Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 286 ад 3 красавіка 2008

Рэгіён:
04.04.2008



Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 286


 ( 3 красавіка 2008
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася Крот.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 



 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Новы набор у
завочную Школу маладога журналіста....................… 2

У
Кракаве абмяркуюць рэканструкцыю Гародні...........................… 2

Польская
дыктоўка ў Гародні.........................................................… 3

Назіраем
за птушкамі разам з усёй Эўропай..................................… 3

Сэмінар
у Турцыі па працы з моладдзю.........................................… 4

Сэмінар
у Берліне для прадстаўнікоў беларускіх школ..................… 4

Канфэрэнцыя
для
беларуска-нямецкіх партнэрставаў...................… 4

Навукова-практычная
канфэрэнцыя
ў Віцебску.............................… 5

Веснавая
школа ў Сафіі...................................................................… 6

Летняя
школа для студэнтаў і асьпірантаў.....................................… 6

Спабор
міні-грантаў для беларускіх рэгіёнаў.................................… 6

Навучаньне
ў Нямеччыне...............................................................… 7

Гендэрная
роўнасьць вачыма дзяцей.............................................… 7

Спабор
фотаздымкаў і тэлесюжэтаў...............................................… 7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



žПадзеі:

5уверх

 

 

Новы набор у завочную Школу маладога
журналіста

               
Гарадзенскае грамадзкае
абяднаньне Цэнтр Трэці сэктар абвяшчае новы набор на дыстанцыйнае навучаньне
ў Школе маладога журналіста для жыхароў Гарадзенскай вобласьці.

           
-Калі ТАБЕ ад 16 да 25 год

-ТЫ жывеш у
Гар
адзенскай вобласьці

-ТАБЕ цікава
пісаць артыкулы, браць інтэрв
ію, рыхтаваць
рэпартажы, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай
праф
эсыі, то праект
Школа Маладога
Журналіста
ДЛЯ
ЦЯБЕ!

           
У межах Школы цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і
эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі
інтэрнэт-і радыё— журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.

           
Заявы прымаюцца да 15
красавіка
.

           
Тэрмін навучаньня: красавік-ліпень 2008 года.

Дыстанцыйнае навучаньне
прадугледжвае штомесячныя кансультацыі ў Гародні і выкананьне індывідуальных
заданьняў.

Першая сустрэча ладзіцца
ў Гародні 19
красавіка
.

Навучаньне
бясплатнае.

Заявы на ўдзел у
ШМЖ-11 можна запоўніць альбо атрымаць праз
інтернэт.

Больш падрабязную
інфармацыю, анкеты ўдзельнікаў можна атрымаць, зьвярнуўшыся па адрасе: Гародня,
вул. Будзёнага, 48а-11, на электронную пошту
trecisektar@yahoo.com. Кансультацыі па тэлефонах
(0152) 75-71-72, (+375 29) 7843221, 1068594.     

5уверх

У
Кракаве абмяркуюць рэканструкцыю Гародні

Пра рэканструкцыю Гародні пойдзе
гаворка на Днях Беларускай Культуры ў Кракаве.

Мэта традыцыйных Дзён
Беларускай Культуры, якія сёлета ладзяцца з 16 да 18 красавіка, знаёмства з Беларусьсю праз
прызму культурнага жыцьця.
У праграме:
сэмінары, прэзентацыі, выступ беларускага вулічнага тэатру, канцэрты і прагляд
беларускіх фільмаў.

Пра сучасную культуру
Беларусі, яе адлюстраваньне ў СМІ, стан беларускай традыцыйнай культуры, паставу
сучаснай беларускай інтэлігенцыі будуць разважаць беларускія навукоўцы,
пісьменьнікі, журналісты.

Аб перлінах беларускай
архітэктуры, Гародні і рэканструкцыі помнікаў дойлідзтва распавядзе гарадзенскі
дасьледчык Юры Гардзееў.  У сэмінары
Беларуская культура на парозе XXI стагоддзя возьмуць удзел д-р
Лявон Баршчэўскі, д-р Дзьмітры Клябанаў, д-р Ірына Шумская і гарадзенец д-р
Алесь Краўцэвіч.

Паводле
www.t.-styl.info
 

 

5уверх

Польская
дыктоўка ў Гародні

Больш за 300 чалавек запісалася
на польскую дыктоўку, якая ладзіцца ў Гародні ў нядзелю. Плянуецца, што тэкст
дыктоўкі прачытае Тадэуш Шнук, рэдактар Польскага радыё.

