Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 287 ад 10 красавіка 2008

Рэгіён:
10.04.2008


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 287


 ( 10
красавіка 2008
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кася Крот.

У падрыхтоўцы выпуску брала ўдзел Алеся Бяленік.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

Твой стыль— сярод лепшых беларускіх
кантэнт-праектаў!.........… 2

Новы
набор у
завочную Школу маладога журналіста....................… 2

Паляўнічыя
супраць ахоўнікаў птушак...........................................… 3

Прэзентацыя
новай кнігі аб Гародні...............................................… 3

Дабрачынная
акцыя дапамогі дзецям-інвалідам.............................… 4

Аўдыёкнігі
на беларускай мове.......................................................… 4

Дыскусія
на тэму незалежнай культуры ў Беларусі........................… 5

Круглы
стол па канцэпцыі грамадзянскай адукацыі......................… 5

Міжнародныя
трэнінгі
для
беларусаў.............................................… 5

Community
Connections 2008...........................................................… 6

Летнік
«Давер нараджае адказнасьць-2008»...................................… 6

Адукацыйныя
паезкі ў Чэхію..........................................................… 7

Спабор
для журналістаў ад Эўракамісіі..........................................… 7

Спабор
адукацыйных летніх праектаў............................................… 8

Школа
адраджэньня і разьвіцьця супольнасьцяў у Беларусі.........… 8

Міжнародны
спабор для журналістаў............................................… 8

Канфэрэнцыя
для беларуска-нямецкіх партнэрстваў.....................… 9

Навукова-практычная
канфэрэнцыя
ў Віцебску.............................… 9

Веснавая
школа ў Сафіі.................................................................… 10

Летняя
школа для студэнтаў і асьпірантаў...................................… 10

Спабор
міні-грантаў для беларускіх рэгіёнаў...............................… 10

 


žПадзеі:

                                                                                       

 

Твой стыль— сярод лепшых беларускіх
кантэнт-праектаў!

Твой стыль (www.t-styl.info) - інтэрнэт-праект грамадзкага
абяднаньня Цэнтр Трэці сэктар прызёр шостага штогадовага спабора
беларускіх кантэнт-праектаў!

 Твой стыль атрымаў другое месца ў
намінацыі «Мая Беларусь» і стаў ляўрэятам спецыяльнай прэміі Уладзіміра
Каткоўскага за развіцьцё беларускамоўнага інтэрнэту на спаборы, які ладзіць
найбуйнейшы беларускі партал www.tut.by (больш падрабязна чытай:
http://t-styl.info/naviny-dnja/ts-rulic.html )

Мэта спабору
садзейнічаць развіцьцю беларускага інтэрнэту, галоўная ўвага зьвярталася на
інфармацыйны зьмест праектаў. У склад журы
ўвайшлі прадстаўнікі вядомых беларускіх кампаній «Атлант Тэлеком», «Шпаркі
Дамавік», «Сітылайн», інтэрнэт-тэлебачаньня ITV.BY , а таксама
прадстаўнікі НАН Беларусі, Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё,  выкладчыкі БДУ.

           
«Твой Стыль» — гэта моладзевы інтэрнэт-праект: першая гарадзенская
моладзевая он-лайн газэта і он-лайн радыё, моладзевы погляд на найважнейшыя
падзеі ў жыцьці Гародні, краіны, сьвету! Аўтары «Твайго стылю» юнакі і дзяўчаты, якія толькі
пачынаюць свой шлях у журналістыцы, творчыя людзі, неабыякавыя да таго, што
дзеецца навокал.

Твой стыль адкрыты для сумесных праектаў і
супрацоўніцтва.

Наш электронны адрас: info@t-styl.info . Кантактны тэлефон: +375
29-9250835,

 80152-757172. (з 11.00 да 18.00, акрамя
суботы і нядзелі).

 

5уверх

 

Новы
набор
у завочную Школу маладога
журналіста

               
Гарадзенскае грамадзкае
абяднаньне Цэнтр Трэці сэктар абвяшчае новы набор на дыстанцыйнае навучаньне
ў Школе маладога журналіста для жыхароў Гарадзенскай вобласьці.

           
-Калі ТАБЕ ад 16 год

-ТЫ жывеш у
Гар
адзенскай вобласьці

-ТАБЕ цікава
пісаць артыкулы, браць інтэрв
ію, рыхтаваць
рэпартажы, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай
праф
эсыі, то праект
Школа Маладога
Журналіста
ДЛЯ
ЦЯБЕ!

