Набор на праект Эразмус+ для беларусаў

Рэгіён:
19.05.2018
Набор на праект Эразмус+ для беларусаў

Эразмус+: Творчы моладзевы абмен

Дзе: Велікабрытанія, Kennington (каля Лондана)

Калі: 5-14 жніўня

Для каго: творчая моладзь 16-24 год - 4 чалавекі

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 31 траўня.

+падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY     альбо ў facebook

Аб праекце

Праект датычыць творчасці сярод маладых людзей; ён дазволіць навучыцца праектаваць, распрацоўваць і ажыццяўляць творчыя мерапрыемствы з выкарыстаннем рамёстваў і музыкі; тым часам ствараючы каштоўны вопыт валанцёрства, які матывуе маладых людзей, навучае іх разнастайным навыкам і развівае іх адчувальнасць і разуменне свету вакол.

У праграме прадугледжана:

  1. міжкультурныя верачы;
  2. удзел у творчых мерапрыемствах;
  3. развіццё асноўных кампетэнцый Эразмус+:
    1. навыкі сацыяльнага ўключэння моладзі з малымі магчымасцямі;
    2. планаванне творчых задумаў і мерапрыемстваў ;
    3. складанне рэзюмэ для творчых спецыяльнасцяў;
    4. развіццё прэзентацыйных уменняй сваёй творчасці;
    5. стварэнне кліпаў і відыё для youtube і сацыяльных медыя;
  4. экскурсія па гістарычных мясцінах Ангельшчыны.

Пражыванне

https://www.kingswood.co.uk/locations/grosvenor-hall/

Адбор ажыццяўляецца па наступных крытэрах:

-жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям"
-магчымасць камунікацыі на ангельскай мове
-адпаведны ўзрост

Каб падаць заяву:

Запоўніць анкету да  31 траўня.

+ падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook
Добрая воля

http://mihck.info/node/826