Міжнародны валанцёрскі летнік 21+ «Прыхініся да гісторыі»

Рэгіён:
19.05.2018

Установа «Сацыяльна-культурны цэнтр «Экалогікс» па адраджэнні духоўных, культурных і гістарычных каштоўнасцей» запрашае маладзь з еўрапейскіх краін тых, хто цікавіцца гісторыяй, любіць прыроду і захапляльныя вандроўкі ў міжнародны валанцёрскі летнік актыўнага адпачынку, які адбудзецца з 2 па 15 ліпеня 2018 года. Мы дадзім вам магчымасць вучыцца, жыць і працаваць у шматнацыянальным асяроддзі. Вы атрымаеце безліч ураджанняў і набудзеце новых сяброў, адпачнеце і пазнаёміцеся з нашай краінай і яе выдатнымі мясцінамі

Мэта праекта: міжнароднае супрацоўніцтва праз сумесную дзейнасць, пашырэнне ведаў пра культуру і гісторыю Беларусі, аб'яднанне актыўных жыхароў для вырашэння пытання добраўпарадкавання месцу адпачынку, ўзнаўлення беларускіх абрадаў і гульняў, умацаванне грамадзянскай ідэнтычнасці мясцовай супольнасці.

Дырэктар установы: Саковіч Іна
Эл.пошта: Viber +375 29 702 65 22
Каардынатар праекта: Разжалавец Андрэй
Эл.пошта: тэл. +375 29 7062513

Усе ўдзельнікі праекта набіраюцца на конкурснай аснове. У летніку прадугледжаны работы па аднаўленні панскай сядзібы: добраўпарадкаванне ліпавай алеі, уборка тэрыторыі, ачыстка сажалкі (старажылы говораць, што яе дно выкладзена пліткай), А таксама прыемны адпачынак і цікавыя зносіны з людзьмі. Тут будуць праводзіцца экскурсіі, і вы зможаце паўдзельнічаць у беларускім нацыянальным свяце «Купалле».

Праект рэалізуецца ў рамках доўгатэрміновай праграмы па аднаўленні сядзібы «Завішынскі маёнтак». Валанцёры працуюць 4 гадзіны ў дзень (рэжым працы з 8-30 да 12-30, астатні час духоўнага адпачынку), субота і нядзеля выхадныя ад працы дні.

Жыццё у камфартабельных шматмесных нумарах на тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі. Кошт складае не больш за 15 еўра ў суткі. http://leshoz-logoysk.by/?page_id=295

Праграма адпачынку ў міжнародным летніку:.

03.07 - Экскурсія ў Хатынь
04.07 - Паход у грыбы, прагулка па лясных мясцінах
05.07 - Экскурсія Плешчаніцы – Брылёва поле
06.07 - Масцер-клас нацыянальнай кухні “Дранікі”
07.07 - Свята “Купалле”. Шукаем папараць-кветку
08.07 - Экскурсія Альковічы – Вілейка – Задроздзе (музей І міравой вайны)
09.07 - Экскурсія. Залессе. Музей-сядзіба Агінскага
10.07 - Экскурсія. Мінск. Музей Вялікай Айчыннай Вайны
11.07 – Экскурсія у Дальву. Рыбная юшка на прыродзе
12.07 - Экскурсія. Мінск. Нацыянальная бібліятэка
13.07 - Сялянская лазня
14.07 – Прэзентацыя працы летніку.

Для таго каб стаць удзельнікам:

трэба да 22.06.2018 года выслаць заяўку на ўдзел у летніку ў адвольнай форме на эл. пошту , або Viber +375 29 1685105 з паметкай “Валанцёрскі летнік”, у якой абавязкова ўказаць колькасць удззельнікаў і кантактную інфармацыю кожнага ўдзельніка. Таксама прымаюцца пажаданні па адпачынку.

Звяртаем Вашу ўвагу, што плата за пражыццё магчыма толькі па безнаяўнаму разліку і павінна быць зроблена да 15.06.2018 года

Арганізацыйны ўзнос складае 10 еўра і ўключае каву, гарбату і лёгкае снеданне. Плата на месцы.

Ваша добрая справа дапаможа захаваць жывую спадчыну нашай Зямлі.

https://www.facebook.com/razzhalavets
+375 29 168 51 05
www.sad.shop.by