           
У межах Школы цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і
эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі
інтэрнэт-і радыё— журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.

           
Заявы прымаюцца да 15
красавіка
.

           
Тэрмін навучаньня: красавік-ліпень 2008 года.

Дыстанцыйнае навучаньне
прадугледжвае штомесячныя кансультацыі ў Гародні і выкананьне індывідуальных
заданьняў.

Першая сустрэча ладзіцца
ў Гародні 19
красавіка
.

Навучаньне
бясплатнае.

Заявы на ўдзел у
ШМЖ-11 можна запоўніць альбо атрымаць праз
інтернэт.

Больш падрабязную
інфармацыю, анкеты ўдзельнікаў можна атрымаць, зьвярнуўшыся па адрасе: Гародня,
вул. Будзёнага, 48а-11, на электронную пошту
trecisektar@yahoo.com. Кансультацыі па тэлефонах
(0152) 75-71-72, (+375 29) 7843221, 1068594.     

 

 

5уверх

Паляўнічыя
супраць ахоўнікаў птушак

9 красавіка двойчы ўзламаны сайт
грамадзкай арганізацыі Ахова птушак Бацькаўшчыны. Першы раз яго нармальная
праца была хутка адноўлена. Аднак увечары замест навінаў на сайце зявіліся
малюнкі стылізаванага дзіцячага трупа.

І калі пасьля першага
ўзламаньня можна было яшчэ думаць пра кепскі жарт, то цяпер кола  падазраваных рэзка
звужаецца.

З канца года АПБ разам з
іншымі грамадзкімі арганізацыямі Беларусі распачала нацыянальную кампанію за
забарону вясновага паляваньня на гусей і качак у той час, калі птушкі ляцяць
на месцы гнездаваньня або ўжо гняздуюць. Акрамя некаторых рэгіёнаў Расіі, наша
краіна — адзіная ў Эўропе, дзе такое паляваньне застаецца законным.

Прыкладна ў пачатку
лютага на форуме беларускіх паляўнічых зявіліся першыя пагрозы зачыніць АПБ.
Далей пра магчымасьць гэтага паляўнічыя пачалі выказвацца на форуме АПБ. У
апошнім інфармацыйным бюлетэні Аховы птушак было адзначана, што ўжо сабрана
больш за 10 тысяч подпісаў за забарону вясновага паляваньня, і  кампанія
працягваецца.

Хто баіцца актыўнай
дзейнасьці па ахове птушак? Каму перашкаджае АПБ найбуйнейшая ў Беларусі
прыродаахоўная НДА?

Паводле www.ptushki.org

5уверх

Прэзентацыя
новай кнігі аб Гародні

11 красавіка ў Гародні ладзіцца
прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыкляпедычнага даведніка "Ад Каложы да
фартоў".

Кніга, аўтарамі якой
з'яўляюцца гарадзенскія гісторыкі Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч і Янка Лялевіч,
складаецца амаль з 600 нататак пра гістарычныя будынкі Гародні і адрасавана ўсім
аматарам гарадзенскай даўніны.

"У кожнага з нас свае інтарэсы, свой асабісты
досьвед і погляд на жыцьцё, —

пішуць аўтары ў прадмове да кнігі. — Мы вельмі рэдка сустракаемся адзін з
адным,

а сустрэўшыся, бывае, — не заўсёды знаходзім агульную мову. Але ёсьць
нешта, што робіць нас аднадумцамі, прымушае забыцца на розніцу ва ўзросьце і
ўласныя штодзённыя клопаты. Гэта цікавасьць да мінулага нашай Гародні,
адчуваньне "скурай" пульсу гэтага месца і пачуцьцё адказнасьці за ягоны
лёс".

Падчас прэзентацы аўтары абяцаюць усім прысутным
віртуальны шпацыр па гарадзенскім Новым Сьвеце.

Прэзентацыя адбудзецца ў памяшканьні Таварыства
Беларускай школы па адрасе: Будзёнага 48а -44.

Пачатак у 18.30.

5уверх

 

Дабрачынная акцыя дапамогі
дзецям-інвалідам

Грамадзкі дабрачынны
канцэрт-акцыя ладзіцца 20 красавіка ў гарадзкім доме
культуры.