Самаму старэйшаму яе
ўдзельніку мінула 80 гадоў. Пра гэта паведаміла ТС намесьніца старшыні
грамадзкага  абяднаньня
Polska Macierz Szkolna  сп. Тэрэса
Крышынь.

Мерапрыемства ладзіцца
ўжо трэці раз і мае на мэце спраўдзіць веданьне польскай мовы. Лепшага знаўцу
польскай мовы вызначаць адначасова ў Гародні, Берасьці і
Менску.

Узнагарода пераможцы
трымаецца ў сакрэце. Вядома толькі, што ён ці яна атрымае стужку Знаўцы
польскай арфаграфіі і  каштоўны
падарунак. Кожны ўдзельнік дыктоўкі таксама атрымае падарунак адукацыйнага
кшталту: слоўнікі, энцыкляпедыі, 
МР3, DVD з рознымі навучальнымі
праграмамі і нават 
веласіпед.

Напісаньне дыктоўкі
пачнецца 6 красавіка а 11 гадзіне ў корпусе Гарадзенскага ўнівэрсытэту па
вул.Леніна,32.

Паводле
www.t.-styl.info

5уверх

 



               

  Абвесткі:

5уверх

        
Назіраем
за птушкамі разам з усёй
Эўропай

Калі першы раз у
гэтым годзе ўбачыце вясковую ластаўку, сьвіргуля або пачуеце зязюлю паведаміце
пра гэта занясіце свае назіраньні на беларускую старонку эўрапейскай кампаніі
Жывая
вясна-
www.springalive.net
.

Разам з намі
за вяртаньнем гэтых відаў птушак назіраюць людзі з усёй Эўропы. І дзякуючы вашай
інфармацыі мы зможам больш даведацца пра міграцыі птушак. Жыхары Заходняй і
Паўднёвай Эўропы ўжо адзначылі на гэтай інтэрнэт-старонцы свае першыя назіраньні
ўсіх вясновых
птушак.

Заклікаем
усіх аматараў прыроды назіраць за вяртаньнем да нас пералётных птушак і заносіць
адпаведную інфармацыю на вэб-пляцоўку Жывой вясны.

У
гэтым годзе зявіліся магчымасьці занесьці свае і паглядзець на чужыя здымкі
птушак. Як і ў мінулым годзе, для кіраўнікоў клубаў Крылаты дазор ёсць
выдатныя адукацыйныя гульні з дадаткам у выглядзе шматлікіх ілюстрацый.

Паводле
www.springalive.net

5уверх

 

           
Сэмінар у Турцыі па працы з
моладдзю

З 16 да 22 чэрвеня
Дырэктарат па справах моладзі і спорту пры Радзе Эўропы ладзіць сэмінар у Анкары
(Турцыя) па тэме моладзевага
ўдзелу.

           
Сэмінар будзе прысьвечаны сучасным тэндэнцыям сацыялізацыі моладзі, а
таксама ролі працы з моладдзю ў прасоўваньні каштоўнасьцяў моладзевага
ўдзелу.

Асноўныя
патрабаваньні да ўдзельнікаў: узрост ад 18 да 35 год, валоданьне ангельскай
альбо турэцкай мовай, актыўная праца з моладдзю на лякальным, нацыянальным ці
міжнародным узроўні, падтрымка ад арганізацыі, якая накіроўвае на сэмінар,
дасьведчанасьць і зацікаўленасьць у тэме
сэмінара.

           
Выдаткі ўдзельнікаў за кошт арганізатараў. Колькасьць месцаў
абмежаваная.

Апошні
тэрмін падачы заявак на ўдзел
27
красавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на
вэб-пляцоўку
www.coe.int/youth , эл.пошту
nina.kapoor@coe.int,
 tel:
+33 (0)3 88 41 21
42,

 fax:
+33 (0)3 88 41 27
77.

           
Паводле рассылкі Міжнароднай
Сеткі Маладая
Эўропа

5уверх

 

Сэмінар у Берліне для прадстаўнікоў беларускіх
школ

Нямецкая служба педагагічных
абменаў сумесна з Фондам Сустрэчы Усход-Захад прапануе беларуска-нямецкія і
ўкраінска-нямецкія школьныя партнэрствы і рыхтуе візыты для прадстаўнікоў
беларускіх
школ.

Прадстаўнікі
зацікаўленых беларускіх школ запрашаюцца да ўдзелу ў кантактным сэмінары ў
Берліне 8-15
лістапада.

