Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 222 ад 13 кастрычніка 2006

Рэгіён:
16.10.2006


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
Грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс
(0-152) 75-71-72,

e-mail:
trecisektar@yahoo.com

www:
sektar.cjb.net

Выпуск 222

(13 кастрычніка 2006
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кацярына Крот

У
працы над выпускам

бралі ўдзел Андрэй
Мялешка, Павал Махінаў, Вітаўт Руднік.

Пры выкарыстаньні нашых матэрыялаў рабіце, калі
ласка, спасылку на Кроніку!

Чытайце
нас таксама на
www.adukatar.net

 

 

 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Прэзентацыя
АГА ў Гародні...........................................................… 2

Беларуская
Школа пра Анатоля Брусевіча..................................… 3

Бясплатная
юрыдычная дапамога on-line.......................................… 3

Эканоміка
для цікаўных..................................................................… 4

Шалкевіч
прасьпявае для гарадзенцаў............................................… 4

Спабор
Студэнцкага таварыства GFPS e.V....................................… 4

Міжнародная
канферэнцыя ў Роўне...............................................… 5

Прафесія
журналіст: выклікі ХХI стагоддзя.............................… 5

Сустрэча
дасьледчыкаў у Роўне.....................................................… 6

Пяты
конкурс праектных прапановаў у межах INTERREG III A Прыярытэту Латвія Літва
Беларусь (Поўдзень)....................................................................… 6

Не
прапусьці апошні тэрмін!...........................................................… 7

 

 

 

 

žПадзеі:

 

Прэзентацыя
АГА ў Гародні

Прэзентацыя дзейнасьці
партнэрскай сеткі грамадзкіх абяднаньняў, якія займаюцца грамадзянскай
адукацыяй (АГА), адбылася 11 кастрычніка ў памяшканьні Таварыства Беларускай
Школы.

Арганізатары сустрэчы
прадставілі да ўвагі гарадзенцаў 
выданьне АГА часопіс Адукатар, абноўлены сайт партнёрскай сеткі і
некаторыя найбольш перспектыўныя формы нефармальнай
адукацыі.

 Адной з такіх форм, паводле сябраў АГА,
зяўляюцца навучальныя гурткі для дарослых. На думку арганізатараў, гэта ўдалае
спалучэньне нефармальных стасункаў і навучаньня ў добразычлівай атмасфэры
супрацоўніцтва. Клясічны гурток складаецца з 8 12 чалавек, якія сістэматычна
зьбіраюцца дзеля вырашэньня пэўных праблем альбо набыцьця ведаў. Такія сустрэчы
не патрабуюць ані вялікіх выдаткаў, ані спецыяльнага памяшканьня. На сёньня
трэнерамі АГА падрыхтавана каля 200 лідараў, з дапамогай якіх на Беларусі ў
навучальныя гурткі абядналіся больш за 2000 чалавек.

Часопіс Адукатар ужо  пасьпеў набыць шырокую вядомасьць
сярод  спецыялістаў, якія праводзяць
адукацыйныя, навучальныя і асьветніцкія праграмы. Гэта пакуль што адзінае на
Беларусі выданьне, арыентаванае на адукатараў-практыкаў, своеасаблівая пляцоўка
для абагульненьня і асэнсаваньня багатага практычнага досьведу, прэзентацыі
новых ідэй. Перавага Адукатара над рознага кшталту часопісамі Міністэрства
Адукацыі ў першую чаргу заключаецца ў нефармальным падыходьзе да навучальнага
працэсу. Тым больш цікавай была сустрэча з сябрамі рэдакцыйнай групы часопіса,
іх прапанова да гарадзенцаў стаць актыўнымі ўдзельнікамі стварэньня часопіса:
друкаваць свае матэрыялы, апісваць досьвед, распавядаць цікавыя выпадкі з
адукацыйнай практыкі.

Заключная частка сустрэчы
была прысьвечана абноўленаму сайту АГА. На www.adukatar.net  акрамя інфармацыі аб арганізацыях, якія
займаюцца грамадзянскай адукацыяй, зьмяшчаюцца матэрыялы часопіса Адукатар,
прэзентацыі новых праектаў і праграм, электронныя версіі кніг, методык,
артыкулаў. Прыемным сюрпрызам для карыстальнікаў стала зяўленьне магчымасьці
самастойнага стварэньня старонак на сайце, зьмяшчэнне ўласных каментараў. Цяпер
гэта не патрабуе ўзгадненьня з уласнікамі сайта альбо спецыяльных ведаў
стварыць уласную старонку на www.adukatar.net змог кожны з удзельнікаў
прэзентацыі.

