Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны №313 ад 13 лістапада 2008 г

Рэгіён:
13.11.2008


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад грамадзкага абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

                                                        
Выпуск 313                                                          


                                                 
( 13 лістапада
2008
г.)                                                

Рэдактар
выпуск
у: Кася Крот.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

 

 

 

 

 

 

Цень
гобліна, Пашкевіч і Шалкевіч..............................................… 2

Як
кіраваць маёмасьцю шматкватэрнага дома?...........................… 2

Школа
мэнэджэраў грамадзкага кіраваньня................................… 3

Першая
СМС-
віктарына
для сапраўдных беларусаў.................… 3

Курс
Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу.......… 4

Навучальныя
гурткі
для жанчын
у Гародні.................................… 4

Спабор
да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі правоў чалавека....… 5

Чарговы
спабор ад Будзьма!......................................................… 6

Спабор для
настаўнікаў.................................................................… 6

Спабор
ад Хрысьціянскага дзіцячага фонду................................… 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

      
5уверх

 

Цень
гобліна,
Пашкевіч
і
Шалкевіч.

У пятніцу 14 лістапада ў Гародні
ладзіцца прэзэнтацыя рамана маскоўскага
пісьменьніка-беларуса.

Аўтар рамана, Валеры
Казакоў, займае высокія пасады ў Савеце Бясьпекі і Адміністрацыі прэзыдэнта
Расіі. Цень гобліна-  першая беларускамоўная
кніга пісьменьніка. Гэта раман пра ўладу і лёс грамадзтва.

У прэзэнтацыі, якая
адбудзецца ў памяшканьні Таварыства беларускай школы, возьме ўдзел аўтар рамана
Валеры Казакоў, рэдактар кнігі, старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў, Алесь
Пашкевіч і гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч.

Пачатак мерапрыемства ў 18.30 па адрасе вул.Будзёнага
48а-11. Уваход вольны.

Паводле www.t-styl.info

 

 

5уверх

Як
кіраваць маёмасьцю шматкватэрнага дома?

20 лістапада экспэрты грамадзкага
абяднаньня Беларуская арганізацыя працоўных жанчын ладзяць у Гародні сустрэчу
з зацікаўленымі па пытаньнях эфектыўнага кіраваньня агульнай маёмасьцю
шматкватэрнага дома.

Сустрэчу-прэзентацыю правядуць
экспэрты па пытаньнях жыльлёвага самакіраваньня Ірына Плаўская і Леанід
Сакалоўскі. У сваім выступе яны распавядуць пра тыя магчымасьці, якія ёсьць у
кожнага ўласьніка, які імкнецца арганізаваць працэс эфектыўнай эксплуатацыі
агульнай маёмасьці шматкватэрнага дома. Таксама экспэрты падрабязна
ахарактарызуюць магчымасьці, якія адкрываюцца пры пераходзе на самакіраваньне.

Усе ўдзельнікі сустрэчы змогуць
атрымаць у падарунак набор брашур з сэрыі Эфектыўнае
домаўладаньне.

Сашка
Верацейчык

 

5уверх

 

 

 


               

  Абвесткі:

 

Школа
мэнэджэраў грамадзкага
кіраваньня

Аргкамітэт
Школы маладых мэнэджэраў грамадзкага кіраваньня запрашае да ўдзелу ў
трохузроўневай праграме падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне грамадзкага
кіраваньня
.

Праграма прадугледжвае тры сесіі
ва Ўкраіне, Літве і Швэцыі цягам 2008-2009 гадоў. Паміж сесіямі ў слухачоў Школы
будзе магчымасьць арганізаваць невялікія круглыя сталы, зьвязаныя з тэматыкай
Школы.

Арганізацыйны камітэт
падтрымлівае правядзеньне гэтых мерапрыемстваў

для самых актыўных слухачоў
паводле іх рэйтынгаў і пасьля ацэнкі

прапанаваных праектаў.
Плянуемая
колькасьць удзельнікаў: 30
чалавек.

Працоўныя мовы
Школы: ангельская, руская,
беларуская.

Апошні тэрмін
падачы заявак да 14 лістапада.

Заяўкі
прыймаюцца на эл.адрас:
gr.kiravanne@gmail.com

Больш
падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце па адрасе:
http://nastaunik.info/files/f/Application_form_SYMPA-1.doc

Паводле
рассылкі

nastaunik.info

5уверх

 

Першая
СМС-
віктарына
для сапраўдных
беларусаў.

У межах агульнанацыянальнай
грамадзкай кампаніі «Будзьма!», рэдакцыя інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню
«Дзедзіч» ладзіць СМС-віктарыну «Будзьма
беларусамі!».

Вам патрэбна
толькі адказаць на 5 пытаньняў, даслаць СМС з адказамі на нумар 8(029)8089794,
пасьля чаго сярод уладальнікаў нумароў з правільнымі адказамі будзе метадам
«выпадковага выбару» абрана
10  пераможцаў,
якія атрымаюць каштоўныя падарункі ад кампаніі
«Будзьма!».

Адказы прымаюцца
да 16
лістапада на нумар
8(029)8089794.

Пераможцы
атрымаюць СМС з віншаваньнем, а потым арганізатары зьвяжуцца для ўзгадненьня
перадачы
прыза.

Усяго
плянуецца
правесьці 5 такіх віктарын. Самых актыўных
удзельнікаў усіх 5-ці  этапаў таксама чакаюць прыемныя
сюрпрызы.

Пытаньні
віктарыны на вэб-пляцоўцы
http://budzma.org/

5уверх

 

 

Курс Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі
Эўразьвязу

Аляксандр Лагвінец у
супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам
(http://bk.baj.by/) і Таварыствам Беларускае мовы
(http://tbm.org.by/) абвяшчае набор слухачоў на
курс "Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі
Эўразьвязу".

