Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны №320 ад 9.01.2009 г.
Рэгіён:
- Гродна
12.01.2009

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
www:ts.adukatar.net
Выпуск 320 (9 студзеня 2009 г.)
Рэдактар выпуска: Кася Крот
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
Сёньня ў выпуску:
|
Падзеі:
|
5уверх Экалёгія ў коміксах
З 2 да 5 студзеня знакаміты шведзкі мастак Эсборн Іорсэтэр ладзіў сэмінар-практыкум у Гародні.
Эсборн Іорсэтэр – дырэктар школы комікса ў Стакгольме, стваральнік навучальных дзіцячых кніжак і вядучы тэлепраграмы – прыехаў, каб навучыць гарадзенскіх школьнікаў маляваць коміксы. Падобная сустрэча ў верасьні ўжо ладзілася ў Менску. Яе вынікі настолькі ўразілі арганізатараў, што курс вырашылі паўтарыць у Гародні.
Дзяцей ад 12 год, ахвотных навучыцца маляваць коміксы, у Гародні знайшлося каля 30. Спачатку яны спрабавалі выразіць свае эмоцыі ў смайліках, а праз пару дзён стваралі сапраўдныя коміксы. Прадстаўнікі Зялёнай Сеткі распавялі ўдзельнікам сэмінара пра праблемы экалёгіі, устойлівае разьвіцьцё. У выніку зьявіліся коміксы на экалягічную тэматыку, што і было мэтай праекта.
Творы ўдзельнікаў сэмінара ў хуткім часе зьявяцца на інтэрнэт-партале Зялёнай Сеткі.
Мерапрыемства ладзілася пры падтрымцы ініцыятывы GAP-international, Зялёнай Сеткі і Гарадзенскай праваслаўнай Епархіі.
«За» і «супраць» будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне – тэма прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася ў Гародні 30 сьнежня. Гарадзенскія журналісты выслухалі меркаваньні трох бакоў: афіцыйнае, грамадзкае і адмыслоўцаў.
Меркаваньне афіцыйнае, або «за», агучыў кандыдат біялагічных навук Валянцін Лучко. Шматслоўны і мудрагелісты выступ закліканы быў упэўніць журналістаў ня толькі ў тым, што АЭС – жыцьцёва неабходны праект для Беларусі, але і ў тым, што Астравецкі раён - аптымальная пляцоўка для будаўніцтва гэтага аб'екта. Пасьля нешматлікіх пытаньняў журналістаў В.Лучко прэс-канфэрэнцыю пакінуў (справы!), і дыялёг працягнулі апаненты.
Грамадзкі актывіст, пенсіянер з Астраўца Іван Фёдаравіч Крук, распавёў аб тым, як і якімі сіламі група актывістаў спрабуе абудзіць грамадзкую свядомасьць і данесьці да кожнага жыхара раёна небясьпеку ўзьвядзеньня АЭС. Лісты і звароты ў дзяржаўныя структуры і СМІ, вусныя тлумачэньні, збор подпісаў, сустрэчы з прадстаўнікамі Літвы і Польшчы, падрыхтоўка да магчымай сустрэчы з уладамі ў Менску – не поўны пералік таго, што пасьпеў зрабіць І.Ф.Крук.
Эколяг Ніна Палуцкая, якая часта бывае ў рэгіёне запланаванай будаўнічай пляцоўкі, яшчэ раз нагадала пра экалягічную ўнікальнасьць Астравецкага раёна. Аб тым, што гэты куток Беларусі, куды ўжо вярнуліся ласосевыя, дзе ў рэках чыстая вада, а лясы не забруджаныя адыходамі «цывілізацыі», найбольш прыдатны для развіцьця экатурызму і турыстычнага бізнэсу, а не для «атамнага палігона». Спадарыня Палуцкая адзначыла таксама, што ў Беларусі не рабіліся спецыяльныя дасьледаваньні па выбары пляцоўкі для будаўніцтва з пункту гледжаньня бясьпекі, паколькі спецыялістаў такога кшталту ў рэспубліцы проста няма…
Скончылася прэс-канфэрэнцыя амаль рытарычным пытаньнем мадэратара Міколы Маркевіча – што могуць зрабіць журналісты па прыцягненьні ўвагі грамадзкай думкі да праблемы будаўніцтва АЭС.