Застаецца дадаць, што ў
сетку АГА ўваходзяць 16 беларускіх грамадзкіх арганізацый, сярод якіх
гарадзенскія Цэнтр Трэці сектар і 
абласное грамадзкае абяднаньне маладых навукоўцаў ВІТ.

 Кася КРОТ

 Андрэй МЯЛЕШКА

5уверх

               
 

Беларуская
Школа пра Анатоля Брусевіча

Выйшаў новы нумар
газэткі Беларуская Школа выданьня Гарадзенскага гарадзкога аддзяленьня
Рэспубліканскага грамадзкага абяднаньня Таварыства Беларускай Школы.

Асноўная
тэма нумара прэзэнтацыя 21-га верасьня ў сядзібе ТБШ новай кнігі гарадзенскага
паэта  Анатоля Брусевіча  Падаю ў неба.

Апроч
гэтага ў нумары: нататка да 75-годзе Ніла Гілевіча, артыкул пра наведваньне
магілы Максіма Багдановіча і зацемка пра сітуацыю з беларускамоўнымі клясамі ў
Гародні.

Андрэй
МЯЛЕШКА

5уверх

 Бясплатная юрыдычная дапамога
on-line

Віртуальная
Юрыдычная Кансультацыя ў дапамогу беларускім карыстальнікам распачала працу па
адрасе
PravoBy.com.

Яе
наведвальнікі могуць атрымаць прафесійную кансультацыю па любых пытаньнях
прававога характару. Віртуальных кліентаў абслугоўваюць больш за 30 юрыстаў,
спецыялістаў у розных галінах права. Усе кансультацыі праводзяцца
бясплатна.

Паводле
blog.grodno.net

 

 

5уверх

Эканоміка для
цікаўных

Сэмінар-прэзентацыя  Што вы хацелі даведацца пра эканоміку
Беларусі, але баяліся запытацца. Стан, праблемы і перспектывы на 2007 год мае
адбыцца  ў суботу 14 кастрычніка.

Мадэратарамі мерапрыемства, якое ладзіць Аналітычны цэнтр Стратэгія,
заяўленыя вядомыя беларускія эканамісты кіраўнік АЦ Стратэгія Леанід Заіка і
кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізеса Яраслаў Раманчук.

У межах семінара адбудзецца прэзентацыя кнігі гэтых навукоўцаў Бизнес
Беларуси: в круге первом» — яе атрымае кожны ўдзельнік.

Мерапрыемства
адбудзецца пры падтрымцы і ў офісе гарадзенскай арганізацыі АГП па адрасе:
вул.Будзённага, 48а, оф.100.

Тэл.
для даведак 8-029-783-37-38

Паводле
blog.grodno.net

 

5уверх

        
 Шалкевіч прасьпявае для
гарадзенцаў

Канцэрт
вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча мае адбыцца 19-га кастрычніка ў
памяшканьні Гарадзенскага гарадзкога палаца
тэкстыльшчыкаў.

Арганізацыю
мерапрыемства ўзяло на сябе гарадзенскае грамадзкае абяднаньне Паходня.

У
праграме прагучаць як старыя , так і новыя творы барда. Пачатак канцэрта ў 19.30
. Уваход 3 тыс.

Андрэй
МЯЛЕШКА

5уверх

 

 


  Абвесткі:

.

Спабор Студэнцкага таварыства GFPS
e.V.

Студэнцкае
таварыства
GFPSe.V.
абвяшчае
спабор на атрыманьне стыпендый для студэнтаў з Беларусі на шасцімесячную
навуковую стажыроўку ў Нямеччыне.

Прымаюцца
заяўкі ад студэнтаў усіх накірункаў, якія на добрым узроўні валодаюць нямецкай
мовай.

Дадатковую
інфармацыю пра спабор можна знайсьці на 
вэб-пляцоўцы: www.gfps.org.

Тэрмін
падачы заявак на летні семестр 2007 года да 31
кастрычніка
.

 

5уверх

        
Міжнародная канферэнцыя ў
Роўне

Міжнародная
канферэнцыя Сучасныя міжнародныя адносіны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе
адбудзецца ў 8-9 грудня ў Роўне.

Інстытут
славістычных даследванняў запрашае
да ўдзелу ў канферэнцыі маладых даследчыкаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў НГА і дзяржаўных органаў краін Цэнтральнай
і Усходняй Еўропы.