Візыт будзе складацца з 2 частак:

9-11 лістапада сэмінары-сустрэчы
для беларускіх і
ўкраінскіх
удзельнікаў,

12-14
лістапада
сустрэчы
беларускіх груп (вучняў і
настаўнікаў) з магчымымі нямецкімі партнэрамі (прадстаўнікамі нямецкіх школ),
абмеркаваньне сумесных праектаў.

Усе выдаткі
за кошт
арганізатараў.

Апошні тэрмін падачы заявак на
ўдзел

да
10
траўня

Падрабязная
інфармацыя аб крытэрах адбору ўдзельнікаў, форма заяўкі і апісаньне праграмы
на вэб-пляцоўках
www.kmk.org/pad/home.htm
,
www.stiftung-woeb.de
.

З пытаньнямі
зьвяртайцеся да каардынатаркі Галіны Верамейчык: тэл./факс + 375 17 200 3182,
тэл. + 375 29 408
0717,  + 375 29 151
9397,
эл.
пошта
weremejtschik@ibb.by
.

5уверх

 

Канфэрэнцыя
для
беларуска-нямецкіх
партнэрстваў

               
Дортмундзкі міжнародны адукацыйны
цэнтр запрашае беларуска-нямецкія партнэрскія ініцыятывы, якія працуюць у сфэры
нефармальнай адукацыі дарослых, да ўдзелу ў канфэрэнцыі Нефармальная адукацыя
дарослых у
Германіі.

Канфэрэнцыя
адбудзецца 21-22 чэрвеня. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя арганізацыі і
партнэрскія ініцыятывы Германіі і
Беларусі.

У праграме:
разгляд фенамена нефармальная адукацыя дарослых, яго роля ў разьвіцьці асобы і
грамадзтва, пытаньні ўзаемадзеяньня недзяржаўных арганізацый адукацыі дарослых і
дзяржавы, абмен досьведам і
ідэямі.

Канфэрэнцыя
ёсьць часткай адукацыйнага візыту для групы беларускіх экспертаў з 17 да 22
чэрвеня.

Усе выдаткі
беларускіх удзельнікаў за кошт
арганізатараў.

           
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел
да 5
траўня.

Заяўкі
прымаюцца ў
IBB
Dortmund толькі па
запрашэньні і ад імя нямецкіх
партнэраў.

Больш
падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы
www.ibb-d.de, па эл.
пошце
wolf@ibb-d.de
(Dorothea
Wolf),
па
тэлефоне 
0231 / 95 20
96
20.

5уверх

 

               

Навукова-практычная
канф
эрэнцыя
ў
Віцебску

Міжнародная навукова-практычная
канфэрэнцыя Шляхі, тэндэнцыі і накірункі разьвіцьця сацыяльнай сфэры
адбудзецца 23 траўня ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя
П.Машэрава.

Накірункі працы
канфэрэнцыі:

-Сацыяльная сфэра: стан, праблемы,
гісторыя

-Сацыяльнае партнэрства ў сацыяльнай
сфэры

-Сацыяльны мэнэджмэнт як умова
удасканаленьня сацыяльнай сфэры

-Грамадзкія і рэлігійныя
арганізацыі: іх роля ў разьвіцьці сацыяльнай
сфэры

-Сацыяльнае і псіхалагічнае
самаадчуваньне асобы як індыкатары стану сацыяльнай сфэры

-Духоўна-маральныя і соцыякультурныя
каштоўнасьці грамадзтва як умова сацыяльнага
прагрэсу

-Роля адукацыі і навукі ў разьвіцьці
сацыяльнай
сфэры

-Сацыяльныя тэхналёгіі ў вырашэньні
праблем сацыяльнай сфэры

Формы ўдзелу ў працы
канфэрэнцыі:

— выступ з пленарным дакладам (да
20
хвілінаў)

— выступ на секцыі (да 10
хвілінаў)

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў
да 15
красавіка

Удзельнікі мусяць прадставіць у
аргкамітэт тэкст артыкула ў электронным выглядзе і
раздрукаваны.

За больш падрабязнай інфармацыяй
зьвяртайцеся па адрасе: 210 033 г.Віцебск, вул.
Чапаева,
30,  ВДУ імя. П.Машэрава», (п.18). Кантактны
тэлефон: (0212) 242181. Е-mail:
vit.conf@tut.by,
conf.fspp@rambler.ru
tishina2006@rambler.ru

Паводле рассылкі
БАСР

5уверх

 

 

@
Навучаньне

_____________________________________________________________________________________________

   
Веснавая школа ў Сафіі

З 9 да 12 траўня Асацыяцыя
студэнтаў-сацыёлягаў унівэрсытэту г.Сафіі (Баўгарыя) ладзіць веснавую школу па
тэме "New forms of human rights and civic engagement in the 21st century".

