Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны №312 ад 6 лістапада 2008 г

Рэгіён:
06.11.2008


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад грамадзкага абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

                                                       
Выпуск 312                                                           


                                              
   ( 6
лістапада 2008
г.)                                                  

Рэдактар
выпуск
у: Кася Крот.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

 

 

 

 

 

 

Дні
сьвятога Губэрта пачаліся ў Гародні.....................................… 2

Дзіцячы
хоспіс створаны ў Гародні..............................................… 2

Cупраць
будаўніцтва АЭС на Гарадзеншчыне............................… 3

Навучальныя
гурткі
для жанчын
у Гародні.................................… 3

Сэмінар
па навучальных гуртках.................................................… 4

Чарговы
спабор ад Будзьма!......................................................… 4

Спабор для
настаўнікаў.................................................................… 4

Спабор
ад Хрысьціянскага дзіцячага фонду................................… 5

Вакацыі
ў ЗША для вучняў старэйшых клясаў............................… 6

Падтрымка
валянтэрства дзяўчынак і маладых жанчын.............… 6

Спабор
адукацыйных праектаў.....................................................… 6

Спабор
нестандартных віншаваньняў..........................................… 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

      
5уверх

 

Дні сьвятога Губэрта пачаліся ў Гародні

Альтэрнатыўнае сьвята горада будзе адзначацца цягам трох
дзён: 6, 7, 8 лістапада.

Эдвард Дмухоўскі, адзін з арганізатараў Дзён: Дзень сьвятога Губэрта

 традыцыйна  быў сьвятам у Гародні. У апошняе
дзесяцігоддзе некалькі разоў рабіліся спробы аднавіць гэтае сьвяткаваньне.
Сяргей Астраўцоў спрабаваў стварыць клюб сьвятога Губэрта, дзе зьбіралася
творчая інтэлігенцыя. Недзе год таму ён напісаў артыкул, што Дзень сьвятога
Губэрта зноў прайшоў незаўважна, і гэты артыкул справакаваў нас сёлета зрабіць
гэтае сьвяткаваньне па магчымасьці шырокім. У панядзелак гэта наўрадці
атрымалася б, таму мы спл
янавалі
правядзеньне Дзён бліжэй да выходных
.

Сьвяткаваньні распачнуцца сёньня ў 18.30 прэмерным
паказам дакументальнага фільма Новы Сьвет. Фільм зьняты маладымі гарадзенцамі
і прысьвечаны гарадзенскаму раёну забудовы 20-30-ых гадоў мінулага стагоддзя,
які зараз знаходзіцца пад пагрозай зьнішчэньня.

У праграме сьвяткаваньняў таксама міжнародная навуковая
канфэрэнцыя Гарадзенскі палімпсест. ХІІ ХХ ст., адкрыты грамадзкі круглы
стол Горад сьвятога Губэрта: сучаснасьць супраць мінуўшчыны, прэзэнтацыя
чарговага нумару альманаха Горад сьвятога Губэрта. Завершыць сьвяткаваньні
творчая сустрэча з Ігарам Варашкевічам, лідэрам легендарнай Крамы, якая адбудзецца 8
лістапада ў 17.00.

Усе мерапрыемствы ладзяцца гарадзенскім рухам За
Свабоду ў памяшканьні Таварыства беларускай мовы (вул.Будзёнага 48а
44) і ва
ўнутраным дворыку.

Паводле www.t-styl.info

5уверх

 

Дзіцячы хоспіс створаны ў Гародні

Сёньня на
Гарадзеншчыне жывуць 124 невылечна хворыя дзіцяці. Дапамагаць ім
ды іх бацькам
будзе створанае нядаўна дабрачыннае грамадзкае абяднаньне Гарадзенскі дзіцячы
хоспіс.

Арганізацыя мае займацца мэдычнай, псыхалягічнай,
сацыяльнай і духоўнай дапамогай. Як паведаміла Твайму стылю кіраўніца
арганізацыі Вольга Шульга, ужо зараз дасягнута дамоўленасьць з адной з
гаспадарак пра забесьпячэньне такіх семяў гароднінай. Апроч таго, арганізацыя
атрымала нядаўна ў якасьці гуманітарнай дапамогі інвалідныя вазкі ды іншыя сродкі для перасоўваньня людзей з абмежаванымі
фізычнымі магчымасьцямі.

 Асобы, якія
маюць у гэтым патрэбу, могуць скантактавацца са сп. Шульгой па тэл. (0-29)
784-48-87.

Паводле www.t-styl.info

5уверх

 

Cупраць будаўніцтва АЭС на
Гарадзеншчыне

Аргкамітэт
грамадзкай ініцыятывы супраць будаўніцтва АЭС зьвярнуўся да грамадзянаў і ўраду
Беларусі.

У заяве гаворыцца, што сябры аргкамітэту не падзяляюць
пляны будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Нарачанска-Вілейскага
запаведнага краю, паколькі лічаць, што гэта месца можа ператварыцца ў яшчэ адну
чарнобыльскую дзірку на мапе Эўропы.  Адзначаецца, што будаўніцтва АЭС у
постчарнобыльскай Беларусі ня проста памылка, а злачынны намер, які можа
прывесьці да яшчэ большай бяды, што здарылася на нашай зямлі.

