Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 244 ад 19 красавіка 2007

Рэгіён:
20.04.2007


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс
(0-152) 75-71-72,

e-mail:
trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

                                                     
Выпуск
244                                                             

(19
красавіка
200
7
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася
Крот. У працы над выпускам бралі ўдзелі Вітаўт Руднік,
Хрысьціна Марчук.

 

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Стань
аўтарам Твойго Стылю!.......................................................… 2

Эўропа
запрашае да супрацы.........................................................… 2

Аматары
птушак вучацца працаваць эфектыўна............................… 3

Трэнінг
для маладых карэспандэнтаў адбыўся..............................… 3

Падтрымка
беларускамоўных выкладчыкаў..................................… 4

Стань
удзельнікам
Народнага
альбома!......................................… 4

Ці
пазбавіць ад галечы замежная дапамога?...................................… 5

Спабор
Cоmmunity
Connections
2007...........................................… 5

Летнія
школы па правах чалавека...................................................… 5

Спабор
фотаздымкаў «Птушка ў абектыве 2007......................… 6

Салавей
птушка 2007 года............................................................… 6

Хочаш
у Японію выйграй спабор!...............................................… 7

Спабор
для маладых журналістаў Гарадзеншчыны.......................… 7

Моладзевы
спабор эсэ Мая карера............................................… 8

Мая
карера ў фотаздымках........................................................… 8

Навуковая
канфэрэнцыя для студэнтаў і асьпірантаў....................… 9

Падтрымка
праектаў для жанчын...................................................… 9

 

 


žПадзеі:

5уверх

 

Да 10 траўня падоўжаны тэрмін правядзеньня спабору для маладых
журналістаў Гарадзеншчыны

               
Падрабязную інфармацыю глядзі ў
рубрыцы Не
спазьніся!

5уверх

 

Стань аўтарам Твойго Стылю!

Рэдакцыя моладзевага
Інтэрнэт-праекту Твой Стыль (
www.t-styl.info)  шукае пазаштатных карэспандэнтаў для
Інтэрнэт-газэты і радыё Твой Стыль.

Патрабаваньні да аўтараў:

-        
жаданьне пісаць пра падзеі тваёй
мясцовасьці, цікавых людзей твайго мястэчка, горада ці
вёскі;

-        
жаданьне дзяліцца з моладдзю
сваім бачаньнем гэтага сьвету!

Ты валодаеш
гэтымі якасьцямі?

 Дык наперад! Бяры асадку, чысты аркуш
паперы і пачынай слухаць і бачыць навакольны сьвет! Заходзь на старонку
www.t-styl.info і дзяліся са сваімі аднагодкамі
ўбачаным і пачутым на старонках Інтэрнэт-газэты Твой Стыль, а таксама на
хвалях аднайменнага Інтэрнэт-радыё.

Як гэта
зрабіць?

Наўпрост кідай свой
артыкул на старонку www.t-styl.info у поле Дадай сваю навіну
(калонка зьлева ўверсе старонкі), дасылай нам праз e-mail на адрас: info@t-styl.info ці патэлефануй да рэдактараў
Твайго Стыля Зьміцер (5880149),
Алесь
(5661842).

Што ты ад гэтага атрымаеш?

— магчымасьць удзелу ў шэрагу майстар-клясаў
па розных асьпектах журналістыкі з удзелам вядомых журналістаў Беларусі і
замежжа,

— удзел у міжнародных
журналісцкіх адукацыйных праграмах і курсах,

— магчымасьць друкавацца ў першай
Інтэрнэт-газэце Гарадзеншчыны Твой Стыль,

— магчымасьць выпускаць свае
ўласныя перадачы на Першым Інтэрнэт-радыё Гарадзеншчыны Твой
стыль.

Да сустрэчы ў Стылі!

Рэдакцыя www.t-styl.info

5уверх

 

Эўропа запрашае да супрацы

Пазнаёміцца з магчымасьцямі ўдзелу ў
разнастайных эўрапейскіх праграмах падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў, разьвіцьця
супрацоўніцтва паміж грамадзкімі абяднаньнямі і мясцовымі ворганамі ўлады пра
ўсё гэта вы зможаце даведацца ў часе прэзэнтацыі, прысьвечанай праекту, які
распачынаецца ў Беларусі.