Акцыя накіраваная на дапамогу
гарадзенскім дзецям з абмежаванымі магчымасьцямі і пройдзе пад лёзунгам: Зрабі
падарунак таму, хто найбольш яго чакае

Дзеля ўдзелу ў акцыі
неабходна:

-        
патэлефанаваць на кантактныя
тэлефоны даведацца, каму і як зможаш дапамагчы;

-        
набыць падарунак і прынесьці яго
на канцэрт 20 красавіка;

-        
можна асабіста ўручыць падарунак
альбо перадаць яго арганізатарам;

-        
можна зрабіць супольны падарунак:
ад фірмы, арганізацыі, разам з сябрамі, разам з суседзямі, ад усяго
класа.

Кантакты: pngrodno@gmail.com, тэлефоны 585 87 66 (Алена), 786
81 17 (Юлія).

 

5уверх

Аўдыёкнігі
на беларускай мове

Прэзентацыя серыі аўдыёкніг на
беларускай мове таварыства БелТонМедыя ладзіцца ў Гародні 13
красавіка.

Гарадзенцам будуць
прадстаўленыя наступныя кнігі: Дж.Оруэл: 1984, Ферма; У.Арлоў: Адкуль наш
род, Час чумы, 150 пытаньняў і адказаў зь гісторыі Беларусі; І.Мележ Людзі
на балоце; Г.Х.Андэрсэн Дзікія лебедзі.

Удзел у прэзентацыі
возьме рэжысэр Валер Мазынскі.

Мерапрыемства адбудзецца
ў памяшканьні Таварыства Беларускай школы.

Пачатак — у 14
гадзін.

      
5уверх

 


               

  Абвесткі:

5уверх

 Дыскусія на тэму незалежнай культуры ў
Беларусі

Дыскусія
Незалежная
культура ў сучаснай Беларусі ладзіцца
ў Міжнародным
адукацыйным цэнтры (Менск) 13
красавіка.

Ці можа
незалежная
культура
быць камерцыйнай і
наколькі? Ці
прыносіць

незалежная
творчасьць акрамя духоўнай
ежы яшчэ і матэрыяльную? Наколькі спрыяюць
гэтаму
беларускія
эканамічныя і сацыяльныя
ўмовы? А як выглядае
сітуацыя ў Нямеччыне? На гэтыя
і
іншыя
пытаньні адкажуць
прадстаўнікі незалежнай беларускай культуры
Артур Клінаў,
Святлана
Бень
(Серебряная свадьба), Влад
Бубен,
Лёня Паўленак
(Нагуаль)
а таксама нямецкі
музычны
мэнэджэр
Mirko
Sennewald.

Мерапрыемства
распачнецца
ў
14
гадзін у
Міжнародным
адукацыйным
цэнтры
(IBB): праспект газеты
Праўда,
11.

Для
ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка і даслаць яе па
адрасе:
liberalclub2008@gmail.com
.

Заяўка на ўдзел у
дыскусіі:

1.Імя,
прозвішча

2.Месца
навучаньня/працы

3.Тэлефон,
е-маіл:

За дадатковай
інфармацыяй
зьвяртайцеся па
тэлефонах: 7228771(МТС)
Ульляна,
2552362.

5уверх

 

 Круглы стол па канцэпцыі грамадзянскай
адукацыі

Грамадзкае абяднаньне Цэнтр
сацыяльных інавацый і праектная група Агенцтва гуманітарных тэхналогій
запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале Канцэпцыя грамадзянскай адукацыі.
Беларусь, пачатак
XXI стагоддзя 29
красавіка.

Прапануецца
дыскусія ў наступных накірунках:

-Соцыякультурны
кантэкст развіцьця грамадзянскай адукацыі ў
Беларусі;

-Канцэпцыя
грамадзянскай адукацыі ў Беларусі: навуковыя, педагагічныя і дыдактычныя
асьпекты трансляцыі і рэалізацыі.

-Субекты
грамадзянскай адукацыі: канкурэнцыя альбо
супрацоўніцтва.

Магчымыя
формы
ўдзелу:

-        
выступ з
дакладам 5-7
хвілін;

-        
удзел у
дыскусіі.

Круглы стол
ладзіцца па
адрасе:
пас.
Калодзішчы,
вул.
Мінская,
5
(Інкубатар
малога
прадпрымальніцтва).
Пачатак а
10-ай
гадзіне.

Апошні
тэрмін рэгістрацыі
25
красавіка.

