“Open your eyes: no room for discrimination” - фотавыстава і мерапрыемства пра дыскрымінацыю ў Менску, Берасці і Магілеве!

Рэгіён:
15.02.2020
“Open your eyes: no room for discrimination” - фотавыстава і мерапрыемства пра дыскрымінацыю ў Менску, Берасці і Магілеве!

Ці ведаеш ты, каго дыскрымінуюць у Беларусі? Ці ёсць у цябе такія асаблівасці? Ці павінна так быць? Давайце абмяркуем гэта.
Аднойчы мы, актывісты і актывісткі, трапілі на праект "Акадэмія талерантнасці" у Мюнхене, пранікліся і ... вырашылі зрабіць выставу пра дыскрымінацыю ў Беларусі. Дапамагалі нам у гэтым праваабарончая арганізацыя "Human Constanta" і інтэрсэкцыянальная ЛГБТК + ініцыятыва з Магілева "Новыя Рэгіёны"!

Пра што гэтая выстава?

Мы прапануем табе задумацца аб глыбінных прычынах дыскрымінацыі ў Беларусі і ў сваім атачэнні.

На выставе ты зможаш:

  • убачыць 8 партрэтаў пра розныя відах дыскрымінацыі ў Беларусі;
  • пачуць рэальныя гісторыі, з якімі сустракаліся героі і гераіні;
  • пакінуць свае каментары;
  • паўдзельнічаць у экскурсіі па выставе і тэматычных адукацыйных мерапрыемствах: У Мінску мы правядзем мазгавы штурм аб прыкметах і прычынах дыскрымінацыі, а ў Берасці і Магілёве - пагуляем у гульню "Крок наперад" аб нашых магчымасцях, правах і прывілеях.

Прыемны бонус: будзе розыгрыш падарункаў / мерча і паштоўкі!

Для каго: Для ўсіх, хто цікавіцца рэаліямі, хто шукае адказы і для ўсіх, гатовых абмяркоўваць.

Калі і Дзе: Выстава пройдзе ў трох гарадах:

19 і 20 лютага ў Менску з 19:00 да 21:00 - прастора "Другі паверх" (праспект Машэрава 9/8, другі паверх);
23 лютага ў Берасьці з 17:00 да 19:00 - арт-прастора "Калідор" (вуліца Астроўскага, 12);
25 лютага ў Магілёве з 18:00 да 20:00 - прастора "Читайбург" (вуліца Ленінская 41) пры падтрымцы Новых Рэгіёнаў

Бясплатна, актуальна

З любоўю, 
каманда Нuman Сonstanta

Падтрымаць Human Constanta: 
https://humanconstanta.by/support/