Сябры
аргкамітэту заклікаюць усіх грамадзянаў Беларусі, каму неабыякавы яе лёс,
далучыцца да іх ініцыятывы і разам супрацьстаяць будаўніцтву АЭС.

Аргкамітэт створаны ў Астраўцы ( менавіта ў ваколіцах
гэтага горада плянуецца распачаць будаўніцтва АЭС ). У яго ўвайшлі 7
чалавек: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, рабочы, індывідуальны
прадпрымальнік. Узначаліў структуру былы настаўнік геаграфіі Мікалай
Уласевіч.

Паводле Радыё
Свабода

 

5уверх

 

 


               

  Абвесткі:

Навучальныя
гурткі для
жанчын у
Гародні

У Гародні распачынаюць заняткі
новыя адукацыйныя гурткі для
дарослых.

1. Гурток для мам Ці
падманваюць
казкі.

— Як жабянятка ператвараецца ў
царэўну

— Якую сьцяжынку абраць на
раздарожжы

— Калі сябрам, а калі ворагам
становіцца
Баба-Яга

— Як знайсьці тое, ня ведаю
што
і шмат іншага з казачнага жыцьця
прапануем абмеркаваць-пражыць мамам разам з дзеткамі, якіх не пакінулі
абыякавымі гэтыя
пытаньні.

           
2. Гурток для жанчын
Я-жанчына.

— Ці лічыце Вы сябе рэалізаванай жанчынай?.. А
шчасьлівай? І што Вам
замінае?..

      — Вы лічыце, што
вартыя лепшага? І хто з Вамі
спрачаецца?

      — Вы лічыце, што
жывяце яскравым жыцьцём, Выш досьвед бясцэнны і Вы хочаце ім
падзяліцца?

       — Вы
хочаце зрабіць сваё жыцьце цікавым і насычаным падзеямі, але ня ведаеце, з чаго
пачаць?..

Давайце разам шукаць адказы на
гэтыя і іншыя пытаньні, якія цікавяць нас,
жанчын!

Заняткі ў гуртках бясплатныя,
ладзяцца раз на тыдзень, распачнуцца, калі будзе сфармаваная група. Да ўдзелу
запрашаюцца ўсе
ахвотныя.

За больш падрабязнай інфармацыяй
зьвяртайцеся па
тэлефонах:

+37529
107-61-92
Ірына,
+37529-114-28-23
Вольга.

5уверх

 

Сэмінар па навучальных
гуртках

Грамадзкае
абяднаньне Чазенія запрашае ахвотных да ўдзелу ў сэмінары Навучальны гурток
як сродак прафэсыйнага
росту.

Навучальны гурток зяўляецца вельмі
эфектыўным сродкам нефармальнай адукацыі дарослых. Ён таксама можа
выкарыстоўвацца і як форма
павышэньня кваліфікацыі спецыялістаў,
напрыклад, настаўнікаў, бібліятэкараў,
дызайнэраў і інш.
Сэмінар будзе
прысьвечаны
пытаньням арганізацыі і
правяденьня навучальнага гуртка як сродка
прафэсыйнага
разьвіцьця.
Плянуецца, што
па
выніках
сэмінара
ўдзельнікамі будуць распрацаваныя
праграмы навучальных гурткоў.

Падчас
сэмінару Вы здолееце:

-пазнаёміцца з
канц
эпцыяй навучальнага гуртка як формы
нефармальнай адукацыі дарослых;

-пазнаёміцца з рознымі сродкамі
арганізацыі і
правядзен
ьня сустрэч;

-даведацца пра
магчымас
ьці, якія прадстаўляе навучальны
гурток як сродак
праф
эсыйнага росту;

-распрацаваць праграму ўласнага
навучальнага гуртка. 

Сэмінар ладзіцца 8-9
лістапада.

За дадатковай інфармацыяй
зьвяртайцеся да Іны па тэл. + 375 296 69 66 59 ці на эл. пошту:
hurtki.team@yahoo.com 

 

               

G
Спаборы

5уверх

 

Чарговы спабор ад
Будзьма!

 Грамадзка-культурніцкая кампанія
Будзьма! абвяшчае спабор малюнкаў і
фотаздымкаў.

З якімі выявамі ў вас асацыююцца
словы Беларусь і беларусы? Дасылайце фотаздымкі, малюнкі, калажы на тэму
Слухаем сваё! Будзьма беларусамі!.

Лепшая ідэя будзе выкарыстаная (з
пазначэньнем аўтарства) для
стварэньня паштоўкі з
выказваньнямі вядомых беларускіх музыкаў аб
тым, што для іх значыць быць беларусам.

Больш
падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл.адрасе:
razam@budzma.org.

Паводле рассылкі кампаніі
Будзьма!

5уверх

 

Спабор для
настаўнікаў

Абвешчаны
штогадовы спабор Ноўтбук для актыўнага
настаўніка.

