На пенсіі жыццё толькі пачынаецца

Рэгіён:
03.10.2017
На пенсіі жыццё толькі пачынаецца

189 (28553) 30.10.17.Пасля чаго пачаў пісаць казкі, байкі, гумарыстычныя апавяданні. Цяпер падпалкоўнік Віталь Карпінскі больш падобны на станоўчага героя казкі ці быліны. Тры гады, як ён завяршыў кар'еру ў міліцыі, дзе апошнім часам працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння УУС Гомельскага аблвыканкама. Сёння ў яго зусім іншая пасада. Ён узначальвае Гусевіцкі сельскі дом культуры, што ў Буда-Кашалёўскім раёне. І з прыкметным задавальненнем займаецца справай, якая цешыць душу.

Пра такіх кажуць: шавец, кравец, каваль, стругаль... Які пры гэтым на дудзе грае і песні спявае. І іншых заахвочвае да таго ж. Для дэманстрацыі на разнастайных святах-кірмашах зрабіў Віталь вялізную механічную цацку-атракцыён «Курачкі-нясушкі». Гаворыць, маленькія дзеці ў захапленні:

— Я кручу ручку — драўляныя курачкі танцуюць, пасля чаго выпадае яечка з імем нясушкі. Дзіця бярэ яго і кладзе ў хатку з імем курачкі. Дзверцы хаткі механічна адчыняюцца, малы засоўвае туды руку і дастае цацку.

Майстар на ўсе рукі, ён робіць шыкоўныя дэкаратыўныя пано ў тэхніцы піраграфіі і розныя прыкладныя рэчы. Іх безліч. Гэта і незвычайныя дамкі для птушак, і драўляныя цацкі, і самыя сапраўдныя ткацкія станкі. Апошнія былі дастаўлены ў Гомельскую абласную бібліятэку, дзе народны ўмелец ладзіў прэзентацыю. Тут заклалі аснову ручніка, які будуць ткаць на працягу найбліжэйшых дзён усёй грамадой. Калі што, можаце зазірнуць і сваю нітку ў тканіну прасунуць. Увогуле ж ініцыятыва «Адродзім ручнік разам» рэалізуецца ў Буда-Кашалёўскім раёне ў межах праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца ЕС і рэалізоўваецца па Праграме развіцця ААН (ПРААН).

Пад цэнтр ткацтва выдзелена частка памяшкання Гусевіцкага сельскага дома культуры, дзе поўным ходам ідзе рамонт. У цэнтра будзе чатыры філіялы. Акрамя таго, тут пачне працаваць творчая майстэрня, дзе можна будзе адрэстаўраваць старыя і зрабіць новыя ткацкія станкі, а таксама сувеніры з дрэва. Напрыклад, такія, як дэманструе Віталь Карпінскі: цацкі, свістулькі, карціны... Майстар называе сябе бацькам ідэі, а маці, гаворыць — старшыня Буда-Кашалёўскага райсавета Алена Алексіна:

— У праекце «Створым ручнік разам» Алена Іванаўна адыграла вельмі значную ролю. У нас быў праект «Гісторыя маёй сям'і». Ён захапіў увесь Буда-Кашалёўскі раён. Мы з жонкай і дзецьмі тады сталі пераможцамі. Мае творчыя ідэі раённыя ўлады заўважылі, падтрымалі і дапамаглі дакументальна аформіць ініцыятыву, якая ўрэшце вырасла ў праект. Яго летась ацанілі прадстаўнікі Еўрапейскага саюза і выдалі грант у памеры 23 тысяч еўра. Шмат увагі плануем аддаваць метадычнай рабоце. Будзем збіраць і фіксаваць на фота ўсе захаваныя да нашых дзён ручнікі ў раёне. Работа гэта складаная, таму што нават у дзвюх суседніх вёсках ткалі розныя ўзоры. Там ёсць што аналізаваць і вывучаць. Сістэматызуем вынікі, а потым і за кнігу па традыцыйным ткацтве можна будзе ўзяцца.

Планы ў майстра вялікія, як і традыцыйны беларускі ручнік, даўжыня якога была чатыры метры. Сёння Віталь Карпінскі разам з калегамі саткалі пяць ручнікоў. Самым каштоўным, усміхаецца, застаецца першы, шэрага колеру:

— Такія ніткі на той час былі. Потым саткаў вясельны ручнік для старэйшага сына, які жаніўся. Увогуле ж у мяне тры сыны. Пакуль складана сказаць, якім атрымаецца наша калектыўнае палатно. Галоўнае, што яно будзе выткана з добрых думак і пажаданняў. Яны ўвасобяцца ва ўзорах, што сімвалізуюць дастатак, дабрабыт і здароўе.

Ірына Асташкевіч

http://zviazda.by/be/news/20170929/1506702375-na-pensii-zhyccyo-tolki-pachynaecca

 

Nike