, офіс
104

 220012, Менск,
Беларусь

 Тел. (017) 285 71
72

 Маб. (029) 756 46
98

E-mail: info@internationaldialogue.by

 www.internationaldialogue.by

Апрацаваў
Андрэй МЯЛЕШКА

 

5уверх

              
 

 


 

               
™ 

Не
спазьніся!

 

Не
прапусьці апошні
тэрмін!

 

 

Эўрапейскі
фонд рэгіянальнага разьвіцьця. Спабор праектаў у межах Праграмы Суседзтва
Польшча-Беларусь-Украіна

Удзел
у спаборы могуць браць арганізацыі і ўстановы з Берасьцейскай, Гарадзенскай і
Менскай вабласьцей Беларусі.

Дадатковую
інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўках:
www.pbu.wwpwp.gov.pl
ды www.interreg.gov.pl.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі — 13
кастрычніка.

 

Спабор
«Перамены ў рэгіёне RITA

 (Region
in
Transition)»

           
Апошні тэрмін падачы заявак
на ўдзел у падпраграме «Найлепшы польскі досьвед» 15 кастрычніка.

Дадатковую
інфармацыю
шукайце на
вэб-пляцоўцы http://www.rita.edudemo.org.pl

           

Праграма
Суседзтва
INTERREG III B
рэгіёна Балтыйскага мора. 9-ты спабор праектных
прапановаў

Дадатковую
інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы:
www.bsinterreg3a.net

Апошні
тэрмін падачы заяўкі — 16
кастрычніка.

 

5уверх

 

Adidas