Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 316 ад 27 лістапада 2008 г.

Рэгіён:
28.11.2008


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад грамадзкага абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

                                                      
 Выпуск 316                                                          


                                                
( 27 лістапада 2008
г.)                                                

Рэдактар
выпуск
у: Кася Крот.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

 

 

 

 

Фэстываль навучальных гурткоў у
Менску.................................… 2

Падарунак
аматарам птушак........................................................… 2

Новая
кніга Гарадзенскай бібліятэкі..........................................… 3

Фільм
пра трагедыю беларускай вёскі..........................................… 3

Памятаем
пра мінулае клапоцімся пра будучыню....................… 4

Сэмінар
для сябраў грамадзкіх абяднаньняў.............................… 4

Спабор
міні-грантаў......................................................................… 5

Падтрымка
беларускіх дасьледчыкаў...........................................… 5

Праграма
студэнцкага абмену......................................................… 5

Гарадзенскія
мамы! Гуртуйцеся!...................................................… 6

Міжнародная
праграма студэнцкага абмену................................… 6

Беларуска-нямецкія
міні-праекты..................................................… 6

Трэнінг
па міжнародным праве.....................................................… 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

      
5уверх

 

Фэстываль навучальных гурткоў у Менску

14 сьнежня ў межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і
асьветы (6-14 сьнежня) адбудзецца Фэстываль навучальных
гурткоў.

На Фэстывалі будуць прадстаўлены розныя навучальныя гурткі
для дарослых, якія ладзіліся ў розных кутках Беларусі.

Запланаваныя тэмы майстар-класаў:
Мая карера, Права на кожны дзень, Гульнёвыя тэхналогіі пры працы з групай
, Казкатэрапія, Экалогія жыцця, 
Жаночае лідэрства, Беларускія Каляды, Флярыстыка, Мая сямя і
інш.

      Акрамя таго, будуць працаваць
выставы:

 — кніг і выданняў пра навучальныя
гурткі,

— стэндаў, якія прысвечаны навучальным гурткам,

— фларыстычных
твораў

Таксама падчас Фэстывалю будзе
зладжаны спабор па дзвюх намінацыях: лепшы стэнд і лепшы майстар-кляс.
Узнагарода пераможцаў (вызначаць
іх будуць удзельнікі Фэстывалю) адбудецца падчас культурнай
праграмы.

Фэстываль навучальных гурткоў
адбудзецца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Раў па
наступным адрасе: Менск, пр. Газеты Праўда, 11 (праезд да прыпынку Медыцынскі
ўнівэрсытэт).

Для ўдзелу ў фэстывалі неабходна
запоўніць анкету і даслаць па электроннай пошце: hurtki.team@gmail.com з пазнакай Фестываль, альбо па
факсе + 375 17 269 90 35.       

Апошні тэрмін падачы заявак — да
30 лістапада

5уверх

 

Падарунак аматарам птушак

Пабачыў свет 10-11 нумар
інфармацыйнага бюлетэня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ
Кабец.

У пэўнай ступені ён
зяўляецца  справаздачай па працы
аддзяленьня за 2008 год, які быў вельмі насычаны на памятныя падзеі і на цікавыя
мерапрыемствы. Яны адбыліся дзякуючы значнай  падтрымцы сябраў
аддзяленьня.

Гэты нумар адметны тым,
што ён выйшаў не толькі  ў папяровым
фармаце, але і ў лічбавым (у фармаце pdf). Гэты крок дазволіць не толькі
зэканоміць рэсурсы і час, але і пашырыць аўдыторыю. Каб рэгулярна атрымоўваць
лічбавы варыянт Кабца, дашліце
свой e-mail
SMS-паведамленьнем
на нумар рэдактара: +37544-7270844 альбо e-mail: tyteishi@gmail.com

Нажаль, ня гледзячы на
выпраўленьне хібаў і памылак, частка іх засталася ў нумары. Таму просім
прабачэньня за недапрацоўку рэдакцыі, — як заўсёды не хапіла часу, каб усё было
ідэальна.