Удзельнікі сустрэчы, якая
мае адбыцца 25 красавіка па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-11, даведаюцца з першых
вуснаў пра мэты праекта і яго асноўныя мерапрыемствы: сэмінары па распрацоўцы
праектаў для ўдзелу ў праграмах Эўрапейскага Зьвязу (Кіеў-Менск,
травень-чэрвень, анкеты-заяўкі на ўдзел у сэмінарах будуць раздадзеныя ў час
сустрэчы), стварэньне электроннай базы дадзеных арганізацый, якія зацікаўленыя ў
міжнароднай супрацы.

Зацікаўленыя асобы
атрымаюць магчымасьць удзелу ў сэмінарах Распрацоўка праектных прапановаў для
ўдзелу ў праграмах Эўразьвязу, што маюць адбыцца ў Кіеве.

Удзельнікам з
Гарадзеншчыны будуць кампенсаваныя выдаткі на праезд.

Пачатак сустрэчы — а 15-ай гадзіне.

Па пытаньнях удзелу ў
сустрэчы тэлефануйце на нумар (0-29) 224-79-26 (Кася Крот), 678-15-10 (Вітаўт
Руднік).

Вітаўт
РУДНІК

 

5уверх

 

Аматары птушак вучацца працаваць
эфектыўна

20-22 красавіка Грамадзкае
абяднаньне "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) з дапамогай  сваіх швэдзкіх партнэраў ладзіць трэнінг
для студэнтаў сябраў АПБ.

           
Тэма трэнінга Фасілітацыя групавых сустрэч, альбо як эфектыўна
праводзіць сустрэчы. Гаворка пойдзе пра агульныя прынцыпы падрыхтоўкі і
правядзеньня групавых сустрэч, ролю і функцыі фасілітатара, а таксама пра
актуальныя для сябраў АПБ методыкі ўлікаў лясных відаў птушак. Удзельнікаў
трэнінга чакаюць шматлікія практыкумы, ролевая гульня Паседжаньне швэдзкага
арніталягічнага таварыства, а таксама яскравае слайд-шоў Птушкі
Мэксікі.

 У апошні дзень студэнты атрымаюць
магчымасьць рэалізаваць атрыманыя веды: зрабіць пробныя самастойныя ўлікі лясных
відаў птушак.

Кася
КРОТ

5уверх

 

Трэнінг для маладых карэспандэнтаў
адбыўся

У рэпартажы і інтэрв′ю ўсе
дзеяслоўныя канструкцыі павінны быць у актыўнай форме. Рабіць меркаваньне
чыноўніка першасным у праблемным артыкуле саўковы стэрэатып. Каб маўленьне
было жвавым і натуральным, радыйны ды-джэй у думках уяўляе сваіх слухачоў.

15-16 красавіка адбыўся
адкрыты трэнінг, зладжаны Грамадзкім абяднаньнем Цэнтр Трэці сэктар для
маладых журналістаў.

 Гарадзенскія рэпарцёры-пачаткоўцы
пазнаёміліся з рознымі асьпектамі працы ў СМІ. Трэнінг вёў вядомы ўкраінскі
журналіст, рэжысэр-пастаноўшчык Паўло Новікаў. Ён закрануў асноўныя асьпекты
працы розных відаў СМІ, падзяліўся апошнімі здабыткамі інтэрнэт— і
радыё-журналістыкі. Заняткі адбываліся ў займальнай інтэрактыўнай форме.

Як адзначыў сам Паўло: Самая вялікая радасьць для трэнера, калі
тое, з чым ён прыехаў і што расказаў, знаходзіць водгук, пачынае адразу
рэалізоўвацца.

Хрысьціна
МАРЧУК

 

5уверх

 

               
                                                                                                                                                            

 

 


               

  Абвесткі:

5уверх

 Падтрымка
беларускамоўных выкладчыкаў

Рэспубліканскае грамадзкае
абяднаньне Таварыства беларускай школы пры
 падтрымцы іншых недзяржаўных
арганізацый і дзеячаў, абвяшчае пра
 заснаваньне  прэміяў імя акадэміка Вацлава
Ластоўскага.

        
  Асноўная мэта прэміі    падтрымаць выкладчыкаў вышэйшых
навучальных установаў Беларусі, якія выкладаюць
па-беларуску.

         Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць анкету на адрас электроннай
пошты: lastouski@gmail.com ці па пошце:  220029, Менск, а/с 64.