Для
рэгістрацыі неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка на вэб-пляцоўцы
www.methodology.by  і даслаць ў аргкамітэт. За больш
падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на
е-mail:
civileducation1@gmail.com,
факс +375 17
2840709, тэл
+375 29
7422040.

5уверх

 

Міжнародныя трэнінгі для
беларусаў

Арганізатары Міжнародных
трэнінгаў працягваюць пошук удзельнікаў з
Беларусі.

Фінансавыя
ўмовы для ўсіх трох мерапрыемстваў: арганізатарамі аплочваецца пражываньне,
харчаваньне, кошт візы і праезд.
Страхоўку ўдзельнікі набываюць сабе
самі. Удзел у
трэнінгах можа быць вельмі добрай
магчымасьцю знайсьці замежных партнэраў і наладзіць добрыя партнэрскія сувязі,
стаць удзельнікамі міжнародных праектаў у
будучыні.

           
1) Partnership Building Activity "East&West Included
12-18
мая
2008г.
г.
Сопат
Польшча
 -
трэнінг
для
эўрапейскіх
арганізацый,
якія
працуюць
з
моладдзю
- інвалідамі.
Трэнінг прысьвечаны таму, як
ладзіць міжнародныя праекты з уключэньнем маладых людзей з абмежаванымі
мажлівасьцямі.

Апошні тэрмін падачы заявак 
— 13
красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя на
вэб-пляцоўцы
http://www.salto-youth.net
/East&WestIncl/
 ,http://www.salto-youth.net
/applicationonline/170.html
 .

 2) Training course  " Changing
locally — cooperating internationally"  9-15 мая мая,
Польшча.

Апошні тэрмін падачы заявак  — 13
красавіка
.

Больш
падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы:
http://www.salto-youth.net
/changing/
 .

3)
Partnership building seminar "Let's WORK with our Neighbours" — Славенія 2-8
чэрвеня
іюня
2008г.

Апошні тэрмін падачы заявак — 14
красавіка
.

Больш
падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы:
http://www.salto-youth.net
/Neighbours/
 .

  

 5уверх

 Community Connections
2008

Прадстаўніцтва
Карпарацыі
American Center for Education and Research, Inc.
абвяшчае
адкрыцьцё праграмы
абмену
Community Connections 2008 па
тэме Сацыяльная інтэграцыя людзей з абмежаванымі
магчымасьцямі.

Удзельнікі
праграмы атрымаюць магчымасьць 22-дзённай стажыроўкі ў ЗША з мэтай абмену
прафэсыйным і культурным досьведам з амерыканскімі
калегамі.

Валоданьне
ангельскай мовай
неабавязковае.

Тэрмін
стажыроўкі
жнівень.

Апошні
тэрмін падачы дакументаў
5
траўня.

Па
пытаньнях удзелу ў праграме і атрыманьня фармуляраў зьвяртайцеся ў
Прадстаўніцтва
Карпарацыі«American
Center
for
Education
and
Research,
Inc.»
па адрасе: Менск, пр-т Незалежнасьці 169, п. 512 (поўдзень), тэл: (017) 2181264,
(017) 2181267, (017) 2181268.
E-mail:
comcon@amcenter.by.

5уверх

 

Летнік «Давер нараджае
адказнасьць-2008»

У ліпені
Міжнароднае грамадзкае абяднаньне Разуменьне ладзіць 15-дзённы летнік Давер
нараджае
адказнасьць.

Прыярытэт пры вызначэньні
ўдзельнікаў аддаецца падлеткам-трэнерам і валанцёрам, якія найбольш актыўна
праявілі сябе ў мінулым годзе. Найбольш пажаданымі ўдзельнікамі стануць таксама
дзеці з любых форм прыёмных семяў разам з роднымі дзецьмі прыёмных
бацькоў.

За больш падрабязнай інфармацыяй
зьвяртайцеся да
дырэктаркі МГА Разуменьне Ірыны
Мікалаеўны Дзятко па телефоне (017) 2594883 (з 14 да 17 гадзін у працоўныя дні),
а таксама па мабільным тэлефоне
+375-29-2528960.

Паводле рассылкі
БАСР

5уверх

 

 

 

 

@
Навучаньне

_____________________________________________________________________________________________

Адукацыйныя паезкі ў
Чэхію

     
Міжнароднае
грамадзкае аб'яднаньне «Грамадзянская Беларусь» ладзіць сэрыю адукацыйных
паездак у Чэскую Рэспубліку.

