Нядзеля Online. Ноч музеяў

Рэгіён:
12.05.2020
Нядзеля Online. Ноч музеяў

17 траўня Культ. центр «КОРПУС» і Radio Plato выходзяць у анлайн з наступнай «Нядзеляй», на гэты раз прысвечанай магічнай веснавой падзеі – Ночы музеяў.

Не толькі мастакі і выставы маюць экспанаты, ёсць яны і ў дыджэяў. Куплены ў антыкварнай крамцы сірыйскі рок'н'рол, набыты праз інтэрнэт-стор доўга шуканы соўл-рарытэт або падоранае сябрам(-оўкай) дэлюксавае выданне мэйджар-артыста – усе вінілавыя плыткі маюць гісторыю. І гэтую гісторыю можна распавесці праз музыку.

У наступны вечар пасля Ночы музеяў, калі анлайнавыя відовішчы нацыянальнага маштабу ўлягуцца, мы расчынім вокны нашага музычнага музея, дзе нашыя дыджэі, Zakhar Shlimakov aka Менскі Персанаж і Stereobeaver, адкрыюць свае куфэркі і дастануць караван вінілавых гісторый...

DJs:
Менскі персанаж
Stereobeaver

Увага! Корпус у гэты час будзе зачынены для наведвальнікаў. Шукай трансляцыю івэнта на https://radioplato.by/, а таксама ў суполках сустрэчы.

Падзея ў Facebook.
Суполка Вконтакте.

культурный центр «Корпус»
Минск, Машерова пр. 9, корпус 8
+375 (44) 418-20-21
bo-promo.com