Падтрымка праектаў для жанчын

Рэгіён:
13.04.2007

Глябальны Жаночы Фонд (Global Fund for Women) падтрымлівае
жаночыя групы, якія змагаюцца за правы жанчынаў і дзяўчат. Фундацыя падтрымлівае
групы на карысць правоў жанчынаў праз прадастаўленьне малых, гнуткіх і часовых
грантаў памерам ад 500 да 20 000 даляраў ЗША на дзейнасьць і пакрыцьцё
праграмных выдаткаў.

 Фундацыя высока ацэньвае экспертны ўзровень ведаў па праблемах на
месцах і лічыць, што жанчыны самі найлепей ведаюць як вырашыць уласныя
праблемы.

Фундацыя падтрымлівае:

- групы жанчын,
якія працуюць супольна;

- арганізацыі, якія актыўна занятыя праблемамі
жаночай роўнасьці і правоў жанчынаў;

- арганізацыі, якія кіруюцца
жанчынамі.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку
па

адрасе: http://www.globalfundforwomen.org/cms/content/view/211/178/

Паводле "Кроніка Грамадскага жыцьця Гарадзеншчыны"

adidas Sneaker News