Паводле www.t-styl.info
Зьнішчэньне культурнага слою ў гістарычным цэнтры Гародні ёсьць адным з найбольш яскравых прыкладаў зьнішчэньня гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.
Такую думку ў інтэрвію БелаПАН выказаў старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астапковіч.
На яго думку, зьнішчэньне многіх помнікаў нацыянальнай спадчыны ў 2008 г. супярэчыла як нацыянальнаму, так і міжнароднаму заканадаўству. Пры гэтым упаўнаважаныя ахоўваць гістарычныя і культурныя помнікі ўлады часта не рэагавалі на факты парушэньня законаў, не давалі прадстаўнікам грамадзкасьці інфармацыі пра перспектывы захаваньня і выкарыстаньня тых альбо іншых помнікаў, а часам нават дэзынфармавалі грамадзян, якія цікавіліся такімі пытаньнямі.
Паводле www.t-styl.info
Паэт і грамадзкі дзеяч са Сьвіслачы Анатоль Валюк выдаў перад Новым годам паэтычны зборнік "Музыка вятроў".
У зборнік ўвайшлі як лірычныя вершы, так і творы, прысьвечаныя славутым мясьцінам і асобам роднага краю.
Рэдактарам кнігі зьяўляецца Ўладзімір Хільмановіч. Наклад выданьня, якое ўбачыла сьвет пры ўдзеле лідэра "Руху за Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча, 100 паасобнікаў.
Паводле www.t-styl.info
Гарадзенскія аматары птушак прызнаныя лепшымі ў спаборы грамадзкага аб’яднаньня “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ).
Гарадзенскае абласное аддзяленьне гэтай арганізацыі прызнана лепшым рэгіянальным аддзяленьнем у Беларусі, а яго кіраўнік – Дзьмітры Вінчэўскі стаў другім у намінацыі “Лепшы сябра АПБ”.
У гэтыя выходныя гарадзенскія арнітолягі ладзяць трэнінг для настаўнікаў і студэнтаў па выкарыстаньні інтэрактыўных метадаў навучаньня ў экалягічнай адукацыі. Арганізацыя зьбіраецца таксама браць удзел у агульнанацыянальнай акцыі па зімовым ўліку птушак у Беларусі, якая распачынаецца 10 студзеня.
Паводле www.t-styl.info
Абвесткі: |
Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Розныя-Роўныя” ладзіць сэмінары ў межах праекта “Мы разам”, накіраванага на інтэграцыю і актывізацыю моладзі ад 18 да 31 года з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі без псыхічных захворваньняў і іх здаровых аднагодкаў.
Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
У праграме пяцідзённых сэмінараў будуць закранацца наступныя тэмы:
- Асновы камунікацыі
- Стэрэятыпы камунікацыі
- Упэўненыя паводзіны
- Эфектыўнае вырашэньне канфліктаў
- Разуменьне інваліднасьці.
Праграма пабудаваная на аснове сучасных навучальных мятодык: ролевыя гульні, разьвіваючыя гульні, дыскусыі, форум-тэатр, арт-тэрапія.
Сэмінары ладзяцца з 6 па 10 лютага і з 12 па 16 сакавіка пад Менскам.
Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 студзеня і да 8 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – па эл. пошце different-equal@mail.ru, тэлефонах 8-029 555-68-38(МТС) , 8-017 228-53-51, па адрасе: Менск, вул.М.Лынькова 8-4, 220104.
Грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ” запрашае жанчын ад 20 да 40 год да ўдзелу ў праграме “У пошуках сваіх каранёў і сябе сучаснай”.
Гэта праграма, якая зьвязвае традыцыі і сучаснасьць, этнаграфічныя экспедыцыі і сэмінары па сучасных жаночых праблемах. Як рэалізаваць сябе? Ці мае жаночае лідэрства жаночы характар? Як дасягнуць сваёй мэты і навучыцца натхняць іншых? На ўсе гэтыя пытаньні мы жадаем знайсьці адказы разам з Вамі!
План заняткаў:
- Сэмінар знаёмства (31 студзеня – 1 лютага)
Складаньне плана далейшых экспедыцый і сэмінараў.
