«Круці па справах»: у Мінску вызначаць самую веласяброўскую кампанію

Рэгіён:
06.08.2018
«Круці па справах»: у Мінску вызначаць самую веласяброўскую кампанію

З 1 жніўня па 31 жніўня Мінскае роварнае таварыства ладзіць конкурс «Дзелавы ровар». Мэта – знайсці і заахвоціць кампаніі, дзе супрацоўнікі і кіраўнікі аддаюць перавагу экалагічнаму транспарту. Прызёры і пераможцы ўсіх намінацый атрымаюць свае ўзнагароды на гарадскім свяце «Дзень без аўтамабіля» 22 верасня. 

Узяць удзел у конкурсе можа любая арганізацыя, зарэгістраваная ў Мінску. У намінацыі «ВелаБос» можа паўдзельнічаць любая беларуская арганізацыя. Каманда Мінскага роварнага таварыства ўжо пачала распаўсюд індывідуальных запрашэнняў да ўдзелу. Калі вы хочаце каб і ваша кампанія далучылася да «Дзелавога ровару», то запоўніце кароткую форму заяўкі на конкурс.

Намінацыі

Самая вялікая велаарганізацыя. У вашай кампаніі шмат людзей едздзіць на працу на ровары? Актывіруйце ўсіх выкладваць фота з роварам ў сацыяльных сетках з хэштэгам #minskbiketeam і назвай вашай кампаніі. Больш удзельнікаў – бліжэй прыз!

Самая веласяброўская арганізацыя. На працы ёсць велапаркоўка, пераапранальня і душ? Публікуйце веласяброўскасць кампаніі з хэштэгам #minskbikefriendly і назвай кампаніі. Больш «плюшак» для веласупрацоўнікаў – больш шанцаў на перамогу.

Велабос. Кіраўнікі ездзяць на працу на ровары? Публікуйце гэта з хэштэгам #by_bikeboss. «Лайкі» і журы вызначаць лепшага велабоса.

Стыльны look. Ездзіце на веласіпедзе на працу ў гарадской (не спартовай) вопратцы? Публікуйце фота з хэштэгам #minskbikelook і назвай кампаніі.

Мой лепшы сябар – ровар. Ровар для вас нешта большае, чым проста рэч? Пакажыце гэта сваімі крэатыўнымі фоткамі з хэштэгам #minskbikefriends і назвай кампаніі.

На ровары ў любое надвор'е. Абіраеце экалагічны від транспарту, нягледзячы на ​​дажджы і навальніцы? Змяшчайце вашыя матывіруючыя фота з роварам у «нялётнае» надвор'е з хэштэгам #minskbikeweather і назвай кампаніі.

У конкурсе ўдзельнічаюць толькі фатаграфіі апублікаваныя ў сацыяльных сетках Facebook, Vkontakte, Instagram з 25 ліпеня па 25 жніўня ўключна з указаннем назвы кампаніі або арганізацыі. Усе падрабязнасці аб конкурсе на афіцыйным сайце: velodelo.by і ў сацыяльных сетках Facebook і Vkontakte.

Мерапрыемства арганізавана Мінскім роварным таварыствам і Цэнтрам экалагічных рашэнняў пры падтрымцы Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў межах кампаніі «Дзелавы ровар» праекту «Гарадскі веларух ў Беларусі», які фінансуецца Еўрасаюзам.

http://euprojects.by/blr/news/cycle-for-business-the-most-bike-friendly-company-will-be-identified-in-minsk/