У будучым годзе, мы
плянуем  рэгулярна выдаваць новыя
нумары і разьлічваем на Ваш актыўны ўдзел у гэтым. Ён можа выяўляцца ў
непасрэдным  напісаньні артыкулаў
для Кабца і прапановаў цікавых ідэй па яго разьвіцьці, ці ў простых заўвагах і
каментарах да артыкулаў нумару. Усе матэрыялы вы можаце дасылаць на e-mail: tyteishi@gmail.com

Для ўсталяваньня
зваротнай сувязі мы запрашаем абмяркаваць Кабец  на форуме вэб-пляцоўкі АПБ http://ptushki.org/forum/viewtopic.php?t=1966

Прыемнага
чытаньня.

Рэдакцыя
Кабца.

5уверх

 

Новая кніга Гарадзенскай бібліятэкі

Сёньня Сяргей Токць і Андрэй
Вашкевіч зладзілі прэзентацыю сваёй кнігі "Невядомыя старонкі беларускага
нацыянальнага руху. Пётр Сяўрук. Небыцьця не існуе".

Новая праца гродзенскіх
гісторыкаў — трэцяя кніга серыі Гарадзенская бібліятэка, заснаванай Рухам "За
Свабоду". Яна прысьвечана беларускаму
нацыянальнаму і грамадзкаму руху ў дваццатых гадах мінулага
стагодьдзя.

Пётр Сяўрук быў актыўным удзельнікам беларускага
нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920-х гг. Яму давялося жыць у час
падзеньня Расейскай імперыі і нараджэньня палітычных патрабаваньняў народа,
эліты якога зусім нядаўна марылі толькі аб тым, каб "людзьмі звацца". Пайшоўшы з
гэтага сьвету ў 24 гады, Сяўрук пакінуў багатую рукапісную спадчыну, якая
дазваляе сучаснаму чытачу больш глыбока зразумець гістарычныя падзеі той
складанай і гераічнай эпохі ў гісторыі беларускага народа.

Некаторыя заўвагі Пятра Сеўрука наконт беларускіх элітаў
і беларусаў у цэлым, напісаныя ў сярэдзіне дваццатых гадоў, актуальныя па
сёньняшні дзень. Правадыры беларускага руху, пісаў Сяўрук,
вядуць за сабой не эўрапейскі народ, а масу, якая можа толькі стаць народам.
Што зьмянілася з таго часу? А эліты — пісаў Сяўрук — у асноўным
займаліся сабою, заблыталіся ў сварках, высьвятленьні асабістых крыўдаў і прапагандаваньні посьпехаў, якія ў сапраўднасьці кіраваліся чужымі інтарэсамі. Правадыры ніколі ў нас не будавалі нацыянальнай
супольнасьці, не вызначалі стратэгічных мэтаў, не стварылі, узорам
суседніх народаў, нацыянальнай міфалогіі, сваімі паводзінамі вялі да
разгубленасьці грамадзтва і замацоўваньня ўсялякіх праяваў тутэйшасьці.

Паводле
прэс-рэлізу Руху За Свабоду

5уверх

 

Фільм пра трагедыю беларускай вёскі

Прэзентацыя фільма вядомага
беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва Край сьветлых мрояў адбылася ў
Гародні.

Фільм прысьвечаны людзям,
якія загінулі ў крывавых рэпрэсіях ваеннага тэрору, але да канца баранілі
хрысьціянскія каштоўнасьці і любілі сваю Радзіму. Твор атрымаў гран-пры на фэстывалі каталіцкіх фільмаў у Чэньстахове.

Прэзентацыю зладзіла Генеральны Кансулят Рэспублікі Польшча ў Гародні.

Марэк Малюхнік паведаміў Твайму стылю: Вось фільма
трагедыя красавіка 1943 года, калі савецкія партызаны ў гонар сьвята 1 мая расстралялі жыхароў вёскі Вароньча, што ў
сарака кіламетрах ад Навагрудка. Пашкадавалі толькі сьляпога падлетка. Аўтар фільма пазьней знайшоў у архівах дакументы, у якіх партызаны
рапартавалі аб ліквідацыі ў Вароньчы нямецкіх агентаў. Гэтых партызан нават узнагародзілі.
Але фільм ня толькі пра гэта. Там паказана перадваенная гісторыя
вёскі, яе сучасны стан. Прафэсыйныя акторы ў фільме не
здымаліся.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел рэжысэр
фільма, яго ўдзельнікі, прадстаўнікі Кансуляту, каталіцкага духавенства і
польская грамадзкасьць Гародні.

