Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Верас» абвяшчае конкурс

Рэгіён:
29.05.2003



Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Верас»  Молодёжное общественное объединение «Верас» 
210032, Віцебск, а/с 29АЭл. пошта: veras@vitebsk.orgР/р № 3015209650018у Галаўным філіяле па Віцебскай вобл. ААТ «Белінвестбанк», код 701АКПА 29178919 УНП 300872131 210032, Витебск, а/я 29АЭл. почта: veras@vitebsk.orgР/с № 3015209650018в Головном филиале по Витебской обл.ОАО «Белинвестбанк», код 701ОКПО 29178919 УНН 300872131


27.05.2003 № 0108/012На ________ ад _________


Шаноўныя калегі,

Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне Верас мае гонар паведаміць пра пачатак праекта Equality. Tolerance. Respect., які рэалізуецца МГА Верас пры падтрымцы Савета Еўропы (Confidencebuilding Measures Programme).


Задачамі праекта з'яўляецца:

  1. уключыць прадстаўнікоў этнічных меншасцяў у
    працэс грамадзянскага ўдзелу;
  2. паспрыяць развіццю адносінаў паміж этнічнымі
    групамі, што існуюць у Беларусі;
  3. вызначыць сучасныя праблемы, якія датычаць этнічных меншасцяў, а таксама паспрыяць вырашэнню гэтых праблемаў.


У межах праекта, які будзе доўжыцца да кастрычніка 2003 года, плануецца праца з наступнымі мэтавымі групамі:

  1. маладыя людзіпрадстаўнікі нацыянальных
    меншасцяў (узрост 1625 гадоў);
  2. мультыплікатары меркаванняў на мясцовым узроўні (мясцовыя чыноўнікі, журналісты, лідэры НДА).


Геаграфічна праект пакрые ўсе вобласці Беларусі. У кожным абласным цэнтры пройдзе двухдзённая сустрэча маладых людзей, якія прадстаўляюць этнічныя меншасці адпаведных рэгіёнаў, а таксама круглы стол для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, журналістаў і іншых зацікаўленых асобаў.


Падчас двухдзённых сустрэчаў будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні: паняцце этнічнай меншасці, грамадскія аб'яднанні нацыянальных меншасцяў у Беларусі, правы прадстаўнікоў этнічных меншасцяў, магчымасці супрацоўніцтва розных этнічных груповак, якія пражываюць у Беларусі, міжкультурная камунікацыя. Таксама будуць вызначаны праблемы, якія датычаць паспяховага існавання этнічных меншасцяў, і шляхі іх вырашэння.


У жніўні будзе праведзены інтэнсіўны шасцідзённы курс па міжэтнічнай талерантнасці для 25 удзельнікаў, кожны з якіх будзе мець магчымасць атрымаць сродкі для таго, каб арганізаваць мультыплікацыйнае мерапрыемства.


МГА Верас абвяшчае конкурс па пошуку грамадскіх арганізацыяў, якія могуць выступіць рэгіянальнымі партнёрамі па праекце Equality. Tolerance. Respect. Да ўдзелу запрашаюцца зарэгістраваныя грамадскія арганізацыі, якія, згодна са сваім статусам, маюць права арганізоўваць мерапрыемствы ў гарадох Гродна, Брэст, Магілёў і Гомель. Такім чынам, будзе абрана да чатырох арганізацыяў, з якімі будзе заключана дамова аб партнёрстве па рэалізацыі праекта. На жаль, па ўмовах спонсара заробкі для рэгіянальных каардынатараў не прадугледжаны, але ім выдаюцца суткавыя ў агульным памеры 30 Еўра за ўвесь час працы.


Арганізацыі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны да
15 чэрвеня 2003 года даслаць па адрасе veras@vitebsk.org запоўненую заяўку (прыкладаецца). У выпадку ўзнікнення любых пытанняў па праекце Equality. Tolerance. Respect. і абвешчаным конкурсе запрашаем вас звяртацца ў Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне Верас па электроннай пошце ці па тэл. (029) 6539841.


Дадатак: Анкетазаяўка на 1 л. у 1 ас. questionnaire.doc


Старшыня Я.У. Манцэвіч


Salg Air Force, Adidas Herre, Adidas Bukser Dame, Adidas Sandaler