Асноўныя
тэмы канферэнцыі:

1.Геапалітыка
міжнародных арганізацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе
(ЦУЕ)

2.Міжнародная
палітыка краін ЦУЕ і ўплыў на яе Еўрапейскага Саюзу.

3.Эканамічныя
аспекты міжнародных адносін у ЦУЕ.

4.Культурная
і нацыянальная ідэнтычнасць у кантэксце пашырэння ЕС.

Дадатковую
інфармацыю пра канферэнцыю можна знайсці на вэб-пляцоўцы РЦГУРТ: http://www.gurt.org.ua/eng/news/conferences/7074.html

Апошні
тэрмін падачы заявак 20
лістапада.

 

 

      
5уверх

 

        
Прафесія
журналіст: выклікі ХХ
I стагоддзя.

Факультэт
журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага Універсітэту паведамляе пра правядзеньне
4-8 лютага 2007 году канферэнцыі Прафесія журналіст: выклікі ХХ
I
стагоддьзя.

Да
абмеркаваньня прапануюцца тэмы:

— Сучасная канцэпцыя журналісцкай адукацыі: праблемы
мадэрнізацыі.

— Журналісцкая адукацыя за мяжой.

— Праблемы прафесійнага абавязку і адказнасьці.

— Сацыяльная накіраванасьць журналісцкай адукацыі, як фактар рэалізацыі патрэб
супольнасьці і падвышэньня яе даверу да СМІ.

— Гуманістычныя арыенціры будучых журналістаў, як фактар узмацненьня базавых
каштоўнасьцей супольнасьці.

— Журналіст і журналісцкая дэанталогія: сучасныя шляхі навучаньня і
практыкі.

— Навучаньне журналістаў ва ўмовах мультымедыйнасьці і канвергенцыі
СМІ.

Дадатковую
інфармацыю пра канферэнцыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы РЦГУРТ: http://www.gurt.org.ua/news/conferences/7088.html

Апошні
тэрмін падачы заявак 15
лістапада.

 

 

5уверх

        
Сустрэча дасьледчыкаў у
Роўне

Міжнародная
канферэнцыя Сучасныя міжнародныя адносіны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе
адбудзецца 8-9 сьнежня ў Роўне.

Інстытут
славістычных даследванняў запрашае да ўдзелу ў канферэнцыі маладых даследчыкаў,
аналітыкаў, прадстаўнікоў НГА і дзяржаўных органаў краін Цэнтральнай і Усходняй
Еўропы.

Асноўныя
тэмы канферэнцыі:

1.Геапалітыка
міжнародных арганізацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе
(ЦУЕ)

2.Міжнародная
палітыка краін ЦУЕ і ўплыў на яе Еўрапейскага Саюзу.

3.Эканамічныя
аспекты міжнародных адносін у ЦУЕ.

4.Культурная
і нацыянальная ідэнтычнасць у кантэксце пашырэння ЕС.

Дадатковую
інфармацыю пра канферэнцыю можна знайсці на вэб-пляцоўцы РЦГУРТ: http://www.gurt.org.ua/eng/news/conferences/7074.html

Апошні
тэрмін падачы заявак 20
лістапада.

 

5уверх

Пяты конкурс праектных прапановаў у межах
INTERREG III A Прыярытэту Латвія Літва Беларусь
(Поўдзень).

Мэта
праекту выкарыстаньне патэнцыялу памежнага супрацоўніцтва дзеля садзейнічаньня
сацыяльна-эканамічнаму разьвіцьцю памежных тэрыторый.

Конкурс
падтрымлівае памежнае супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларусьсю.
Асаблівая ўвага будзе нададзена праектам, накіраваным на супрацоўніцтва з
Беларусьсю: большасьць праектных мерапрыемстваў мусяць быць рэалізаваны на
тэрыторыі Беларусі альбо накіраваныя на карысьць беларускіх
партнэраў.

Апошні
тэрмін падачы заявак 4 сьнежня 2006
г.

Форма
заяўкі ды іншыя неабходныя дакументы (Праграмны дакумент, Дадатак да праграмы,
Заканадаўства ЕС) разьмешчаны на вэб-пляцоўцы: http://www.bsrinterreg3a.net

 

5уверх

              
 

 


 

               
™ 

Не
спазьніся!

 

Не
прапусьці апошні
тэрмін!

           

Праграма
Суседзтва
INTERREG III B
рэгіёна Балтыйскага мора. 9-ты спабор праектных
прапановаў

Дадатковую
інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы:
www.bsinterreg3a.net

Апошні
тэрмін падачы заяўкі — 16
кастрычніка.

Air Jordans