На Гомельшчыне абмеркавалі праблемы моладзі

Рэгіён:
07.04.2004

Прыярытэтныя праблемы моладзі і шляхі іх вырашэння вызначалі ўдзельнікі
круглых сталоў, якія адбыліся на працягу сакавіка ў Гомелі, Калінкавічах і
Рагачове.

Сустрэчы ладзіліся ў межах моладзевага доўгатэрміновага праекту
Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтру. Па выніках мерапрыемстваў
высветлілася, што пытанні рэформы адукацыі, адмены прымусовага размеркавання і
абавязковай вайсковай службы, паляпшэння сацыяльных умоў і стварэння магчымасцяў
самарэалізацыі дагэтуль застаюцца нявырашанымі. Выйсце з дадзенай сітуацыі
ўдзельнікі круглых сталоў бачаць па-рознаму. Найбольш важкія з іх інфармаванне
моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для працы ў вёсцы, дзяржаўныя датацыі для
моладзевых арганізацый і ініцыятыў, пераход на страхавую медыцыну.

Арганізатар сустрэч Алесь Карніенка ўпэўнены, што напрацаваныя матэрыялы
маюць усе шанцы стаць асновай для стварэння Маніфесту маладых, які пасля можна
будзе выкарыстоўваць у стасунках з моладдзю і ўладамі.

(Па матэрыялах інфармацыйнай рассылкі GOMEL
HART NEWS).

Air Jordan IV 4 Retro 4 IV 308497