Пачынаецца Дадатковы набор на бакалаўрскія і магістарскія праграмы ЕГУ у Вільні

Рэгіён:
08.08.2020
Пачынаецца Дадатковы набор на бакалаўрскія і магістарскія праграмы ЕГУ у Вільні

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — беларускі ўніверсітэт у Вільні — абвяшчае аб пачатку Дадатковага набора на бакалаўрскія і магістарскія праграмы, які працягнецца да 14 жніўня. Навучальны корпус ЕГУ месціцца ў Аўгустынскім кляштары Старога горада Вільні, які ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У 2020 годзе ЕГУ прапаноўвае абітурыентам з Беларусі навучанне па мадэлі вольных мастацтваў (liberal arts), гранты на навучанне, стыпендыі, а таксама магчымасць па ўдзелу ў студэнцкіх абменах і стажыроўках Erasmus+. Дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага саюза, за 15 гадоў працы ў Вільні ЕГУ скончылі 2577 выпускнікоў, 95% з іх — беларусы.

Дадатковы набор ладзіцца на наступныя праграмы (на падставе сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Сталая форма:

Працяглая (дыстанцыйная) форма:

Апроч гэтага, ЕГУ паведамляе аб пачатку суцэльна новай бакалаўрскай праграмы «Акторскае майстэрства», якая была падрыхтавана ў цеснай супрацы з Рускім драматычным тэатрам Літвы. На дадзены момант праграма знаходзіцца на стадыі рэгістрацыі. Прыём абітурыентаў на сталую форму дадзенай праграмы працягнецца да 3 верасня.

Для асобаў з вышэйшай адукацыяй (ступень бакалаўра, спецыяліста і інш.) Дадатковы набор ладзіцца на наступныя праграмы:

Да 28 жніўня ЕГУ працягвае прыём заяў на доктарскую праграму па накірунку «Філасофія».

Падрабязная інфармацыя аб правілах паступлення ў ліберальны ўніверсітэт у Вільні месціцца па спасылцы. Здаць уступныя іспыты па эсэ, кампазіцыі, мастацкім выкананні і англійскай мове ў гэтым годзе можна анлайн. З тэрмінамі здачы іспытаў запрашаем азнаёміцца тут.

Па выніках разгляда анкет абітурыентаў Прыёмная камісія прыме рашэнне аб запрашэнні абітурыентаў на анлайн-сумоўе. Абітурыенты, якія паступаюць на магістарскія праграмы, мусяць прадставіць даследчы праект па абраным навуковым накірунку і здаць анлайн-іспыт па англійскай мове.
Запрашаем азнаёміцца з 40 вэбінарамі, якія сёлета зладзілі студэнты, выпускнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі ЕГУ для абітурыентаў і ўсіх тых, хто цікавіцца найбольш актуальнымі пытаннямі гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.

Кансультацыі па паступленні ладзяцца па эл. пошце recruitment@ehu.lt, Skype: QuestionEHU, а таксама на старонках універсітэта ў сацыяльных сетках VKFacebookInstagram.

https://euprojects.by/blr/news/ehu-vilnius-opens-the-supplementary-admission-to-bachelor-s-and-master-s-degree-programmes/