Пачаўся запіс у Школу сучаснай журналістыкі. Не прапусці!

Рэгіён:
10.11.2019
Пачаўся запіс у Школу сучаснай журналістыкі. Не прапусці!

Заяўкі прымаюцца да 20 лістапада.

Навучыцца шукаць навіны, рабіць цікавыя інтэрв’ю і рэпартажы, пісаць для розных медыя, здымаць фота і відэа, правяраць праўдзівасць інфармацыі змогуць ўдзельнікі Школы сучаснай журналістыкі, якая пачне сваю працу з канца лістапада ў Гродна.“Разынкай” сёлетняга курса стане стварэнне некалькіх вучэбных рэдакцый, кожная з якіх прыдумае ўласны медыя-праект.

Выкладчыкамі Школы будуць паспяховыя журналісты-прафесіяналы з Гродна, Мінска, Варшавы, іншых гарадоў і краін, а таксама вядомыя блогеры.

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца выпускнікі школ і ВНУ, маладыя спецыялісты, а таксама іншыя людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе ў новай прафесіі, паступіць на журфак альбо проста навучыцца пісаць цікавыя тэксты тэксты, ствараць яркія і жывыя старонкі ў сацсетках.

Заняткі ў ШСЖ праводзяцца ў выглядзе вечаровых заняткаў (2 гадзіны) і трэнінгаў выходнага дня (4 гадзіны). У перапынках паміж заняткамі – персанальныя кансультацыі трэнераў.

Заняткі Школы будуць доўжыцца да траўня 2020 года (агулам 45-50 гадзін) і будуць праходзіць па адрасе вул. Ціміразева 10, бізнес-цэнтр “Аўгустоўскі”.

Запісацца ў Школу можна, запоўніўшы анкету.

Кошт навучання за ўвесь курс – 50 рублёў. Магчымая аплата ў некалькі этапаў.

Арганізатары Школы:

– Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый

– ГА” Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар”.

Школа сучаснай журналістыкі (раней – Школа маладога журналіста) працуе ў Гродне з 1997 г. Сёлета гэта будзе ўжо 21 набор Школы.

Яе выпускнікамі сталі ўжо больш за 420 чалавек, многія з якіх паспяхова працуюць у мясцовых, нацыянальных і замежных СМІ. Больш за 20 выпускнікоў Школы сталі лаўрэатамі міжнародных і нацыянальных прэмій у галіне журналістыкі.

Больш інфармацыі пра Школу можна атрымаць па тэлефоне: +375 33 634 10 41 або па эл.пошта edustudio.hrodna@gmail.com

http://3sektar.by/news/pachausya-zapis-u-shkolu-suchasnay-zhurnalistyiki-ne-prapustsi.html