Апошні тэрмін падачы
заявак да 15 траўня

Прэміяльны камітэт
з ліку вядомых педагогаў і
навукоўцаў прыме рашэньне да 30 чэрвеня і абвесьціць
вынікі.

Пераможцы будуць
адзначаны ганаровымі дыплёмамі падчас урачыстай цэрымоніі летам 2007 года,
а таксама атрымаюць магчымасьць
выданьня дапаможніка па 
курсе.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на  вэб-пляцоўцы: http://nastaunik.info/lastouski ці
па тэлефоне 0297520821 і электроннай пошце: lastouski@gmail.com.

 

5уверх

 Стань
удзельнікам

Народнага
альбома!

Рэспубліканскае грамадзкае абяднаньне Таварыства
беларускай школы абвяшчае спабор для школьнікаў на ўдзел у міжнародным праекце,
вынікам якога будзе новая пастаноўка музычнага спэктаклю Народны альбом.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца навучэнцы 8 10 клясаў,
якія маюць акторскія і вакальныя здольнасьці. Ахвотныя паспрабаваць сябе могуць тэлефанаваць на нумарах: (029) 692 55 13, (029) 333 15 56.

Рэпетыцыі і паказы спэктаклю адбудуцца падчас летніх
вакацыяў у Беларусі і Польшчы у гарадах Варшава, Гданьск,
Закапанэ.

 

5уверх

 

Ці пазбавіць ад галечы замежная
дапамога?

Праграма стыпендыяў імя Олайва У. Гарві абвяшчае спабор эсэ Ці зьяўляецца замежная дапамога вырашэньнем глябальнай галечы?. Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца студэнты і маладыя навукоўцы, супрацоўнікі ВНУ з розных краінаў сьвету ва ўзросце да 35 год уключна. Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды, пераможныя эсэ будуць апублікаваныя на вэб-пляцоўцы Independent Institute, а таксама рэкамэндаваныя да апублікаваньня ў галоўных выданьнях і часопісах. Апошні тэрмін падачы эсэ: да 1 траўня.                           Дэталі ўмоваў спабору і формы для падачы эсэ можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасу: http://www.independent.org/students/garvey.Паводле рассылкі www.belngo.info

5уверх 

Спабор Cоmmunity
Connections

2007

Cоmmunity Connections абвяшчае спабор на тэму Паслугі ў галіне бізнэс-адукацыі.Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыяў, што прапануюць паслугі бізнэс-адукацыі. Кандыдаты мусяць дэманстраваць прафэсійны досьвед, кампэтэнтнасьць, разуменьне праблемаў і задачаў сучаснай бізнэс-адукацыі.Апошні тэрмін прыёму заявак 3 траўня. Падрабязную інфармацыю і форму аплікацыі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы карпарацыі American Center for Education and Research, Inc.»: http://www.amcenter.by/cgi-bin/show.cgi?id=mop_comcon .Паводле рассылкі www.belngo.info 

5уверх

 Летнія
школы па правах чалавека

Беларуская праваабарончая школа, арганiзаваная мiжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганiзацый, абвяшчае спабор на ўдзел у Летнiх школах па правах чалавека ў Вільні. У межах праграмы Школы ўдзельнiкi знаёмяцца з гiсторыяй i фiласофiяй правоў чалавека, а таксама сродкамi iх абароны на нацыянальным i мiжнародным узроўнях. Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь, зацiкаўленая ў набыцьцi ведаў у галiне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў). Сэсіі ладзяцца:1) 17 — 23 чэрвеня (заяўкi прымаюцца да 20 траўня)2) 24 — 30 чэрвеня (заяўкi прымаюцца да 27 траўня)3) 8 — 14 лiпеня (заяўкi прымаюцца да 10 чэрвеня)4) 15 — 21 лiпеня (заяўкi прымаюцца да 17 чэрвеня)5) 29 лiпеня — 4 жнiўня (заяўкi прымаюцца да 1 лiпеня)Працоўныя мовы: беларуская i руская.Да ўдзелу запрашаюцца таксама выкладчыкi прадметаў гуманiтарнага цыклу, правоў чалавека ў школах i сярэднiх спецыяльных навучальных установах. Сэсiя для выкладчыкаў мае адбыцца 5 — 11 жнiўня (заяўкi прымаюцца да 8 лiпеня).Удзельнiкi Школы, якiя паспяхова пройдуць курс, атрымаюць сэртыфiкаты.Падача заявак на ўдзел на адрас: belschoolbelschool@gmail.com.Форму заяўкi і больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, даслаўшы запыт на адрас:belschool@gmail.com цi на адрас: dzedzich@dzedzich.org .Паводле рассылкі www.belngo.info

5уверх 

    
Спабор
фотаздымкаў «Птушка ў абектыве
2007

Грамадзкае
абяднаньне "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) абвяшчае нацыянальны фотаспабор
"Птушка ў абектыве — 2007", які праводзіцца з мэтай папулярызацыі прыроды
Беларусі праз сродкі фотамастацтва.