- Час экспедыцый (люты-сакавік )
У чым заключаўся сэнс рытуалаў, заняткаў нашых бабуль? Што ад гэтага мы маем на сёньня? Якія каштоўнасьці мы можам зараз перадаць сваім дзецям? Гэта час вандровак і знаёмстваў з цікавымі людзьмі, якія займаюцца традыцыйнымі, але забытымі сёньня заняткамі. Будзе магчымасьць прыняць удзел у 1-2 экспедыцыях.
- Час сэмінараў (2 выходных, сакавік - красавік)
У чым асаблівасьць ладу жыцьця сучасных жанчын, і чым гэта адрозьніваецца ад ладу жыцьця пакаленьня нашых матуль, бабуль? Сучасныя гендэрныя тэорыі – у чым іх спецыфіка? Гэта час для самавызначэньня, вызначэньня сваіх інтарэсаў і стварэньне стратэгій па іх рэалізацыі, напісаньне міні-праектаў.
- Час самаадукацыі ў навучальных гуртках (5 сустрэч на працягу траўня-чэрвеня)
Гэта цудоўная магчымасьць абмеркаваць тэмы, зь якімі плануецца працаваць, назапасіць матэрыял, абмеркаваць пытаньні і стратэгіі правядзеньня ўласных праектаў.
- Час дзеяньня (ліпень-лістапад)
Уласныя крокі ў самарэалізацыі і рэалізацыя міні-праектаў ў любой галіне жыцьця, накіраваных на аб’яднаньне вакол вырашэньня хвалюючых праблем у грамадзтве.
- Фэстываль жаночых ідэй (сьнежань 2009)
На гэтым мерапрыемстве будуць прадстаўлены цікавыя вынікі творчай працы жанчын па рэалізацыі сваіх ідэй у межах праграмы.
Для ўдзелу ў спаборы неабходна запоўніць анкету і напісаць эсэ “Якая я жанчына і якія праблемы жанчын мяне хвалююць?” (ня меньш за 2 старонкі) і даслаць з адзнакай “Праект Ж” на 2 эл.адраса: velichko.alena@gmail.com і alesja.bel@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак – да 23 студзеня.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: Алёна Вялічка (+375 29 645 06 12), Алеся Белановіч (+375 29 878 67 79).
Інстытут Культурных дасьледваньняў у Бэрліне прапаноўвае кароткатэрміновыя (3 месяцы) і доўгатэрміновыя (10 месяцаў) стыпэндыі для дасьледчыкаў, куратараў і творцаў, якія зацікаўленыя ў абмеркаваньні канцэптуальных і інтэлектуальных аспэктаў іх праектаў з калегамі з розных акадэмічных дысцыплінаў.
Стыпэндыі складаюць ад 1100 да 1650 эўра штомесяц.
Апошні тэрмін падачы аплікацыяў – 22 лютага.
Сьпіс неабходных дакумантаў і заяўку можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.ici-berlin.org/fellowships/application-instructions/.
Падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы Бэрлінскага Інстытута Культурніцкіх дасьледваньняў http://www.ici-berlin.org.
Паводле рассылкі belngo.info
У 2009 годзе Міжнародны Вышаградзкі Фонд рэалізуе спэцыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 сэмэстраў навучаньня ў любым дзяржаўным ці прыватным унівэрсытэце Вугоршчыны, Польшчы, Чэхіі ці Славаччыны.
Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master´s (магістратура) тэрмінам ад 1 да 4 сэмэстраў ці Post-Master´s (асьпірантура) тэрмінам ад 1 да 2 сэмэстраў.
Афіцыйная мова Міжнароднага Вышаградскага Фонду - ангельская.
Апошні тэрмін падачы заявак на 2009/2010 акадэмічны год – 31студзеня.
Дадатковая інфармацыя знаходзіца на вэб-пляцоўцы www.visegradfund.org.
Паводле рассылкі belngo.info
Дадатковая інфармацыя знаходзіца на вэб-пляцоўцы www.visegradfund.org.
Паводле рассылкі belngo.info
Таварыства беларускай школы абвяшчае спабор для беларускамоўных
педагогаў усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых установаў (ад дашкольных
да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы ня меньш за тры гады.
педагогаў усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых установаў (ад дашкольных
да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы ня меньш за тры гады.
