Навіны ТБМ

Рэгіён:
14.05.2003

    9  10 ліпеня 2002 г. у Менску адбыўся
міжнародны сімпозіум "Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі". У
аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні сімпозіўма ўвайшлі: UNESCO, Саюз
беларускіх пісьменнікаў, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Белдзяржпедуніверсітэт
імя М. Танка, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі, Беларускі
дзяржаўны універсітэт культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры,
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай камісіі па справах
UNESCO, грамадскія аб'яднанні "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" і
"Фонд імя Льва Сапегі" .

    Як прадстаўнікі аргакмітэта
і арганізатары правядзення пасяджэнняў трох "круглых сталоў": "БЕЛАРУСКАЯ МОВА.
ІНТЭРНЭТ І КАМП'ЮТЭР" , "Мова і адукацыя, падручнікі, методыкі і дапаможнікі",
"Аб нацыянальнай тоеснасці мовы ў рэкламе і маркетынгу" прадстаўнікі Таварыства
мелі чатыры выступленні:

    1. Старшыня ТБМ  Алег
Трусаў ;

    2. Першая намесніца старшыні ТБМ  Людміла
Дзіцэвіч ;

    3. Намеснік старшыні ТБМ  Сяргей Кручкоў
;

    4. Намеснік старшыні ТБМ, старшыня Менскай
гарадской арганізацыі ТБМ  Алена Анісім.

    Таксама,
падчас наведвання генеральным дырэктарам UNESCO Каіцірам Мацууры пасяджэння
сімпозіума 9 ліпеня прадстаўнікамі ТБМ быў перададзены Зварот грамадскіх
арганізацыяў да Генеральнай асамблеі ЮНЭСКО з нагоды катастрафічнага становішча
з выкарыстаннем беларускай мовы ў электронных сродках масавай інфармацыі
Беларусі (спасылка на зварот).

    Падпісантамі звароту
сталі:

      1. Ад Таварыства беларускай мовы
імя Ф. Скарыны  старшыня ТБМ Алег Трусаў і намеснік старшыні ТБМ Сяргей
Кручкоў;

      2. ад Цэнтра сацыяльных
інавацыяў  старшыня Рады дырэктароў  Пашэвалава Таццяна;

      3. ад Праваабарончага цэнтру Вясна  старшыня Рады Алесь Бяляцкі;

      4. ад
Беларускай падарожнай дружыны "Каляднікі"  старшыня Рады Антаніна Хатэнка;

      5. ад Гісторыкі  прэзідэнт Ірына
Кашталян;

      6. ад Цэнтра "Супольнасць"  старшыня Рады Сяргей Мацкевіч;

      7. ад
Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына"  Анатоль Грыцкевіч;

      8. ад Беларускай асацыяцыі журналістаў  прэзідэнт Жанна Літвіна;

      9. ад Дыярыуша
старшыня Ларыса Андросік;

      10. ад
Беларускага хельсінскага камітэту  намеснік старшыні Гары Паганяйла;

      11. ад Беларускага ПЭН-цэнтру  віцэ-прэзідэнт Уладзімір Арлоў;

      12. ад
Аб'яднанага шляху  выканаўчы дырэктар Аліцыя Шыбіцкая;

      13. ад Фонду імя Льва Сапегі  старшыня
Праўлення Аляксандр Жучкоў;

      14. ад
Цэнтру па правах чалавека  выканаўчы дырэктар Сяргей Куркін;

      15. ад Беларускай перспектывы  старшыня
Валянціна Трыгубовіч;

      16. ад Міжнароднай
асацыяцыі беларусістаў  прэзідэнт Адам Мальдзіс;

      17. ад Дзіцячага фонду духоўнага і
культурнага адраджэння "Сакавік"  Марыя Міцкевіч.

Nike Phantom Vision