           
Праграма разьлічана
на прадстаўнікоў грамадзкага
сэктару
Беларусі.

           
Працяг паезкі 1 тыдзень.

Тэмы і
тэрміны:

           
-Грамадзкія арганізацыі і іх роля
ў пераходзе да дэмакратычнага рэжыму сярэдзіна
чэрвеня;

           
— Умовы працы малога і сярэдняга
бізнэсу ў Чэхіі другая палова траўня;

           
Веданьне замежнай мовы неабавязковае. Усе выдаткі
за кошт арганізатараў.

           
Апошні тэрмін прыёму аяявак на ўдзел да 30
красавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй
зьвяртайцеся на эл.пошту:  stypendyi@seznam.cz 

               Паводле рассылкі www.belngo.info

 

G
Спаборы

5уверх

      Спабор
для журналістаў ад Эўракамісіі

27 сакавіка Эўрапейская Камісія абвясьціла чарговы штогадовы спабор для журналістаў "Прэмія імя Ларэнца Наталі".Спабор накіраваны на падтрымку журналістаў з усяго сьвету, якія асьвятляюць пытаньні абароны правоў чалавека, дэмакратыі і разьвіцьця. Апошні тэрмін падачы заявак 30 чэрвеня.Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцыhttp://www.nataliprize2008.eu/.               Паводле рассылкі www.belngo.info

 

5уверх

 

         Спабор адукацыйных летніх праектаў

Спабор
накіраваны на падтрымку адукацыйнай і інфармацыйнай дзейнасьці педагогаў і
адукатараў у летні перыяд.

Праекты
могуць быць выкананы ў розных формах: праца у летніках, сустрэчы, трэнінгі для
навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, падрыхтоўка і выпуск актуальных
інфармацыйных матэрыялаў для пэўных сацыяльных груп і г.д. Вітаюцца праекты,
досьвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і 
нацыянальным узроўні, якія накiраваныя на
грамадзянскую адукацыю, развіцьцё крытычнага мысьленьня дзяцей, моладзі,
педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, якія пашыраюць дэмакратычныя
каштоўнасьці незалежнай беларускай дзяржавы.

Да
ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных
установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадзкія арганiзацыі, якія
працуюць ў сфэры фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Умовы
спабору:

-        
праект можа
быць выкананы ад даты абвяшчэньня вынікаў спабора да верасня 2008 года
ўключна;

-        
cправаздача
па праекце павінна быць здадзена не пазьней за 30 верасьня.;

-        
 максімальны бюджэт праекта — 500
$;

-        
 перавага будзе аддавацца малабюджэтным
праектам;

-        
 для ўдзелу ў спаборы патрэбна запоўніць
анкету-заяўку.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі да 5 траўня.

Больш
падрабязная інфармацыя па эл.адрасе
kupalinka2008@gmail.com.

5уверх

 

Школа адраджэньня і разьвіцьця супольнасьцяў у
Беларусі

Цэнтр сацыяльных
інавацый і праектная група Агенцтва гуманітарных тэхналёгій абвяшчаюць набор у
школу Адраджэньне і разьвіцьцё супольнасьцяў у Беларусі.

Да
ўдзелу запрашаюцца экспэрты, спецыялісты ў галіне PR-тэхналёгій,
прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, лідэры і мэнэджэры недзяржаўных і
дзяржаўных арганізацый, уцягнутыя ў праблематыку разьвіцьця супольнасьцяў у
Беларусі.

Апошні тэрмін падачы анкеты на
ўдзел да 28 красавіка.

Першая сэсія адбудзецца з 30 красавіка па 3
траўня, другая у лістападзе.

Больш падрабязную інфармацыю можна
атрымаць, зьвязаўшыся  з
арганізатарамі:

е-mail:
csi-1@mail.ru ,
факс +375 17 2840709. Кантактныя асобы: Леанід Калітэня +375 29 7763806, Андрэй
Ягораў +375 29 6185388.

5уверх

Міжнародны
спабор для журналістаў

Журналісты з Беларусі,
Германіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Чэхіі і Эстоніі
запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі да
60-годдзя абвяшчэньня Усеагульнай Дэклярацыі правоў
чалавека.

           
Асаблівая ўвага надаецца 1 артыкулу Дэкларацыі, якая пацьвярджае
прэтэнзіі кожнага чалавека на правы і свабоды незалежна ад расы, колеру скуры,
мовы, рэлігіі, асабістых перакананьняў, сацыяльнага
паходжаньня.