Заўтра адбудзецца
прэзентацыя беларускамоўнай вэрсіі фільма. Яна адбудзецца ў памяшканьні былой
майстэрні Іваноўскага па адрасе: Будзёнага 48а (уваход са двара).

Пачатак у 18
гадзін.

Паводле www.t-styl.info

 

5уверх

 

 

 


               

  Абвесткі:

Памятаем
пра мінулае клапоцімся пра
будучыню

1 сьнежня ў Менску адбудзецца 1
Міжнародны моладзевы форум валянтэраў, які збярэ тых, хто дапамагае ахвярам
Другой сусьветнай
вайны.

Мэта форума стварэньне пляцоўкі
для сустрэчы валянтэраў, арганізатараў руху з розных краінаў, прадстаўнікоў
дзяржструктураў і арганізацый былых вязьняў нацыянал— сацыялізму для
абмеркаваньня перспектываў валянтэрскага руху, абмену досьведам паміж
удзельнікамі праектаў, павышэньне статусу валянтэрскай
працы.

 На форуме будуць
прадстаўленыя:

-праграмы валянтэрскай службы
дагляду былых вязьняў нацыянал-сацыялізму ў
Беларусі.

-досьвед працы з моладдзю па тэме
Другой сусьветнай вайны у форме
псыхадрамы

-прэзентацыя праектаў
Забясьпечым годную старасьць сьведкам вайны, Месца сустрэчы дыялёг,
праектаў грамадзкіх абяднаньняў былых
вязьняў.

З дакладамі выступяць
прадстаўнікі міжнародных валянтэрскіх арганізацый і праектаў у Беларусі, Украіне
і
Германіі.

Арганізатары форума Менскі
міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й.Раў, Міжнароднае грамадзкае абяднаньне
Узаемаразуменьне, грамадзкае абяднаньне былых вязьняў фашызму Партызанскага
р-на Менску Доля і  Грамадзкае
абяднаньне былым малалетніх вязьняў фашызму Першамайскага р-на
Менску.

Больш падрабязную інфармацыю пра
мерапрыемства можна атрымаць па тэлефоне
(+375) 29 55
70 200
Марына
Бачыла.

Паводле
рассылкі Менскага Міжнароднага адукацыйнага Цэнтра імя Йоханэса
Раў

5уверх

Сэмінар
для сябраў грамадзкіх
абяднаньняў

13-14 сьнежня грамадзкае
абяднаньне Адукацыйны Цэнтр ПОСТ ладзіць сэмінар Сувязь арганізацыі з
мэтавымі групамі: выяўленьне, аналіз і спосабы вырашэньня
праблемаў.

Да ўдзелу
запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх грамадзкіх
абяднаньняў.

Выдаткі на праезд, пражываньне і
харчаваньне за кошт
арганізатараў.

Абавязковая ўмова удзел у
сэмінары ад пачатку да
канца.

Больш падрабязная інфармацыя
пазьней.

Анкеты на аўдзел прымаюцца па эл.
адрасах сenter_post@tut.by ,
saevetso@mail.ru, па факсе(017)
2699035.

Апошні тэрмін
да 5
сьнежня

З пытаньнямі зьвяртайцеся да Вольгі
Саявец  па тэл. 8 029 850 98
99.

Трэнерская каманда: Сяргей Лабада,
Алёна Лугаўцова, Вольга
Саявец.

 

5уверх

 

 


™ 

Не
спазьніся!

5уверх


 

Спабор міні-грантаў

Актыўныя грамадзяне, ініцыятывы і
грамадзкія абяднаньні Беларусі

запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы
грантаў Падтрымка грамадзкіх ініцыятываў, якія ўмацоўваюць каштоўнасьці
дэмакратыі і незалежнасьці.