           
Прымаюцца работы ў наступных намінацыях:

1.    
Птушкі ў
прыродзе.

2.    
Ахова
птушак.

3.    
Юніёрскі
кадр (аўтары
да 16 год).

4.    
Пэйзаж з
птушкамі.

5.    
У абектыве
арніталёгіі.

Больш падрабязную
інфармацыю пра ўмовы спабору можна прачытаць на вэб-пляцоўцы:http://ptushki.org/index.php?area=1&p=static&page=konkurs
.

 

5уверх

 

Салавей птушка 2007 года

Грамадзкая арганізацыя Ахова
птушак Бацькаўшчыны абвяшчае аб пачатку нацыянальнай кампаніі Птушка
года
 .

У межах кампаніі ладзяцца
спаборы, акцыі і прыродаахоўныя мерапрыемствы, прысьвечаныя усходняму салаўю
птушцы 2007 года.

Ахвотныя запрашаюцца да
ўдзелу ў спаборах:

- Казкі пра салаўя. Казка можа быць напісаная на
беларускай, рускай ці ангельскай мовах. Тэрмін падачы работ: да 15
кастрычніка
.

— Салаўіны
гарадок
. Мэтай акцыі ёсьць выяўленьне
населеных пунктаў, у якіх пражывае найбольшая колькасьць салаўёў. Для ўдзелу ў
спаборы неабходна ў адзін з вечароў падлічыць колькасьць салаўёў, што сьпяваюць
у Вашым горадзе альбо вёсцы і зьвесткі перадаць у офіс АПБ да 31 траўня.

— Салавей у творах юных
мастакоў.
Прымаюцца выявы салаўя (малюнак,
аплікацыя, вышыўка, скульптура) акрамя твораў з плястыліну. Узрост удзельнікаў:
да 17 год. Тэрмін падачы работ: да 31
траўня
.

У межах кампаніі таксама
ладзяцца акцыі Першая песьня салаўя
і Салаўіныя
ночы.

Больш падрабязную
інфармацыю пра спаборы-акцыі АПБ можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://ptushki.org/index.php?type=special&area=1&p=articles&id=2

5уверх

 

Хочаш у Японію выйграй спабор!

ЮНЭСКА і Goi Peace Foundation ладзяць міжнародны спабор эсэ
для дзяцей ды моладзі на тэму Роля мэдыяў і інфармацыі ды камунікацыйных
тэхналёгіяў у пабудове мірнага сьвету.

Удзельнікі (да 25 год)
мусяць выказацца адносна ролі мэдыяў і камунікацыйных тэхналёгіяў у будучыні, а
таксама паразважаць, якім чынам яны асабіста змаглі б выкарыстаць гэтыя сродкі
камунікацыі дзеля пабудовы лепшага сьвету.

Пераможца атрымае
грашовую прэмію ды вандроўку у Японію.

Апошні тэрмін падачы
творчых працаў 30
чэрвеня
.

Вынікі спабору будуць
абвешчаныя ў лістападзе. Эсэ прымаюцца ў дзьвюх узроставых катэгорыях: да 14
год, і ад 15 да 25 год на ангельскай, францускай, гішпаньскай альбо нямецкай
мовах.

 Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы
спабору можна атрымаць на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.goipeace.or.jp/english/activities/programs/0702_00.htm

Паводле www.belngo.info 

 

 


™ 

Не
спазьніся!

 

Спабор для маладых журналістаў
Гарадзеншчыны

Грамадзкія абяднаньні Цэнтр
Трэці Сэктар і Беларуская Асацыяцыя Журналістаў абвяшчаюць спабор для
маладых журналістаў Твой стыль.

Да ўдзелу ў спаборы
запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам
працы ня болей за 1 год.