              
Выклады правядуць лектары з Баўгарыі, Славеніі, Галяндыі,
Нямеччыны.

              
Працоўная мова — ангельская.

              
Апошні тэрмін падачы
заявак
14 красавіка.

              
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на е-mail: essa.sofia.2008@gmail.com
, на
вэб-пляцоўку: http://asssu.eu/taxonomy/term/3

5уверх



 

 

 

 

        
Летняя
школа для студэнтаў і асьпірантаў

Студэнты
і
асьпіранты рознага профілю навучаньня запрашаюцца да
падачы

 заявак на ўдзел у Летняй школе па
культурных вымярэньнях палітыкі ў Эўропе, якая арганізоўваецца Праскім цэнтрам
публічнай палітыкі.

Навучаньне ладзіцца з 2 па 9 ліпеня ў Празе,
Чэхія.

Праграма накіраваная на больш шчыльны разгляд культурных
вымярэньняў палітычных інстытуцый  і
палітычнага працэсу ў Эўропе (напр., фармаваньне палітычнага курсу, палітычная
камунікацыя, міграцыя й грамадзянства
ЭЗ).

Мова школы ангельская.

Апошні
трэмін падачы заявак 30
красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы
http://www.cdpe.cpvp.cz
, па эл. пошце clp@cpvp.cz
.

Паводле
рассылкі

www.belngo.info

5уверх

 

G
Спаборы

Спабор
міні-грантаў для беларускіх рэгіёнаў

 Чэская
няўрадавая арганізацыя Чалавек у нядолі ладзіць спабор праектаў на міні-гранты
па праграме Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і ўсьведамленьня аб правах
чалавека ў рэгіёнах Беларусі, фінансаванай Міністэрствам замежных справаў
Чэскай Рэспублікі.

Мэтамі
праграмы зьяўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне
новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, пашырэньне ўсьведамленьня неабходнасьці
абароны правоў чалавека. Асаблівая ўвага будзе зьвяртацца на арыгінальнасьць і
навізну праектаў.

Да
ўдзелу запрашаюцца няўрадавыя арганізацыі, інцыятыўныя групы і нефармальныя
абяднаньні.

Апошні
тэрмін
падачы заявак да
17 красавіка.

Падрабязная
абвестка і форма праекту на вэб-пляцоўцы:
http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

     Паводле http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

5уверх

 



™ 

Не
спазьніся!

5уверх

 

Навучаньне
ў Нямеччыне

Фундацыі
Цайт і Будучыня і добрасуседства прапануюць навучаньне ў  адным
з нямецкіх ВНУ падчас зімовага сэмэстру (з 1.10.2008 да
28.2.2009).

Апошні
тэрмін падачы дакументаў 30
красавіка.

Больш
падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы: www.gfps.org/belarus
 альбо па эл. пошце: belarus@gfps.org

5уверх

 

Гендэрная
роўнасьць вачыма дзяцей

Эўрапейская
камісія ладзіць спабор малюнкаў на тэму гендэрнай роўнасьці для дзяцей ва
ўзросьце ад 8 да 10 год.

Тэрмін
атрыманьня малюнкаў Прадстаўніцтвам Эўракамісіі да
30 красавіка.

За
дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэл. у
Кіеве (044) 279 85 75 альбо на эл.
адрас
e.palivoda@fgl-energy.com
(кантактная
асоба Алена Палівода).

Больш
падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу на вэб-пляцоўцы:

http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ .

 5уверх

 

        
Спабор
фотаздымкаў і тэлесюжэтаў

Спабор
фотаздымкаў, тэлесюжэтаў, відэаролікаў і дакументальных фільмаў Эўразія.
Сацыяльная прастора запрашае да ўдзелу інфармацыйныя агенцыі і рэдакцыі СМІ
краінаў Эўразіі, прафэсыйных тэлежурналістаў і
фотакарэспандэнтаў.

Апошні
тэрмін падачы заяваў 10
красавіка.

Больш
падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы:
http://www.eurasia-media.ru

              
Паводле рассылкі
www.belngo.info

5уверх

 

 

Air Jordan IV 4 Retro Denim