Апошні тэрмін падачы
заявак
24 сьнежня.

Заяўкi прымаюцца ў электронным
выглядзе на e-mail: konkurs2009@gmail.com

Паводле
рассылкі

belngo.info

5уверх

 

Падтрымка беларускіх
дасьледчыкаў

Беларускі фонд
публічнай палітыкі (БФПП) у супрацоўніцтве зь Беларускім інстытутам стратэгічных
дасьледаваньняў ладзіць
спабор малых
грантаў.

Праекты на
ангельскай альбо рускай мовах прымаюцца на эл.адрас bppf2007@gmail.сom 

Апошні
тэрмін падачы заявак 12
сьнежня.

Больш
падрабязную інфармацыю можна знайсьці на інтэрнэт-пляцоўцы па адрасе:
http://www.belinstitute.eu/

Паводле
www.adukacyja.info

5уверх

 

        
Праграма студэнцкага
абмену

Абвешчаны спабор на ўдзел у
Міжнароднай праграме студэнцкага абмену (IREX і Global UGRAD)

Апошні
тэрмін падачы заявак на ўдзел да 10
сьнежня.

Больш
падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы www.irex.ru , па
тэлефоне: (495) 234-01-44,
эл.
адрасе: ugrad@irex.ru.

Паводле
рассылкі БАСР

5уверх

 Гарадзенскія мамы!
Гуртуйцеся!

Запрашаем гарадзенак далучыцца да
ўдзелу ў адукацыйным гуртку для мам

Ці падманваюць
казкі.

— Як
жабянятка ператвараецца ў царэўну

— Якую
сьцяжынку абраць на раздарожжы

— Калі
сябрам, а калі ворагам становіцца
Баба-Яга

— Як
знайсьці тое, ня ведаю што
і шмат
іншага з казачнага жыцьця прапануем абмеркаваць-пражыць мамам разам з дзеткамі,
якіх не пакінулі абыякавымі гэтыя пытаньні. Гурток пачне працу пасля фармаваньня
групы.

      Заняткі
бясплатныя, ладзяцца раз на тыдзень.

За больш
падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па
тэлефонах:

+37529
107-61-92 Ірына, +37529-114-28-23 Вольга.

5уверх

 Міжнародная праграма студэнцкага
абмену

Міжнародная праграма студэнцкага
абмену Global UGRAD у Эўразіі і Цэнтральнай Азіі
UGRAD (праграма Аддзелу адукацыйных і
культурных праграмаў Дзярждэпартамэнту ЗША) прадастаўляе магчымасьць студэнтам
1, 2 і 3 курсаў навучаньня дзённых аддзяленьняў ВНУ зь Беларусі прайсьці
аднагадовае  навучаньне без
атрыманьня ступені ва ўнівэрсытэце ці каледжы
ЗША.

      
Апошні тэрмін падачы
заявак
10 сьнежня.

      З арганізатарамі
можна зьвязацца праз эл. адрас: ugradbelarus@yahoo.com.

     
Паводле
рассылкі

belngo.info

5уверх

 

Беларуска-нямецкія
міні-праекты

Фундацыя Робэрта Боша прапаноўвае
падтрымку міні-праектаў для супрацы, разьвіцьця і ўзмацненьня кантактаў
беларускіх і нямецкіх ініцыятываў.

Апошні
тэрмін падачы аплікацый 1
сьнежня.

Падрабязная
інфармацыя на
інэрнэт-пляцоўцы http://www.dgo-online.org/ , альбо па
эл. адрасе: info@dgo-online.org

Паводле
www.adukacyja.info
 

5уверх

 

Трэнінг па міжнародным
праве

Распачаты прыём заявак на
трэнінг-курс па міжнародным праве, які адбудзецца ў Жэневе з 16 па 27 сакавіка
2009 года.

Падрабязная
інфармацыя і формы знаходзяцца на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://www.ishr.ch/index.php?option=com_content&task=view&id=205&Itemid=280

Апошні
тэрмін падачы аплікацыяў 1
сьнежня.

Паводле
рассылкі

belngo.info

5уверх

 

 

 

 

                                                                                                                                                         

Nike