Міжнародны дзіцячы літаратурна-мастацкі конкурс "Нашчадкі змагарнай славы"

Рэгіён:
23.04.2004

Міжнароднае
грамадскае аб'яднанне "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" абвяшчае
міжнародны дзіцячы конкурс сярод школьнікаў 12-14-гадовага ўзросту. Конкурс
будзе адбывацца па дзвюх намінацыях: мастацкія працы (малюнкі) і літаратурныя
творы.

 

Экспертнай камісіяй будуць разглядацца творы, якія адлюстроўваюць падзеі і лёс гістарычных
асобаў (адной альбо некалькіх) нашай змагарнай мішуўшчыны і прысвечаны барацьбе
беларусаў за волю і незалежнась Бацькаўшчыны з часоў Рагвалода і Рагнеды да 20
ст.

Усе працы павінны мець прозвішча і імя ўладальніка, дату
нараджэння, зваротны адрас, па магчымасці кантактныя
тэлефоны.

Прымаюцца малюнкі памерам А3 (420х295) і А2 (420х590), а таксама
літаратурныя творы (апавяданні, вершы, сачыненні, нарысы і
інш.).

 

Працы на конкурс прымаюцца да 15
траўня.

 

Адрас для расылкі: МГА ЗБС Бацькаўшчына, вул. Рэвалюцыйная, 15.
Мінск 220030.

 

Пераможцы атрымаюць каштоўныя
падарункі.

 

Кантактны тэлефон у Мінску: (017)
289-31-94.

Nike Air max Dominate