Мэта курсу — прадставіць дэталёвую
карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя
мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу
эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.

Курс складаецца з 16 заняткаў.
Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца
супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы
(Наталін, Польшча). У 2007 і 2008 гг. самыя пасьпяховыя слухачы курсу бралі
ўдзел у адукацыйных візітах ў Эўрапейскі парлямэнт
(Брусэль).

 Мова выкладаньня курсу беларуская. Для
вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі
пажаданае.

 Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца а
18.00 ў пятніцу
14
лістапада на сядзібе Таварыства беларускай
мовы (вул. Румянцава,
13).

 

 

5уверх

Навучальныя
гурткі
для
жанчын
у
Гародні

Запрашаем гарадзенак далучыцца да
ўдзелу ў адукацыйных гуртках для
дарослых.

1. Гурток
для мам Ці падманваюць
казкі.

— Як
жабянятка ператвараецца ў
царэўну

— Якую
сьцяжынку абраць на
раздарожжы

— Калі
сябрам, а калі ворагам становіцца
Баба-Яга

— Як
знайсьці тое, ня ведаю
што
і шмат
іншага з казачнага жыцьця прапануем абмеркаваць-пражыць мамам разам з дзеткамі,
якіх не пакінулі абыякавымі гэтыя пытаньні. Гурток пачне працу пасля фармаваньня
групы.

           
2. Гурток для жанчын
Я-жанчына.

— Ці лічыце Вы сябе рэалізаванай жанчынай?.. А
шчасьлівай? І што Вам
замінае?..

      — Вы лічыце, што
вартыя лепшага? І хто з Вамі
спрачаецца?

      — Вы лічыце, што
жывяце яскравым жыцьцём, Выш досьвед бясцэнны і Вы хочаце ім
падзяліцца?

       — Вы
хочаце зрабіць сваё жыцьце цікавым і насычаным падзеямі, але ня ведаеце, з чаго
пачаць?

     
Заняткі
гэтага гуртка ладзяцца па серадах у
18.30

Заняткі ў
гуртках бясплатныя, ладзяцца раз на
тыдзень.

За больш
падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па
тэлефонах:

+37529
107-61-92 Ірына, +37529-114-28-23
Вольга.

5уверх

           

G
Спаборы

5уверх

 Спабор да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі правоў
чалавека

Да 60-годдзя
Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека Дом правоў чалавека ў Вільні
<http://www.humanrightshouse.org/belarus>
 ладзіць спабор
на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыцьцяўленьне любога права ці свабоды
чалавека  ў
Беларусі.

Спабор
ладзіцца
ў
дзвюх
намінацыях:

1. Найлепшае прафэсыйнае фота
(аўтары ‐ прафэсыйныя
фатографы)

2. Найлепшае аматарскае
фота

Паводле
вынікаў
спабору,
у
кожнай
з
намінацыяў
будзе
адабраная
найлепшая

фатаграфія,
аўтар
якой
атрымае
прыз — паездку
ў
Вільню
на
двух
чалавек
на

выходныя
альбо
грашовую
прэмію.
Астатнія фатаграфіі будуць
уключаныя ў

экспазыцыю "Правы чалавека праз аб'ектыў фотакамеры", якая
разьмесьціцца ў

Доме правоў чалавека ў Вільні. Фатаграфіі будуць ацэньвацца
міжнародным журы, у

склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Дамоў правоў чалавека ў
Восла, Лёндане,

Маскве,
Сараева.

Умовы ўдзелу ў
спаборы:

1. Удзельнічаць могуць грамадзяне
альбо жыхары
Беларусі.

2. Прымаюцца арыгінальныя працы,
якія адпавядаюць патрабаваньням Закона аб аўтарскім праве Літоўскай Рэспублікі.

3. Адзін аўтар можа падаваць ня
больш за тры
працы.

4. Фатаграфіі ня могуць быць
вынікам
фотакалажу.

5. Удзел у спаборы прадугледжвае
перадачу фатографам правоў ДПЧ на выкарыстаньне
матэрыялаў.

           
Апошні
тэрмін падачы фатаграфій
30
лістапада.

Пераможцы будуць абвешчаныя 10
сьнежня.

Матэрыялы прымаюцца на эл.адрас:
belarus@humanrightshouse.org
.

5уверх

 

 

 

 

 

 


™ 

Не
спазьніся!

5уверх


 

Чарговы спабор ад
Будзьма!

 Грамадзка-культурніцкая кампанія
Будзьма! абвяшчае спабор малюнкаў і
фотаздымкаў.

Больш
падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл.адрасе: razam@budzma.org.

Паводле рассылкі кампаніі
Будзьма!

5уверх

 

Спабор для настаўнікаў

Абвешчаны
штогадовы спабор Ноўтбук для актыўнага
настаўніка.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў
да 15 сакавіка
2009 года.

Больш падрабязная інфармацыя на
вэб-пляцоўцы па адрасе:
www.nastaunik.info

 

      
5уверх

 Спабор ад Хрысьціянскага дзіцячага
фонду

Прадстаўніцтва Хрысьціянскага
дзіцячага фонда ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае спабор на атрыманьне мэтавага
фінансаваньня праектаў, якія пашыраюць удзел людзей з інваліднасьцю ва ўсіх
сфэрах жыцьця грамадзтва.

Апошні тэрмін падачы заяўкі
да 17.00 20
лістапада.

Дадатковую інфармацыю можна
атрымаць па тэлефонах: 257-77-08; 257-77-09; 257-59-25; 257-04-94. Кантактная
асоба -  Аляксей Галонцаў, мэнэджэр
праекту (golontsov@ccf-belarus.org).

5уверх

 

 

 

 

 

                                                                                                                                                         

Running Archives