Новы відэапраект “Адзін дзень з жыцця”

Рэгіён:
25.06.2018
Новы відэапраект “Адзін дзень з жыцця”

Пра што мараць і чым займаюцца хлопцы і дзяўчынкі з Валожыну? Глядзіце ў відэапраекце “Адзін дзень з жыцця”. Вас чакае адзін дзень з чатырма героямі ды гераінямі, якія адрозніваюцца ад сваіх аднагодкаў.

Быць настойлівым і кожны вечар прабягаць 4 круга на стадыёне. Быць напорыстай ды танцаваць, як не танцуе ніхто. Быць мудрай ды хацець лятаць. Мець выдатнае пачуццё гумару ды прачытаць усе кнігі Гары Потэра. Героі і гераіні расказваюць, як праводзяць свой дзень ды пра што мараць. 

Відэа “Адзін дзень з жыцця” выходзяць у межах праекту “Валожын без бар’ераў”. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

“Валожын без бар’ераў” - гэта стартавая пляцоўка для развіцця даступнага турызму ў Валожыне. Тут у 2018 годзе з’явіцца першы ў Беларусі турыстычны цэнтр і хостэл для людзей з інваліднасцю, а ў Налібоцкай пушчы ўжо адкрылася спецыяльна абсталяваная экалагічная сцежка.

Вiдэа глядзi тут: http://euprojects.by/blr/news/the-new-video-project-one-day-from-life/