Спабор ладзіцца ў наступных
намінацыях:

-Методыка выкладаньня вучэбных прадметаў
у школах і нефармальнай адукацыі (Метадычны дапаможнік)

-Сучасны урок (Адукацыйны працэс
на школьным уроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў);

-Грамадзянская адукацыя і
нацыянальная школа (адукацыйны праект, дасьледаваньне або майстар-кляс,
сцэнар сэмінара, пазакласных заняткаў, іншых мерапрыемстваў);

-Настаўнік сямя грамадзтва
(адукацыйны праект, дасьледаваньне, майстар-кляс, аналітычны артыкул і г.д ).

-Адукацыйны інтэрнэт-рэсурс
(педагога, школы, школьнага клюбу, гуртка ).

Для ўдзелу ў спаборы неабходна
даслаць свае матэрыялы на эл.адрас:
nastaunik.info@gmail.com з пазнакай конкурс матэрыялаў,
далучыўшы ліст
з
абгрунтаваньнем
 таго, як удзельнік плянуе
выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасьці.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў
да 15 сакавіка
2009
года.

Больш падрабязная інфармацыя на
вэб-пляцоўцы па
адрасе:
www.nastaunik.info

 

      
5уверх

 Спабор ад Хрысьціянскага дзіцячага
фонду

Прадстаўніцтва Хрысьціянскага
дзіцячага фонда ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае спабор на атрыманьне мэтавага
фінансаваньня праектаў, якія пашыраюць удзел людзей з інваліднасьцю ва ўсіх
сфэрах жыцьця
грамадзтва.

Мэта спабору
разьвіцьцё ініцыятываў людзей з інваліднасьцю для сацыяльнай і культурнай
інтэграцыі, рэабілітацыі, працаўладкаваньня, пашырэньня доступу да навучаньня і
паслугаў
падтрымкі.

Мэтавая група праектаў: дзеці,
моладзь, дарослыя з
інваліднасьцю і іх
сем'і.

Праекты мусяць быць рэалізаваныя на
працягу 6-8
месяцаў.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца
недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі (за выключэньнем палітычных партый,
прафсаюзаў і рэлігійных
арганізацый).

Апошні тэрмін падачы заяўкі
да
17.00 20
лістапада.

Дадатковую інфармацыю можна
атрымаць па тэлефонах: 257-77-08; 257-77-09; 257-59-25; 257-04-94. Кантактная
асоба -  Аляксей Галонцаў, мэнэджэр
праекту
(golontsov@ccf-belarus.org).

Працоўная сустрэча па напісаньні
заяўкі ладзіцца 7 лістапада.

5уверх

 


™ 

Не
спазьніся!

5уверх


 

 

Вакацыі ў ЗША для вучняў старэйшых
клясаў

Абвешчана праграма
Youth Cultural Opportunity
пяцітыднёвае азнаямленьне з
культурнымі і нацыянальнымі асаблівасьцямі ЗША для вучняў старэйшых клясаў у
перыяд летніх вакацый (канец чэрвеня-пачатак жніўня
2009).

Апошні
тэрмін падачы дакументаў да 28
лістапада.

           
Інфармацыя па праграме разьмешчаная на
вэб-пляцоўцы
http://sites.google.com/site/culturalopportunity/.

           
З пытаньнямі зьвяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры
Амбасады ЗША ў РБ па тэл. (017) 217 04 81.

5уверх

 

 Падтрымка валянтэрства дзяўчынак і маладых
жанчын

           
Дзіцячае грамадзкае абяднаньне
Асацыяцыя беларускіх гайдаў рэалізуе праект
www.АБГ-шанс.by.

           
Больш падрабязную інфармацыю аб праекце можна атрымаць на вэб-пляцоўцы па
адрасе: http://www.belguides.com/projects/shans.htm.

Паводле рассылкі
БАСР

 

5уверх

 Спабор адукацыйных
праектаў

Настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і
сярэдніх спецыяльных установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадзкія
арганiзацыі, якія працуюць ў сфэры
фармальнай і нефармальнай адукацыі, заапрашаюцца да ўдзелу ў
спаборы.

           
Апошні тэрмін складаньня заявак 17
лістапада.

Заяўкі
дасылаць на эл.адрас 2008konkurs@gmail.com

Паводле рассылкі
belngo.info

5уверх

 

Спабор нестандартных
віншаваньняў

Працягваецца
прыём твораў на спабор нестандартных віншаваньняў
Поздр@вляю!».

           
Да ўдзелу запрашаюцца: асобы з абмежаванымі магчымасьцямі здароўя,
моладзь у невыгодным сацыяльна-эканамічным становішчы, сталыя людзі,
дзеці-сіроты, безпрацоўныя, а таксама іншыя сацыяльна-неабароненыя
катэгорыі.

Апошні тэрмін падачы прац
да 1
сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя на
вэб-пляцоўцы праекта www.idea-russia.ru/forum у раздзеле конкурсные
программы.

Паводле расылкі
БАСР

      
5уверх

 

 

 

                                                                                                                                                         

Ανδρικά Nike