Пераможцы будуць
вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

-                    
Твой стыль найлепшае інтэрвію
зь цікавай асобай;

-                    
Пакаленьне NEXT найлепшы рэпартаж
(прымаюцца таксама відэарэпартажы), артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыцьцё
моладзі;

-                    
Сьвет вачыма маладых
найлепшае фота (будуць разглядацца ня больш
за 3 фотаздымкі ад удзельніка);

Матэрыялы мусяць быць
новымі, цікавымі і актуальнымі.

Прымаюцца працы ўжо
надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя
да друку.

Чакаем вашых матэрыялаў
да 10 траўня.

Матэрыялы прымаюцца па
адрасе:

г. Гродна, вул.
Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e-mail: trecisektar@yahoo.com з пазнакай Спабор.

Пераможцы будуць абраныя
журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Урачыстая цырымонія
ўзнагароджаньня адбудзецца ў Гародні ў межах Фэсту Моладзевай Журналістыкі Твой
Стыль, які пройдзе сёлета ў траўні.

5уверх

 Моладзевы спабор эсэ Мая
карера

Сусьветны банк і Грамадзкае
абяднаньне Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Адукацыйны цэнтр ПОСТ
запрашае моладзь да ўдзелу ў спаборы эсэ Мая
карера.

Па выніках спабора будзе
адабрана група студэнтаў беларускіх ВНУ, зацікаўленых у эфектыўнай пабудове
прафэсійнай кареры, для ўдзелу ў міжнародным праекце Магчымасьці адукацыі і
працаўладкаваньня моладзі. 

Да ўдзелу запрашаюцца
студэнты 2-4 курсаў ВНУ.

Апошні тэрмін падачы
заяўкі 22
красавіка
.

Больш падрабязную
інфармацыю можна атрымаць у ГА Адукацыйны цэнтр ПОСТ у каардынатаркі спабора
Марыны Бараноўскай па тэлефоне/факсе: +375 17 298 16 59 альбо па е-mail: center_post@tut.by .     

 

                  
5уверх

 

 Мая карера ў
фотаздымках

Сусьветны банк і Грамадзкае
абяднаньне Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Адукацыйны цэнтр ПОСТ
запрашае моладзь да ўдзелу ў спаборы фотаздымкаў Мая
карера.

На спабор прымаюцца
фотаздымкі, якія адлюстроўваюць розныя асьпекты адукацыі, працаўладкаваньня,
карернага разьвіцьця моладзі.

Да ўдзелу ў спаборы
запрашаюцца студэнты 2-5 курсаў беларускіх ВНУ.

Апошні тэрмін падачы
фотаздымкаў 24
красавіка
.

Фотаздымкі прымаюцца на
эл. адрас: binfo@worldbank.org з паметкай

 Мая карера..

 

5уверх

                            

Навуковая
канфэрэнцыя для студэнтаў і асьпірантаў

6-7 траўня ў Вільні мае адбыцца
навуковая канфэрэнцыя для студэнтаў і асьпірантаў "Эўропа 2007: новае
суседзтва".  

Да ўдзелу ў канфэрэнцыі
запрашаюцца студэнты бакалаўрскіх, магістарскіх праграм, асьпіранты ЭГУ,
літоўскіх, беларускіх унівэрсітэтаў і ўнівэрсітэтаў іншых краінаў.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 красавіка.

           
Праграму канфэрэнцыі, умовы падачы
заявак і форму заяўкі можна знайсці на вэб-пляцоўцы "Новая Эўропа": http://n-europe.eu/content/?p=1417 .

 Паводле www.belngo.info

 

 5уверх

 

Падтрымка праектаў для жанчын

Глябальны
Жаночы Фонд (
Global
Fund
for
Women)
падтрымлівае
жаночыя
групы, якія
змагаюцца за
правы жанчынаў і дзяўчат.

Фундацыя
падтрымлівае:

-       
групы жанчын, якія працуюць
супольна;

-       
арганізацыі, якія актыўна занятыя
праблемамі жаночай роўнасьці і правоў жанчынаў;

-       
арганізацыі, якія кіруюцца
жанчынамі.

За больш падрабязнай
інфармацыяй зьвяртайцеся на
вэб-пляцоўку па

адрасе: http://www.globalfundforwomen.org/cms/content/view/211/178/

Паводле www.belngo.info

5уверх

 

 

 

Air Jordan Horizon AJ13