Задачы спабора:
• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў;
• прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблем роднамоўнага выкладаньня і
выхаваньня ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных
установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
• фармаваньне грамадзкай думкі аб прэстыжнасьці навучаньня па-беларуску;
• аб'яднаньне беларускамоўных педагогаў, спрыяньне іх супрацоўніцтву,
абмену досьведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.
• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў;
• прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблем роднамоўнага выкладаньня і
выхаваньня ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных
установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
• фармаваньне грамадзкай думкі аб прэстыжнасьці навучаньня па-беларуску;
• аб'яднаньне беларускамоўных педагогаў, спрыяньне іх супрацоўніцтву,
абмену досьведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.
Крытэры вызначэньня пераможцаў:
• выкладаньне па-беларуску дысцыпліны ці правядзеньне выхаваўчай працы
на роднай мове;
• прафэсыяналізм і наватарства, творчасьць і навуковасьць;
• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадзкасьці і навучэнцаў;
• высокая грамадзянская пазіцыя.
• выкладаньне па-беларуску дысцыпліны ці правядзеньне выхаваўчай працы
на роднай мове;
• прафэсыяналізм і наватарства, творчасьць і навуковасьць;
• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадзкасьці і навучэнцаў;
• высокая грамадзянская пазіцыя.
Усе годныя кандыдаты будуць адзначаныя дыплёмамі ТБШ, асобна будуць
уганараваныя тры пераможцы.
уганараваныя тры пераможцы.
Сёлета ўдзельнічаць у спаборы могуць настаўнікі з усёй Беларусі.
На кандыдата запаўняецца анкета ад імя арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by; 220051 Менск, вул.Громава, 38–21. Лозку А.Ю.
Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што падцьвярджаюць высокія
вартасьці кандыдата. Пры неабходнасьці журы ТБШ можа наведаць установу
канкурсанта.
вартасьці кандыдата. Пры неабходнасьці журы ТБШ можа наведаць установу
канкурсанта.
Апошні тэрмін – да 1 сакавіка.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8029–7520821.
Паводле рассылкі nastaunik.info
Не спазьніся!
|
Грамадзкая арганізацыя «Беларуская асацыяцыя журналістаў» працягвае штогадовы творчы спабор «Вольнае слова».
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы ГА “БАЖ”:
Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
IV Гарадзенская заалагічная канфэрэнцыя навучэнцаў
З 20 па 22 лютага 2009 г. на базе Гарадзенскай гімназіі №1 імя Я.Карскага адбудзецца IV Гарадзенская адкрытая абласная заалягічная канфэрэнцыя навучэнцаў.
Апошні тэрмін падачы анкетаў на ўдзел і дакладаў –да15 студзеня.
Умовы ўдзелу можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://portal.grsu.by/portal/?p=/FACULT/BIOL/CONF/p_conf117 .
Паводлеwww.ptushki.org
Сусьветны Банк прапануе стажыроўкі для маладых людзей, зацікаўленых у вывучэньні эканомікі й сацыяльных пытаньняў, што ўплываюць на жыцьцё людзей па ўсім сьвеце.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://web.worldbank.org/WBSITE/EXTERNAL/EXTHRJOBS/0,,contentMDK:20515785~menuPK:1477648~pagePK:64262408~piPK:64262191~theSitePK:1058433,00.html
Кантактная інфармацыя: http://www.worldbank.org Спабор на ўдзел у праграме “Месца сустрэчы – дыялёг”.
http://web.worldbank.org/WBSITE/EXTERNAL/EXTHRJOBS/0,,contentMDK:20515785~menuPK:1477648~pagePK:64262408~piPK:64262191~theSitePK:1058433,00.html
Кантактная інфармацыя: http://www.worldbank.org Спабор на ўдзел у праграме “Месца сустрэчы – дыялёг”.
Гуманітарная праграма падтрымкі Фонда “Памяць, адказнасьць і будучыня”, Германія, у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадзкім аб’яднаньнем “Узаемаразуменьне”, Беларусь абвяшчае аб пачатку праграмы “Месца сустрэчы – дыялёг”.
Бланк заявы на ўдзел можна знайсьці на вэб-пляцоўках па адрасе: www.mesto-vstrechi.info альбо www.moov.by .
Апошні тэрмін прадстаўленьня ўсіх неабходных дакументаў - 31 студзеня 2009г.
Паводле рассылкі БАСР