На
атрыманьне прэміі 2008 года могуць прэтэндаваць журналісты ва ўзросьце ад 18 да
35 год з матэрыялам на тэму Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі.
Матэрыял мусіць быць апублікаваны не раней за 2007 год і не пазьней за апошні
тэрмін падачы заявак у газэце, часопісе альбо інтэрнэт-выданьні роднай краіны (
у выключных выпадках разглядаюцца неапублікаваныя матэрыялы). Матэрыял мусіць быць напісаны на
мове краіны і падавацца ў тэксце арыгінала. Навуковыя публікацыі не
разглядаюцца.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў
31 ліпеня.

Лепшыя матэрыялы будуць адбірацца ў
кожнай моўнай групе.

Першая прэмія — 2.000
эўра,
 другая — 1000  эўра,  трэцяя 500
эўра.

Прэміі будуць уручаныя ў
Бэрліне.

Больш
падрабязная інфармацыя і фармуляр заяўкі на ўдзел на вэб-пляцоўцы Фонда
Памяць, адказнасьць і будучыня па адрасе: www.stiftung-evz.de .

З
пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. пошту sellner@stiftung-evz.de
.

 

5уверх

 


™ 

Не
спазьніся!

5уверх

 Канфэрэнцыя
для беларуска-нямецкіх партнэрстваў

               
Дортмундзкі міжнародны
адукацыйны цэнтр запрашае беларуска-нямецкія партнэрскія ініцыятывы, якія
працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі дарослых, да ўдзелу ў канфэрэнцыі
Нефармальная адукацыя дарослых у Германіі 21-22
чэрвеня.

           
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел да 5 траўня.

Больш
падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы www.ibb-d.de, па эл.
пошце wolf@ibb-d.de
(Dorothea
Wolf),
па тэлефоне  0231 / 95 20
96 20.

5уверх

 

               

Навукова-практычная канфэрэнцыя
ў Віцебску

Міжнародная навукова-практычная
канфэрэнцыя Шляхі, тэндэнцыі і накірункі разьвіцьця сацыяльнай сфэры
адбудзецца 23 траўня ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя
П.Машэрава.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў
да 15 красавіка

За больш падрабязнай інфармацыяй
зьвяртайцеся па адрасе: 210 033 г.Віцебск, вул. Чапаева,
30,  ВДУ імя. П.Машэрава», (п.18). Кантактны
тэлефон: (0212) 242181. Е-mail: vit.conf@tut.by, conf.fspp@rambler.ru,  tishina2006@rambler.ru

Паводле рассылкі
БАСР

5уверх

 

   
Веснавая школа ў Сафіі

З 9 да 12 траўня Асацыяцыя
студэнтаў-сацыёлягаў унівэрсытэту г.Сафіі (Баўгарыя) ладзіць веснавую школу па
тэме "New forms of human rights and civic engagement in the 21st century".

              
Працоўная мова — ангельская.

              
Апошні тэрмін падачы
заявак
14 красавіка.

              
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на е-mail: essa.sofia.2008@gmail.com
, на
вэб-пляцоўку: http://asssu.eu/taxonomy/term/3

5уверх


 

 

 

 

        
Летняя школа для студэнтаў і
асьпірантаў

Студэнты
і асьпіранты
рознага профілю навучаньня запрашаюцца да падачы

 заявак на ўдзел у Летняй школе па
культурных вымярэньнях палітыкі ў Эўропе, якая арганізоўваецца Праскім цэнтрам
публічнай палітыкі.

Апошні трэмін падачы заявак
30 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя на
вэб-пляцоўцы http://www.cdpe.cpvp.cz , па эл. пошце clp@cpvp.cz .

Паводле
рассылкі

www.belngo.info

5уверх

 

Спабор міні-грантаў для беларускіх
рэгіёнаў

 Чэская няўрадавая арганізацыя
Чалавек у нядолі ладзіць спабор праектаў на міні-гранты па праграме
Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і ўсьведамленьня аб правах чалавека ў
рэгіёнах Беларусі, фінансаванай Міністэрствам замежных справаў Чэскай
Рэспублікі.

Апошні
тэрмін падачы заявак
да 17 красавіка.

Падрабязная абвестка і форма
праекту на вэб-пляцоўцы:
http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

     Паводле http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

 

 

5уверх

ADIDAS ORIGINALS